Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Вянок

Багдановіч Максім

Шрифт:
 * * *
Мудрай прамовы Мёд залацісты, Поўные соты Мне да спадобы; Але ня меней Сэрцу панадны Мёд сваім хмелем Сьветлым і тонкім.
* * *
Дзе вы, лясоў, палёў цьвяты? Бас холад загубіў! Чаму-ж ён срэбные цьвяты На гэтым шкле ўзрасьціў? Ім, бледным, мёртвым не
збудзіць
Былога пачуцьця, Як не змагу яго збудзіць Халодным вершам я.
 * * *
Калі ў ракавіну цёмную жамчужніцы Унадзе пясчынка хоць адна,— Жомчугом патроху робіцца яна! Калі ў дух мой западзе і заварушыцца, —- Там кавалак грубаго жыцьця, — Ў жомчуг звернецца ён сілай пачуцьця!
* * *
Сьвеча бліскучая зіяе, Каб разступілася імгла; Ў яе агню—краса жывая, — Яна прыгожа і сьветла. Ў блізі матыль дрыжыць ад болю Прываблены з імглы агнём, Ён рынуўся туды бяз волі І сьмерць сваю спаткау у ём. Сьвеча гарыць. 3 яе ліецца За кропляй кропля як раса, А матылёк ужо ня бьецца: Табе ахвяра ён, краса!
ПЕСЬНЯРУ.
Ведай, брат малады, што ў грудзях у людзей Сэрцы цьвёрдые бытцым с каменьня. Разабьецца аб іх слабы верш заўсягды Не збудзіўшы сьвятога сумленьня. Трэба с сталі каваць, гартаваць гібкі верш, Абрабіць яго трэба с цярпеньнем. Як ударыш ты ім, — ён як звон зазьвініць, Брызнуць іскры с халодных каменьнеў.
Нізка вершоў "Вольные думы"

Meine Bitterkeit kömmt nur aus den Galläpfeln

meiner Dinte, und wenn Gift in mir ist,

so ist es doch nur Gegenift.

Heine.

ЎСТУП.
Я думы, ня скутые путамі, Тут перэд вамі вываджу, А проці ганеньня кажу: Хваробы лечуць і атрутамі.
ГУТАРКА С ПАНЕНКАМІ.
"Пабачце! Ластоўка малая Для птушэнят гняздо зрабіла, І клапатліва ўкруг летае, — Аж лаглядзець прыемна-міла!" "Вельмішаноўные паненкі! Тут ёсць напэўна трохі цуду. Ў гняздзечку міленькім і сьценкі, І дно яна зляпіла з бруду".
 * * *
Вы кажэце мне, што душа у паэта, Калі спараджае ён дзіўные вершы, Нябесным агнём абагрэта, І ў час той між люда ён — першы... Ах, дзякуй Вам, дзякуй на гэтай прамове; Душа мая, пэўна, шчасьлівай была бы, Калі-б я ня ведаў, панове, Што пекна сьпеваюць і жабы.
 * * *
Вы панове, пазіраеце далёка, Ў
блеску сонца з вялізарных плеч народных,
Але сьвятло крые шмат чаго ад вока:— Днём не бачыце Вы зорак пуцеводных.
Загляніце же, будзь ласка, Вы у студню: Ўжо даўно яна счарнела і згнівае, Але дно яе і ў ночы і ў палудню У вадзе люстранай зоры адбівае. К тым, каго жыцьцё заціснуло глыбока Ўніз, у норы падзямельные пад Вамі, Вы, панове, хоць і бачыце далёка, 3агляніце ў душы-студні са сьлезамі.
 * * *
Мы доўга плылі ў бурным моры, І ўраз — жаданная земля! Вы пэўны пуць казалі зоры, Зарука ў тым, — трэск карабля, Што сеў на скалы ў змрочным моры. Прывет жаданная земля! І безтрывожна бачуць зоры, Як тонуць людзі с карабля.
 * * *
Была калісь пара: гучэла завіруха І замела маей мінуўшчыны сьляды. Усціхла ўжо яна... Плывуць у даль гады, А ўсё ня бьюцца скрыдлы духа:  Куды цяпер ісці? Куды? Ў душы гарыць агонь нуды, — пануры, чорны Ці мне крыніцай сьлёз сваіх яго заліць І плугам цяжкаго мучэньня сэрцэ ўзрыць?— Мо ўзойдуць там надзеі зёрны!..  Куды-ж ісці і што рабіць?
МНЕ СЬНІЛОСЯ.
Ўсё вышэй і вышэй я на гору ўзбіраўся, Падыймаўся да сонца, што дае нам цяпло: Але толькі чым болей да яго набліжаўся, Тым усё халадней мне і маркотней было. Заскрыпеў сьнег сыпучы пад маімі нагамі, І марозам калючым твар пякло ўсё крапчэй. І пануры, прыстаўшы ўніз пайшоў я сьнегамі, Сонцэ там хоць і далей, але грэе цяплей!
 * * *
Шмат у нашым жыцьці ёсьць дарог, А вядуць яны ўсе да магілы. І без ясных надзей, без трывог, Загубіўшы апошніе сілы Мы сайдзёмся, спаткаемся там І спытаем сябе: для чаго мы Па далёкіх і розных пуцях Адзінока йшлі ў край невядомы? І чаму пасьпешаліся так, Папружаючы ўсе свае сілы, Калі ціха лаўзушчы чэрвяк Ўсё ж дагнаў нас ля самай магілы?
Нізка вершоў "Старая Спадчына"

Мы зерва древніе лелеемъ

Мы урожай столетій жнемъ,

В. Брюсобъ.

ПЭНТАМЭТРЫ.
Чыстые сьлёзы з вачэй пакаціліся нізкай парванай, Але, упаушы у пыл, брудам зрабіліся там.
 * * *
Хіліцца к вечэру дзень і даўжэйшымі робяцца цені; 3 болем пад захад жыцьця ўспомніш пра гэтае ты.
 * * *
3 нізкаго берэгу дно акіяна вачам не даступна, — Глуха укрыла яго сіняя цемень вады. Але ўзбярыся ў гару на вяршыну прыбрэжнай страмніны, — Кожны каменьчык на дне, пэўна, пабачыш ты стуль.
Поделиться с друзьями: