Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Вянок

Багдановіч Максім

Шрифт:
НЕПАГОДАЮ МАЕВАЙ.
Падаюць вішняў цьвяты і разносіцых вецер халодны; Сьнегам у чорную гразь падаюць вішняў цьвяты. Плачце, галіны, лісты! Загубілі вятры цьвет ваш родны, — Некчаму болі вам жыць. Плачце. галіны, лісты!
СОННЭТ.
(Ахвярую А. Погодіну).

Un sonnet defaut vaut seul un long poeme.

Boiteau.

Паміж пяскоў
Егіпецкай зямлі,
Над хвалямі сінеючаго Ніла Ўжо колькі тысяч год стаіць магіла: Ў гаршчку насеньня жменю там знайшлі. Хоць зернейкі засохшымі былі, Усё-ж такі жыцьцёвая іх сіла Збудзілася і буйна ўскаласіла Парой вясеньняй збожжэ на ральлі.
Вось сымвол твой, забыты краю родны! Зварушэны нарэшці дух народны, Я верую, бязплодна не засьне, А ўцерад рынецца, маўляў крыніца, Каторая магутна, гучна мкне, Здалеўшы з глебы на прастор прабіцца.
СОННЭТ.

Ne ris point du sonnet, o eritique moquer.

C. Bob

На цёмнай гладзі сонных луж балота, За сьнег нябёснай вышыні бялей, Кругом паўсталі чашэчкі лілей Між пачарнеўшых корэньнёў чарота. Ўкруг плесьня, бруд, — разводзіць гніль сьпякота, А краскі ўсё-ж ня робяцца гразьней Хоць там плыве парою сьлізкі зьмей І ржаўчына ляжыць, як пазалота. Цяпер давольна топкае багно Гніль сотні год збіраючы, яно Смуроднай жыжкаю узгадавала Цьвятоў расістых чыстую красу. Маліся ж, каб з літоўнасьці стрымала Тут смерць сваю нязвонкую касу.
ТРЫОЛЕТ.

Красавецъ юный тріолетъ.

К. Фофановъ.

Як птушка ў гібкіх трасьніках, Стралою думка мільганула, І ўраз жэ знікла, патанула, Як птушка ў гібкіх трасьніках. Ды ўсё-ж душа яе пачула І ўжо пяе ў такіх славах: "Як птушка ў гібкіх трасьніках, Стралою думка мільгнула".
ТРЫОЛЕТ.
Калісь глядзеў на сонцэ я, Мне сонцэ асьляпіло вочы. Ды што мне цемень вечнай ночы. Калісь глядзеў на сонцэ я. Ніхай усе з мяне рагочуць Адповедзь вось для іх мая: Калісь глядзеў на сонцэ я, Мне сонцэ асьляпіло вочы.
РОНДО.
Узор прыгожы пекных зор Гарыць у цемні небасхіла: Вада балот, стаўкоў, азёр Яго ў глыбі сваей адбіла. І гымн сьпевае жабоў хор Красе, каторую з'явіла Гразь луж; напоўніць мгла прастор, І ўстане з іх гарачы міла  Узор. І сонцэ дальш, клянуць, што скрыло Луж зоры днём. І чуе бор, І чуе поле крэхат хілы, Ды жаб ня ўчуць вышэй ад гор Там, дзе чыясь рука зрабіла  Узор.
ОКТАВА.
Як моцны рэактыў каторы выклікае Між строк ліста, маўляў
нябошчыкоў з магіл,
Рад раньш нявідных слоў — так цемень залівае Зялёны, бытцым лёд, халодны небасхіл, І праз імглу яго патроху праступае Маленькіх, мілых зор дрыжашчы, срэбны пыл. Здароў, радзімые! Мацней, ясьней гарыце І сэрцу аб красе прыроды гаварыце!
ТЭРЦІНЫ.
Ёсьць чары ў забытым, старадаўным; Прыемна нам сталецьцяў пыл страхнуць, Пажыць мінулым — гэткім мудрым, слаўным, — Быцьцё дзядоў у смутку ўспамянуць. Мы сквапна цягнемся к старым паэтам, Каб хоць душой у прошлым патануць. І вось звярнуўся я к рондо, соннэтам, І бліснуў ярка верш пануры мой: Як месяц зіхаціць адбітым сьветам Так вершы з'яюць даўніх форм красой!
ГРАМАДА ЗОРАК "КАРОНА".
(«Metamorphoses» Овідзія, кніжка 8-я, вершы 178—182).
Бог Аппалон з галавы зьняў карону і кінуў у неба. Ў сьветлым паветры яна пралетае; агнямі малымі Робяцца ў ёй на ляту ўсе каменьня каштоўные. Ў небі Быццым карона-жэ між на каленях стаячаго Нікса І паміж Цмока яна, затрымаўшыся, блешчэ на мейсцы.
С КРЫМСКАГО.
(Перэклад з украінскай мовы).
Кажуць людзі бытцым творучы мужчыну Бог зрасіў вадою высахшую гліну. Але чорт падкраўся: выціснуўшы воду Падмешаў ён сьлёзы ў нашую прыроду. Нудзяць нас праз тое цягам смуткі, жалі, І адзін ратунак каб яны маўчалі: — Выплакаць іх шчыра, голасна ці ціха, Каб з сьлезамі разам вылілося ліха. Ох, мне з гэтым лекам ачуняці трудна, Сьлёзаў я ні маю, а ў душы так нудна. Ўжо яна згарэла, а не плачуць вочы, Ўжо самлело сэрцэ, а плакаць ня хочэ.
С ЧЭРНЯЎСКАГО.
(Перэклад а украінскай мовы).
Ўжо зноў не спаткаюцца тые шляхі, Якімі ў жыцьцё выходзілі мы зраньня, Мы ўсе пакляліся, маўляў жаніхі, Да сьмерці ядынае меці каханьне. А як разыйшліся—пакінулі нас Заходы і думкі высокіе ўраз: На іншые сьцежкі жыцьцё нас звертае, Па своему кожны свой век пражывае, У кожнаго неба і сонцэ свае, Супольная ж праўды крыніца ня б'е.
3 ОЛЕСЯ.
(3 украінскаго)
Пекла было тут у тую часіну: Гром звар'яцеўшы стагнаў і равеў, Білі вакол пяруны без упыну, Ўвесь небасхіл то пылаў, то чарнеў. Бура прайшла і людзей я пытаю,— Што жэ зрабілося з роднаго краю? Пэўна, руіны ў ім бура зрабіла... Кажуць разбітую ліпу дабіла. Думка! Калі я цябе выліваю Ў слова халоднае, ў песьню сваю, Гэткае-ж пекла ў душы сваей маю, Паліць яна мне душу ўсю маю. Што-ж, асцюжэная словам людзкім, Ты нарабіла ў краю дарагім? Можэ разбіла маркотную ліпу Сьмерці прясіўшую у нуднаму рьцу.
Поделиться с друзьями: