Выбранае
Шрифт:
Ён чакае цямнейшай начы:
Каб да твані паўзьці - дацягнуцца,
Каб у багну ад нас уцячы.
А РАПТАМ...
Што калі раптам нашчадак,
Крануўшы таемнасьці ключык,
Праз процьмы мінулых стагодзьдзяў
Нат' кволую думку агучыць?
МАСТАК
Усе яго малюнкі на
зрэзе
Якая вытанчанасьць!
Якое майстэрства!
Ён Майстар зь вялікае літары.
– Ён Гулівэр у краіне
волатаў, - кажа адзін.
– Ён Гулівэр у краіне
малеч, - кажа другі.
КАРЦІНА
Я марна шукаў яе ў сёньняшнім сьвеце,
Міналі, здаецца, стагодзьдзі.
Яна, як жывая, жыла на партрэце.
Сказалі: карціна у Лодзі.
У Лодзі сказалі: карціна ў Парыжы.
Ў Парыжы ня чулі ніколі.
Дзядуля сівы падказаў: у Нясьвіжы
Жыве яна зь месяц, мо болей.
Вярнулася ўрэшце... заўсёды я верыў...
Няхай на партрэце, няхай праз стагодзьдзі...
Шырэй рашчыніце пудовыя дзьверы -
Я да людзей панясу Багародзіцу.
ЗЛАЧЫННАЯ КРОПКА
Паставілі гіцалі кропку
Пасьля незавершаных спраў,
Падсунулі шчасьця падробку -
А Бог нас усіх пакараў.
І дзён засталося нямнога -
Ўжо золак гадуе агні.
А гіцалі просяць у Бога
Яшчэ тры апошніх рублі.
* * *
Што сьніцца хлопчыку майму?
Ратунак наш не за гарамі,
Бо ў гэту цяжкую зіму
Сын будзе побач з намі.
08.10.88
ТЭАЛЯГІЧНАЕ ПЫТАНЬНЕ
Дзень і ноч стаіць салют -
Іскры драпаюць нябёсы.
Што сьвяткуюць людзі тут?
Скачуць, быццам папуасы.
Перамога на дварэ?
Ці віно у кожным кране?
Ксёндз, паддзячы і кюрэ
Думаюць над тым пытаньнем.
СУПРАЦІЎ
Ён прынёс у сьвет сваю загану -
Жвір
у ботах, а ў душы сухмень.На дарозе, з пыхаю тырана,
Прыхадзень сустрэў сівы камень.
Падышоў ён да раптоўнай перашкоды,
Абтрасаць пачаў свой левы бот:
Пазасыпваў гарады, народы -
Жвір наладзіў спраўны карагод.
На камень жа моцы не хапіла, -
Прыцярушыў ледзь пукатыя бакі.
Мусіць, думаў - тут яму магіла,
Толькі памыліўся, дарагі.
Правы бот ён скінуў без развагі,
Трос яго з усіх вар'яцкіх сіл.
Быццам джын з чароўнае біклагі,
Сьмерч пякучы хвоіны валіў.
А камень ні кроку, ні паўкроку,
Ні назад, ні ўперад, ні ў бакі, -
Нібы сонца між аблок высока,
Нібы бераг стромкае ракі.
* * *
Прыбіральшчыца нябёсаў
мусіць захварэла:
шосты дзень ня бачны зоры.
НАСЛАНЬНЁ АДСТУПНІКА
На мой гаўбец прыляціць кажан.
Ноч затоіць бязгучнага лёту сьляды.
Крылам зь кіпцямі, як лязом нажа,
Распачне ён скрэсьці пагоні матыў.
Перакінецца потым ў пагоню саму,
У шалёным галопе зьнішча плітку гаўбца
І уздыме да зорак віхуру-зіму.
Перакінецца потым ў сьвятога айца,
Неміргаючы будзе за мной назіраць,
Я пачую - у зрэб'і ягоным вятрыска гудзе,
Я убачу - ён хоча мне нешта сказаць,
Толькі словы яго, што кругі па вадзе.
Пэўна здрады свае ўжо ня возьмеш назад,
Пэўна літасьці мне ад яго не чакаць.
Я ня буду вар'яту гаўбец адчыняць.
Пайшоў прэч, сатана! Зьнікні, гад!
* * *
Мяне цкаваў сабачы страх,
а я ня бег, а я знарок
звычайны запавольваў крок.
Нябёсы - мой адзіны дах.
Нашто хавацца па кутах?
Час прамільгне і знойдзе схоў
сумленьне вечнае і зноў
пагоніць страх цябе з выцьцём -
у забыцьцё.
<