Закрываўленае сонца
Шрифт:
"Можа гэты самы Максiм Паўлавiч недзiка калi быў папом", - разважаў у думках Янук.
– "Яго-ж во надзень, пастаў ля царскiх дзьвярэй у царкве, дык цюцелька ў цюцельку вылiты поп будзiць". Янук зiрнуў навокал. Вучнi слухалi ўважна. Сам разумеў ня ўсё, але галоўнае злавiў. Прыблуда гэты апавядаў, што чалавек ня Богам створаны, а ад малпы род свой вядзе,
"Миллионы лет занял процесс постепенного перерождения, стало быть эволюцыя от своего совершенно примитивного начала к настояией степени развития человека. Наука прочно доказала, что было именно так, а не иначе. Наука всё это утвердила на фактах", - барабанiў прыведзены Якаўлевым дзiвак з "народнага абразаванiя".
На румяненькiх Дунiных
"...в меру своего развития начала обезьяна исключительно на задних лапах передвигаться, всё реже и реже хвостом пользоваться. С течением времени хвост совершенно исчез..."
Максiм Паўлавiч вуснамi, а Янук думкамi якраз да хваста малпы дабралiся. Клубы дыму паказалiся над чыгункай. На шырокiх плятформах, накрытых брызентам, як вялiзныя цыгары, расьселiся гарматы. Цягнiк iшоў на ўсход, а не на захад. Мусiць на Фiнляндыю. На днях вялiкiя гусянiчныя "чалябiнцы" падпрэглi й павалаклi ў Гацi гарматы зь Лiпавiчаў. Нiхто нiчога асаблiвага ў тым не спасьцярог. Валачэцца з аднаго на другое месца войска, цягае за сабой вялiкiя й малыя цацы свае. Мо таму, што войску патрэбна, а мо таму, што надта непаседлiвае яно. Надта там хто зь лiтоўскiх у гэных вайсковых справах разьбiраўся. Дык i што-ж, калi гарматы ў Гацi павалаклi?
У Лiпавiчах астаўся нейкi пэхотны адзьдзел паводля таго, што ў дзень "вызваленьня" стрэльбы на абшмуляных вяровачках нёс. Асталося-ж, пэўне, i некалькi "максiмаў" ды "тачанак", мо навет такiх, пра каторыя ў адной песьнi гарлапанiлi: "ах тачанка-растачанка, все четыре колеса".
Ажно вечарам урачыста затрашчэла ў доктара Зянькевiча хрыпатым радыё й нейкi голас зь Менску, пачаўшы зусiм неўрачыстым прачышчэньнем глоткi, паведамiў, што "гнюсная Фiнландзiя, талкаемая да авантуры ненажэрнымi захаднiмi iнцiрвентамi-капiталiстамi, учора напала на мiралюбны Савецкi Саюз. Зараз баi йдуць на шырокiм фроньце ад Паўночнага акiяну да паўднёвага пярэсмыка Карэлii."
Охцiнькi мне! Не зачынялiся ў гэны вечар дзьверы доктаравай хаты. Ня было спрэчак на тэму "хто каго", а мяркавалi як гэта такая малая жабоцька на магутнага слана асьмелiлася.
"...наука сделала эту истину совершенно определенной. Именно поэтому наука отрицает бога, как создателя..."
Сымон Пятух, схаваўшы калматую грыву ў каўнер кажуха, каторы, мусiць, у Лазоўскага сьцягнуў, маўклiва смуродзiў "казiнай ножкай", на гразкую падлогу пляваў. Зьнiякавеў i ацiх ад таго часу, як Косьцiка й Лявона пацягнулi. Антось яму зусiм нядвузначна пра розныя цымусы ў руках "народнай уласьцi" шапнуў. I хоць Сымону цяпер, як казаў той, вароты да ўлады ў Лiтоўцах навосьцеж адчыненымi стаялi, гультай, карцёжнiк i п'янiца зусiм ацiх i асеў.
"...кому эта гнусная ложь нужна? Тем мракобесам, которые через религию владели умами, а стало быть и материальным имуществом народа, тем, которые рабочих и крестьян, всех трудящихся закабалили. Ведь не кто иной, а сам Владимир Ильич Ленин сказал, что религия - опиум для народа..."
У хаце ўжо больш як тры пары сам Мiкола гаспадарыў. Лiтоўскiм сялянам, у тым лiку й Бахмачу, дрэва зь Перасечана вывозiць загадалi. На каня па трыццаць кубамэтраў налажылi. А кабыла-ж жарэбная была. Спадзяваўся бацька, што калi добрае жарабё прывядзе, можа на каня ўзжывецца.
"...именно клерикалы воспрепятствуют всякому
прогрессу, потому что прогресс - это наука, а где наука, там народ, увидев истину, отбросит клерикалов-мракобесов и их ложные суеверия и притчи..."Бацька выхадзiў прастуду, Косьцiкам i Лявонам у варыўнi нагнаную. Часта скрыпеў, быццам старое, надломаннае дрэва, але наракаць надта не наракаў пасьля таго, як ласы кавалак зямлi ў Лiпавiчах прыдзялiлi. Дзiва колькi пасьвятлеўшае заўтра жыцьцёвае моцы дало. Хапiла аднаго кавалка ўрадлiвай зямлi, каб чалавек на поўны рост стануў, гадоў на дзесяць памаладзеў.
"...Советская власть рабочих и крестьян стремится к благополучию жизни своих граждан и потому бдительно разоблачает какую-либо религиозную чужеложь. Но нельзя сказать, что легко разоблачать религиозную ложь. Мало того, что наше советское правительство и коммунистическая партия, что наши организации воинствующих безбожников, вдохновенные великой идеей всенародного блага, ведут широкое фронтовое наступление на гнусных мракобесов, антинародных клерикалов и их темные религиозные суеверия и предрассудки. Недостаточно всего этого, ибо столетия церковной лжи прочно внедрили в народе религиозные предрассудки и сегодня ещё не сдаются самые отставшие и темные элементы его. Чтобы истребить эти предрассудки, разоблачить ложь клерикалов, отставшим указать путь к воинствующему научному марксизму нужны усердия каждого из нас. Да, нужно проявлять всевозможную бдительность, повторяю - беспощадную бдительность..."
Дрыжыць млосная Пракопава рука, трымаючы набухтырыную Шпунтом шклянку агiднай сiвухi. Зладзейскiя Сабакевiчавы вочы, як кот мыш, пiльнуюць зьняможанага Януковага бацьку, каторага ў халодны пот кiдае. Ён паволi, цяжка ўстае за сталом. Рука апушчаецца й ставiць шклянку на стол, вочы сьвецяцца скрухай i дрыжыць голас малiтвы: "Сьвятая Апрасiньня Полацкая, Дарагая Правiднiца наша, заступiся за нас!"
Тры постацi застылi пры стале. Цяжкое дыханьне й мёртвае маўчаньне. Мiг - цэлая вечнасьць. "Я табе, яцi тваю маць, пакажу тваю Апрасiньню!" грымiць разьюшаны, хрыплы бас i шклянка цаляе проста ў цэнтар абраза Прадславы. Як цяжкi мех, бацька асоўваецца на лаву, дрыжаць бледныя вусны.
"...бдительность нужно применять везде и всегда, ибо враг не сдается и не думает сдаваться. Борьба с клерикалами-мракобесами будет длинной и упорной..."
Кагадзе пашырылася ў Лiтоўцах навiна, што чорнабароды Абухаў у Дубовiцкай царкве свае модлы спынiў. Парафiю ўлада асядлала такiмi вялiкiмi "ўзносамi", што каб няведама якiмi грамадамi ў царкву сьпяшылi й якiя вялiкiя матар'яльныя ахвяры прыносiлi, дык усё ў касматую "асвабадзiцельную" лапу трапiць, а самому дубовiцкаму сьвятару, быццам, на грыбную полiўку навет ня хопiць. Казалi, што быццам сьвятар з залатым крыжам пры царскiх варотах на тэму такога нефартуннага павароту справы, густа ў чорную бараду чмыхаючы, прасьлязiўся, помачы прасiў. Ды "узносы", як з гэных гутарак спанатрыць можна было, ня толькi царкоўную, але й Абухаву прыватную маёмасьць учэпiстамi лапамi агарнулi. На дзьвярох Дубовiцкае вялiкi замок побач нейкай урадавай запiскi вiсеў, а сам сьвятар, з пляшкамi блiжэйшае сваяцтва завёў.
"...нужно сообразить, что мракобесы-клерикалы совершенно бессильны без поддержки масс. Задача наша поэтому есть в просвещении..."
Максiм Паўлавiч левай рукой палез пад бараду, расшпiлiў аплiк i пару гузiкаў шэрай, у клетачкi, сьвiткi ды далей шаманiў сiпата-траскучым голасам. Янук зiрнуў на шчэрбiну свайго левага бота. Тарчэлi адтуль рудыя драўляныя цьвiкi. Налезла сьнегу, пальцы нагi варушылiся ў вiльготнай анучы. Бурчэў-наракаў жывот. Можа за пару гадзiн па гэтым марозiшчы дахаты дабярэшся, а там Мiкола з капустай сустрэне. Добра, калi кавалак косткi зь мясам пападзе.