Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Змагарныя дарогi
Шрифт:

Х

Першая гвалтоўная хваля лiўня мiнула. Церушыў дробненькi гусьценькi дожджык. Сымон не зважаў. Каб толькi ўсяго й было бяды - дажджу. Прайшоўшы нейкiх пару кiлямэтраў, заўважыў насупраць аўтамашыну. Гэта была легкавая даўгая вайсковая машына, у якой езьдзiлi штабовыя афiцэры. Яна прыблiзiлася, звольнiла, затрымалася. Сьпераду сядзеў шафёр, а ззаду - палкоўнiк з капiтанам. Сымон адсалютаваў.

– Што ты робiш адзiн тут на дарозе й зь якога ты адзьдзелу?
– гаркнуў палкоўнiк на Спарыша па-нямецку.

– Я з трыццатай дывiзii, спадар палкоўнiк. Мой адзьдзел пайшоў наперадзе, вы, пэўна, бачылi па дарозе...

Я, яволь, - кiўнуў галавой афiцэр.

– ...а я крыху адстаў ззаду й стараюся дагнаць.

Афiцэр нiчога не адказаў, уважна сьвiдруючы Спарыша вачыма. Махнуў шафёру рукой, i машына памчалася далей. Сымон паскорыў крокi.

Маршыраваў больш дзьвюх гадзiн. Дарога была зусiм пустая. Яшчэ адзiн раз праехала невялiкая калёна нямецкiх вайсковых аўтамашынаў у заходнiм кiрунку. Пасажыры iх, здавалася, са зьдзiўленьнем кiнулi вокам на адзiнокага ўзброенага жаўнера на дарозе.

Трывога павялiчвалася ў Сымонавым сэрцы па меры наблiжэньня да свайго адзьдзелу. "А што будзе, калi прычэпяцца немцы? Што мяне чакае?" - думаў ён. Але пастановы ўжо не зьмянiў. У выпадку найгоршага разьлiчваў, што памогуць, заступяцца сябры. Шаша зноў накiравалася цераз мост на рэчцы Дуб i перакiнулася на паўночны яе бок. Воддаль хлопец заўважыў свой вабоз. Затрымаўся ён на шырокай лагчыне мiж шашой i рэчкаю. Канюхi, парасстаўляўшы каламажкi ля самага берагу рэчкi, ужо павыпрагалi й даглядалi коней, жаўнеры-ж мiтусiлiся навокал сваiх ужо дзе-нiдзе пабудаваных палатак. Шмат зь iх, пасабiраўшыся групамi, пераважна пры хурманках, над чымсьцi радзiлi.

Сымона здалёк заўважыў Вiктар i выбег насустрач.

– Ну як, уцёк?
– сьмяяўся ён.

– Няхай цябе чорт, такога сябру!
– скрывiўся Спарыш.

– Дык а што-ж я меў рабiць, калi там зараз вёска натрапiлася?

– Ведаю, добра ўжо... Не патрабуеш апраўдвацца.

– Ты й добра зрабiў, што вярнуўся.

– Пыталiся пра мяне?

– Штык пытаўся. Я сказаў, што ты дзеля патрэбы застаўся. Iдзi зараз да яго замэльдуйся.

Сымон так i зрабiў.

– А што-ж з табой? Дзе ты так доўга бадзяўся?
спытаў немец, зырка ўталопiўшыся ў яго.

– Застаўся крышку ззаду, адпачыў. Пасьля дождж зачаў падаць, дык пад кустом перачакаў, - тлумачыў спакойна Спарыш.

– Так? А ня ведаеш, дзе Сiткоўскi й Камар?

– Не, ня ведаю, - адказаў хлапец. Ён зараз здагадаўся, што гэтыя хлапцы ўцяклi пасьля яго, i ў той момант iм пазайздросьцiў толькi таму, што ягоныя ўцёкi не ўдалiся. Здавалася Сымону, што зьвязовы Штык здагадаўся, дзе ён быў i што сталася з двума, аб якiх пытаўся. Ягоны, здавалася, i твар гаварыў: "Ты-ж мяне, братка, стараешся вакол пальца абвесьцi, але-ж я ведаю, дзе ты, даражэнькi, быў". I толькi чакаў Спарыш, як вось-вось Штык скажа: "Ты лгун! Ты ў горы ўцякаў, ды не ўдалося. Забраць яго! Зараз расстраляем перад фронтам адзьдзелу". I калi Штыкова правая рука палезла ў кабуру, у Сымона дзесьцi каля каленаў пачалi бегаць мурашкi.

– Трымайце, трымайце яго!
– крыкнуў Штык i выняў з кабуры "люгера".

Двое хлапцоў колькi крокаў воддаль трымалi добра адпасенага падцёлачка. Штык падышоў i, прыставiўшы рулю пiсталета ў самы бычкоў лоб, стрэлiў. Хлопцы адскочылiся, бычок гоцнуўся вобземлю, задрыпаўшы нагамi.

– Голад быў у Нямеччыне, дык хоць мо чужога пад'ядзём, - сказаў адзiн з тых, што трымалi падцёлачка, сочачы ягоныя перадсмяротныя ўздрыгi.

– А фiгу бачыў, дружа мой?

зарагатаў другi.
– Немцы мяса зьядуць, капыткi нам дадуць...
– зацягнуў ён на матыў "Если завтра война".

Штык, пачакаўшы пару хвiлiн i ўпэўнiўшыся, што падцёлак застрэлены, уважна агледзеў "люгер" i палажыў яго ў кабуру.

– Бяжы да кухнi памагаць абразаць бульбу!

Сымону ня трэба было двойчы паўтараць.

Кастусь Дзежка вельмi ўзрадаваўся, знайшоўшы Спарыша пры кухнi. Ён расказаў, што ўсе радзiлi над уцёкамi ў горы ноччу, што вялася агiтацыя. Пастанова была пэўная.

– А як будзе з табою?
– папытаў Сымона. Той адказаў не адразу.

– Ня ведаю яшчэ. Бачыш, вось я толькi вярнуўся з адных уцёкаў.

– Дык ты не марудзь, а памазгуй там у сваёй башцэ ды скажы мне. Я хачу, каб ты й Караткевiч, каб мы ўсе пайшлi разам.

– Добра, падумаю, - паабяцаў Сымон, шпурнуўшы абрэзанай бульбiнай у вялiкi кацёл.

ПЕРАХОД ДА МАКIСАЎ

I

Дрэва вольнасьцi час-ад-часу мусiць быць адсьвежана крывёй патрыётаў i тыранаў. Гэта - натуральнае яго ўгнаеньне", - пiсаў да палкоўнiка Смiта, зяця прэзыдэнта Адамса, аўтар амэрыканскае "Дэклярацыi аб незалежнасьцi", будаўнiк Злучаных Штатаў, архiтэкт вольнасьцi й дэмакратыi - Томас Джэфэрсон.

Кроў няслаўных i зьненавiджаных тыранаў пралiваецца ў ахвяру новых i лепшых iдэяў; кроў змагароў за лепшыя iдэi родзiць вольнасьць, шчасьце, справядлiвасьць. Але колькi-ж крывi пралiваецца зусiм бяз мэты, хiба толькi для насычаньня ненармальных, нялюдзкiх iнстынктаў тыранаў...

Калi ў раньнюю пару другой сусьветнай вайны нямецкiя карныя адзьдзелы збурылi чэскую вёску Лiдыцэ й спалiлi жыўцом усiх яе жыхароў мужскога роду, дамэтныя й палiтычна разумныя чэхi раструбiлi аб гэтым зьверстве па цэлым сьвеце, здабываючы вялiкi палiтычны капiтал. Чэхi мелi за межамi спагадлiвыя сэрцы, што спачувалi, пiльныя вушы, што прыслухоўвалiся, прыязныя рукi, што сьпяшылi iм на дапамогу.

За час другой сусьветнай вайны акупантамi ў Беларусi былi разбураныя тысячы вёсак, жыўцом папалена iх насельнiцтва. Крышылася, папялiлася, гарэла, стагнала, енчыла шматпакутная Крывiччына-Беларусь. У пякельна-вогненных муках уздымалiся пад неба, клiчучы на ратунак i на помсту Ўсемагутнага, бясьсiльныя абамлелыя рукi беларускай маткi, жыўцом душылiся дымам i гарэлi ў полымях пажараў няшчасныя нявiнныя дзеткi.

Надлюдзкiя цярпеньнi гаротнага народу не ўзбагацiлi беларускага палiтычнага капiталу за межамi. Ня было там вушэй, што прыслухоўвалiся, зычлiвых сэрцаў, што спачувалi, сяброўскiх хрысьцiянскiх рук, што пасьпяшылi-б на дапамогу. Беларусь за межамi была няведамай, недасьледаванай белай плямай на мапе, чужой правiнцыяй. Рэха народных iмкненьняў заглушана было грымотамi змаганьня за беларускую зямельку двух паразiтаў-драпежнiкаў.

А ў сталiцах заходнiх дэмакратычных краiнаў зьдзiчэлыя ў сваёй прагавiтасьцi груганы - польскiя абшарнiкi, вайсковыя асаднiкi, крывадушныя ксяндзы, ураднiкi й iншая шляхоцкая й панская дробязь, што дваццаць гадоў жыравалi на беларускiм целе, рыхтавалi тым часам нашаму народу новыя аковы. Белыя расейцы - папы, чарнасоценцы, усякай масьцi няслаўныя нашчадкi Мураўёва-Вешацеля - з другога боку майстравалi яшчэ мацнейшае, больш удушлiвае й цясьнейшае ярмо. Адны й другiя чакалi добрае нагоды. I знаходзiлi ў заходнiм сьвеце сымпатыi й падтрымку для сваiх захопнiцкiх плянаў i пасяганьняў на чужое.

Поделиться с друзьями: