Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без

Некляев Владимир Прокофьевич

Шрифт:

1961.04.12. Першы ў гісторыі чалавецтва запуск касмічнага карабля з чалавекам на борце — грамадзянінам СССР Ю. А. Гагарыным.

1961.04.23. Пасланне Прэзідэнта ЗША Дж. Кенэдзі Старшыні Савета Міністраў СССР М. С. Хрушчову і пасланне М. С. Хрушчова Прэзідэнту Дж. Кенэдзі ў звязку з узброенай прысутнасцю СССР на Кубе.

1961.06.17. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб узнагародзе Першага сакратара ЦК КПСС, Старшыні Савета Міністраў СССР, двойчы Героя Сацыялістычнай Працы М. С. Хрушчова ордэнам Леніна і трэцім залатым медалём “Серп і Молат” за выключныя заслугі ў кіраўніцтве па стварэнні і развіцці ракетнай прамысловасці,

навукі і тэхнікі.

1961.07.25. Сусветны фестываль моладзі ў Маскве.

1961.08.06. Запуск на арбіту спадарожніка Зямлі касмічнага карабля “Усход-2” з пілотам, лётчыкам-касманаўтам Г. С. Цітовым.

1961.08.31. Заява ўрада СССР аб узнаўленні аксперыментальных выпрабаванняў ядзернай зброі.

1961.09.01. Паведамленне аб стварэнні Інстытута савецка-амерыканскіх адносінаў.

1961.10.17. Адкрыццё XXII з’езду КПСС, які прыняў новую Праграму (“Сённяшняе пакаленне савецкіх людзей будзе жыць пра камунізме!”) і новы Статут КПСС.

1961.10. 30. На Новай Зямлі выпрабавана 58-мегатонная вадародная бомба (“кузькіна маць”).

1962.02.15. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб узмацненні адказнасці за замах на жыццё, здароўе і годнасць супрацоўнікаў міліцыі і народных дружыннікаў.

1962.04.04. Пастанова Прэзідыума Вярхоўнага Совета СССР аб прымяненні мераў уздзеяння за злоснае непавінавенне законнаму распараджэнню або патрабаванні супрацоўніка міліцыі або народнага дружынніка.

1962.06.01. Зварот ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР да ўсіх рабочых, калгаснікаў, савецкай інтэлігенцыі, да ўсяго савецкага народа ў сувязі з Пастановай Савета Міністраў СССР аб павышэнні з 1 чэрвеня 1962 года коштаў на мяса і масла.

1962.08.11. Запуск на арбіту спадарожніка Зямлі касмічнага карабля “Усход-3” з пілотам, лётчыкам-касманаўтам А. Г. Мікалаевым.

1962.08.12. Запуск на арбіту спадарожніка Зямлі касмічнага карабля “Усход-4” з пілотам, лётчыкам-касманаўтам П. Р. Паповічам.

1962.08.23. Паведамленне Міністэрства абароны СССР аб скасаванні камендатуры гарнізона савецкіх войскаў у Берліне.

1962.10.16. Запуск новай шматступеннай ракеты-носьбіта для касмічных аб’ектаў у раёне цэнтральнай часткі Ціхага акіяна.

1962.10.24. Заява Савецкага ўрада ўсувязі з беспрэцэдэнтнымі агрэсіўнымі дзеяннямі ЗША, якія фактычна сталёўваюць марскую блакаду Рэспублікі Куба.

1962.10.27. Пасланне М. С. Хрушчова прэзідэнту ЗША Дж. Кенэдзі, копія в. а. генеральнага сакратара ААН У Тану. М. С. Хрушчоў паведаміў прэзідэнту ЗША, што ён з задавальненнем азнаёміўся з яго адказам У Тану, у якім выяўляецца гатоўнасць прыняць меры, неабходныя для таго, каб выключыць судотыкі савецкіх і амерыканскіх караблёў у Карыбскім моры і тым самым пазбегнуць фатальных наступстваў.

1962.10.28. Тэлеграма М. С. Хрушчова У Тану аб тым, што ўрад СССР прымае ягоную прапанову і дае ўказанне капітанам савецкіх суднаў, якія знаходзяцца на подступах да Кубы, але яшчэ не ўвайшлі ў зону пірацкіх дзеянняў амерыканскіх караблёў, трымацца ў баку ад раёна перахопу.

1962.10.28. Пасланне Старшыні Савета Міністраў СССР М. С. Хрушчова прэзідэнту ЗША Дж. Кенэдзі ў адказ на ягонае пасланне ад 27 кастрычніка 1962 г.

1962.11.22–26. Знаходжанне ў Рэспубліцы Куба першага намесніка Старшыні Савета Міністраў СССР А. І. Мікаяна для абмену меркаваннямі з прэм’ер-міністрам рэвалюцыйнага ўрада Кубы Ф. Кастра ды іншымі кубінскімі кіраўнікамі па пытаннях міжнароднага становішча.

1962.11.27.

Пастанова ЦК КПСС, Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР і Савета Міністраў СССР аб стварэнні Камітэта партыйна-дзяржаўнага кантролю ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР.

1962.12.24. Паседжанне Ідэалагічнай камісіі пры ЦК КПСС з удзелам маладых пісьменнікаў, мастакоў, кампазітараў, творчых работнікаў кінатэатраў.

1962.12.29. Першы палёт транспартнага самалёта “ТУ-114” па трасе СССР — Куба.

1963.03.07. Прамова М. С. Хрушчова на сустрэчы кіраўнікоў партыі і ўрада з дзеячамі літаратуры і мастацтва.

1963.05.23. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб прысваенні звання Героя Савецкага Саюза Фідэлю Кастра Рус.

1963.06.14. На арбіту спадарожніка Зямлі выведзены касмічны карабель “Усход-5” з пілотам, лётчыкам-касманаўтам падпалкоўнікам У. Ф. Быкоўскім.

1963.06.16. На арбіту спадарожніка Зямлі выведзены касмічны карабель “Усход-6”, які ўпершыню ў свеце пілатуе жанчына-касманаўт Валянціна Церашкова.

1963.06.27. Нота МЗ СССР пасольству КНР у Маскве, у якой МЗ СССР патрабуе неадкладнага спынення беспрэцэдэнтнай практыкі нелегальнага распаўсюджвання супрацоўнікамі пасольства і некаторымі кітайскімі грамадзянамі ў СССР тэкстуліста ЦК КПК ад 14 чэрвеня 1963 г. у адрас ЦК КПСС. Паколькі МЗСК НР паспяшалася апублікаваць у друку сваю тэндэнцыйную версію па пытанні, аб якім ішла размова ў савецкай ноце, і дае скажонае тлумачэнне фактаў, МЗ СССР змушанае зрабіць у сувязі з заявай прадстаўніка МЗ СКНР неабходныя тлумачэнні.

1963.08.31. У адпаведнасці з дамовай, падпісанай 20 чэрвеня 1963 г. у Жэневе паміж СССР і ЗША, уведзеная ў эксплуатацыю прамая тэлеграфная сувязь кругласутачнага дзеяння паміж Масквой і Вашынгтонам (Крэмль — Белы дом).

1963.11.23. Тэлеграмы М. С. Хрушчова і Л. І. Брэжнева віцэ-прэзідэнту ЗША Ліндану Б. Джонсану ў сувязі са звесткай аб трагічнай смерці Прэзідэнта ЗША Дж. Ф. Кенэдзі.

1964.04.16. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб прысваенні М. С. Хрушчову звання Героя Савецкага Саюза ў сувязі з 70-годдзем з дня народзінаў.

1964.04.30. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб прысваенні звання Героя Савецкага Саюза прэзідэнту АНДР, генеральнаму сакратару партыі Фронт нацыянальнага вызвалення Алжыра А. БэнБэле.

1964.05.13. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб прысваенні звання Героя Савецкага Саюза прэзідэнту ААР Гамаль Абдэль Насэру.

1964.05.13. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб прысваенні звання Героя Савецкага Саюза першаму віцэ-прэзідэнту ААР Абдель Хакім Амеру.

1964.10.12. На арбіту спадарожніка Зямлі новай ракетай-носьбітам выведзены касмічны карабель “Усход” з экіпажам у складзе камандзіра карабля, лётчыка-касманаўта У. Камарова, навуковага супрацоўніка-касманаўта, кандыдата тэхнічных навук К. Феакцістава і доктара-касманаўта Б. Ягорава.

1964.10.14. Пленум ЦК КПСС задаволіў просьбу М. С. Хрушчова аб вызваленні яго ад абавязкаўПершага сакратара ЦК КПСС і Старшыні Савета Міністраў СССР па ўзросце і ў звязку з пагаршэннем стану здароўя.

Пленум ЦК КПСС абраў Першым сакратаром ЦК КПСС Л. І. Брэжнева.

1964.10.15. Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР задаволіў просьбу М. С. Хрушчова аб вызваленні яго ад абавязкаў Старшыні Савет аМіністраў СССР па ўзросце і ў звязку з пагаршэннем стану здароўя. Старшынёй Савета Міністраў СССР прызначаны А. М. Касыгін.

Поделиться с друзьями: