Беларусы, вас чакае Зямля
Шрифт:
— Ты думаеш, што такое можыць быць?
Падгайскi спахмурнеў, некаторы час маўчаў, а пасьля зноў пачаў роўным, зраўнаважаным тонам:
— Браток, Антось, я многа думаў пра тое, што можа быць. Уключу радыё на Маскву й што ты думаеш адтуль барабаняць? Яны цэлы час пра народную партызанскую вайну, от пра што. А цi ты знаеш што гэта паiхнаму значыць народная вайна? Гэта ня тое, што наськiдаць сваiх чэкiстаў, цi прывязуць якiя гатовыя палкi на парашутах, каб Немцаў бiлi. Не! Саўсiм не! Вядома-ж, спэцыялiстаў i палiтрукоў то яны ўжо ськiдаюць i вунь колька наськiдалi. Але заданьне iхнае, — i з гэтым яны ня скрываюцца, — змабiлiзаваць усiх нашых баяздольных людзей, значыцца ўсякага, якi стрэльбу можыць у руках дзiржаць. От як. А як гэта, ты думаеш, яны мабiлiзаваць
Доўга сядзелi, разважалi, думалi.
— Што-ж рабiць? Трэба неяк арганiзавацца, баранiцца, — сказаў Антось.
— А ты думаеш, што нашы над гэтым ня думаюць? Вось хацеў табе расказаць, што нашыя ў Менску стараюцца самаахову арганiзаваць i даўно ў Немцаў парогi абiваюць. Самаахова, — як самое слова гаворыць, — значыць сваё войска для аховы, для абароны самiх нас. Я ўжо чуў, што быццам нашы атрымалi дазвол арганiзаваць свае батальёны самааховы, разумеецца пад нямецкай камандай. Недзе мусiм пачынаць, сваё войска трэба. А я спадзяюся, што як напор бальшавiцкiх бандаў узмоцнiцца дык Немцы ня дзе нi дзенуцца, нам i большую армiю дазволяць i аружжа дадуць. I тады такому, як табе, трэба туды было-б… Ну а да гэнага часу, сам ведаеш. Той Шпунт, каторага ты ня выканчыў, як у сваiх руках меў, табе, пэўня-ж, нi даруiць. Сам вiдзiш, што ня можаш у шапку спаць…
Упоцемку, сочачы за сьцежкай, Антось прыгадваў тую гамонку. Найцiкавейшае было пра самаахову. Калi-б яна зарганiзавалася, прыкладна, у Глыбокiм… Што тады? Пайсьцi? А як-жа зь мясцовай палiцыяй? Левандоўскi больш да яго не заглядаў. Мусiць ня было за што зачапiцца. Але што рабiць з гэтым Лявонам? Пагайскi слушна яму ўпiкнуў, што тады ў лесе басяка ня выканчыў. Як гэта сталася? Усяго адзiн патрон… Нiхто, апроч Янука, ня ведаў-бы, а гэты хлопец зусiм надзейны. Дык-жа не, у апошнi момант рука задрыжэла. Больш таго, яшчэ стрэльбу Лявонаву аб пень раструшчыў, плюнуў. Няйнакш нейкая нянавiсьць да гвалту, да прылады забойства на такi крок таўханула. А можа што глыбейшае, што ў беларускай сялянскай натуры сядзела. Памылка. Цябе за гэта ворагi не памiлуюць. Навет свае вырадкi сваймi-ж рукамi задушаць… I што рабiць з гэтым брыдой Лявонам, калi ў рукi трапiць? Цi яго палiцыi ў Гацях аддаць? I што з гэтага? Падзяку ад Левандоўскага атрымаеш? Фiгу. Падумае сабе, што калi ты гэтага басяка ўночы дапiльнаваў, дык чаму дзядзька такi спрытны, як ты, ня мог некалi Бронхэра забiць? Яшчэ прычэпiцца… Не, гэта выключана.
Каля Шпунтовага двара было цiха. Усьведамiўшы, што ўжо ноч на зыходзе, Антось устаў i мяркаваў, цi йсьцi дахаты. I тады раптоўна, амаль зьнiкуль, зьявiлася выдатная думка. Здалася такой надзвычайнай, што Антось аж зьдзiвiўся, як гэта яна раней яму ў галаву ня прыйшла. Ня трэба будзе болш спаць у гумне цi падпiльноўваць таго Шпунта ў Гараватцы. Нармальнае жыцьцё зноў пачнецца. Ня трэба будзе баяцца, што Шпунт цi iншая брыда якая яго ў пасьцелi зь Нiнай знойдзе. А кажны дзень, не ўкарацiўшы вартаваньнем злыдняў ночы, можна будзе спарней ля гаспадаркi папанатужыцца.
I зьдзiвiлася на наступны дзень Нiна, калi Антось, памяркаваўшы й расплянаваўшы ўсё, як належылася, дзiрку ў падлозе праразаць узяўся.
— Гэта што такое? — спыталася спакойна, бо ведала Антосеву разважлiвасьць.
— Нару рабiць буду, — усьмiхнуўся Дзяркач.
— Нару?
— Ага.
Нiна пазiрала на шчацiнай аброслы Антосеў твар i намагалася нешта вымяркаваць.
— Вiдзiш, як зраблю нару, тады пачну спаць з табой, у гумно на сена болей нi пайду. Калi сам ён цi зь кiм прыдзiць, тады я яго ў руках маю.
Нiна падумала i ўсьмiхнулася.
— Калi ён прыйдзiць, дык ты шмыг, як мыш, у нару?
— Нiхай
сабе як мыш, — усьмiхнуўся Антось, але нi ад ката. I мая нара два выхады будзiць мець.Колька ночаў, асьцярожна, каб нiхто зь вясковых не спасьцярог, Антось добра папрацаваў. Пры гэтым трэба было вырашыць цi дну праблему, як, прыкладам, куды падзець выкапаную зямлю, або куды адвесьi сьцёк на ваду. Трба-ж, каб нара была сухая, калi лiвень здарыцца. I як-жа тады дзякаваў Антось будаўнiку гэнай хаты, што калiсь паставiў яе на высокай каменнай аснове.
23
На шэрым, даўгiм i мясцамi абсмаленым да пашкоджаньня будынку менскага вакзалу, пасярод, на шэрай дошцы вiднеўся цьмянымi лацiнскiмi лiтарамi напiс: МIНСК. Янук выцiснуўся з грамады вiленскiх спэкулянтаў, саскочыў на жвiр ля шпалаў i разглядаўся, працiраў заспаныя вочы. Навокал — жаўнерскi гармiдар, якi, вiдаць, нiколi ня сьцiхаў. Гудзела ў вушах. У цяжкой ад бяссоньнiцы галаве пераклiкалiся адгалоскi начнога, павольнага грукату цягнiка, гамонкi спэкулянтаў, што абложаныя добрадаходным таварчыкам, частавалiся «шнапсам», вяндлiнай, сiтнiм хлебам, каўбасамi.
Перасядаў ля поўначы ў Маладэчне. У таварным вагоне, куды трапiў пасьля праверкi «райзэшайну», было цесна й цёмна. Ня ўсьпеў Янук iм кроку ступiць, як пасыпалася сакавiтая лаянка.
— Пёруне, скру…, гдзе лезеш?
Зьдзiвiў юнака сiпаты, пракураны жаночы голас. У iм апроч басяцкае лаянкi, ледзь далося жаночае распазнаць. Нехта ў куце засьвяцiў лiхтар. Выпучыўшы жывот, абкружаная клункамi й карзiнамi, быццам сьвiньня парасятамi, цётка з пракураным голасам тут-жа ля дзьвярэй разьмясьцiлася. А там з паўцемры чулiся iншыя басы, тэнары й альты, хрыпатыя й войстрыя. I то ўсё на аднэй мове.
«Куды гэта я трапiў?» — падумаў Янук.
Прымасьцiўся ля дзьвярэй, бо далей ня пусьцiлi. Найбольш аўтарытэтныя галасы, чуваць, па кутох разьмясьцiлiся. Трахнулi дзьверы, ледзь ногi ўсьпеў падцягнуць. I тады пачалася, пад лякатаньне колаў, адлеглую дзесь на станцыi нямецкую лаянку, свая, цi не кансьпiратыўная «гавэнда». Пра Збыськаў, Марыськаў, кур…, пёрунаў, гжмотаў i iншае.
Нос пратэставаў супраць часнаку, поту й табакi. Мелася ўражаньне, што народ гэты сустрэўся ня прыпадкова, а вырас недзе ад аднэй атожалкi i ён, Янук, быццам непатрэбны мазоль, iм на рукi сеў. Ад няшчыльных дзьвярэй, калi разагнаўся цягнiк, цягнуў халодны скразьняк, а там нехта ў куце, засьвяцiўшы лiхтаром, «высьменiтэ пане», ўзяўся кагосьцi частаваць. Задаволеннае цмоканьне, адабрэньне самагоннага майстэрства.
I раптам дзесь у куце — плясь!
— Гдзе лезеш, холера!
Жаночы голас. I агульны рогат. Вясёлая кампанiя, цi што?
«Чэрцi, апэтыту наганяюць».
Дзесьцi ў кiшэнi, у маленькай торбачцы чарсьцьвела луста разовага хлеба, скрылёк сала. А асобна, у корабе, вёз сыр, масла й хлеб для Рашкевiчавай сваячкi, у якой затрымацца меў.
Трэба было-б паспаць, але як тут ляжаш? Калi гэтыя людзi сьпяць? Можа ўдзень? Што гэта за яны? Раптам нешта ў галаве праясьнела. Пэўне-ж, гэта «дарабкевiчы». Яны ў часе вайны, можа патрэбную функцыю выконываюць. Калi-б не яны, дык ня было-б чорнага рынку. А мiж iх, пэўне-ж, i тая сувязь польскае разьведкi, пра якую Антось Дзяркач гаварыў. Нiтачкi, дзесь там аж уверх да Лёндану цягнуцца. А ў гэтых двух цi трох, перапоўненыхво такiмi людцамi, вагонах, ёсьць цi адзiн чалавек, якi па сваiх палiтычных i разьведчых заданьнях езьдзiць. У Менску мае нейкi явачны пункт, дзе сядзiць якiсьцi Зьдзiсек цi iншы «гжмот», а можа й мясцовы дзядзька Савось… Пэўне-ж ёсьць i ўмоўны пароль (фраза цi слова) ды ўсё iншае.
Нiхто зь iх Янука ня спытаў — адкуль, хто, куды й чаго… Як гэта яны ўпоцемку разспазналi, што не да iхнае кабалы наллежыць? Можа па вопратцы? Быў супынак. Шырака з грукатам адчынiлiся дзьверы, уварвалася знаёмае нямецкае гарканьне: — Райзэшайн, шнэль, шнэль! I нiводнага «бiттэ».
Янук сама першы. Ужо ня дрыжэла рука. Думаў: «Калi-ж гэты народ, абложаны клункамi, што пiў „высьменiтэ, курды крэў“, меў чыгуначныя пропускi, дык я, Янук Бахмач, ад самага Вiтвiцкага дастаў. А ён-жа — ўлада!»