Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Беларусы, вас чакае Зямля
Шрифт:

Цяпер адно ўсьведамiў, што ад дзяўчыны нясло лёганькiм, ледзь прыметным запахам пэрфумаў. Ейная блiзасьць, — яна не зрабiла найменшага намаганьня, каб хоць на крок адыйсьцiся, — бянтэжыла хлопца. Быццам сьведамая свайго чару на Янука, карымi, — здаецца, цi ня зьдзеквалiся яны? — вачмi пiльна й цiкава ўглядалася ў Бахмача. Гэтак, здавалася хлопцу, магла зводзiць мужчыну цi адна какетка, сьведамая сваей прыгажосьцi, пра якiх чытаў у ваповесьцях.

— Паглядзець i што? Ацанiць? — спытала.

— Можа, — адказаў Янук. Ён адыйшоўся на крок назад, але Янiна, як на дзiва, зноў прыблiзiлася

да яго.

— Ну i якую цану даў ты мне?

Гэтага юнак зусiм не чакаў. Ён бянтэжыўся. Дзяўчынiна блiзкасьць кружыла галаву, не дазваляла ясна думаць.

— Ты… прыгожая, — адказаў.

— Ага, бачыш, — усьмiхнулася Янiна, — усё-ж ты шчыры хлопец. Значыцца, я прыгожая, кажаш…

Яна грацыйна павярнулася, прыперлася плячмi да сьцяны й задаволеная, пазiрала на юнака.

— А калi я прыгожая, калi табе падабаюся, дык чаму ты мяне iгнаруеш, заўсёды так холадна да мяне адносiшся? Я-ж цэлы час бачу, што вачмi мяне зьеў-бы…

Янукова сэрца прыскорыла тэмпа. Яна стаяла ўпрытык, сваiм сьпеўным альтам гаварыла пра тое, на што яму нязручна было адказваць. Нарадзiлася думка, што вось тут, у пустым калiдоры, прыгарнуць-бы яе моцна ды паспрабаваць солад ейных вуснаў. Што-б яна зрабiла? Цi прыльгнула-б да яго, цi адштурхнула? Ясна, — гэта Янук усьведамiў ужо куды раней, — гарадзкiя дзяўчаты былi сьмялейшыя, не такiя сьцiплыя, як вясковыя, каля якiх дагэтуль ацiраўся. А гэта вось цнотка можа яшчэ iншых апярэдзiла.

— Многа хлопцаў на цябе паглядае, за табой бегае, — адказаў.

Дзяўчына ўсьмiнулася спакусьлiвай, задаволенай усьмешкай.

— Так табе здаецца? А ты?

— Я не магу. Ня зводзь.

Але Янiна не здавалася.

— Не магу, цi не хачу? Як то так? Чаму?

Янук спасьцярог, што ўпiкнуў дзявочы эгаiзм. Калi Янiне ўсе хлопцы данiну складалi, калi ёй здавалася, што магла адно галавой кiўнуць, пальцам паварушыць i кажны за ёй пабяжыць, дык як-жа так, што вось нейкi новы «мужык», прыгожы паглядам. што паводзiнамi дэманстраваў сваю беларускую годнасьць, мог яе iгнараваць? Недзе ўнутры тачыў яе чарвячок уквеленай самалюбнасьцi. Iншых магла адштурхоўваць з высока паднятай, сьведамай сваей прыгажосьцi, гордай галавой, а гэты вось, хоць i вачмi яе зьядаў, як казала, трымаўся воддаль.

— Бо ты…, - зацяўся Янук.

— Бо я што?

— Ты… Полька, — ужо сьмела адказаў Янук.

Яму здалося, што дзяўчыне забрала мову. Як-бы хто яе пчалiным джалам джгнуў, яна страпянулася, адскочыла ад Янука на крок, а ў карых вачох зьявiлася пакрыўджаная няўцямнасьць. Такое, мусiць, ды ў такой сытуацыi чула ўпяршыню.

— Ты што… Я знаю, я бачу, што дэманструеш сваю беларускасьць. Але…, але якi-ж ты хам!

На гэтым паядынак i скончыўся. Рандуўна рыўком, ужо не азiраючыся, кiнулася ў клясу, а Янук, зiрнуўшы на ейны зграбненькi зад ды нiбы майстрам адточаныя ножкi ў цёплых рудых боцiках, быццам цяпер усьведамiўшы якую крыўду мог ёй зрабiць, пастаяў нерашуча колькi часiнаў ды, прыгадаўшы Лявона, хутка выйшаў.

Ад гэнага часу Янiна Рандуўна, здавалася Януку, куды пахаладнела ў вадносiнах да яго. Ды ўсё-ж не магла юнака камплетна iгнараваць. Гэтак, цi раз на лекцыi лавiла на сабе Янукоў позiрк. А раз зусiм сьмела падыйшла да яго й пачала спрачацца пра беларускасьць.

Вельмi была зьдзiўленая, слухаючы Януковы довады, што Вiльня й яе ваколiцы былi й ёсьць беларускiмi, што хаця ў самым горадзе ёсжьць шмат наплыўшага. — Янук падкрэсьлiў гэтае слова, элемэнту, як Палякаў, дык ваколiцы Вiльнi ў бальшынi Беларусамi заселеныя.

Неяк у панядзелак, выходзячы са школы, наўмысна затрымалася ля Янука й сказала, як быццам iхная дыскусiя пра Беларусаў i Палякаў вось адно скончылася:

— А ты знаеш, Беларус, я ўчора за Вiльняй у вёсцы была. Ты казаў, што па вёсках Беларусы жывуць. Гэта няпраўда. Усе там Палякi й гавораць папольску. Толькi як на быдла крычаць, дык тады кажуць: — Ку-у-у-у-уды ты пайшла, каб ты згарэла!

Яна зарагатала. Януку здалося, што хацела ўпiкнуць яго.

— Дык цi-ж ты ня бачыш, дурачка ты, якая беларуская мова прыгожая, калi яе навет карова й iншае быдла разумее? А цi ты чула, як у тэй вёсцы людзi мiж сабой гавораць?

Дзяўчына зачырванелася, хмыкнула й пабегла. Пэўне-ж, не бяз прычыны, неўзабаве адкрыла Януковага сябру Загорнага. Той-жа, як заўсёды, падкi да дзяўчат, пачаў выхваляцца перад Януком. I аднойчы, падчас такога выхваленьня, кажа:

— Не магу толькi зразумець, чаму яна цэлы час пра цябе распытваецца, як-бы ты невядома якой цацай быў.

— Можа таму, што я ёй нос падцёр? — сказаў Янук уважна выслухаўшы сябру.

— Як то падцёр? У вас што было?

— Нi знаю, цi што, цi нiчога? Яна страшна ўвагу любiць, вялiкай прыгажунькай-цацанькай сябе лiчыць.

— Яна вельмi прыгожая, — адказаў Лявон, разважаючы як-бы пасмакаваць тае красы.

— Нiхай сабе. Ты знаеш, раз мяне ў калiдоры прыперла й кажа, чаму я на яе заўсёды пазiраю ў клясе, а так надта холадна й здалёк трымаюся, iгнарую яе, хоць i вiдаць, што гэта ўсё з намаганьнямi. Проста ледзь не сказала што чаму я, як iншыя хлапцы, ня бегаю за ёй. Яна прывыкла каб за ёю бегалi.

— Ну а ты што?

— А я проста з мосту кажу: не магу й ня буду. Чаму? — пытаецца. Таму, кажу, што ты Полька. Каб ты бачыў, як яна ўзгарэлася, пакрыўдзiлася i ўцякла. I з тэй пары цябе падлабуньвае.

— Дудкi, браце, — кпiў Лявон. — I што за розьнiца, Полька цi Беларуска? Закасай аднэй цi другой спаднiцу дык пабачыш, што розьнiцы нiякай няма.

— Цьфу на цябе! — узлаваўся Янук. — Табе толька, мусiць, спаднiца ў галаве. Як табе ня грэх, у бардак паплёўся! I натрапiў на цацу. А тая: «каханенькi мой, я так задаволеная, бо так даўно Паляка ня мела». Ну а ты-ж ужо там, вiдаць, самым запраўдным пшэкам прытварыўся! Як табе ня сорам! I каб было за што? Ты, я бачу, лёгка сваю нацыянальнасьць за спаднiцу прадаў-бы.

— Слухай, iдзi ў манахi, як хочаш. I пэўне-ж, я малады, дык мяне спаднiцы й цiкавяць. I пры чым тут нацыянальнасьць? Я трымаюся таго, што Скараход сказаў: усiх дзевак не перабярэш, але старацца трэба. Га-га-га!

— От-жа знайшоўся Дон Жуан. Мацi недзе дома трывожыцца, як там мой бедненькi сынок у Вiльнi, цi даволi яму есьцi, цi чаго яму не бракуе, напэўна Бога просiць у царкве, каб памог. А сын што вырабляе? Знаеш, Лявон…

— Слухай, кажу табе, што дудкi, ды ўсё. У цябе гэта, мусiць, зайздрасьць гаворыць, калi я ў дзяўчат посьпехi маю…

Поделиться с друзьями: