Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

А ён ацалеў. Выжыў. Змог разабрацца, што яго знішчае, у шматкі рве яго нервы і крывяніць душу; перш здагадаўся,

а потым і скеміў, што клін выбіваецца клінам, падобнае лечыцца падобным, і змог ператварыць ворага ў сябра, сам пачаў карыстацца незразумелай, а таму страшнай зброяй — «вучонымі» словамі, і гэтым абясшкодзіў іх. Тое, што яго дабівала, ён паставіў сабе на службу. І перамог! Па-свойму дабіўся ў жыцці поспеху…

І тут мне стала крыху сорамна за нядаўнія думкі пра марнасць барацьбы. Як прыйшло, так і знікла адчуванне жыццёвага тупіка, і лёгка задыхалася, і ціхая

лагода падступіла да сэрца… Дзякую, Косця, ты мне вельмі дапамог!

На асфальце вакол лаўкі і пад ёй ляжалі каштанавыя шарыкі, вылузнутыя са сваёй калючай абалонкі — такія ўжо глянцавыя, крышку яшчэ вільготныя, і так ужо яны прасіліся, хітрыя, у руку: ну, толькі глянь, які я ладненькі, гладзенькі, чысценькі! ну падымай мяне хутчэй, аднясі далей, выкінь, я прарасту, і род мой працягнецца, ну, калі ласка… Вось сімпатычная, бяскрыўдная барацьба за выжыванне! І асабіста я — за такую.

2012 г.
Поделиться с друзьями: