Браты-Беларусы! Да згоды! Час прыйшоў!Славуты час… Адказная хвіліна‚Калі вагаецца лёс нашае Краіны‚Ці вольнай‚ слаўнай стаць‚ як некалі‚ ізноў‚Ці на гады‚ а мо й навек загінуць.Да згоды ўсе! Браты! Нас лучыць САКАВІК‚Бацькоўскаю крывёй палітыя загоны‚Выгнанцаў на Сібір балючыя праклёны‚Крыжы дарожныя‚ дзяцей галодных крыкДы роднае матулі енкі-стогны.Браты-Беларусы! Успомніце той час‚Калі грудзьмі баронячы Краіну-Маці‚Са зброяю плячо-ў-плячо ў гушчэры‚ гаці‚Адзін за аднаго на сьмерць ішлі ня раз‚Каб выратаваць сябру ў няшчасьці.Чаму-ж
цяпер брахня‚ грызота‚ сваркі‚ бруд‚Агідна лаянка‚ даносы медналобых‚Абрыдлыя для ўсіх амбітныя хваробы?А час ня спыніцца‚ й гісторыі прысудАпляміць іх пад матчыну жалобу.Зірні наўкол! Як радуецца агент-шпег!Заданьне выканаў‚ справакаваў на сваркі‚Цяпер работа ёсьць агентам Чразвычайкі —І вусны крывяцца у гіранічны сьмех —Па аснаму вылаўліваць на вуліцах‚ у парках.Да згоды! Час! Зважай! — Нясецца кліч з гаёў.Сынкі мае! Хутчэй! Краіна — ваша МаціДаруе кожнаму радзімаму дзіцяці‚Калі вы дружныя й адважныя ў баёхЗноў разам прыдзеце за Край змагацца.
Парыж — Францыя, 15.ХІІ.1952
№ 464
Ён любы мне. Ён — дарагі.Ўгары — Пагоні бег няспынны‚А з кута ў кут на берагіПлыве Сьцяг роднае Айчыны.Гляджу на нумара красу;Зьвіняць: чатыры-шэсьць-чатыры…Кангрэс — сьпяваюць верасы‚Другі — грукоча сэрца шчыра.Ён любы мне… Ён — мой мандат.Хвалюе грудзі шчасьця рэзвасьць.Ён гонар мой. Я — дэлегат.Я галасую: нязалежнасьць.
Чэрвень 1944 г.
Пад сьцягам Пагоні
25 Сакавік
Радзіўся Ты у Менску Беларускім‚Пажарам Край дыміўся ў вагні.Наўкол чужынцы на палетках вузкіхТапталі скарбы нашых родных ніў.Народ стагнаў‚ угору ўздымаў рукі‚Лавіў сьвятла недасяжны прамень.Быў цяжкі час. Сярод нясьцерпнай мукіЗьявіўся Ты‚ прыгожы‚ сьветлы Дзень.Цудоўнай зоркай ўзьняўшыся высока‚Народу шлях да волі асьвяціў‚І зашасьцелі казкаю асокі‚Мінулай славай лес загаманіў.І Край ажыў. Народ паймкнуўся к сьвету‚У вачах крынічыць радасьці струмень.І нашых продкаў слаўны запаветыЎваскросьлі ў гэты незабытны дзень.Вялікі Дзень! Нічым Цябе ня сьцерці!Стагодзьдзям нат Цябе не перажыць!Вякі мінуць‚ а Ты ў народным сэрцыУ песьнях‚ былях будзеш жыць!
Кіргхайм — Аўстрыя, 25 Сакавіка 1946
Бывай, Радзіма
Імчыцца цягнік скрозь туманы балот;Вагоны бягуць чарадою;Адзаду застаўся купнік і чарот;А сум?.. Сум няўмольна са мною.Мінаюць загоны‚ мінаюць лясы‚Вазёраў крыштальныя хвалі…О‚ колькі змаганьня маўклівай красыПалескія нетры схавалі!
Цягнік, 1923
Вышэй
Вышэй уздымайся‚ стальны малаток!Выкоўвай жыцьцё Беларусу!Ідзі бараніць свой радзімы куток!Народ вызваляць з-пад прымусу!Даволі ўжо енкаў! Даволі пакут!Даволі цярпець ад чужынцаў!Гісторыі блізіцца помста-прысудУсім прайдзісьветам-злачынцам.Вышэй уздымайся‚ мазольна рука!Мацней бі ў зялезныя грудзі!Куй долю і волю свайго мужыка!Выводзь з-пад апекі у людзі!
Ціхарэцкая, 1923
Залатым
узорам
Залатым узорам заіскрылі зоры‚Заіскрылі зоры у чароўным сьне;Беларуса гонар‚ уздымайся ўгору!Угару! Да зораў! Насустрач вясьне!Дух бунтарны‚ зорны‚ горда — непакорны —Ў барацьбе няўкорны вольных дум узьлётРазам з сонцам раньнім заклікай к змаганьню!Заклікай к змаганьню вынішчыць прыгнёт!Ўжо на родных гонях ня стрымаць Пагоні.Ня стрымаць Пагоні‚ рвацца на прастор;Ўвысь узьняўся сьмела Бел-Чырвона-Белы;Бел-Чырвона-Белы залунаў да зор.
Радзіла нас арліцаБыў бацькам карабін;Маланкі ў навальніцуНас песьцілі ў вагні;Выхоўвалі нас буры‚Баюкаў сівы бор;Скрозь хмары і віхурыШугалі мы да зорГарыць паходняй раньнеІдзём мы у паходЗацятыя ў змаганьні‚Ня знаем перашкод.
Скрыбава 1944 г.
Даволі
Даволі зьдзекаў і прымусаў!Даволі глуму і пакут!Хачу быць вольным Беларусам‚Аслабаніць свой родны кут!Няхай не страшаць нас тэрорам‚Ні Салаўкамі‚ Калымой!..Людзкая помста бурным морамЗальле чужацкае ярмо.Пад сьцягам Бел-Чырвона-БелымЗа Волю‚ Праўду‚ за ШтандарІду я ў бой адважна‚ сьмела;Я — сын Свабоды. Я — Змагар.
Скрыбава, 26 красавіка 1944 г.
Іграе і плача
Іграе і плача ў тваіх руках скрыпка.Звон струнаў аб горы пяе.Дрыжыць серабрыстая ценкая нітка‚Да зброі‚ да волі заве.Пяе аб вялікіх‚ страшэнных пажарах‚Аб тым‚ што наблізіўся кат‚Аб нашых зялёных загонах-абшарах‚Дзе марна гібее наш брат.Пяе і імчыцца той сьпеў з буйным ветрамНа сьветлы‚ прывольны наш шлях‚Заве беларусаў із процьмы‚ із нетраўПад Бел-Чырвон-Белы свой сьцяг.