Із вясковай хаты выбеглі дзяўчатыВыбеглі у поле на шырокі шлях;Сёньня ад аратых едуць дэлегаты‚Едуць шукаць волі пад Пагоні сьцяг.Сонейка іскрыцца над чыстай крыніцай‚Ў празрастыя хвалі кідае прамень;Раптам над сталіцай бурнай навальніцайУ блакітных далях разарваўся дзень.Загулі гарматы з-за клёнаў кашлатых‚Засланілі неба зялезным агнём‚Ды жаўнер-араты ў барацьбе зацятыЗа кавалак хлеба‚ за радзімы дом.А ў сталіцы Менску з-пад Бранску‚ Смаленска‚Із-пад Бельску‚ Вільні‚ з Палескіх балотНа
загад Краіны сходзяцца мужчыны‚Сходзяцца жанчыны на Вялікі Сход.Дэлегат з Дубровы выступіў з прамовай:Ў бой супраць камуны за радзімы Край!Як зялезным звонам‚ ён агністым словамЗаклікаў з трыбуны хлопцаў на «зважай!»
Чэрвень 1944 г.
Юначка
Ты ў дзіўным харастве стаяла перад намі.Так велічны‚ так горды быў твой гнеў!Ад роспачы‚ тугі сьціскала кулакамі…У вачох агонь маланкава зіхцеў.І раптам‚ угару з мальбою ўзьняўшы рукі‚Ты абвяла бязьмежны далягляд.Там… дзесьці у тайзе‚ зьняможаныя ў муках‚Гібеюць бацька‚ маці‚ родны брат.І позірк той‚ як сымбаль перад сьветам‚Нас заклікаў да новых перамог;І на сьцягах уваскрасалі запаветныСьвятыя словы: Бацькаўшчына й Бог.
Рыд — Аўстрыя, 26 студзеня 1949 г.
Уцекачам
Браты мае! Браты-Беларусы!Што гоніць вас ў чужы далёкі вырай?Пакінулі Смаленск‚ Ржэў. Бранскія лясы…А колы круцяцца‚ пяюць жалобнай лірай.
Скрыбава, 1 красавіка 1944 г.
Галашчыву Янку
Незваротнай плыняйПраплываюць годы.Будзь-жа верным сынамТы свайму народу!Ў горы ня згінайсяПад цяжкім прымусам!З гонарам трымайсяНазвы Беларуса!Бо і наш час прыйдзеЙ нам засьвеціцж сонца‚Промень Волі ўзыйдзеЯсным валаконцам.Шчасьця дні паймкніуццаЙ з дальняе дарогіМусім мы вярнуццаЎ Край свой з перамогай.
Рыд — Аўстрыя, 22.02.1947
І гады мінаюць за гадамі
І гады мінаюць за гадамі…Палазамі Коляды рыпяць‚Закавала рэчку ланцугамі‚Замяло зямельку саванамі‚Ды калядак нешта ня чуваць.І у гэту сумную часінуПазірае Маці у вакно:Ўсё чакае моліцца па сыну‚Ці жывы яшчэ‚ ці мо загінуўЯе любы‚ родненькі сынок.
Кліўленд — ЗША, 1958
Адзіны шлях
Родны Край! Матуля дарагая!Пачарнелы ад пажараў сад!Разьвітаўся з вамі я ля гаю‚Не сказаў‚ на колькі пакідаю‚Ці вярнуся к Колядам назад.Не сказаў‚ зь якім глыбокім болемЕхаў я ў чужую старану…І цягнуўся дзень за днём паволіУ адзіноце суму‚ як ніколі‚Без спагады‚ радасьці‚ бяз сну.Толькі ў мроях бачыў родны далі:Ткуць дзяўчаты ў Слуцку паясы;На рабінах чырваньню караліНад зямлёй пакутай пазьвісалі‚Пазіраюць ў сінія лясы.Край мой родны! Ведай: я вярнуся‚Бо адзіны толькі маю шлях.Зь ім Цябе ніколі не зракуся‚Зь ім іду да вольнай БеларусіПад Пагоні пераможны сьцяг.
Кіргхайм — Аўстрыя, 6 сьнежня 1944 г.
Гісічу Аляксандру
Куды-б цябе лёс ні закінуў‚Якім-бы ні джаліў асьцём‚Сваю дарагую КраінуЛюбіць мусіш больш за жыцьцё.
Кіргхайм —
Аўстрыя
Ідзі пад Пагоні Штандар
Напорная моладзь‚Хадою упартайІдзі пад Пагоні Штандар!Хоць ветры сваволяць‚Грукочуць гарматы‚Ты — новай прадвесьні ўладар.Зьвініць звон Сафіі‚Плюскочуць азёры‚Шуміць пушча славай былін…Хай выюць стыхіі!Адважна‚ бадзёраШукай палымністых пуцін!Ты — гонар народу‚Ты — войнік Краіны‚Ты будучай славы пясьняр‚Скрозь шал непагодыРашуча‚ няспыннаІдзі пад Пагоні Штандар!
Кліўленд — ЗША, 30 верасьня 1962 г.
Родны край
Я — сын таго Краю
Я — сын таго Краю‚ дзе гаі‚ лясы‚Дзе рэчкі тасёмкаю ўюцца‚Дзе пекныя кветкі‚ дзе ткуць паясы‚Дзе сонца і хмаркі сьмяюцца.Я — сын таго Краю‚ дзе нівы‚ сады‚Дзе ў зелені топяцца хаты‚Дзе жніўныя песьні з грудзей маладыхЗьвіняць дыямэнтамі шатаў.Я — сын таго Краю‚ дзе сінь васількоўГуляе з русалкамі ў жыце‚Дзе льлецца бадзёрасьць з дрыгвіцкіх вянкоў‚Дзе краскамі поле іскрыцца.Я — сын таго Краю‚ дзхе зброю народТрымае у моцнай далоні‚Дзе высака ўзьвіўся із нетраў‚ балотСьцяг Бел-Чырвон-Белы Пагоні.
27 чэрвеня 1943 г.
Не змагу
Жытнёвае поле — валошак краса!Іскрыць на пялёстках сьлязінка-раса.Ільняныя косы з-пад сініх вянкоўЎ трымценьні плывуць‚ не знаходзячы схоў.Зялёныя шаты‚ шаўковая рунь‚І песенны звон‚ што разьліўся угрунь‚І рэчка‚ і сад‚ і яловец‚ багун —Забыць іх ніколі й нідзе не змагу.
Родная старонка! Ты ізноў ў пакуце.На Твае палеткі хлынуў град агню.Не пляце дзед лапці‚ седзячы ў куце‚Ня мітусяць дзеці на дварэ ў гульню.Ўсюды: на загонах‚ у гаі‚ у хаце‚Ў гарадох і вёсках‚ уначы і ўдзень‚З гостраю касою‚ нібы ў сенажаці‚За людзьмі цікуе сьмерці чорны сьцень.Шэры дым ад стрэлаў зацямніў лагчыны;Ад крыві народнай ўзьняўся цяжкі пах;Апаганіў вораг вольную дзяўчыну;У вачох Матулі незгасальны жах.Але прыйдзе помста! Згіне непагода!Закрасуе славай наш агністы шлях‚І над вольным домам вольнага народуВысака ўзаўецца пераможны Сьцяг.