Дарога ў сто год
Шрифт:
Адным з найбольш важных клопатаў Ул. Сыракомлі была барацьба за права беларускага народа ствараць культуру на сваёй роднай мове. Пра гэта яскраве сведчыць даволі грунтоўнае «Кароткае даследаванне мовы i характеру паэзіі русінаў у Мінскай правінцыі», якое друкавалася ў трох нумарах «Gazety Warszawskiej», а таксама чатыры артыкулы пра творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча. Насуперак шляхце, якая называла беларускую мову «хамскей», «гміннай», Ул. Сыракомля пісаў: «Прыгожае гэта адгалінаванне славянскай мовы — крывіцкі дыялект, i стары! Бо гэта мова нашага Літоўскага Статута i справаводства на працягу двух вякоў, XVI i XVII, i распаўсюджаная! Бо смела можна сказаць, што резмаўлялі на ёй тры чвэрці даўняй Літвы, люд, шляхта i паны; пазбавіўшыся свайго пісьмовага значэння, гэтая мова сёння асталася толькі адной спадчынай сялянскіх хат...» Паэт шкадуе, што «багатая калісьці, яго (беларускага народа.— К. Ц.) мова знаходзіцца цяпер у застоі, яна перастала ўзбагачацца, а тыя, што хацелі зрабіць яе пісьмовай i тым самым заахвоціць народ да кнігі, вымушаны змагацца з многімі цяжкасцямі».
Ул. Сыракомля горача падтрымліваў i абараняў ад нападкаў рэакцыянераў беларускую літаратуру. Пасля першых двух артыкулаў пра В. Дуніна-Мерцінкевіча ў той жа «Gаzecie Wаrszаwskiej» з'явіўся водгук на ix пана Ф. Скібіцкага, які падпісваўся псеўданімам У. Аўтар гэтага водгуку, што называўся «Творы на гміннай гаворцы», выступіў супроць Сыракомлі, які з вялікай радасцю сустракаў
Уладзіслаў Сыракомля ў сваім новым артыкуле разбівае адзін за едным усе довады пана Скібіцкага. Перш за ўсё, прыводзячы пастаўленае Скібіцкім-пытанне: «Ці творы, напісаныя на мове беларусінаў, заслугоўваюць такога радаснага вітання, безадносна на вертасць ix зместу?», Ул. Сыракомля з перакананасцю адказвае: «Любы, на любой мове напісаны твор не заслугоўвае радаснага вітання, калі ён нецікавы, непрыдатны; але калі якая-небудзь мова або гаворка з непісьмовай становіцца пісьмовай, кожная напісаная на ёй кніжка заслугоўвае ўвагі — як довад узнікаючай патрэбы пісання на гэтай мове або гаворцы...» На другое пытанне пана Скібіцкага: «Ці зможа гэтая мова (беларуская) перадаваць усе адценні думкі, быць прыдатнай для розных стыляў i ўдасканаліцца да такой ступепі, каб заслужыць назву асобнай мовы», Ул. Сыракомля зноў з глыбокім перакананнем адказвае: «Так, зможа, бо мае дастаткова лёгкасці i адначасова сілы, перадае ў паэзіі мяккія i далікатныя пачуцці, у жывой гаворцы мае лёгкія звароты, трапныя выразы. Нестае ёй многіх выразаў для перадачы таго, што не ўваходзіць у склад паняццяў i патрэб нашага народа, але ў меру развіцця асветы самога народа i літаратуры на яго мове гэтая мова патрапіць знайсці ў сваёй глыбіні выразы i словазвароты, якіх няма сёння. Кожная мова праходзіць эпоху дзяцінства». Адказваючы на трэцяе пытанне Скібіцкага, ці варта імкнуцца, як гэта робіць Сыракомля, да ўдасканалення беларускай мовы як мовы асобнага народа, паэт-дэмакрат даводзіць, што не толькі варта, але i «неабходна». «Надзвычай разнастайную ўвогуле мову Славяншчыны,— піша Ул. Сыракомля,— шаноўны апанент дзеліць толькі на чатыры разгалінаванні — на мову расійскую, польскую, чэшскую i ілірыйскую. Не пярэчым, што гэтыя чатыры мовы стаяць на першым месцы сярод славянскіх дыялектаў па сваёй пісьмовай дасканаласці, але чаму ж іншым мовам не даваць развівацца, нашто ж, напрыклад, у мове беларусінаў бачыць толькі мешаніну моваў рускай i польскай? Ці тое ж самае не можна сказаць i пра маларасійскую мову? Калі так, то чаму ж шаноўны апанент чэшскую i ілірыйскую мову ўзвышае да годнасці асобных моваў? У ix жа таксама лёгка знойдзеш i рускія i польскія выразы». Далей паэт гаворыць пра самабытнасць, адметнасць беларускай мовы, выкрывае хлусню шавіністаў, быццам бы яна — толькі дыялект польскай або рускай мовы. У заключэнне аўтар выказвае ўпэўненасць, што беларуская мова будзе развівацца i ўдасканальвацца. «З усёй павагай да шаноўнага апанента,— піша Ул. Сыракомля, паўтараем: на гэтым полі працаваць можна i варта (падкрэслена аўтарам.— К. Ц.)». У сувязі з гэтым вясковы лірнік ад усяго сэрца заклікае паэта з большай адказнасцю i «cур'ёзнасцю ставіцца да мовы сваіх твораў, раіць яму, каб ён «асцерагаўся паланізмаў i кніжных выразаў, каб правінцыялізмаў адной ваколіцы i парафіі не прыпісваў усёй русінскай мове, каб тады толькі ўжываў чужыя выразы, калі не знойдзе адпаведных у мове, на якой піша».
Робячы разгляд беларускіх твораў В. Дуніна-Марцінкевіча, Ул. Сыракомля заклікаў яго «выключна (слова «выключна» ён падкрэслівае.— К. П.) прысвяціць сябе» творчасці на беларускай мове. Падкрэсліваючы тую вялікую ролю, якая выпала на долю В. Дуніна-Марцінкевіча як беларускага паэта, Ул. Сыракомля ў рэцэнзіі на яго кнігу «Цікавішся? Прачытай!» зноў даводзіць, што «народная, русінская паэзія — вось арэна п. Марцінкевіча, няхай жа ён выступае на ёй як сапраўдны гладыятар».
Цяжка пераацаніць значэнне гэтых публіцыстычных выступленняў Ул. Сыракомлі для развіцця беларускай літаратуры. Яе парасткі патрабавалі тады асаблівай, павышанай увагі i падтрымкі, бо ўзышлі на вельмі неспрыяльнай глебе — у атмасферы варожасці пануючых класаў да беларускага народа i яго культуры. Гэтую ўвагу i падтрымку маладая беларуская літаратура i атрымала ад Уладзіслава Сыракомлі, імя якога было ў той час аўтарытэтнае. I трэба поўнасцю згадзіцца са сцверджаннем А. Лойкі i Н. Перкіна, што без гэтай падтрымкі «перш за ўсё» з боку Сыракомлі «Дунін-Марцінкевіч, магчыма, не стаў бы тым, чым ён стаў для беларускай літаратуры». Нездарма беларускія паэты заўсёды шукалі ў Ул. Сыракомлі дапамогі, пісалі яму, як чалавеку, які робіць агульную з імі справу. Пра гэта яшчэ раз сведчаць тыя пісьмы В. Дуніна-Марцінкевіча i А. Вярыгі-Дарэўскага, якія асталіся пасля смерці (1969 г.) унучкі паэта — Былінскай.
Вядома, з усяго гэтага ўзнікае вельмі лагічнае пытанне: як жа так сталася, што Ул. Сыракомля, які гэтак горача вітаў кожны літаратурны твор беларускай мовы, клапаціўся аб удасканаленні беларускай літаратурнай мовы, аб яе чысціні, які быў не простай «зоркай», а якраз «сонцам» беларускага адраджэння, пісаў свае творы ўсё ж на польскай мове?
Каб адказаць на гэтае пытанне, неабходна звярнуцца да гісторыі. Як вядома, Беларусь, якая апынулася яшчэ ў XVII стагоддзі над пратэктаратам Польшчы, больш за дзвесце гадоў цярпела жорсткі нацыянальны прыгнет. Беларуская мова, якая раней была дзяржаўнай у Вялікім княстве Літоўскім, паступова выцяснялася з літаратуры польскай мовай. Нават пасля ўз'яднання з Расіяй у канцы XIX стагоддзя польская мова яшчэ доўгі час лічылася афіцыйнай на беларускіх землях. «Усё, што думае аб грамадскіх справах,— пісаў пра гэты час З. Серакоўскі,— усё, што піша i чытае ў Заходнім краі,— усё гэта цадкам польскае». I таму пісьменнік, які хацеў нешта сказаць адукаванаму грамадству, вымушаны быў пісаць на польскай мове. А Ул. Сыракомля якраз i імкнуўся, як прызнаваўся сам, уздзейнічаць сваімі творамі на грамадскую думку. Перад сабой ён паставіў адну вялікую задачу — паказаць антычалавечую сутнасць прыгоннага права, пераканаць грамадства ў яго амаральнасці, у тым, што i мужык — чалавек, што ён павінен карыстацца ўсімі чалавечымі правамi, у тым ліку ствараць літаратуру на роднай мове. Якраз у гэтым —асноўны пафас усёй творчасці Ул. Сыракомлі. Паэт верыў, што вызваленне сялян можа адбыцца «зверху», па волі саміх памешчыкаў i цара. Таму i адрасавана яго творчасць пераважна шляхце, якую крытыкаваў паэт. А каб гэтая шляхта, ад якой залежала, на яго думку, вызваленне сялян, зразумела паэта, каб яго слова трапіла ў цэль, трэба было гаварыць з ёю на яе мове, г. зн. па-польску. Пісалі па-польску i сучаснікі Ул. Сыракомлі — В. Дунін-Марцінкевіч i A. Вярыга-Дарэўскі. Па-беларуску яны пісалі тады, калі звярталіся непасрэдна да селяніна, імкнучыся, як сцвярджаў В. Дунін-Марцінкевіч у пісьме да Ю. Крашэўскага, «заахвоціць яго якім-небудзь чынам да асветы i направіць маральна». Гэтае высакароднае імкненне беларускіх паэтаў да асветы роднага народа, як адзначалася, усімі сіламі падтрымліваў Ул. Сыракомля. Разам з тым ён лічыў, што без поўнага сацыяльнага разняволення беларускага народа не можа быць сапраўднага развіцця беларускай культуры, літаратуры. За гэтае сацыяльнае вызваленне i змагаўся ў першую чаргу Ул. Сыракомля.
Літаратурная праца для Сыракомлі, як відаць з біяграфіі, была галоўным сродкам існавання. Праца на панскіх фальварках (спачатку — Залуча, а потым— Барэйкаўшчына), якія арандаваў паэт,
давала мала, на што неаднаразова скардзіўся сам паэт. Каб пракарміць вялікую сям'ю, беднаму арандатару даводзілася вельмі многа пісаць, за што не раз папракала яго крытыка. Паэт прызнаваў: «Папрокі варшаўскіх газетчыкаў аб тым, што працую я паспешліва i шмат друкуюся, у значнай ступені справядлівыя, але маё становішча, святы абавязак па ўтрыманні трох дамоў сваёй радні прымушаюць мяне спяшацца». Пісаць на беларускай мове, якая была ў той час, як вядома, пад забаронай, азначала б для Ул. Сыракомлі пакінуць тыя дваццаць з лішнім «галодных губ», якія штодзённа чакалі «вынікаў яго пяра», без кавалка хлеба, пусціць сям'ю па свеце з жабрачай торбай. Гэта была ў той час вялікая «раскоша» — пісаць на беларускай мове. Але чаму ж тады, можа ўзнікнуць пытанне, гэтую «раскошу» дазволілі сабе сябры i землякі Ул. Сыракомлі, яго аднадумцы В. Дунін-Марцінкевіч i A. Вярыга-Дарэўскі? Справа ў тым, што як В. Дунін-Марцінкевіч, так i A. Вярыга-Дарэўскі пачалі пісаць толькі пасля таго, як сталі больш ці мепш матэрыяльна незалежныя. Ул. Сыракомля да канца жыцця так i пе «ўзбіўся» на свой кавалак зямлі.Нягледзячы на ўсе гэтыя вельмі слушныя прычыны, Ул. Сыракомля ўсё ж не мог не пісаць i па-беларуску. На жаль, да нас дайшла толькі мізэрная частка беларускай спадчыны вясковага лірніка — вершы «Добрыя весці» i «Ужо птушкі пяюць усюды...». Але ў сапраўднасці беларускіх вершаў было значна больш. «Калі да нас дайшло так мала беларускіх вершаў Кандратовіча,— слушна заўважае ва ўступе да зборніка паэта польскі літаратуразнаўца, даследчык творчасці Ул. Сыракомлі Ф. Беляк,— то вінаваты ў гэтым у пэўнай меры ваенныя падзеі, але, бясспрэчна, што многія з ix кружылі ў рукапісах. Як вядома, i польскія творы, напрыклад, «На вызваленне сялян», «Авідзій на Палессі», «Сахар-мароз», хадзілі толькі ў рукапісах. А справа з беларускім пісьменствам была яшчэ горш, нават не было дазволена друкаваць перакладу «Пана Тадэвуша». Заканспіраваныя беларускія тэксты Кандратовіча жылі, але ва ўмовах тайнай прэсы, што нам сёння вельмі перашкаджае па-сапраўднаму ацаніць гэтую надзвычай няпоўную творчасць паэта». Беларускімі вершамі Ул. Сыракомля заклікаў народ сілай дабівацца сваіх правоў. Нездарма абодва беларускія вершы вясковага лірніка былі напісаны ў часы найбольшага ўздыму пароднага руху: першы, «Добрыя весці», у 1848 годзе,— у перыяд «Вясны народаў»; другі, «Ужо птушкі пяюць усюды»,— у 1861 годзе,— напярэдадні студзеньскага паўстання. Верш «Добрыя весці», за распаўсюджванне якога ў час паўстання 1863 года ссылалі ў Сібір, паказвае нам, як сцвярджае Ф. Беляк, «іншае аблічча паэта, найбольш рэвалюцыйнае».
Акрамя вершаў рэвалюцыйнага зместу, у Сыракомлі было яшчэ нямала беларускіх твораў больш «памяркоўных». Якраз ix ён хацеў выдаць разам з беларускімі вершамі В. Каратынскага асобным зборнікам, бо аб выданні такіх вершаў, як «Добрыя весці» i «Ужо птушкі пяюць усюды...», накіраваных супроць «цароў-паганцаў», не магло быць i гаворкі. Паводле сведчання А. Кіркора, многія з тых беларускіх вершаў Сыракомлі сталі народнымі песнямі, i ix «спяваюць усюды». Спрабаваў Сыракомля пісаць i лібрэта беларускай оперы для кампазітара Лапатынскага, але на шляху да ажыццяўлення гэтай задумы стаялі неадольныя перашкоды.
Уладзіслаў Сыракомля шырока адчыняў дзверы беларускай моўнай стыхіі ў сваіх польскіх творах, за што вельмі часта крытыкаваўся ў польскім друку. Так, крытык С. Лісоўскі, даючы высокую ацэнку кнізе перакладаў Ул. Сыракомлі з лацінскіх паэтаў, агаворваўся: «Праўда, сустракаюцца i недахопы, але яны, як відаць, з'явіліся вынікам паспешлівасці выпадкова. Дзіўна, напрыклад, гучыць для нас выраз на стар. 27: «Не заўсёды квеценню красуюць у агародзе», бо мы не разумеем, што азначае «красуюць», так, як не разумеем, што такое «сумёты»... i г. д. Гэта, праўда, дробязі, але бачыць ix нам непажадана. Нашто ж гэтыя правінцыялізмы, калі яны не для ўсіх зразумелыя». Без тлумачэнняў гэтых «правінцыялізмаў», a правільней — беларускіх слоў i выразаў, не абыходзіцца сёння ніводнае выданне твораў Сыракомлі — інакш паэт проста не быў бы зразумелы польскаму чытачу. Ф. Беляк, напрыклад, у складзенай ім кнізе выбраных твораў Ул. Сыракомлі дае вельмі шмат тлумачэнняў «правінцыялізмаў, частых у Сыракомлі». Так, ужо ў першай гутарцы паэта «Паштальён», што стала папулярнай рускай народнай песняй («Ямщик»), укладальніку давялося растлумачыць такія «правінцыялізмы», як «люлька», «сумёт», «чмыхнуць», «пісар», выраз «што табе так баліць» i нават самую назву «паштальён». Яшчэ больш было беларусізмаў у рукапісах Сыракомлі, але пры друкаванні занадта старанныя рэдактары імкнуліся «падгладзіць», «падшліфаваць» мову паэта. Не пазбегнуў гэтага i найбольш сумленны з ix — складальнік дзесяцітомніка Сыракомлі выдання 1872 года, з якога вось ужо 100 год перадрукоўваюцца творы паэта, В. Каратынскі. «Каратынскі,— заўважае В. Кубацкі,— знішчае ўсялякія рэгіянальныя рысы Сыракомлі — дыялектызмы, правінцыялізмы i «перыферыйныя архаізмы», гвалтоўна падцягваючы крэсавага паэта да агульнапольскай, варшаўскай літаратурнай нормы». Вядомы польскі мовазнаўца Ю. Трыпуцька, аналізуючы мову Сыракомлі, выявіў, як ён сам сцвярджае, «цэлы шэраг фанетычных, словатворных, сінтаксічпых i лексічных асаблівасцяў, якія можна растлумачыць толькі i выключна крэсавым паходжаннем паэта. Часам ён выкарыстоўваў ix свядома як стылістычпыя сродкі... найчасцей, аднак, рабіў гэта несвядома, бо былі яны, так сказаць, у яго ў крыві, бо яны складалі неад'емную частку яго ўласнай гаворкі i мыслення...» Заканчваючы сваю грунтоўную двухтамовую працу пра мову Уладзіслава Сыракомлі, Ю. Трыпуцька прыходзіць да вываду, што «ні ў аднаго яшчэ польскага пісьменніка не ўдалося выявіць такой вялікай колькасці беларускага элемента, як у яго. У адрозненне ад іншых іншаземных слоў i выразаў, гэты элемент ахоплівае ўсе часткі граматыкі i амаль усюды глыбока пусціў карэнне».
У творчасці Уладзіслава Сыракомлі знайшлі сваё адлюстраванне ўсе бакі жыцця Беларусі напярэдадні скасавання прыгоннага права. Па творах паэта мы можам вывучыць не толькі грамадскія ўзаемаадносіны перыяду крызісу феадалізму, але i ўмовы жыцця беларускага народа таго часу, яго быт, матэрыяльную i духоўную культуру. Без творчасці Сыракомлі, якая рабіла значны ўплыў на тагачасную грамадскую думку, мы не можам па-сапраўднаму зразумець i фармаванне поглядаў вялікага сына беларускага народа Кастуся Каліноўскага, сучасніка i ў многім аднадумца Сыракомлі. Адным словам, творчасць Сыракомлі — гэта шырокае акно ў тую далёкую ад нас эпоху.
Так разважаў я, ходзячы па сцежках Сыракомлі, успамінаючы прачытанае, знойдзенае ў архівах.
У Навагрудку я сустрэў «звяздоўца» Зіновія Прыгодзіча. Мы пахаўрусавалі з ім i ўжо разам блукалі па дарогах Навагрудчыны.
Тут усё, здавалася, было авеяна паэзіяй: зялёныя мурожныя ўзгоркі, шумлівае веча каласоў на бяскрайніх палетках, раскошныя, спакойна-велічныя бярозы абапал люстранога асфальту гасцінцаў, прымружаныя сіняватай смугой лясы ля далёкіх небасхілаў.
Мы вырашылі прайсці пеша да вядомага возера Літоўка, куды любіў хадзіць Адам Міцкевіч i дзе бываў, каненше ж, Уладзіслаў Сыракомля.
У небе плылі рэдзенькія белыя аблачынкі, над галавой снавалі пчолы. На поплаве, які ад празрыстых хваляў Літоўкі цягнуўся нешырокай паласой уздоўж агародаў, цвілі рамонкі. Ix было так многа i былі яны такія буйныя, вясёлыя, што Зіновій не ўтрымаўся — пачаў складаць букет.
Пажылога веку жанчына, якая падграбала на мяжы, пад дубамі, сена, убачыўшы нас, перапыніла сваю работу.
— З горада, мусіць? — загаварыла яна да нас.
— Ага, з Мінска,— адказалі мы.
Жанчына, абапёршыся на граблі, глядзела на нас. Мы спыніліся каля яе, загаварылі.