Дарога ў сто год
Шрифт:
Жыла яна адна, у той унь старой хаце, якую нядаўна купіла.
— Цікава, колькі ж вы за яе заплацілі?
Раней у мяне была мара: набыць у такой вось палявой цішыні, з такім вось возерам і такімі лясамі, звычайную сялянскую хату і, пакінуўшы «цывілізаваны свет», пасяліцца, як гэта зрабіў у мінулым веку вядомы амерыканец Генры Тора, сярод птушак i дрэў, расы i сонца. Але «цывілізацыя» мяне ўсё ж не адпусціла. Цяперашняе маё пытанне было запозненым адгалоскам тых юнацкіх летуценняў.
— А, вы зайдзіце паглядзіце, колькі за яе можна даць, ухапілася жанчына за гэтае мае пытанне.
— Ды мы проста так пацікавіліся, цётка.
— А вы зайдзіце, зайдзіце...
Хоць ужо накрапваў дождж, жанчына пакінула на сене граблі i навяла нас у хату. Хата была падзелена на дзьве палавіны. У першай,
Жанчына пасадзіла нас за стол.
— Можа, малака выпілі б?
— Яно, калі можна, было б няблага...
Яна адразу замітусілася. Праз хвіліну паставіла перад намі гладыш малака, сыр, хлеб.
Сама, прысеўшы, глядзела на нас i гаварыла, гаварыла — як быццам даўно нас чакала i цяпер вось, дачакаўшыся, выказвала ўсё, што сабралася ў яе на душы.
— Ешце, ешце, я яшчэ прынясу... Малака ў мяне хапае — адна ж...
Мы пацікавіліся, а дзе ж жывуць i працуюць яе дзеці.
Жанчына, адразу спахмурнеўшы, адказала, што дзяцей у яе не было. Яна проста не выходзіла замуж. Увесь век адна.
— Вы ж ведаеце, як пры панах жылося. Адно гора. У маёй мамы было нас дзевяцера... У хаце — вечныя няхваткі. Пасватаўся да мяне адзін хлопец. Харошы такі, праўда — маўчун. Але не аддалі мяне за яго. Не было грошай на пасаг. Можна было б прадаць каня, але што гэта за гаспадарка без каня? Чухаў, чухаў бацька патыліцу i нічога не прыдумаў. Рукі мае, да таго ж, таксама патрэбны былі ў гаспадарцы. Так i асталася ў дзеўках. Малодшыя сестры пападрасталі, замуж павыходзілі — мы ўжо трохі сталі на ногі тады. А мяне ўжо ніхто не браў — перарасла... Цяпер жывецца унь як добра, каб гэта, кажацца, тады так. I карову дзяржу, пакуль магу, i свіней...
Мы даўгавата-такі пасядзелі ў хаце. Пэўна, пабылі б яшчэ, але пацямнела ад хмары, недзе заварочаліся грымоты.
Калі мы, падзякаваўшы, усталі, каб ісці, вочы жанчыны адразу неяк згаслі.
— А можа б, пабылі яшчэ трохі,— сказала яна ціхім, няўпэўненым голасам.
Мы растлумачылі ёй, што хутка павінен падысці аўтобус; калі пачнецца дождж, нельга будзе ісці, a гэта ж апошні рэйс да Навагрудка.
Мы пайшлі. Жанчына прыцішана стаяла ў дзвярах i моўчкі глядзела нам уелед.
Свае «вандроўкі» я закончыў у старажытным горадзе Рагнеды i Ізяслава — Заслаўі, у якім таксама бываў i пра які пісаў Сыракомля.
Тут, у ваколіцах Заслаўя, паэт меў нават намер назаўсёды пасяліцца з сям'ёіо. Ён прыязджаў ужо сюды купляць зямлю.
Было гэта за які год перад выездам у Вільню з залучанскай сядзібы. Якраз тады Сыракомля песціў мару аб набыцці ўласнай зямлі. Штурхала яго к гэтаму вельмі незайздроснае становішча арандатара. Арэнда амаль нічога не давала немалой ужо сям'і паэта. З мізэрных прыбыткаў ад яе часам нельга было нават пагасіць пану арэндную плату. Звычайна ў такім становішчы арандатары павялічвалі падаткі сялян, выціскаючы з ix усё, што толькі было можна. Сыракомля ж, будучы не толькі на словах, але i на справе перакананым дэмакратам, пайсці на гэта не мог. Каб звесці канцы з канцамі, ён карпеў над перакладамі з лацінскай мовы розных гістарычных прац, падрываючы сваё здароўе. Усё гэта перашкаджала яму займацца сваёй любімай справай — мастацкай творчасцю. Толькі свая зямля магла б даць яму такую мажлівасць. Прытым, уласная зямля вызваліла б паэта ад прыкрай неабходнасці быць, хоць i не паўнапраўным, гаспадаром прыгонных сялян — «братоў у сярмязе».
Паэт так марыў аб уласным кутку на зямлі, што нават пісьмо да рэдактара газеты «Віленскі веснік» А. Адынца з просьбай змясціць аб'яву аб куплі зямлі напісаў у форме верша. У ім Сыракомля гаворыць, што памешчыкі вясной мараць аб набыцці новых капіталаў, мараць сваім золатам закабаліць як мага болей людзей. Яму ж, паэту, не трэба многа грошай, да якіх ён адносіцца «з пагардай», не трэба вялікіх надзелаў. Ён шчыра прызнаецца:
Была б страха, хоць i нізкай хаты, Сэрда пры сэрцу, крынічка ў травах, Тытунь для цыгаркі, шклянка гарбаты, Больш ні пра што я не сніў бы нават... Ды на арэндзе маёй дагэтуль, На жаль, я не маю такой раскошы: Амаль не родзіць пясчаны палетак, З кішэні як бачыш знікаюць грошы...Між тым, працягвае паэт, пан патрабуе хутчэйшай выплаты за арэнду, бо інакш зусім выганіць з яе, a ляснічы пагражае, што «на камінак дрэва не дасць мне». Таму Сыракомля просіць сябра-рэдактара, каб ён змясціў у сваёй газеце аб'яву пра тое, што адзін сціплы паэт «хоча купіць зямлі з чатыры валокі»,
Купіць страху, што яго заслоніць Ад зімняй сцюжы i спёкі лета, Дзе, вольны, з лютняй сваёй у далоні Складаў бы песні ён ды санеты, Дзе б мог ён бачыць з вакна небасхілы, Вясковыя стрэхі, крыжы на магілах, Альбо сустрэцца б мог з селянінам, Свабодна паплакаць горкай часінай. Няхай была б мне сялянская хата Рада, калі б я яе наведаў. Хай мяне дрэў акружалі б шаты, I побач бачыў сядзібу суседа. A калі б чуў я звон кос між ракітаў! A калі б бачыў, як жнеі жнуць жыта!.. Як бы там пелася! Хіба ж не ўцеха: З лесам ва ўласнасць купіць сабе рэха!Нягледзячы на гэта, усё ж газета не дапамагла Сыракомлю.
Аднойчы паэт, завітаўшы да сваіх сяброў у Мінск, пачуў аб продажы ў яго ваколіцах зямлі. Ён праз колькі часу сеў у вазок i рашуча пакаціў да прадаўца.
Прадаўцом аказаўся памешчык Юльян Гарайн, таксама літаратар. Цікава расказвае пра ўсё гэта сам Гарайн, які яшчэ да гэтага добра ведаў па друку Уладзіслава Сыракомлю як паэта, друкаваўся разам з ім у віленскіх выданнях, захапляўся яго вершамі, але вось асабіста з ім не быў знаёмы.
У пакой, піша Гарайн, увайшоў «малы чалавечак, нядбала апрануты, прыгнуты», але «з разумным выразам твару». «Досыць нязграбна пакланіўшыся, папытаў нясмелым, прыцішаным, ды ўсё ж сімпатычным голасам:
— Ці не вы будзеце Юльян Гарайн?
— Але, я. З кім маю гонар...
— Мяне зваць — Людвік Кандратовіч... Я чуў ад нашага, можна сказаць, агульнага прыяцеля, пана Жыські, што вы ў аколіцах Мінска прадаеце невялікі фальварачак. А я маю намер купіць якраз у гэтых мясцінах колькі валок зямлі».
Гарайн запрасіў яго сесці. Выкарыстоўваючы парады пранырлівага i хітрага гандляра Жыські, які падахвоціўся памагчы яму ў гэтай справе, Гарайн пачаў па ўсе лады расхвальваць свой фальварак Рабушкі, хоць замест прыбыткаў ён даваў яму адны толькі страты. У Рабушках, даводзіў прадавец, можна пабудаваць добрую карчму, пасадзіць туды паваротлівага чалавека, i ўжо адно гэта дало б двайны прыбытак уладальніку фальварка. Бо там куплялі б гарэлку не толькі мясцовыя сяляне, але i жыхары суседніх вёсак. Сыракомля адразу ж насцярожыўся: