Дарога ў сто год
Шрифт:
Такім вось чынам можна б было «праверыць» шмат якія вершы Сыракомлі.
Але мае надзеі лопнулі, як той мыльны пузыр, калi я, вярнуўшыся ў Стоўбцы, зайшоў у аддзел культуры райвыканкома: там мне сказалі, што кнігі з жукаборскай царквы... спалілі. Убачыўшы мае здзіўленне i расчараванне, Таіса Сцяпанаўна Дзіянава, супрацоўнік аддзела культуры, нараіла мне схадзіць да качагара, які паліў кнігі — магчыма, у яго што-небудзь ды засталося. Жыве ён недзе на вуліцы Гагарына. Зваць — Міхаіл Кандратавіч Пляскач. Што ж, на ўсякі выпадак трэба схадзіць. Вясёлы гаваркі дзядзька, у якога я папытаў, дзе жыве Пляскач, з ахвотай узяўся правесці мяне.
— Па носе пазнаю: вы — яго радня,— сказаў дзядзька.
Я толькі ўсміхнуўся, не спяшаючыся яго расчароўваць: у дзядзькі, мне здалося, засвярбеў ужо нос, нешта прадчуваючы.
Высокі, светлы дом Плескача хаваўся ў зеляніне дрэў i кустоў. Сад быў зайздросны, добра дагледжаны. Дзядзька, не
— Дзе ты там, старая развалюха? — гукнуў ён i, пачуўшы голас Плескача, дадаў:— Ідзі скарэй — госця табе прывёў. З тваёй, з Плескачовай, хеўры.
Пляскач, не надта стары, моцны чалавек, паволі расхінаючы галіны яблынь, падышоў да нас.
— Ну, пазнаёш? — пытаў дзядзька.— Пазнавай, пазнавай — нос у яго твой.
Пляскач акінуў мяне ўважлівым поглядам i паціснуў плячыма.
Каб не рабіць з сябе загадкі, я адразу растлумачыў, хто я i чаго сюды прыйшоў. Дзядзька, які мяне прывёў, пачуўшы пра нейкія кнігі, прыкметна расчараваўся i, даўшы «бывайце здаровы», хуценька паціснуў за вароты.
— Што праўда — то праўда, кнігі мы спалілі,— расказваў Пляскач.— Звалілі к нам, у качагарку — прайсці не было як. Яны там доўга ляжалі. Усе Стоўбцы хадзілі туды — што хто хацеў, тое i браў. Кніг гэтых было, можа, дзвесце — цэлая гара. Усякія там былі — i друкаваныя, i так, ад рукі пісаныя. Якім было мо па тысячы год — тоўстыя, счарнелыя, крыж залачоны пасярэдзіне. У другіх было запісана, калі хто радзіўся, вянчаўся, прычашчаўся. Я дажа сябе там быў зпайшоў... Чакалі мы, чакалі, калі ix забяруць, асвабадзяць нам праход i — па кнізе, па кнізе — пачалі падпальваць імі ў печы. Нас тады чатырох было, качагараў. На змену палілі. Больш як на месяц хапіла ix для распалу...
— А хто прывёз ix да вас, гэтыя кнігі?
— Распараджаўся імі былы намеснік старшыні райвыканкома Ліцко,— адказаў Пляскач.— Не ведаю, можа, ён не ўсе нам скінуў...
Разам з інструктарам райкома партыі Сашам Турко, вельмі цікаўным i дапытлівым хлопцам, які нядаўна закончыў універсітэт у Мінску i зараз піша кнігу па гісторыі Стаўбцоўшчыны, мы адшукалі шыкоўны, у зеляніне дом Ліцко. Жанчына, якая выйшла нам насустрач, сказала, што гаспадара дома няма — пайшоў купляць муку. Падышлі к магазіну. Саша адразу знайшоў у чарзе Ліцко.
— Кнігі? — павярнуўся да мяне сярэдпіх гадоў мужчына з поўным, старанна выгаленым тварам.— У мяне нічога не засталося — усё спалілі качагары,- і ён зноў адвярнуўся, даючы мне зразумець, што размова скончапа.
Выпадкова я даведаўся, што ў гаражы райвыканкома частка кніг, праўда, з другой, Вялікасульскай царквы, усё ж захавалася. «Я збіраўся паведаміць куды-небудзь у Мінск,— сказаў мне цяперашні намеснік старшыні райвыканкома таварыш Юнцэвіч,— i так не сабраўся дасюль».
Антон Уладзіміравіч дазволіў мне паглядзець гэтыя кпігі. Сярод ix я знайшоў камплекты «Мінскіх епархіяльных ведамасцей», кнігі царкоўных запісаў дзевятнаццатага i нават васемнаццатага стагоддзяў, дарэвалюцыйныя брашуры, кпігі на лацінскай мове. Канешне, некаму гэтыя матэрыялы будуць выдатнай крыніцай для даследаванняў. Таму, прыехаўшы ў Мінск, я пазваніў дырэктару Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва БССР Мікалаю Іванавічу Сціхараву. Мікалай Іванавіч падзякаваў мне за паведамленне i сказаў, што адразу ж камандзіруе ў Стоўбцы каго-небудзь з работнікаў, каб забраць тыя матэрыялы ў архіў.
Мне падумалася, што, магчыма, i яшчэ дзе-небудзь вось так валяюцца ў скляпеннях i гаражах каштоўныя старыя кнігі, якія многае могуць расказаць пра гісторыю нашай зямлі. Дык чаму б не зацікавіцца імі мясцовай інтэлігенцыі, камсамолу i не паведаміць у адпаведныя арганізацыі. Давайце ж, дарагія таварышы,— захацелася мне звярнуцца да гэтай інтэлігенцыі,— пакончым, нарэшце, з такой нашай абыякавасцю да культурнай спадчыны народа. Мы ж — гаспадары сваёй зямлі!
Быў ужо мяккі празрысты надвячорак. Сонца яшчэ свяціла, але дзённая гарачыня патроху спадала. Далёкая паласа лесу, паплавы i палеткі збажыны i бульбы, нічым не затуманеныя (марыва ўжо знікла), праглядваліся прарэзліва ва ўсіх сваіх фарбах — як намаляваныя. I мне раптам уздумалася, не чакаючы заўтрашняга дня, цяпер вось i пачаць сваю далейшую вандроўку ў новую мясціну, звязаную з Сыракомлем — вёску Мархачоўшчына. Балазе яна зусім недалёка ад Стоўбцаў. У Мархачоўшчыне, куды пераехалі з Кудзінавіч бацькі Сыракомлі на новую арэнду, паэт правёў частку сваіх дзіцячых i юнацкіх гадоў: сюды прыязджаў ён з Нясвіжа на канікулы, тут пасля заканчэння вучобы памагаў бацьку па гаспадарцы. Мне трэба было хоць адным вокам глянуць на тыя мясціны.
Я адправіўся туды пеша і, падсеўшы па дарозе на праезжы аўтобус, праз колькі часу быў там. Тыповая беларуская вёсачка, сярод лугоў i пералескаў. За агародамі, па зялёнай
лагчыне, слаўся ўжо бялявы туман. Каля лесу стаяў роўны белы слуп дыму, які таксама потым апускаўся ўніз i вісеў на грудзях пацямнелага лесу раўнюткім поясам. Адразу, самі сабой, усплылі ў памяці радкі Сыракомлі з яго вялікай лірычпай паэмы «Народжаны Як Дэмбораг». Вячэрнім часам, у светлым маі, Як салавей у садку зазвоніць, Мы з хлопцамі сельскімі мчымся па конях — Ізноў на начлег, да зялёнага гаю... Там столькі пссень, вясёлых жартаў, Шчымлівых страхаў i пагаданак! У вёсцы пеўні пяюць ужо ранак, А нам не спіцца — шчырая варта! Во дзе ты ўспіш гэтай ноччу маёвай: То конь заржэ, то полымя блісне, То птаства раптам, нібы наўмысне, Ударыць трэллю з сядзібы альховай...Гэтыя паэтычныя строфы, як i ўся паэма, прыйшлі адсюль, з Мархачоўшчыны. Якраз тут ганяў малады Людвік з вясковымі хлапчукамі на начлег імклівыя табуны коней, тут бачыў ён узыход i захад сонца, слухаў салаўіныя спевы i начныя шолахі лесу. Тут унершыню ўспыхнуў у сэрцы маладога паэта, узносячы яго да нябёс, магутны агонь маладога кахання.
Адсюль, ад Мархачоўшчыны, як я даведаўся, рукой падаць i да Мікалаеўшчыны — радзімы Якуба Коласа. Адна зямля, адны i тыя ж крыніцы жывілі, аказваецца, творчасць абодвух паэтаў.
Канешне, добра было б пахадзіць, як можна болей, па гэтай спеўнай зямлі, пажыщь тут месяц-другі, пазнаёміцца з усімі вясковымі дзядзькамі i цёткамі, маладымі i старымі — яны, ix расказы, я ўпэўнен, далі б мне намнога больш, чым любыя, нават самыя выдатныя кнігі. Але на гэта патрэбен час, якога ў мяне вечна не хапае.
Вярнуўшыся ў Стоўбцы i пераначаваўшы ў гасцініцы, я сеў раніцай на аўтобус, які хутка завёз мяне ў гарадскі пасёлак Мір. Гэта таксама — адна з «аколіц» Сыракомлі.
...У карчме было накурана. За столікам, застаўленым бутэлькамі i талеркамі з закуссю, лілася жывая, бесцырымонная гаворка: тут выкладваліся ўсе навіны, якія накапіліся пасля апошняга кірмашу ў аколіцы. Сыракомля, які таксама весяліўся тут з сябрамі, звярнуў увагу на сумнага, маўклівага дзядзьку, што сядзеў за суседнім столікам. «Можа, чалавеку няма за што выпіць?» Доўга не думаючы, Сыракомля наліў чарку i паклікаў да стала дзядзьку. Сябры пацясніліся, далі сесці. Калі чалавек выпіў, Сыракомля папытаў у яго, чаму ён такі сумны, што яго гэтак гняце. I вось дзядзька расказаў сваю гісторыю. Калі ён быў малады i служыў тут, у Міры, на пошце фурманам, пакахаў у адным сяле дзяўчыну. Ужо мелася быць вяселле, але здарылася няшчасце: дзяўчына заблудзілася ў час завірухі ў полі i замерзла. Везучы пошту, ён чуў, як яна клікала яго, але думаў, што яму гэта здалося. Вяртаючыся назад, ён знайшоў у снезе труп сваёй каханай...
Гісторыя, расказаная дзядзькам, вельмі ўсхвалявала Сыракомлю, i ён, вярнуўшыся з кірмашу ў сваё Залуча, запісаў яе так, як чуў, толькі ў форме верша. Праз колькі часу рускі паэт Трэфалеў пераклаў гэты твор на рускую мову пад назвай «Ямщик». Хутка пра гісторыю, пачутую Сыракомлем у Міры, спявала ўся Расія, уся Беларусь.
Когда я на почте служил ямщиком, Был молод, имел я силенку, И крепко же, братцы, в селенье одном Любил я в ту пору девчонку.Гэты варыянт гісторыі стварэння песні «Ямщик» расказала мне ў Міры пепсіянерка Аляксандра Мацвееўна Паўлоўская, якая якраз замяшчала на кароткі час сакратара мірскага гарпасялковага Савета. Аляксандра Мацвееўна, якая была актыўнай удзельніцай Беларускай работніцка-сялянскай грамады, вельмі цікавілася гісторыяй свайго краю, мясцовым фальклорам. Напрыклад, яна мне расказала, апрача ўсяго, паданне пра заклятую панну, якая, нібыта, ходзіць начамі па Мірскім замку. Ці не гэтае паданне легла ў аснову гутаркі Сыракомлі «Пра закляты скарб»? З таго, што расказала Аляксандра Мацвееўна, я даведаўся таксама, што калісьці ў Міры былі гандляры Заблоцкія.