Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Дарога ў сто год

Цвірка Кастусь

Шрифт:

Старшыия сказаў, што хваліцца пакуль няма чым. Ён тут не вельмі даўно. Быў сакратаром райкома партыі, сюды накіравалі на ўмацаванне. Але падняць гаспадарку нялёгка. I асноўная прычына — гэта Князь-возера.

— Праз яго мы ніяк не можам дабіцца дазволу на асушку балот. Я быў у другіх калгасах, дзе ўсё асушана, дык гэта ж любата: возьмеш у рукі сена з тарфянікаў — ну што чай. Даць бы нам такое сена — было б зусім іначай. Мы дзержым жывёлу на адных дзікіх травах, на асацэ. Карова толькі з гора яе есць. А што значыць скасіць гэтую асаку, выцягнуць з балота — там жа вады па пояс. Во сёння прыехалі адтуль — два тыдні, не вылазячы, сядзелі ў балоце. Але зрухі ўсё ж у нас ёсць. Балота асушваць ужо дазволена. Праблему захавання возера вырашылі — вада ў яго

будзе паступаць з каналаў праз трубы. Так што i балота будзе асушана, i возера астанецца. Гэта я ўнёс такую прапанову...

Потым старшыня «даў слова» аднаму з брыгадзіраў:

— Раскажы пра сваю брыгаду.

Брыгадзір расказаў, колькі гектараў трэба яму скасіць, колькі скошана, пачаў пералічваць лепшых касцоў, даводзіць, па колькі кожны з ix скошвае за дзень...

Вядома, я з цікавасцю слухаў расказ брыгадзіра Міхала Чаркаса, які быў да таго ж студэнтам-завочнікам Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Мне падабалася, з якой павагай гаварыў ён пра людзей сваёй брыгады, пра ix справы. Напрыклад, пра Мікалая Васільевіча Кудзельку, Уладзіміра Паўлавіча Жураўлевіча, Уладзіміра Змітравіча Весялова, якія скошваюць — па балоце ў Розе — па 45-50 сотак за дзень. Ды яшчэ такога сенакосу, як асака. Мне самому даводзілася не раз касіць дома асаку, на Ласінай Балоціне, i я добра ведаю, якая гэта работа. Мне, ды i здаравейшым за мяне i спрактыкаваным мужчынам, паколькі помніцца, ні разу не ўдавалася скошваць за дзепь болей за сорак сотак такой травы. Ад брыгадзіра я даведаўся таксама пра выдатнага трактарыста калгаса Міхала Мікалаевіча Рагалевіча, пра школьніцу Надзю Жураўлевіч, якая, памагаючы мадеры, стала ўзорнай даяркай... Вось бы пажыць тут, у Дзякавічах, сярод людзей, пазнаёміцца з імі. На жаль, мне трэба было ехаць далей — па сваім маршруце. Рабіць сваю справу.

На адыход старшыня сказаў мне, што машына будзе, мне трэба толькі падысці сюды заўтра раніцай, роўна ў сем.

Значыць, цяпер можна ісці спакойна спаць.

У хаце разам з Валяй была Лёнева маці. Сядзела на ложку, падпёршы далоняй шчаку. Думаць ёй, як высветлілася, было над чым. Дачка Люся — тая кірпаносая рыжуха — едзе заўтра ў Крым. Наймацца ў саўгас на працу — збіраць вінаград. Я ўсномніў, яна з Валяй, калі я еў маладую бульбу, усё валтузілася з чамаданам — нешта не замыкаўся.

У сенцах загрукала — было чуваць, як там укацілі веласіпед.

— Лёня прыехаў,— надхапілася Валя.

Мне ўяўляўся калгасны механік высокім, шыракаплечым, з асмужаным тварам. Убачыў жа я шчуплага хлопца, падобнага на тых студэнтаў з Інстытута механізацыі i электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, што жывуць у інтэрнаце паблізу маёй кватэры ў Мінску.

Ён сеў пры парозе разувацца. Маці таксама падышла. Пачала зноў пра Люсю: каб хаця ўсё добра было ёй у тым Крыме.

— Вам, мусіць, рабіць няма чаго,— зазлаваў раптам Лёня.— Надумаліся — Крым, Крым. Нашто ёй той Крым? Думаеце, тут не тое самае? Абы ездзіць. Хай лепш уладкуецца ў які тэхнікум. Як я: павучыўся — ёсць ужо свая спецыяльнасць... А то пралётае толькі дарэмна...

Маці адно слухала. Так i пайшла з хаты, схіліўшы ў маўчанні галаву.

Мы таксама доўга не сядзелі: i Валі трэба было заўтра, як i мне, рана ўставаць — яна павінна ехаць у Жыткавічы, на нараду культасветработнікаў. Аўтобус таксама ідзе ў 7 гадзін раніцы.

— Пайду скажу маці, каб разбудзіла.

— А унь жа на стале будзільнік,— падказаў я.

— Мы прабавалі ўжо ўставаць па будзільніку — чуць па вымове не схапілі,— засмяялася Валя.— Празвінеў — i не пачулі, ні я, ні Лёня. Хоць каля самай падушкі ставілі...

Рапіцай мы ішлі з Валяй да цэнтра калгаса. Нас дагнала Люся.

— Дык едзеш у Крым? — спытала Валя.— А чаму без чамадана?

— А, мама не пусціла...— адказала Люся з крыўдай у голасе.— Але я потым усё роўна паеду!..

Старшыня калгаса даў мне грузавую машыну. Я папрасіў шафера заехаць на хвілінку да возера — хоць адным вокам глянуць на яго. Але шафёр сказаў, што да возера з машынай не пад'едзеш: балоцісты бераг, да таго

ж — яно ў баку ад нашай дарогі, трэба рабіць круг.

Ну, што ж, прабач, Князь-возера,— я так i не пабачыў цябе, хоць быў зусім побач. Другім разам — абавязкова! — я прыеду да цябе спецыяльна, i не на дзень. Прыеду, каб пахадзіць па тваіх зялёных берагах, пагойдацца ў чоўне на тваёй ціхай хвалі, па тваіх зорах, што глядзяць з глыбіні яснымі летнімі начамі, паслухаць крыкі тваіх птушак, убачыць тваіх звяроў i рыб, твае краскі i травы, сярод якіх, як сцвярджаюць вучоныя, ёсць вельмі рэдкія, унікальныя. Легендарнае Князь-возера называюць «жамчужынай Палесся», «Палескім морам»! Магчыма, гэта дно таго дагістарычнага мора, пра якое яшчэ задоўга да новай эры пісаў Герадот.

Цяпер шырокім фронтам ідзе асушка палескіх балот. Таму трэба толькі вітаць прынятую ўрадам летам 1969 года пастанову аб стварэнні Прыпяцкага дзяржаўпага ландшафтна-гідралагічнага запаведніка, дзе захаваецца частка Палесся. Такім запаведнікам, мусіць, трэба было б зрабіць i возера Чырвонае з ваколіцамі, каб захаваць тыповы для палескіх азёраў раслінны i жывёльны свет. Ужо цяпер цікавяцца ім вучоныя: на возера Чырвонае кожны год наладжваюцца экспедыцыі на вывучэпні фауны i флоры Палесся...

Машына скакала на выбоістых, з лужынамі i гразёй, дарогах. Шафёр быў мясцовы жыхар. У вайну партызаніў тут, у Дзякавіцкіх лясах. Я на ўсякі выпадак папытаў у яго пра Хадыку. Не, такой вёскі не чуў: яго атрад быў у процілеглым баку.

З-за хвой выплылі хаты, мільгануў указальнік з надпісам «Пісаравічы». Гэта ж адсюль той дзядзька, з якім я пазнаёміўся ў саўгасе «10 год БССР». Каля магазіна стаяла чалавек восем мужчын. Я папрасіў шафера прыпыніць машыну.

Падышоў да дзядзькоў, расказаў, што шукаю вёску Хадыку. Дзядзькі абступілі мяне, пачалі наперабой успаміпаць, хто з Хадыкі астаўся ў жывых. Нават усчалася спрэчка.

— Што тут спрачацца,— сказаў адзін з дзядзькоў.— Хадзем, я завяду вас да старшыні Даманавіцкага сельсавета — ён якраз тут жыве. Той усё ведае.

I вось мы гутарым са старшынёй сельсавета Барысам Рыгоравічам у яго кабінеце. Нагадаўшы вайну, я закрануў у ім вельмі балючую струну душы. Барыс Рыгоравіч быў тады падлеткам. На яго вачах палілі вёскі, людзей. Палілі яго самога. Ён уцёк з агню. За ім гналіся з аўчаркамі. Каб лягчэй было ўцякаць, ён скінуў лапці i бег босы па лёдзе.

— Заблытваючы след, я часта збочваў,— расказваў Барыс Рыгоравіч.— Вы не можаце ўявіць, як я тады імчаў! Hi адзін цяперашні чэмпіён свету мяне не мог бы дагнаць. A скакаў лепей за рысь — любы плот мог пераскочыць. Быў такі здаровы. Толькі гэта i выратавала мяне.

Вярнуўшыся з лесу на папялішча роднай вёскі, Барыс Рыгоравіч знайшоў усіх сваіх блізкіх i знаёмых спаленымі i забітымі. Ад людзей асталіся груды касцей. Сярод ix пазнаў толькі труп бацькі. Адсюль хлапец, якому тады ўжо было 17 год, найшоў у партызаны, яго прынялі ў атрад імя Ламейкі сто першай брыгады.

— Усяго на Даманавіцкім сельсавеце,— расказваў далей Барыс Рыгоравіч,— за вайну загінула 1247 чалавек. Усе вёскі былі спалены. Многія з ix немцы палілі па некалькі разоў: спаляць, людзі пабудуюцца — зноў паляць. Па тры разы палілі, напрыклад, Даманавічы, Пісаравічы, Заброддзе. Тут была партызанская зона. На лёдзе Чырвонага возера быў партызанскі аэрадром. Немцы спаганялі сваю злосць на старых, дзецях i жанчынах. Самай першай была спалена разам з людзьмі якраз вёска Хадыка.

Я папытаў Барыса Рыгоравіча, што ён ведае пра Хадыку. Ён адказаў, што ўрочышча Хадыка раней уваходзіла ў Даманавіцкі сельсавет, цяпер адносіцца да Нова-Цярушкаўскага сельсавета Салігорскага раёна. Гэта — землі калгаса «Усход». Больш падрабязна пра вёску i яе гісторыю могуць расказаць толькі старажылы. Каб не траціць часу, мы i найшлі ix шукаць.

На вуліцы, адразу каля сельсавецкіх варот, сустрэўся нам пажылы дзядзька.

— О, на лаўца i звер бяжыць,— сказаў старшыня сельсавета, здароўкаючыся з дзядзькам,— Мы якраз да вас i хацелі ісці. Давайце, Змітрок Іванавіч, зойдзем на хвілінку да мяне.

Поделиться с друзьями: