Дарога ў сто год
Шрифт:
Як жа змянілася цяпер жыццё палешукоў, само Палессе? Я шаргачу чаравікамі па жорсткаму гравію дарогі i шукаю вачыма тыя пейзажы, якія маляваў паэт. Ix няма. Як i ўсюды, дзе я ні ездзіў. Яны — назаўсёды — засталіся толькі ў паэтычных строфах. На месцы тых «неаглядных багнаў» — паўсюдна красуе жыта, кусціцца ячмень, цвіце ружавата-белымі суквеццямі бульба. А вунь, пры боку дарогі, бягуць кудысьці, чапляючыся за белыя ролікі на слупах, поўныя гуду правады — новая казка Палесся.
Недзе на сярэдзіне дарогі, калі ногі папрасілі адпачыць, я падняў руку перад запыленым грузавіком.
— Вы не ў Яскавічы? — папытаў я ў акенца кабінкі, калі машына прытармазіла.
— Залазь,— шафёр, перагнуўшыся, націснуў на ручку дзвярэй.
У машыне, побач з шаферам, сядзела танклявая дзяўчына гадоў дваццаці. Яна пасунулася, дала мне месца. Дзяўчына была жвавая, без ганарлівасці, i гаворка завязалася сама сабой.
— Я раблю інжынерам па працы,— адказала дзяўчына,— Прозвішча мае — Церашкова.
— Церашкова? — перапытаў я.— А не Валяй зваць?
— Не, Ніна,— усміхнулася ў адказ дзяўчына.
Ніна Церашкова аказалася родам з Гомельшчыны.
Бацькі праслаўленай лётчыцы-касманаўткі, як мне вядома, таксама з Беларусі. Ці не ад Цярэшкі — назвы вядомай беларускай народнай гульні— паходзіць гэтае прозвішча?
Вось i шлюз. Кругом будаўніцтва — самазвалы, каўшы экскаватараў. Успыхвае зарыва электразваркі. Рака цячэ яшчэ сваім старым рэчышчам, але побач ёй падрыхтавалі ўжо другое, больш шырокае, прамое. Калі б я прыехаў крышку пазней, то не ўбачыў бы ўжо рапейшай Морачы, той Морачы, па чаротах якой лазіў малы Уладзіслаў Сыракомля, на хвалі якой не раз сустракаў ен рыбацкі човен ці шугалею (лодка, выдзеўбаная з камля дуба, такія лодкі рабілі якраз па Палессі, пра ix таксама гаворыць Сыракомля ў сваіх творах).
Ніна Церашкова прывяла мяне ў дашчаны дамок каля шлюза — да галоўнага інжынера БМУ Аркадзя Карніенкі, маладога хударлявага хлопца-ўкраінца. Ён трымаў у руках трубку радыёсувязі, шчоўкаў шматлікімі рычажкамі прыстасавання:
— Алё, алё! Як мяне чуеце? Пераходжу на прыём.— I зноў — шчоўканне рычажкамі.— Добра? Дык вось, яснавокая: перадай — не робіць ні адзін вібратар!.. Патрэбен трансфарматар... Або электрык. Няма чым ушчыльняць бетон. Прысылайце тэрмінова, бо будзе прастой! Чуеце?
Калі ён пагаварыў, Ніна пазнаёміла нас i пачала развітвацца:
— Прабачце, мне няма калі — чакае земснарад.
Сказала так, быццам земснарад — імя добрага хлопца, які чакае яе недзе там, ля ракі, i ніяк не можа дачакацца.
Аркадзь Карніенка робіць тут з 1962 года. Спечатку быў прарабам, а тры гады назад яго прызпачылі галоўным інжынерам. Асноўная задача Старобінскага БМУ, расказаў ён,— асушка палескіх балот. На сённяшні дзень асушылі тры асноўныя масівы — Крывіцкі, Дзвінскі (калгас «Партызанскі край») i Ракітню. Усяго — больш за 300 тысяч га. Цяпер прыступілі да асушкі агромпістага Вялікалескага масіву i нізоўя ракі Морач. Там пакуль што захаваліся яшчэ непраходныя балоты. На ix месцы будуць пабудаваны два буйныя саўгасы, якія дадуць краіне тоны хлеба i мяса...
Тут я выказаў Аркадзю сваю трывогу: а што будзе з прыродай, з кліматам? Ці не здарыцца так, што на багатае вадою Палессе мы наклічам калі-небудзь засуху?
Аркадзь заспакоіў мяне, што гэтага не здарыцца:
— Праўда — у «10-годдзі БССР» на тарфяніках пракідаюцца белыя залысіны. Але гэта — ад няправільных севазваротаў. Трэба, каб тарфянікі на 40 працэнтаў былі заняты травамі — яны замацоўваюць глебу. Другая прычына — тое, што Мар'інскія балоты асушваліся прымітыўным спосабам — адкрытай сістэмай. Цяпер мы так не робім — будзем асушваць балоты толькі закрытым дрэнажом. Так, каб можна было, па меры неабходнасці, рэгуляваць узровень вады. Канешне, гэта будзе абыходзіцца даражэй, тэмпы будуць меншыя. Але — лепш менш, ды лепш.
Я папрасіў яго растлумачыць больш падрабязна пра гэтую новую сістэму асушкі балот.
— Вы філолаг? — папытаў ён.— Тады, канешпе, вам не ўсё панятна,— i ён узяў аловак.
Я слухаў Аркадзя, i мне было сорамна, што не ведаю такіх простых рэчаў. «Філоны мы, а не філолагі,— гаварыў я сабе.— У век тэхнікі — не ведаем тэхнікі. Летаем па версе, як матылі».
Потым мы глядзелі, як рабочыя ўстанаўлівалі арматуру. Хлапец гадоў семнаццаці, прымерваючыся вокам з адлегласці, паказваў ім далоняй рукі, наколькі патрэбна гэтую арматуру пасунуць. Рабіў ён гэта яшчэ няўпэўнена, увесь час азіраўся на галоўнага інжынера.
— Гэта наш новы майстар участка,— растлумачваў мне Аркадзь.— Толькі што скончыў Мазырскі тэхнікум. Міша добры хлопец — стараецца, з яго будзе толк...
Знізу, з будучага шлюза, поўз сюды, пад нашы ногі, тоўсты шланг, падобны на пажарную кішку. Дзядзька з папяросай у зубах час ад часу браў яго рукамі i накіроўваў праз насыпаны грудок зямлі, на якім мы стаялі, у бок рачной плыні — выпускаў ваду.
— Значыць, рака ўжо ўзята ў кішку? — пажартаваў я, падышоўшы
да дзядзькі.— Выходзіць, так,— адказаў ён з усмешкай.— Яно — не зліваць, дык затопіць усю пляцоўку. Так што, некаму трэба i гэтую работу рабіць. Паставілі мяне. Вось i стаю, гляджу сваё дзела. Адным словам, загадчык кішкі!
Тут жа, за два крокі ад шлюза, былі Яскавічы. Найду пахаджу па вёсцы, а потым, к вечару, вярнуся сюды, каб зноў разам з меліяратарамі паехаць у Доўгае, дзе ў мяне забяспечаны начлег.
Сяло аказалася вялікае, стройнае, з шырокай вуліцай. Дамы даволі прыстойныя, з верандамі i шырокімі вокнамі. Над шыфернымі дахамі — тэлевізійныя антэны. Так, сённяшнія Яскавічы нічым не напамінаюць тыя Яскавічы, якія больш чым стагоддзе назад бачыў Уладзіслаў Сыракомля. Вось як пра ix пісаў паэт:
Сярод багнаў i бораў, На пясочку на рыжым Села вёска ў пакоры, Як убогі пад крыжам. Людзі ў зрэбных сярмягах, Лапці ногі ім вяжуць, Уваччу голад, смага, Б'е ад ix дым i сажа. Тырчаць пуняў i хатаў Ломам сцены-шкілеты, Замест гонтаў на латах — Лахманы з ачарэтаў. Гняздо ж бусел бяспечна На страсе пачаў класці — Селянін верыць вечна, Што яго ў гэтым шчасце. Нe пляці гэтых божбаў... Жывуць буслы пустынна, Калі ж слухаць варожбаў,— Шчасна й ваша краіна. О, жывём мы шчасліва!.. Трудна хлеба век меці, Глядзіць пусткаю ніва, Пуста ў пуні i клеці.Гэтыя строфы, перакладзеныя Янкам Купалам,— жывая гісторыя Палесся. Дзе, у якога этнографа знойдзеш такі вось маляўнічы расказ пра жыццё i быт палешукоў часоў прыгону, ачмураных забабонамі, прыгнечаных галечай, вечнай бясхлебіцай?
Многа вады ўцякло з таго часу. Шмат пабачылі за стагоддзе Яскавічы. Ало, мусіць, піколі столькі не перацярпелі, як у міпулую вайну. Сяло было начыста спалена фашыстамі, спалена, як яны гэта ўсюды рабілі, разам з людзьмі — дзецьмі, жанчыпамі, старымі. Ад вялікага сяла не засталося ні кала ні двара. Зараз яно адрадзілася: панаехалі лходзі, разбудаваліся. Цяпер тут — каля 180 двароў. У Яскавічах — васьмігадовая школа, аддзяленне сувязі, сельмаг, камбінат бытавога абслугоўвання. Сяло з'яўляецца цэнтрам сельсавета i саўгаса.
Пра ўсё гэта я даведаўся ад людзей, з якімі сустракаўся проста на вуліцы. Дарэчы, я думаў спачатку завітаць да Ганны Парфенаўны Андруховіч, якая, паводле слоў Дзмітрыя Івапавіча Хаміцэвіча, жыла ў Яскавічах. Але потым раздумаў: папомніўшы ёй пра спаленых дзяцей, я, канешне ж, зноў растрывожыў бы самыя балючыя яе раны. А так — яна, напэўна б, шмат чаго дабавіла да той трагічнай гісторыі маленькай беларускай вёсачкі Хадыкі.
Пад канец я затрымаўся каля магазіна — тут было людна. Сабраўшыся ў кружкі, гаманілі — пра тое, што набяжыць — мужчыны, пакурваючы папулярны тут «Север». Я таксама падышоў да аднаго кружка — на мяне асабліва ніхто не звяртаў увагі, бо тут быў, акрамя ўсяго, аўтобусны прыпынак, i многія чакалі аўтобуса. Мне вельмі цікава было паслухаць людскую гаворку. Якая чыстая, каларытная беларуская мова, колькі нечаканых, вядомых, але ўжо, здавалася, забытых слоў! I як хораша, патуральна льецца яна з вуснаў гэтых простых дзядзькоў i цётак, занятых сваімі адвечнымі гаспадарскімі клопатамі!