Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Дэмакратыя i этычнае жыццё

Рын Клаэс Г.

Шрифт:

Бачанне плебісцытнай дэмакратыі Русо я адхіляю з тае прычыны, што ў ім ігнаруецца патрэба ў маральных абмежаваннях для індывідуума і народа. Я лічу, што галоўная загана яго дэмакратычнай тэорыі ўвасоблена не ў адмаўленні канстытуцыяналізму, а ў непрызнанні неабходнасці маральнай самадысцыпліны, што магло б надаць пэўны практычны сэнс ягонаму ідэалу плебісцытнага кіравання. Такі падыход не супярэчыць маёй аргументацыі, а даказвае, хоць і крыху блытана, яе правільнасць. Самадысцыпліну ў маім разуменні Русо лічыць каранём зла, бо ён перакананы, што маральнасць забяспечваецца толькі бесперашкоднай спантаннасцю. Тут трэба зразумець, што калі б Русо ўбачыў маральную неабходнасць самаабмежавання, ён быў бы вымушаны прызнаць канстытуцыяналізм. Справа ў тым, што калі палітычная дзейнасць людзей праходзіць пры абмежаваннях, якія прымаюцца дзеля мэтаў агульнага дабра, яна адразу набывае канстытуцыйны характар. Гэтыя мэты патрабуюць паводзін, якія вызначаліся б адносна агульных нормаў і былі абаронены ад імгненных зменаў. Галоўнай адзнакай канстытуцыяналізму з'яўляецца, у адрозненне ад меркавання Томаса опійныя,11

не распрацаваныя і пісьмова аформленыя палажэнні, а гатоўнасць дзеля вышэйшага прызначэння падпарадкаваць палітычныя імкненні правілам, якія таксама не залежаць ад імпульсаў.

Якім чынам забяспечыць максімальны ўлік маральных фактараў у вызначэнні ўрадавай палітыкі — гэта ўжо пытанне, якім чынам прывесці разуменне неабходнасці абмежаванняў у адпаведнасць з рэальнымі праблемамі. У фармуляванні асобных канстытуцыйных палажэнняў і санкцый, якія павялічваюць верагоднасць іх прытрымкі, павінны ўлічвацца традыцыі і культурныя характарыстыкі канкрэтнага народа. Ва ўмовах дэмакратыі вырашэнне гэтай задачы — справа непасрэдна народа і ягоных прадстаўнікоў з той перадумовай, што прынцып дабра для ўсіх найлепшым чынам можа быць рэалізаваны пры як мага больш шырокім удзеле людзей. Здзяйсненне мэты супольнасці не можа быць рэалізавана — апроч як часова і чыста выпадкова — толькі праз ажыццяўленне кожнага чарговага волевыяўлення большасці, бо ў палітыцы пераважаюць своекарыслівыя матывы. Без паўзы дзеля ўзважанага аналізу з улікам маральных нормаў не абысціся. Якім бы ні быў канстытуцыйны механізм, што ў ідэале забяспечвае такі аналіз імкненняў да іх ператварэння ва ўрадавую палітыку, яго існавання патрабуе этычнае сумленне.

Заўвагі

1 Гл. раздзел I гэтай кнігі.

2 Гл. раздзелы I, III i VI гэтай кнігі.

3 John C. Calhoun. A Disquisition on Covemment and Selections from the Discourses. Пад рэдакцыяй С. Gordon Post (New York: BobbsMerrill Co., 1953), 28.

4 Ibid., 3839.

5 Walter Lippmann. The Good Society (New York: Grosset & Dunlap, 1943), 346.

6 John Hallowell. The Moral Foundation of Democracy (Chicago: The University of Chicago Press, 1954), 108.

7 Edmund Burke. Reflections on the Revolution in France (London: Everyman's Library, 1964), 5758 (выдзелена ў арыгінале).

8 Hallowell. Moral Foundation of Democracy. 64.

9 Lippmann. Good Society. 347.

10 Calhoun. Disquisition. 28 (выдзелена ў арыгінале).

11 Па меркаванні Пэйна, калі канстытуцыю «нельга прадставіць у бачнай форме, дык яна ўвогуле не існуе... Ці можа спадар Бэрк прадставіць такім чынам канстытуцыю Вялікабрытаніі? Калі не, дык мы можам смела зрабіць выснову, што, нягледзячы на шматлікія спасылкі, англійская канстытуцыя не існуе і ніколі не існавала, і яе прыняцце народам яшчэ наперадзе». Thomas Paine. Rights of Man. Пад рэдакцыяй Henry Collins (Harmondsworth: Penguin Books, 1971), 9394. Прыклад іншага погляду на прыроду канстытуцыяналізму, які вельмі блізкі да майго ўласнага, можна знайсці ў Charles H. Mcllwain. Constitutionalism Ancient and Modem ('Ithaca: Cornell University Press, 1966), i Carl J. Friedrich. Constitutional Government and Democracy (Waltham, Mass: Blaisdell Publishing Co., 1968).

Раздзел XI
Канстытуцыяналізм і плебісцытарызм

Я не ставіў сабе за мэту прапанаваць у гэтай працы шэраг канстытуцыйных рэцэптаў. Амерыканскую канстытуцыю я прыводзіў у прыклад, толькі каб праілюстраваць агульны прынцып, а не дзеля сцвярджэння, быццам у ЗША распрацаваныя такія палажэнні, якія забяспечваюць практычнае рашэнне праблемы сумяшчэння дэмакратыі і этычнага жыцця. Праз сістэму абмежаванняў і стрымлівання інтарэсаў часовай народнай большасці Канстытуцыя ЗША спрыяе ўстанаўленню ўрада «згоды», пры гэтым не надаючы замкнёнай у сваіх інтарэсах меншасці тыранічнага права вета. Большасць, якая з'яўляецца не проста часовай і чыста партыйнай і здольная падтрымліваць пастаянны ці нават паступова ўсё больш адчувальны націск на ўрад, можа ў выніку пераадолець супраціўленне партыйнай групоўкі, што знаходзіцца ў меншасці. Дакладна вызначыўшы механізм абмеркавання, Канстытуцыя Злучаных Штатаў дае магчымасць ставіць у стрымліваючыя этычныя рамкі як прадстаўнікоў народа, так і выбарчую большасць, якая існуе на дадзены момант.

Каб атрымаць больш поўную ілюстрацыю неабходнасці канстытуцыйнага ладу з маральнага пункту погляду і адначасова больш падрабязна разгледзець арганізацыйныя праблемы дэмакратыі, давайце прыгадаем даўнейшую крытыку амерыканскай канстытуцыі, якая гучыць яшчэ і цяпер, унёсшы ў амерыканскую палітычную традыцыю значны э лемент двухсэнсоўнасці. Я маю на ўвазе атмасферу незадавальнення прадстаўнічымі органамі, якой прасякнута Канстытуцыя. Узорам такіх адносінаў, што ўтрымліваюць адметны плебісцытны змест, з'яўляецца погляд Томаса Джэферсана. На прыкладзе гэтага дзеяча эпохі Асветы з яго эклектычнымі і часам дрэнна звязанымі паміж сабой поглядамі бачнае процістаянне, якое атрымлівае адлюстраванне нават у сённяшняй амерыканскай палітыцы і дагэтуль застаецца нявырашаным. Я маю на ўвазе процістаянне паміж канстытуцыйнай арыентаванасцю ў тым выглядзе, у якім яна прадстаўлена ў гэтым даследаванні, і тым ухілам, які бліжэйшы да філасофіі Жан-Жака Русо. Трэба адразу ж удакладніць, што згодна з мэтаю маёй працы я зацікаўлены

перш за ўсё ў моцным плебісцытным настроі Джэферсана і не аналізую яго погляды з іншых бакоў. Апроч таго, што некаторыя яго аргументы, на якія я буду спасылацца, супярэчылі іншым яго сцвярджэнням ці атрымлівалі пад іх уплывам новы выгляд, тэорыя Джэферсана часта разыходзілася з практыкай.

Джэферсан у выніку выступіў у падтрымку амерыканскай канстытуцыі. Але і кароткачасовага аналізу яго палітычнай думкі дастаткова, каб знайсці прычыны, па якіх яго станоўчае стаўленне ў адносінах да канстытуцыяналізму можна смела лічыць абмежаваным і двухсэнсоўным. Трэба адразу адзначыць, што калі Джэферсан выказваецца найбольш недвухсэнсоўна на карысць канстытуцыйных абмежаванняў, як, напрыклад, у выпадку яго настойвання на Білю аб правах, ён у значна большай ступені заклапочаны абаронай народу ад правіцеляў, чым наадварот. Ен ясна бачыць усе недахопы звычайнага чалавека, але адкрыта сцвярджае, што носьбітам інтарэсаў грамадства з'яўляецца народ ці яго большасць, а не выбраныя народам прадстаўнікі. Вельмі істотны той факт, што дэмакратычныя схільнасці Джэферсана хутчэй падрываюць прынцып канстытуцыйнага ладу, чым умацоўваюць яго. Ідэалам для Джэферсана (які, на жаль, на яго думку, немагчыма ажыццявіць) з'яўляецца «настолькі дасканалая арганізацыя кожнай галіны ўлады, што воля большасці заўсёды можа быць рэалізаваная ў поўным маштабе і бесперашкодна». Раз за разам Джэферсан называе найлепшай магчымай формай кіравання «рэспубліканскую», або такую, якая забяспечвае найбольш прамое і бездакорнае выкананне народнага волевыяўлення. У сваім найбольш рафінаваным выглядзе гэта будзе «кіраванне ўсёй масай грамадзян праз асабісты і непасрэдны ўдзел згодна з правіламі, якія ўстаноўлены большасцю». Гэтаму прынцыпу супрацьстаіць наступная сітуацыя: «Чым далей стаяць грамадзяне ад магчымасці прамога і пастаяннага кантролю, тым менш у сістэме кіравання ад рэспублікі». Найбольш яркай праявай мажарытарызму Джэферсана з'яўляецца яго заклік да «поўнай згоды ў рашэннях большасці як галоўнага прынцыпу любой рэспублікі»1.

Плебісцытная схільнасць Джэферсана прыводзіць яго ў сутыкненне з ідэяй прадстаўніцтва, якую Эдмунд Бэрк прадставіў у сваёй славутай прамове перад выбаршчыкамі ў Брысталі. У дачыненні да дэмакратыі выказаную Бэркам ідэю можна інтэрпрэтаваць такім чынам, што абраныя на афіцыйныя пасады асобы не могуць быць сляпымі выканаўцамі зменлівых волевыяўленняў народа. Народ павінен мець вярхоўную палітычную ўладу, але кожнай чарговай большасці нельга даваць права імгненна і бесперашкодна дыктаваць урадавую палітыку. Народныя абраннікі павінны мець магчымасць дзейнічаць незалежна дзеля абмежавання і ўдасканалення грамадскай думкі ці, іншымі словамі, адыгрываць ролю высокага «я» народа. У сваю чаргу, Джэферсан шмат дзе выказвае глыбокую падазронасць у адносінах да такой канцэпцыі прадстаўніцтва, якая супярэчыць прынцыпу прамога і непасрэднага народнага кантролю. Ен вітае трактат яшчэ аднаго выхадца з Вірджыніі Джона Тэнлара, які прысвечаны Канстытуцыі ЗША і, на думку Джэферсана, «канчаткова замацоўвае права даваць загады прадстаўнікам, і абавязак апошніх гэтыя загады выконваць». 3 тае прычыны, што прамы народны ўдзел у кіраванні ці кантроль над ім немагчымы ў агульнанацыянальным маштабе, Джэферсан пагаджаецца на «найбольш адпаведны рэспубліканскаму ладу і практычна ажыццяўляльны варыянт». Варыянт гэты мае на ўвазе ўрад, сфармаваны з «прадстаўнікоў, абраных pro hac vice ці на такі кароткі тэрмін, які гарантуе выкананне імі свайго абавязку выказваць волю выбаршчыкаў»2.

Джэферсан-плебісцытарыст імкнецца да скасавання перашкодаў на шляху поўнага і непасрэднага ажыццяўлення народнай волі. Ен заўсёды застаецца крытыкам тых важных элементаў Канстытуцыі, якія гэтай яго мэце замінаюць. Зразумела, што ва ўсёй структуры ўрада ЗША Джэферсан згодны лічыць «пераважна рэспубліканскім»3 толькі адзін орган — Палату прадстаўнікоў. Такое прыхільнае стаўленне вынікае з таго, што члены гэтага органа ўлады знаходзяцца на сваёй пасадзе даволі кароткі тэрмін і вымушаны ўважліва прыслухоўвацца да сваіх выбаршчыкаў, каб пазбегнуць даволі хуткай страты пасады. Сенат, інстытут прэзідэнцтва і Вярхоўны Суд Джэферсан крытыкуе за тое, што тэрмін іх дзеяння і ўскоснае абранне ці прызначэнне выводзіць іх зпад кантролю народа. Яго незадавальненне выкліканае цалкам рэальнай магчымасцю існавання ўрадавай палітыкі, якую не падтрымлівае большасць грамадства. Лагічнай кульмінацыяй аргументацыі Джэферсана з'яўляюцца такія сродкі, як адкліканне і рэферэндум, якія адыгралі пэўную ролю ў амерыканскай палітычнай традыцыі.

Але, напэўна, найбольш яскравым прыкладам антыканстытуцыйнага настрою Джэферсана з'яўляецца яго перакананне, што ніякая краіна не можа доўга абыходзіцца без рэвалюцыі. «Я лічу, што невялікі бунт час ад часу будзе ўплываць толькі станоўча і неабходны ў палітычным свеце ў так самай ступені, як бура — у фізічным»4. У аснове такой незацікаўленасці ў тым, каб працэс кіравання ішоў гладка і забяспечваў абарону супраць адвольнасці, ляжыць вера ў цвярозасць і нават дабрадзейнасць спантаннага народнага волевыяўлення.

3 улікам ранейшага аналізу сувязі паміж этыкай і палітыкай зусім нядзіўна, што Джэферсан бачыць чалавека амаль у тым жа святле, што і Русо. Яго погляд на чалавечую прыроду, як і погляд Русо, з'яўляецца манісцкім з ухілам у эмфатычны матэрыялізм і сэнсуалізм5. Джэферсан не бачыць у маральным пачуцці чалавека механізму ўзважання іманентнага і трансцэдэнтнага ў чалавечым жыцці. На яго думку, на маральны шлях чалавека ставіць нейкая спантанная сіла ці «інстынкт». Свядома ці несвядома паўтараючы Русо, ён апісвае гэтую сілу як прыемнае пачуццё добразычлівасці да іншых, якое «непазбежна прымушае нас адчуваць іх цяжкае становішча і імкнуцца на дапамогу»6.

Поделиться с друзьями: