Дэпэш Мод
Шрифт:
20.30
Недзе далёка-далёка, на ўсходзе рэспублікі, зусім побач зь дзяржаўнай мяжой, неба пахне ранішнім лесам, пахне зусім асабліва, брэзэнтавымі намётамі і яловымі галінамі, што кладуць на гэтыя намёты свае цяжкія лапы. Я іду доўгай-доўгай лясной сьцежкай, леваруч і праваруч ад мяне – высокія і цёплыя сосны, што саграваюць сваім подыхам пясок навокал, і паветра, і ранішні суботні лес, і птушак, што трапляюцца час ад часу, і наагул – усё гэтае неба, і, вядома ж, дзяржаўную мяжу – сосны гэта такія сабе батарэйкі, якія пусьцілі карані акурат уздоўж ракі, раку відаць за ствалінамі леваруч, і мы ідзем уздоўж яе, уласна, мы ідзем угору, супраць плыні, а галоўнае – я люблю ўікэнд, мне цалкам вядома, што сосны на ўікэнд асабліва цёплыя, а неба – асабліва мірнае. На мне нейкая дурацкая футболка і дурацкія шорты, і запыленыя сандалеты, якімі я падфутбольваю сасновыя шышкі, уздымаючы хмаркі ранішняга пылу, тады мая сяброўка паварочваецца да мяне і просіць, каб я супакоіўся і такога не рабіў. Маёй сяброўцы 16, яна пагадзілася са мной пагуляць, уласна, яе папрасілі мае бацькі, якія сябруюць зь яе бацькамі, яны ўсе засталіся
– Каса, – кажа ён. – Абшчак. Агульная каса, якая фарміруецца агульнымі высілкамі. Скарочана – АК.
Чапай, страціўшы нас з Васем, трымаецца дзьвюма рукамі за апошняга суразмоўцу – Сабаку.
– Рабочая каса, – кажа Чапай. – Ніякіх банкаў. Банкі – гэта наёбка.
– Фікцыя, – падказвае Сабака.
– Дакладна.
Нейкую хвіліну яны маўчаць, я зноў засынаю, але тут Чапай кажа:
– У прынцыпе, – гаворыць ён, – тут таксама ёсьць каса.
Сабака разгублена акідвае вокам пакой
– На заводзе, – тлумачыць Чапай. – Наш дырэктар трымае яе ў парткаме. Колішнім парткаме, – дадае ён.
– Ну? – Сабака насьцярожваецца. Я таксама прачынаюся.
– У прынцыпе, – працягвае Чапай, – сёньня выходныя, ахова толькі на вахце. Тэрыторыю абыходзяць двойчы на зьмену. Я ведаю іхны маршрут і расклад.
– Ну?
– У прынцыпе, – удакладняе Чапай, – гэта не ягоныя грошы. Не ягонай працай заробленыя. Гэта трудавыя грошы. Абшчак.
– Як у Маркса? – пытае Сабака.
– Як у Маркса, – згаджаеца Чапай. – Можам узяць.
– Вы што, – кажу я прачнуўшыся, – ёбнуліся? Замятуць адразу. Ты што, – кажу Сабаку, – ня бачыш? – ён жа паехаў на сваім пыху, ён жа зараз не з табой размаўляе, ён жа з Карлам Марксам гаворыць, прычым гамбургскага пэрыяду.
– Менш трындзі, – крыўдзіцца Чапай. – Ніхто цябе не замяце. Ахоўнікаў ўсяго двое. Гэты завод рэгулярна хтосьці бамбіць, пачынаючы з дырэктара. Тут ужо красьці няма чаго.
– Ну, – кажу, – а за якім херам мы туды палезем?
– Я сёньня бачыў, – сьцішвае голас Чапай, – як дырэктар нешта ў сябе пакаваў.
– Што?
– Ня ведаю. Можа, бабкі, можа, апаратуру. Да яго раніцай прыяжджалі акцыянэры, падагналі мікрааўтобус, і яны туды пачалі выносіць нейкія скрыні. Забілі пад завязку салон і паехалі. А некалькі скрыняў засталося, я сам бачыў.
– Ну, да, – кажу, – там падшыпнікі якія-небудзь, а мы падстаўляцца будзем.
– Ды няма ў яго, – шэпча Чапай, – ніякіх падшыпнікаў. А калі і ёсьць – у парткаме ён іх не трымае. Там бабкі. Або апаратура. Ён, сука, замкі нават зьмяніў, я сам бачыў.
– Замкі?
– Замкі.
– Тады як мы туды залезем? – не
разумею я.– Праз дах, – кажа Чапай. – Я ведаю спосаб. Толькі трэба зараз ісьці, пакуль яшчэ сьветла, і пераседзець на даху гадзіны да другой – да трэцяй, пакуль ахоўнік пройдзе. Потым спусьцімся і ўсё вынесем. Усё чыста, ніякіх сьлядоў.
– Ён жа адразу цябе вылічыць, – кажу.
– У мяне алібі, – кажа Чапай.
– А, сапраўды, у яго трыпер, – шэпча мне Сабака, думаючы, што Чапай яго ня чуе.
20.45
Мы згаджаемся ісьці. Бяз Васі. Я кажу – давай так: Вася застанецца тут, тыпу на пасту, разумееш? ён у прынцыпе наш, і давай яго таксама лічыць, але ён зараз на пасту, Вася ў гэты час пераварочваецца на іншы бок і падае з крэсла. Мы падымаем яго спакутаванае цела і перакладваем на тапчан, я з падазрэньнем гляджу, што там Чапай сабе насьцяліў, а то мы з Васем пакуль жывем у адным пакоі, яшчэ прыцягне што-небудзь, ну, хопіць, думаю, і мы ідзем. Чапай нас праводзіць па вячэрнім заводзе, празь нейкія напаўразваленыя цэхі, дзе бегаюць шчуры і лятаюць птушкі, сапраўдны табе запаведнік, Сабака наступае на нейкую мэталічную херовіну і тая глуха бразгае, ціха, сычыць Чапай, асьцярожна, ён праводіць нас яшчэ па нейкіх калідорах, на падлозе валяюцца старыя газэты і дранае спэцадзеньне, потым мы праходзім пад самым плотам, асьцярожна, кажа Чапай, што такое? насьцярожваемся мы, не наступіце, коратка тлумачыць Чапай, мы асьцярожна перабягаем пад нацягнутым уздоўж плоту калючым дротам і апынаемся за нейкай чатырохпавярховай цаглянай будынінай, пакрытай новым шыферам. Усё, кажа Чапай, гэта парткам. Палезьлі.
Чапай лезе першы, бо ведае куды. Перад гэтым ён скідае свае кеды і хавае іх у кішэнях спартовых штаноў, што ты робіш? кажу, гэта для зручнасьці, кажа Чапай. Усё – пайшоў, і ён сапраўды чапляеца за ніжнюю галіну дрэва над самай сьцяной, рыўком падцягваецца, сядае на яе, потым устае і пачынае лезьці ўгору, пуцём, крычыць нам адтуль, чаго? не разумеем мы, я кажу – усё пуцём, паўтарае Чапай, галіна пад ім трашчыць, і ён ляціць проста на нас, я пасьпяваю адскачыць, а на Сабаку ён і ня трапіў, эх, абтрасаецца Чапай, трошкі не далез, давай ты – гаворыць ён мне, ага, кажу, зараз, не хапала яшчэ зваліцца з чацьвёртага паверху на ўсю гэтую купу гаўна, давай, кажу, нейкі іншы ўваход. Ну добра, кажа Чапай, добра. Можна проста празь дзьверы зайсьці. Яны што – не зачыненыя? пытаюся. У мяне ёсьць ключ, тлумачыць Чапай, а падрабіў. Дык навошта ж ты, підар, прымушаў нас лезьці на гэтае хуёвае дрэва? Так больш прыкольна, – кажа Чапай і вядзе нас да ўваходу. Мы перабягаем празь невялічкую пляцоўку, нідзе сапраўды нікога няма, але я так разумею, што ахова можа зьявіцца калі заўгодна, Чапай хутка адмыкае дзьверы, і мы сігаем унутр. Так, – Чапай пераводзіць дых, – цяпер наверх, там перчакайма да ночы, ахова пройдзе – залезем у парткам. А можа ў цябе і ад парткаму ключы ёсьць? пытаюся я з надзеяй, можа, ня трэба нічога ламаць? Былі, гаворыць Чапай, але гэтая сука замяніла, я ж казаў. Думаеце, для чаго я вас узяў – я сам дзьверы ня выламаю. А, кажу, я думаў таму, што мы сябры. Троцкі сраны, – шэпча Сабака. Усё-усё – рашуча кажа Чапай, наверх, патруль пройдзе, зламаем дзьверы і назад, наступнага разу яны зайдуць сюды ажно раніцай.
І мы сапраўды падымаемся на пляцоўку чацьвертага паверху, Чапай нешта там варожыць над замком, адчыняе дзьверы, мы выходзім проста на дах і бачым:
21.00
Многа-многа аранжавых рэек на Захадзе цягнуцца ад вакзала, што цямнее праваруч, і сьвецяцца пад сонцам, сонца вісіць у раёне Халоднай Гары, здорава, кажу я, я б на тваім месцы тут і жыў, кажу Чапаю, а ты зачыніўся ў капцёрцы і давішся там дэнатуратамі ўсякімі, Чапай сканфужана кракае, але марку трымае, бачыш, паказвае мне леваруч, што гэта? пытаюся, разглядаючы цудоўную тэрыторыю, дбайна, хоць і трохі хаатычна застаўленую жалезам, машынамі, бэтонам, трубамі, іншымі сьмешнымі рэчамі, заводы, кажа Чапай, большасьць зь іх не працуе, разумееш, не працуе, а раней працавалі? пытаюся на ўсякі выпадак, я гэты раён дрэнна ведаю, раней працавалі, кажа Чапай, раней усё працавала, да, кажу я, і працягваю разглядаць рэйкі, што паступова гаснуць і цямнеюць, ад вакзала адпаўзае бясконцы таварняк, гружаны лесам, і цягнецца на поўдзень, што там? паказвае Сабака ў напрамку таварняку, там поўдзень, кажу я, бачыш, сонца на Халоднай Гары, значыць там захад, а таварняк на поўдзень ідзе, бліжэй да мора, ты быў калі-небудзь на моры? пытаюся ў Сабакі, на моры? перапытвае той, не, на моры ня быў, я ўлетку на Салтаў ежджу, ясна, кажу, ты на Салтаў, а таварнякі на мора, лес вязуць, навошта на моры лес? пытаецца Сабака, ня ведаю, кажу, штосьці будуць будаваць, што? дапытваецца Сабака, флот, – неспадзявана кажа Чапай, трошкі, праўда, недарэчы.
Сабака глядзіць на сонца, што пачынае ўжо расьцякацца па Халоднай Гары, і кажа – я, кажа, калі вырасту, абавязкова адсюль зьеду, да? пытаюся, і куды? ня ведаю, кажа Сабака, на поўдзень, да мора, уладкуюся на флот, проста я зараз не магу бацькоў кінуць, разумееш, яны ж старыя, маю ж я неяк іх даглядаць, але вось праз пару гадоў – абавязкова паеду, мне тут не падабаецца – работы няма, бабак няма, цэны высокія, вось пачакаю пару гадоў – і на поўдзень. Ты яшчэ гэтыя два гады пражыві, – кажу я, сядаючы на прагрэты сонцам дах.
21.30
Чапай раіць тут і сядзець, тут нас ніхто ня ўбачыць, нават калі ахоўнік зойдзе ў парткам, сюды ён падымацца дакладна ня будзе, перасядзім яшчэ пару гадзін і спусьцімся, па цемнаце сюды было б цяжэй дайсьці незаўважнымі, усё прадумана, кажа Чапай, трасянем сёньня тлустых капіталістычных сьвіньняў, каб не асабліва зажыраліся, эксплуатуючы і без таго заёбаныя пралетарскія масы, і мы зь ім пагаджаемся – добра-добра, заёбаныя, дык заёбаныя, нам-та што, мы сядзім і маўчым, я гавару, цікава – дзе зараз Карбюратар, можа, ён даўно ўжо дома, сядзіць і перасыпае з далоні ў далонь цёплы попел свайго айчыма, а мы тут яго шукаем і ня можам знайсьці, да, ціха адгукаецца Сабака, паказваючы навокал – тут яго ня знойдзеш.