Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Хобіт, або вандроўка туды і назад
Шрифт:

Зараз ён выцягнуў кінжал вонкі. Лязо ззяла цьмяным ха-лодным святлом перад вачыма. «Дык гэта эльфійскі клінок, — падумаў ён, — і гобліны не тое, каб надта далёка, але ж і не блізка».

Адразу стала неяк утульней. Наагуп, гэта было надзвычай добра: насіць клінок, зроблены ў Гандаліне для вайны з гоблінамі, знакамітай па столькіх песнях і паданнях. Таксама Більба заўважыў, што такая зброя робіць надта моцнае ўражанне на гоблінаў, калі тыя раптоўна натрапяць на яе.

«Назад ісці? — думаў Більба. — Ніякага сэнсу! Убок? Немагчыма! Што застаецца? Ісці ўперад! Ну так і пойдзем!» Так што ён узняўся і пакульгаў, мацаючы адной рукой сцяну, з маленькім мячом перад сабою, і сэрца яго дрыжэла і калацілася на ўсю моц.

Як той казаў, трапіў наш Більба ў пераплёт. Аднак жа вы павінны памятаць, што для хобіта не такі ўжо гэта быў пераплёт, як для

нас з вамі. Хобіты — не тое што звычайныя людзі, і хоць норы іх, у адрозненне ад гоблінскіх тунеляў, утульныя, прыем-ныя і прасторныя, аднак жа да тунеляў хобіты значна больш звыклыя, не так лёгка блытаюцца ў падзямеллі — калі, зра-зумела, галава ўжо не круціцца пасля сутыкнення з каменем. Таксама хобіты здольныя рухацца вельмі ціха, хавацца ўмеюць добра, на здзіўленне хутка прыходзяць да прытомнасці пасля падзенняў ды ўдараў, і маюць добры скарб ведаў ды безліч мудрых прымавак, якія людзі болынай часткай і не чулі, а што ведалі, забыліся шмат гадоў таму.

У любым выпадку, на месцы спадара Торбінса я б знаходзіцца не жадаў. Тунель усё ішоў ды ішоў, і заканчэння яму не было. Хобіт ведаў, што, нягледзячы на павароты і зігзагі, ідзе ён прыблізна ў тым самым напрамку і паступова паглыбляецца. Тут і там у сценах адчыняліся праходы, якія можна было бачыць у цьмяным святле мяча ці адчуць пад рукою. На праходы Більба ўвагі не звяртаў, толькі што крок паскараў, уяўляючы сабе гоблінаў ці невядомыя жудасныя рэчы ў цемры. Далей і далей ён рушыў і не чуў нічога, акрамя выпадковага шолаху кажанавых крылаў ля самага вуха, што яго спачатку перапалохала, а потым стала надта частым, каб звяртаць увагу. Я не ведаю, як доўга ён рушыў так, не наважваючыся спыніцца, праклінаючы бясконцы тунель, усё далей, далей, да надсмяротнай стомленасці. Здавалася яму, быццам прайшоў цэлы дзень, і ноч за ім, і чаргой дні за днямі, і сканчэння ім няма.

I раптам ён ступіў проста ў ваду! Б-р-р-р! У ільдзяную ваду! Якая вярнула яго да цвярозага розуму хутка і адразу. Хобіт не ведаў, ці гэта калюжына пасярод тунеля, ці бераг падземнага струменя, які перасякаў тунель, ці край глыбокага цёмнага падземнага возера. Меч амаль не ззяў. Хобіт спыніўся і прыслухаўся — і пачуў кроплі, кап-кап-кап, з нябачнай столі ў ваду пад ёю. I ніякага іншага гуку.

«Так, напэўна гэта лужына ці возера, а не падземная рака», — падумаў ён. Але ж ісці па вадзе ў цемры ён не адважыўся. Плаваць Більба не ўмеў, а таксама думаў пра мярзотныя, гідкія, слізкія пачвары з вялізнымі вырачынымі сляпымі вачыма, якія Ўюцца, трапечуць у вадзе. Дзіўныя стварэнні жывуць у рэках і азёрах у сэрцы гор: рыбы, чые продкі заплылі сюды невядома колькі гадоў таму і ніколі ўжо не выплылі. Рыбы, чые вочы раслі ўсё болын і больш, і больш, адчайна спрабуючы бачыць у паўнюткай цемры, а таксама істоты нават больш слізкія і агідныя за рыбу. Нават у тунелях і праходах, якія гобліны зрабілі для сябе, жывуць незнаёмыя для іх пачвары, якія збеглі ад сонечнага святла і стаіліся ў змроку. Некаторыя пячоры існавалі задоўга да гоблінаў, якія толькі пашырылі іх ды аб'ядналі праходамі. Даўнія жыхары яшчэ там: хаваючыся па кутах, крадуцца, вы-нюхваюць, вышукваюць.

Глыбока-глыбока ў тоўшчы гары капя цёмных азёрных водаў жыў стары Глыкс, невялікі слізкі пачварань. Не ведаю, адкуль ён узяўся, хто ён ці што ён. Проста Глыкс — чорны, як сама цемра, толькі два вялізныя круглыя вокі ззялі бледным святлом на яго худым твары. Ён меў маленькі човен і веславаў на ім ціхутка па сваім возеры (бо Більба напаткаў менавіта возера, шырокае, глыбокае і смяротна халоднае). Веславаў Глыкс зусім бязгучна, апусціўшы шырокія ступні ў ваду па баках чоўна. I рушыў таксама бязгучна, як прывід. Ён выглядаў сваімі бледнымі лупатымі вачыма-ліхтарамі сляпую рыбу, якую выхопліваў з вады ў імгненне вока. Мяса Глыкс любіў таксама. Гобліны яму пада-баліся — калі шанцавала здабыць якога. Аднак жа даводзілася асцярожнічаць, каб гобліны яго не знайшлі і няладнага не западозрылі. Так што гоблінаў ён проста душыў, падкраўшыся ззаду, калі здаралася каго напаткаць на беразе возера, на сваіх паляўнічых тэрыторыях. Трапляліся гобліны вельмі рэдка. Адчувалі яны, што завялося ў глыбіні, каля самых каранёў гары, нешта непрыемнае. Знайшлі гобліны возера даўно, капаючы тунелі, і ўцямілі, што далей ходу няма. Так што быў тут тупік, І ніякага сэнсу сюды ісці не было — хіба што Вярхоўны Гоблін загадае. Час ад часу яму хацелася рыбкі з возера, і час ад часу здаралася, што ён ані таго гобліна, ані рыбкі не бачыў.

А жыў Глыкс на слізкім

каменным астраўку пасярод возера. Цяпер ён назіраў за Більба сваімі вачыма-тэлескопамі. Більба бачыць яго не мог, а ён хобіта бачыў добра і здзіўляўся, бо, відавочна, да гобліна Більба быў не надта падобны.

Глыкс забраўся у свой човен і адплыў, пакуль Більба сядзеў над вадою, амаль страціўшы і сэнс, і жаданне рушыць куды б тое ні было, збянтэжаны звыш усялякай меры. Раптам акурат побач аб'явіўся Глыкс і зашаптаў-зашыпеў: «Ах-х-х, ш-шанц-цуе нам, ш-шанцуе нам, ах-х, наш-шай каш-штоўнас-с-сці! Здаецца нам, выдатны ьсавалачак, глыточак цудоўненькі, дзівосссны для нас, гл-лыксс!» I калі ён сказаў «гл-лыкс-с», з глоткі яго вырваўся найжудасны гаытальны гук. Адгэтуль ён і імя свае атрымаў, хоць сам сябе ён заўсёды клікаў «мая каштоўнасць».

Хобіт ледзь са скуры сваёй не выскачыў, калі ў вушы яго ўпаўзло шыпенне і раптам побач вытыркнуліся з цемры бледныя вочы.

— Ты хто? — спытаў ён, выставіўшы кінжал перад сабою.

— Ш-што ж за іссстота такая, мая кашштоўнасссць, а? — прашыпеў Глыкс (які заўсёды размаўляў сам з сабой — нікога ж іншага побач не было). I намерыўся ён гэта высветліць, бо цяпер быў не галодны, а зацікаўлены. У іншым выпадку ён бы перш за ўсё схапіў ды прыдушыў, а шыпеў бы ўжо потым.

— Я — спадар Більба Торбінс. Я заблукаў, адарваўшыся ад гномаў ды чараўніка. Я не ведаю, дзе я. I не хачу ведаць — мне б толькі выбрацца адсюль.

— Шшто ж істота трымае ў ручкахх? — сказаў Глыкс, гледзячы на меч, які яму адразу ж не спадабаўся.

— Меч! Клінок з Гандаліна!

— С-с-с, — сказаў Глыкс і адразу зрабіўся ветлівы, — магчыменька, мы прысядзем тутачка ды пагутарым з істотаю трошачку, так, трошачку, мая каш-штоўнассць, а? А ці па-дабаюцца істоце загадкі, а?

Ён надта стараўся выглядаць прыязным ды выйграць час, пакуль не ўцяміць наконт хобіта ды мяча: ці прыдатны хобіт для ежы ды ці на самай справе хобіт тут адзін. Можа, і прагаладаецца, пакуль той час пройдзе. Акрамя загадак, нічога да галавы Глыксу не прыйшло. Загадваць загадкі ды, часам, адказваць на іх было адзінай вядомай яму гульнёй, за якой ён бавіў час з рознымі дзіўнымі істотамі па норах і зямлянках шмат, шмат часу таму, яшчэ да таго, як страціў усіх сяброў і быў выгнаны ў самоце ды суму і прыпоўз глыбока, глыбока ўніз, у цемру пад гарамі.

— Добра, — адказаў Більба, які таксама жадаў выйграць час, пакуль не даведаецца больш пра пачвару: ці галодны ён, адзін ці з паплечнікамі і ці сябра ён гоблінам.

— Загадвай першы, — сказаў хобіт, не паспеўшы прыдумаць нічога путнага.

А Глыкс прашыпеў:

Вышэй за дрэвы, за дамы,Ніхто не бачыў карані,Хаця і не расла ніколі —Вышэй ад усялякай столі!

— Лёгка! — сказаў Більба, — зразумела, гара.

— А-га! Ці ссапраўды ісстота адказала? Добра, добра, трэба нам пачаць гульню, мая кашштоўнассць! Калі кашштоўнассць сспытае, і ісстота не адкажа, мы з'ямо яе, так, мая каштоўнассць? А калі ісстота сспытае нас, і мы не адкажам, то мы ззробім, чаго Ісстота пажадае, так? Мы давядзем яе да выхаду, так-сс!

— Так, добра! — сказаў Більба, не асмельваючыся спрачацца, і ледзь не пашкодзіў галавы, спрабуючы знайсці загадкі, якія б уратавалі ад з'ядзення.

Трыццаць белых коней на чырвонай гары,Разам сышліся,Пасля разышліся,Потым застылі ізноў да пары.

Толькі гэта ён і здолеў вынайсці — думка пра тое, што яго могуць з'есці, надта ціснула нарозум. Вядома, загадка стараватая, і Глыкс ведаў адказ не горш за нас з вамі.

— Лёгка, лёгка, — прашыпеў ён. — Зубы, зубы! Мая каштоўнас-сць, але ж у нас толькі шэсць! I ён задаў другую загадку:

Без голасу, а плача, Бяскрылы, а ляціць, Бяззубы, а кусачы, Без рота, а крычыць.

— Момант, момант! — закрычаў Більба, які ўсё не мог па-збавіцца ад думак пра з'ядзенне. На шчасце, ён калісьці раней чуў нешта падобнае і, трошкі прывёўшы ў парадак думкі, хутка знайшоў адказ.

— Вецер, зразумела, вецер! — сказаў ён, і так быў задаволены сабою, што тут жа прыдумаў загадку. «Вось будзе арэшак злыдню падземнаму», — падумаў наш хобіт:

У блакітным твары вока, У зялёным твары вока, Падміргнулі й кажуць так: «Мы падобныя, аднак, Нехта з нас высока, Другі ўнізе далёка!»

Поделиться с друзьями: