Хобіт, або вандроўка туды і назад
Шрифт:
Імчаў, як толькі ногі неслі, завярнуў за апошні рог і выскачыў раптам на адкрытае месца, асляпляльна яркае пасля гадзінаў цемры — хоць святло праходзіла толькі праз дзверы, даволі вялікія каменныя дзверы, якія пакінулі адчыненымі.
Більба зміргнуў і раптам убачыў гоблінаў: пры поўным узбраенні, з мячамі нагала яны сядзелі як раз побач з дзвярыма і назіралі за імі ва ўсе вочы, а таксама і за праходам. Гобліны, без сумневаў, былі падрыхтаваныя да турботаў.
I ўбачылі яны Більба раней, чым той пабачыў іх. Менавіта так — убачылі яго. Ці выпадкова так здарылася, ці пярсцёнак апошні раз выкінуў каленца, перад тым як прызнаць новага гаспадара —
Вострыя кіпцюры жаху І жалю, быццам рэха Глыксавага няшчасця, зачапілі сэрца Більба. Забыўшыся нават меч выхапіць з похваў, сунуў хобіт руку ў кішэню. Вось ён, пярсцёнак, у левай кішэні, паслухмяна сеў на палец. Гобліны спыніліся, бо раптам не ўбачылі перад сабой анічога — хобіт знік. Яны залямантавалі ўдвая гучней, але ўжо не так задаволена.
— Дзе ён? — галасілі яны.
— Уверх пабег, — віскаталі некаторыя.
— Туды, туды, — крычалі іншыя.
— Не, туды! — гарлапанілі астатнія.
— Дзверы, сачыце за дзвярыма! — зароў капітан.
Надрываліся свісткі, лязгалі броні, бразгалі мячы, гобліны лаяліся, сыпалі праклёны і бегалі туды-сюды, чапляючыся адзін за аднаго, падаючы і набіраючыся злосці. Шуму было, мітусні, кагалу — не паверыце!
Перапалохаўся Більба страшэнна, аднак розуму хапіла ўцяміць, што да чаго, ды шмыгнуць за вялізную бочку (з пітвом для гоблінаў-вартавых), каб пад нагамі не блытацца, і не быць патаптаным, да смерці збітым ці выпадкова злоўленым на-вобмацак.
«Я павінен дабрацца да дзвярэй. Я павінен!» — паўтараў хобіт самому сабе, але адважыўся паспрабаваць толькі пасля доўгага чакання. Адразу ж пачалася жудасная гульня ў «сляпога ката». Гобліны шалёна насіліся туды і сюды, небарака хобіт скакаў сюды і туды, ухіляючыся, сутыкнуўся з гоблінам (які не зразумеў, аб што пабіўся), бразнуўся аб падлогу, хутка папоўз ракам, над-звычайна своечасова праслізнуў паміж ног у гоблінскага капітана, ускочыў і памчаўся да дзвярэй.
Дзверы яшчэ не зачынілі, аднак прыкрылі шчыльна. Більба напяўся, ды паварушыць іх ніяк не здолеў. Паспрабаваў праціснуцца праз шчыліну — ціснуўся, ціснуўся, дый засеў! Жах, дый толькі. Гузікі пазахраслі паміж дзвярыма і вушаком. Ужо і вонкі можна было паглядзець: кароткая лесвіца спускалася да вузкай даліны паміж высокімі гарамі, сонца выйшла з-за воблака і ярка асвятліла якраз месца пры дзвярах.
Раптамадзінзгоблінаўзавапіў: «Ценьлядзвярэй! Нехталезе да нас!»
Більбава сэрца ледзь не выскачыла праз пяткі. На ўсю моц ён выгнуўся ды тузануўся. Гузікі паляцелі ва ўсе бакі. I пралез! Праўда, падраўшы камізэльку ды куртку. I паскакаў уніз па прыступках як горны казёл, пакуль збянтэжаныя гобліны падбіралі яго прыгожыя медныя гузікі на ганку.
Зразумела, гобліны хутка кінуліся наўздагон, гікаючы і гукаючы і гойсаючы паміж дрэваў. Але сонца ім не падабаецца, ад яго ногі ў іх дрыжаць, а галовы круцяцца. I Більба яны знайсці не здолелі, бо той, маючы пярсцёнак на пальцы, умела хаваўся ў ценях дрэваў, перабягаючы ад аднаго да другога — хутка і ўпэў-нена, хаваючыся ад сонца. Таму хутка гобліны з праклёнамі ды лаянкамі павярнулі назад вартаваць дзверы.
Вось так Більба ўцёк.
Частка 6
3 АГНЮ ДЫ Ў ПОЛЫМЯ
Ад гоблінаў Більба ўцёк, але куды ж патрапіў? Ён страціў капялюш, плашч, ежу, поні, свае гузікі і сяброў. Ён упарта ішоў далей і далей, пакуль сонца не пачало заходзіць — за горы! Цені гор ляглі
на Більбаву сцежку, і хобіт азірнуўся ды паглядзеў назад. Потым — наперад, але ўбачыў толькі, як хрыбты й схілы павольна сыходзяць да нізін і раўнін, што раз-пораз выілядалі паміж дрэвамі.«Сонца з нябёсамі! — усклікнуў ён. — Здаецца мне, я апы-нуўся акурат на іншым баку Туманных гор, якраз на краі Загор'я! Бацюхны! Дзе ж цяпер шукаць Гэндальфа і гномаў? Адны спа-дзяванні, што яны не засталіся пад гарамі і не дасталіся гоблінам!»
Хобіт усё ішоў ды ішоў, выйшаў з маленькай глыбокай даліны, пераваліў яе край, пачаў спускацца па схіле, і ўвесь час надта няўтульная думка расла і расла ў ім. Ці ж павінен ён цяпер, маючы чароўны пярсцёнак, вяртацца назад у жудасныя, жудасныя тунелі шукаць сяброў. Якраз даспела ў ім думка пра тое, што абавязак ёсць абавязак, што неабходна вярнуцца і шукаць (якім жа няшчасным ён сябе адчуў), калі раптам пачуліся галасы.
Більба спыніўся й прыслухаўся. Да гоблінаў падобна не было, таму ён паспрабаваў падкрасціся бліжэй. Камяністая сцяжынка вілася ўніз побач з высокай скальнай сцяной з левага боку, а з іншага боку на схіле там і сям ніжэй сцежкі віднеліся лагчыны з купкамі дрэваў і кустоў. У адной з лагчын пад кустамі нехта размаўляў.
Більба падкраўся бліжэй і раптам убачыў галаву ў чырвоным капелюшы, якая вытыркнулася між двух вялізных валуноў — Балін назіраў за наваколлем. Ну, хобіт, зразумела, мог запляскаць у далоні ды закрычаць «ура!», аднак не зрабіў гэтага. Баючыся нечаканых непрыемнасцяў, пярсцёнак ен з пальца не здымаў, І зараз убачыў, што Балін глядзіць праз яго, відавочна, не заўважаючы.
«Будзе ім неспадзяванка», — падумаў хобіт, крадучыся па кустах уздоўж краю лагчыны. Гэндальф сварыўся з гномамі. Яны абмяркоўвалі, што здарылася ў тунелях, а таксама спрачаліся й вырашалі, што рабіць і куды падацца зараз. Гномы буркаталі, Гэндальф казаў, што немагчыма і нягодна падарожнічаць далей, пакінуўшы спадара Торбінса ў руках гоблінаў, нават не тур-буючыся даведацца, ці жывы ён, не паспрабаваўшы ўратаваць.
— У рэшце рэшт, ён мой сябра, — сказаў чараўнік. — I хлопец неблагі. Я адказны за яго. I губляць яго, маё вам слова, было не варта.
Гномы жадалі даведацца, чаму Гэндальф увогуле ўзяў Більба з сабою, няўжо яму не хапала сяброў, чаму ён не ўзяў каго-небудзь больш дасціпнага ды кемлівага.
— Да гэтага часу ад яго больш клопатаў, чым карысці, — сказаў нехта. — Калі мы павінны вяртацца па яго ў гэтыя пачвар-ныя тунелі — трасца з ім, абыдземся.
Гэндальф адказаў злосна: «Я ўзяў яго з сабою, а бескарысных рэчаў я не бяру! Альбо вы дапамагаеце мне знайсці яго, альбо я пакідаю вас тут, і выбірайцеся самі, як здолееце. Калі толькі знойдзем яго, вы мне яшчэ не адзін раз усе «дзякуй» за яго скажаце. Ну дзеля чаго ты, Доры, згубіў ды пакінуў яго?»
— Утрымаеш яго, — сказаў Доры, — калі гоблін раптам у цемры хапае ззаду за ноп, штурхае ды ў спіну пхае!
— А чаму ж ты яго не падхапіў зноў?
— Бацюхны! Ну і пытанне! Гобліны б'юцца ды кусаюцца ў цемры, усе падаюць адзін на аднаго ды б'юць чым трапіцца! Вы мне галаву ледзь Гламдрынгам не адцялі, Торын торкае туды, сюды і наагул паўсюль Оркрыстам. Тут знянацку ваша чарговая асляпляльная бліскавіца, бачым — гобліны ўцякаюць, ляман-туючы. Вы пракрычэлі «за мной!» — зразумела. усе павінны былі чуць. Я думаў, усе і пайшлі. Часу не было азірацца, пакуль не прабіліся праз вартавых ніжняй брамы і сюды неяк не дабеглі. I вось мы тут — без узломшчыка, каб яму!