Хобіт, або вандроўка туды і назад
Шрифт:
«Я быццам злодзей, які не здольны ўцячы і кожны дзень прымушаны рабаваць той самы дом, — думаў няшчасны хобіт. — Вось яна, самая занудлівая і гадкая частка гэтай няшчаснай, недарэчнай, няўтульнай, дурной авантуры! Хацеў бы я зноў апынуцца ў сваёй норцы, перад агменем, і каб лямпа ззяла!»
Часта ён таксама думаў, каб нейкім чынам паслаць вестку да чараўніка, што, відавочна, было немагчымым. Так што хутка давялося ўцяміць, што калі нехта тут і зробіць што-небудзь, то будзе гэта менавіта ён, самотны і пазбаўлены дапамогі спадар Торбінс.
Нарэшце, пасля тыдня-другога гэткага патаемнага прасліз-гучага жыцця, пасля падглядання і высочвання вартаўнікоў, хобіт здолеў угледзець, дзе трымаюць кожнага з
Цяжка пакутаваў Торын. Нават не злаваўся больш на ня-шчасці ды нягоды, а раздумваў, ці не распавесці каралю пра скарбы і вандроўку да цмока (вось да чаго ён дайшоў!), і тут пачуў Більбава шапаценне ў замковай шчыліне. Торын ледзь паверыў сваім вушам. Хутка, аднак, ён зразумеў, што менавіта так яго вушы падманваць не могуць, падышоў да дзвярэй і праз іх доўга шаптаўся з хобітам.
Так Більба здолеў перадаць Торынавы словы кожнаму вязню. Сказаў, што іх правадыр таксама ў турме побач з імі, ды каб ніхто пра планы каралю не распавядаў — пакуль Торын не загадае. Бо Торынаў настрой значна палепшаў, калі ён даведаўся пра выра-таванне сяброў ад павукоў і пра хобітавы здзяйсненні. Торын вырашыў не адкупляцца ад караля абяцаннямі часткі скарбаў, пакуль надзея на ўцёкі не знікне цалкам. Іншымі словамі, пакуль адметны спадар Нябачны Торбінс (даякога Торын пачаў ставіцца з надзвычайнай павагай) канчаткова пераканаецца ў сваёй няздольнасці выдумаць што-небудзь таленавітае.
Астатнія, вядома, згадзіліся цалкам. Усе думалі, што калі дазволіць эльфам прыкласціся да скарбаў (якія ўжо лічылі сваімі, дарма што ў турме сядзелі і да цмока яшчэ не прыступіліся), частка кожнага заўважна зменшыцца. Апроч усяго, яны верылі ў Більба. Ну, Гэндальф жа прадказваў, бачыце. Казаў, што пакінуў іх на Більба.
Аднак хобіт зусім не адчуваў сябе такім ужо ўпэўненым. Не падабалася яму адказваць за нешчаслівы тузін гномаў з Торынам на чале. Калі б толькі чараўнік быў побач! Але паміж імі, хутчэй за ўсё, пралягла непамерная чорная пашча Ліхалесся. Хобіт сядзеў і думаў, думаў і сядзеў, пакуль галава ледзь не разарвалася, а што толку? Пярсцёнак нябачнасці — рэч цудоўная, аднак яго на чатырнаццаць пальцаў не хопіць. Усё ж, як вы, напэўна, здага-даліся, спосаб выратаваць сяброў ён знайшоў.
Аднойчы, як звычайна швэндаючыся ды вынюхваючы, Більба даведаўся пра вельмі цікавую рэч: чароўная брама не была адзіным выхадам з палацу! Пад ім цякла рака, якая тро-шачку далей на Усход далучалася да Лясной Ракі — акурат за доўгім схілам, куды выходзіла пячора. Там, дзе рака выходзіла з-пад гары, была другая, рачная брама. Каменная столь даходзіла амаль да самай вады, з яе можна было спускаць краты, якія і не дазвалялі нікому прайсці або праплысці тут. Але краты часта ўздымалі, бо рачной брамай няспынна карысталіся. Калі б хто-небудзь з'явіўся там, ён бы ўбачыў цёмны грубы тунель, які ішоў да самага сэрца гары. У адзіным месцы, дзе тунель пра-ходзіў пад пячорамі, яго столь была прарэзаная і зачыненая вялізным дубовым люкам. А люк той адчыняўся наверх, да каралеўскіх кладовак, застаўленых мноствам, мноствам бочак і бочачак. Лясныя эльфы (а асабліва кароль) вельмі любілі віно, а вінагрон у тых мясцінах не рос. Віно, як і іншыя тавары, даво-дзілася везці здалёк, ад эльфавай радні з Поўдня, ці з людскіх вінагроннікаў у далёкіх землях.
Хаваючыся за адной з найвялікшых
бочак, Більба і высветліў пра люк ды ягонае прызначэнне. Падслухоўваючы ды пад-шнырваючы, даведаўся ён ад каралеўскіх пакаёўцаў, як віно і іншыя тавары дастаўляліся па зямлі ці па рэках да Доўгага Возера. Здавалася, там яшчэ жылі людзі, і нават няблага. Горад яны пабудавалі на мастах пасярод возера, каб бараніцца ад ворагаў, а асабліва ад цмока з Гары. 3 Азёрнага Гораду бочкі прыганялі ўверх па Лясной Рацэ. Часта бочкі проста звязвалі ў адно нак-шталт вялізнага плыта, ды цягнулі ці веславалі іх супраць плыні. Часам бочачкі грузілі на баржы.Калі бочкі спусташаліся, эльфы кацілі іх да люка, адчынялі яго і рачную браму, скідвалі. I яны плылі сабе, падскокваючы ды куляючыся. Плылі далёка, пакуль не даплывалі за ўсходні край Ліхалесся, дзе ад берага адыходзіла доўгая каса. Туды бочкі прыбівала плынню, там іх збіралі, звязвалі ды скіроўвалі зноў да Рачнога Гораду, што знаходзіўся непадалёк месца, дзе Лясная Рака ўлівалася ў Доўгае Возера.
Нейкі час Більба сядзеў ды разважаў пра рачную браму, ці можна выкарыстаць яе, каб выратаваць сяброў, і нарэшце прыйшоў у ягоную галаву адчайна дзёрзкі план.
Увечары вартавыя прынеслі вязням ежу ды патэпалі прэч, забраўшы паходні з сабою і пакінуўшы ўсё ў паўнюткай цемры. А потым Більба пачуў, як каралеўскі дамараднік пажадаў ачольцу варты «дабранач».
— А да таго — ці не хочаш ты са мною глынуць новага вінца, якое толькі што прывезлі? — запытаў ён. — Пойдзем, пакаштуеш глыточак-другі. Сёння ўначы мне працы — безліч, каморы чыс-ціць ды бочкі катаць, так што давай вып'ем крыху, каб праца падалася лягчэйшай.
— Добра! — рассмяяўся ачольца варты. — Пачастуемся! Трэба ж высветліць, ці прыдатнае новае віно да каралеўскага стала. Сёння вялікае свята ды баляванне, нягодна было б прынесці туды што-небудзь дрэннае.
Пачуўшы гэткае, Більба ажно задрыжэў ад узбуджэння, бо вось яна, удача, самы час выпрабаваць свой адчайны план. Ён пракраўся за двума эльфамі, пакуль тыя зайшлі ў маленькі па-койчык і селі за стол, а на стол паставілі два вялізныя келіхі з віном. Хутка эльфы прьшяліся піць ды смяяцца. I тут Більба пашанцавала проста неверагодна. Трэба надта моцнае віно, каб прымусіць ляснога эльфа дзяўбці носам, але ж гэтае віно, вера-годней за ўсё, было найлепшага гатунку вялікіх садоў Дарвініёна і прызначалася зусім не для простых салдатаў ці пакаёўцаў — толькі для каралеўскай вячэры, і піць яго належала маленькімі чарачкамі, а не куфлямі.
Вельмі хутка ачольца пачаў дзяўбці носам, паклаў галаву на стол ды заснуў. Дамараднік пэўны час яшчэ размаўляў ды смяяўся сам з сабою, не заўважыўшы, што застаўся сам-насам, але хутка і ягоная галава схілілася да стала, і бразь — галава побач з келіхам, а сам спіць, ды храпіць да таго ж. А ў пакойчык праслізнуў хобіт.
Вельмі хутка ачольца быў пазбаўлены ключоў, а Більба з усёй магчымай хуткасцю нёсся па калідоры да гномавых камораў. Звязка надта адцягвала руку, і сэрца хобітава скакала недзе ў пятках, бо, хоць ён і меў на пальцы пярсцёнак, ад бразгання ды ляскання ключоў чары дапамагалі не надта. Небараку Більба аж калаціла ад страху.
Першымі адчыніў ён Балінавы дзверы і зачыніў іх зноўку, як толькі гном выйшаў. Вы можаце сабе ўявіць, здзіўлены быў Балін нязмерна, і хоць рады быў выбрацца з непрыемнай маленькай каменнай каморы, не стрымаўся, і пажадаў тут жа пачуць, якім чынам, як, куды і што Більба збіраецца рабіць, і шмат чаго яшчэ.
— Часу няма! — сказаў хобіт. — Спяшайся за мной, і ўсё! Трэба трымацца разам і не дазволіць нікому адстаць ці заблукаць. Уцякайма разам, альбо зусім не ўцякаем, і гэта наш апошні шанец. Калі знойдуць, мне і думаць не хочацца, куды вас кароль запіхне з кайданамі на руках (і на нагах у дадатак). Калі ласка, не трэба спрачацца, пойдзем!