Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

Ссыльны Караль Кастравіцкі, на якога навалілася цяжкая хвароба, неаднаразова — нібы наперад ведаючы свой трагічны лёс — дамагаўся права для сям’і вярнуцца на родную зямлю. З цяжкасцю, але ўсё ж атрымалі Кастравіцкія ў . дазвол на гэта. Караль Самуілавіч купляе трое коней i сані, i ўся сям’я «сваім ходам» — праз снег і мароз — выправілася ў зваротную дарогу.

І была сцюжа, і былі змрочныя — толькі б пераспаць у цяпле — прыстанкі. Стамілася цяжарная жонка, хоць і трывала ўсё моўчкі і мужна, трымаліся і дзеці…

А штовечар, калі сямейнікі, натузаўшыся за дзень, цесненька спалі на сваіх адагрэтых «набытках», Караль Самуілавіч даставаў з кішэні пацёртую падарожную кніжыцу — ці не нямецкі нататнік са скураной светлакарычневай вокладкай, з партаманетнымі кішэнькамі (куды зручна было класці розныя цыдулкі і карткі), з паловай мелаваных (каб сцёршы, зноў пісаць простым алоўкам) балонак —

даставаў і адгортваў старонку, на якой дробным акуратным почыркам яшчэ ягоным бацькам (які і купіў гэты нататнік у далёкім ., аб чым на апошняй абачыне сведчыў надпіс продка) была выведзена на старадаўняй лаціне малітва. Хоць і ведаў Караль Самуілавіч тую малітву напамяць, але зноў і зноў чытаў яе па напісанаму — разам са словам да Бога спрычыняўся і да слова бацькавага, нібы спавядаючыся і просячы заступніцтва ў абодвух…

Да заканчэння зімы паязджане паспелі дабрацца з Табольска ў Маскву. Амаль задарма спешна прадалі коней, сані — і ўжо цягніком выправіліся да Менска.

Напрадвесні . Кастравіцкія прыехалі на радзіму. Цяжкая дарога дадому адабрала ў бацькі Каруся Каганца апошнія жыццёвыя сілы. Каралю Самуілавічу было прапанавана жыхарства ў «Былым Царстве Польскім», куды ён, пакінуўшы сям’ю ў жончыных родзічаў у вёсцы Засулле пад Стоўбцамі, i падаецца. Але працу знайсці не ўдалося, i ён вярнуўся назад. Праз месяц у Кастравіцкіх нарадзілася дачка, якую, ахрысціўшы, назвалі Маняй. У сямейных клопатах прабегла яшчэ паўгода, пасля чаго Караль Самуілавіч выехаў у Менск — ужо ў каторы раз пахадайнічаць аб гэтым абрыдлым «виде на жительство» (ён, хто мог назваць на гэтай зямлі «пятнаццаць каленаў» сваіх продкаў!). З дарогі былы ссыльны зайшоў праведаць даўніх знаёмых, дзе за шклянкай гарбаты раптоўна адышоў у вечнасць...

Будучаму Карусю Каганцу было тады 6 гадоў. Неўзабаве пасля смерці мужа маці Kaзiмipa ўзяла прымака — мясцовага селяніна. У сям’і пачалі з’яўляцца новыя дзеці, жыццё не лягчэла…

У свой час бацька Каруся Каганца забяспечыў быў за сваёй жонкай асобным дакументам частку маёмасці, якая не магла быць канфіскаванай. Але маці Kaзiмipa выехала, спадзеючыся на лепшае, за мужам у высылку, а сваякі страцілі адпаведны дакумент. Калі ж ён знайшоўся, на маёмасць «зайшла даўнасць». Усё ж, дзякуючы нейкім намаганням, удалося атрымаць ад сястры Каганцовай маці каля дзвюх валокаў зямлі — пусткі ў Юцкох (Прымагіллі) каля Койданава (гэтая назва сустракаецца яшчэ i ў іншым варыянце — Яцкі). Туды i пераехала з «новым» бацькам сям’я Казіміра Кастравіцкага: маці, Дося, Стась, Амброзій, Маня, і Казік, Янка і Міхалка…

ЖЫЦЦЁВЫЯ «ЎНІВЕРСІТЭТЫ»

Малому Kaзiмipy давялося зрабіцца вясковым пастушком, зарабляючы сабе i родным на хлеб. Так, зрэшты, сцвярджалі ўсе вядомыя (хоць ix — невялікі драбок) даследаванні, прысвечаныя жыццю i творчасці Каруся Каганца. «...Ён (Карусь Каганец. — А. П.) пачаў пасьвіць i быў пастухом ад 6 да 11 год. Выганяць прыходзілася ледзь ня ўночы — раніцай, i прыганяць ледзь ня ўночы — увечары. Адпачываць жа ўдзень, калі жывёла стаяла захаванай у хлевушку ад аваднёў, нельга было, бо не было чаго есьці, i малы Kaзiмip бег да каго-небудзь з суседзяў i вёў пасьвіць выпражанага з плуга каня, каб зарабіць сабе кубак малака...», — чытаем у артыкуле Міколы Каспяровіча i, як вынік, знаходзім: «...умовы працы зарадзілі нянавісьць да тамашніх палацаў, якія, як ужо сьцяміў у той час Kaзiмip, жылі за кошт яго i яго прыяцеляў працы» (Касьпяровіч М. Карусь Каганец (Да 10-ай гадавіны сьмерці) // Наш край, 1928, № 10, с. 70.).

Са значным ідэйнаадрозным aпiсаннем маленства Kaзiмipa Кастравіцкага давялося пазнаёміцца ва ўспамінах Вацлава Ластоўскага, які сведчыў аб тым, што сям’я Каруся Каганца ў той час жыла адносна багата, мела сваю дваровую службу, пякарню, дзе сярод простата люду i праводзіў малы Kaзiмip большасць вольнага часу. «Успамінаючы свае дзіцячыя гады, Карусь Каганец апавядаў, — пісаў В. Лacтoўcкi, — што ён да 10 гадоў заўважыў ужо антаганізм, які існаваў паміж пакоямі i пякарняй. У 15-гадовым узросьце яго дражніла тое... дзяленьне на «мы» i «яны». «Мы» — памешчыкі, шляхта, «яны» — сяляне... Яго дружба з сялянскай моладзьдзю i «простая» (г. зн. ня панская) мова бывалі частымі прычынамі сямейных драм. Але аканчальны разрыў з сям’ёй наступіў пасьля таго, калі Карусь Каганец, пад уплывам народавольскіх ідэй, уцёк з дому (вылучана мной. — А. П.) i наняўся ў суседнім павеце пасьвіць статак у вёсцы» (гл.: Ластоўскі В. (Успаміны аб Карусю Каганцу) // Савецкая Беларусь, 1928, № 115.).

Такія адрозныя aпicaннi

маленства Каруся Каганца, дзе ў першым выпадку яму давялося рабіць, не маючы чаго паесці, а ў другім — ён самохаць збягае з хаты (ад багатага, заўважым, стала).

I тут — сярод простага беларускага сялянства, якое адно пакуль не выраклася сваёй мовы i свaix звычаяў, у матчыных абдымках прыроды — Карусь Каганец зведвае важнейшыя навукі свайго найгалоўнага жыццёвага ўнівepciтэта. Цудоўным настаўнікам тут быў яму скарб роднай мовы, народных песняў, легендаў, паданняў, казак, якія ён ашчадна вывучаў i зaпicваў (а дома ж, калі хлопца прылучалі да граматы, злосць брала, — прызнаваўся ён В. Ластоўскаму, — чаго гэта яго вучаць «не па-нашаму»). За нягоршага выкладчыка была малому Казіміру i праца, нялёгкая, але ўсё ж жаданая, вясёлая, — сярод цудоўных палёў, часта разам з іншымі сялянскімі дзецьмі. Многаму навучыла хлопца i адзінота, тая нясмелая, сціплая адзінота калекаватага хлапчука, якому лёс наканаваў вылучыцца сярод аднагодкаў i фізічна. Казімip меў горб, праз што пры гасцях крыху стыдобіліся сына i маці, i айчым, а гарбатасць не была прыроджанай, як у бацькі, а з’явілася вынікам нешчаслівага недагляду: яшчэ ў Табольску малы вываліўся з акна на вуліцу, i гэта яго пакалечыла, а ў Засуллі пад час гульні на хлопца абваліліся цяжкія вароты. Да калецтва, магчыма, спрычынілася i спадчыннасць...

Адзінота ў сям’і i ў полі навучыла многа думаць, перажываць, асэнсоўваць, паспрыяла росту моцнай волі будучага творцы i развіла яго духоўна, творча.

Сваім умельствам да граматы i малявання Карусь Каганец дзяліўся з сябрамі-падпаскамі. I ўжо тады Казімip пры дапамозе імправізаваных iм жа самім казак вёў сярод сялян, па сведчанні В. Ластоўскага, нацыянальную i сацыяльную прасвету-прапаганду.

Але час прыспешваў спазнаць i гімназічныя навукі. Яшчэ ў 11 гадоў Казімip паспрабаваў паступіць у гімназію, але, нягледзячы на добрую падрыхтаванасць, так i не быў залічаны: трапіўшы ў бліскучыя пaкoi, ён нясмела адказваў на пытанні. Паўплывала яшчэ, верагодна, i яго паходжанне-стан – сына ссыльнага ваяра-паўстанца. Але ўсё ж такі хлопец змог паступіць у Менскае гарадское вучылішча. Пасля пашэнціла авалодаць скульптурным майстэрствам у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры i дойлідства. З-за недахопу грошай даводзілася — часцей вальнейшым летам — падзарабляць: ехаць у вёску і брацца за касу і плуг. І не раз крывавыя мазалі раз’ядалі яму рукі — пасля чаго было сорамна брацца за кволы пэндзаль. Так і назбірвалася на ўвесь акадэмічны год нейкіх 80 рублёў…

Павучыўся Карусь Каганец i ў Пецярбургу, i зноў (ужо праз недахоп здароўя: не мог пераносіць піцерскага клімату) не дужа доўга.

Ды i які час прыпаў на «альмаматарскія» гады? Гэта — перыяд канчатковага затухання «Народнай волі», этап арыштаў 1880-х гг., калі ў памяці быў яшчэ свежым замах на iмпepaтapa групы студэнтаў на чале з Аляксандрам Ульянавым. I Карусь Каганец на новых шляхах палітычнай чыннасці мацуе свае сілы...

У . выйшлі ў свет два гектаграфічныя нумары нелегальнага часопіса ў расійскай мове «Гомон», у якіх група нарадавольцаў-беларусаў дала абгрунтаванне ідэі беларускага дзяржаўнага будаўніцтва — але, праўда, у складзе Расійскай Федэрацыі (да старэйшых нарадавольцаў Беларусі належаў Ігнат Грынявіцкі, які выканаў смяротны прысуд цару Аляксандру ІІ). Як адгалоскі гэтага руху там-сям з’яўляюцца беларускія студэнцкія гурткі (яскравы прыклад — маскоўскае моладзевае аб’яднанне ў ., у склад якога ўваходзіў беларускі пісьменнік Антон Лявіцкі (Ядвігін Ш.), да якога мог спрычыніцца і малады Казімір Кастравіцкі.

З пазіцый народніцтва дзейнічаў Карусь Каганец у той час і ў сваім Прымагіллі, і гэта пашырала як кола яго таварышаў-прыхільнікаў, так і зласліўцаў-нядобразычліўцаў з вакольнай «шляхты» , якая і без таго не любіла гэтага «культурнага мужыка» (яшчэ ў юнацкія гады да яго прыстала мянушка «хлопоман»).

Не праходзілі марна гады вучобы i ў мастацкім плане: Карусь Каганец меў вялікія пocпexi ў скульптуры i, вырабіўшы галаву Івана Грознага, стаў вядомым i сярод настаўнікаў, i сярод cвaix сяброў-аднагодкаў.

Убіралася ў сілу няўрымслівае, натхнёнае, апантанае Каганцова полымя, i ўжо не такім загадкава-нечаканым ycтупіў ён у спрэчку з халодным i магутным пакуль царствам вакольнай цемры, распачаў сваю публіцыстычную дзейнасць (i заканамерным уяўляецца цяпер узнікненне вышэйзгаданай нацыянальна-асветніцкай «Прамовы»), а да абуджальнай публіцыстыкі — нібы ў пярэвітак да сімвалічнага каганцовага кноту, каб светач шугаў далей i вышэй — уплёў i калівы паэтычнага таленту. У тым жа . з’яўляецца i верш «Наш покліч». Яго першая публікацыя адбылася разам з вершамі Ф. Багушэвіча ў нелегальна выдадзеным у . зборніку «Песні» — адной з першых беларускіх кніг ХХ ст.

Поделиться с друзьями: