Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

На віленскі перыяд прыпадае i стварэнне Карусём Каганцом «Моднага шляхцюка» — п’есы, якая стала выдатнай з’явай у гicторыі беларускай літаратуры i культуры. Самым лепшым творам пісьменніка назаве яе ў сваёй «Гісторыі беларускае літаратуры» М. Гарэцкі.

«Бытавая камедыя ў адной дзеі» першая, бадай, узняла ў нашай драматургіі праблему здрады нацыянальнаму, роднаму. Карчэўшчыкі (так — Карчэўшчык — звалі адмоўнага «шляхцюка») былі ўсюды: i ў Вільні, дзе спрабавалі ўвайсці ў «культуру» праз польскія мову i звычаі, i ў Менску, дзе выбіралі расейскую «матку». Яны няўмольна карчавалі сваё спрадвечнае, «тутэйшае», беларускае.

Адметнымі бачацца першаштуршкі да напісання п’есы.

Рамесніцкая школа пры касцёле Св. Сцяпана, дзе працаваў Карусь Каганец, была арганізавана Эндэкцыяй (польскай нацыянальна-дэмакратычнай партыяй) з яскравымі паланізатарскімі мэтамі. Дзяцей беларускай беднаты набіралі ў закрыты інтэрнат дзеля таго, каб узгадаваць з іх нацыянал-палякаў і адданых каталікоў. Польскія ідэолагі на Беларусі разумелі, што іхняе панаванне ў краі без паслужных папіхачоў сярод працоўных мас не будзе мець сілы, і таму ўкладалі значныя сродкі для маральнай і псіхалагічнай пераробкі беларусаў: адкрываюцца адпаведныя школы, выдаюцца падручнікі. Такая палітыка была разлічана ў першую чаргу на народную цемнату, дзякуючы якой і сапраўды ўдавалася падмяніць рэлігійную сутнасць нацыянальнай: калі ты каталік — значыць, ты паляк…

Згаданая рамесніцкая касцёльная школа ў Вільні была адным са звёнаў такой палітыкі. І Карусь Каганец, неўтаймоўны змагар-асветнік, уладкаваўшыся ў яе, арганізоўвае там гурток з лепшых хлопцаў, сакрэтна водзіць іх на сустрэчы і гутаркі ў беларускія асяродкі: «Нашу Ніву», да братоў Луцкевічаў, Янкі Купалы, Аляксандра Уласава, Ядвігіна Ш., Язэпа Драздовіча, Сяргея Палуяна…

У гэты час нараджаецца і вобраз «моднага шляхцюка» Пранцішка Карчэўшыка, апалячанага «тутэйшага» дзецюка, якога выкрывае і з якога насміхаецца ў п’есе беларуская моладзь…

«Модны шляхцюк» — першая прыступка беларускай драматургіі да Купалаўскіх «Паўлінкі» і «Тутэйшых». А яшчэ — і празаічных герояў Якуба Коласа, на што зважалі яшчэ літаратуразнаўцы пачатку ХХ ст. «Дубейка — тыповы памочнік пісара, які разумее сваю «інтэлігентнасць» зусім так, як разумее сваю «панскасць» модны шляхцюк з камедыі Каганца», — адзначыў М. Гарэцкі, аналізуючы аповесць Якуба Коласа «У палескай глушы». Такія ж паралелі правёў ён і да Купалавай «Паўлінкі»: «Гэты пан (Адольф Быкоўскі. — А. П.) — духоўны брат Каганцовага “моднага шляхцюка”».

«Усе яны (драматычныя творы Каруся Канца) сьведчаць аб вялікіх магчымасьцях, якімі валодаў пісьменьнік: ён добры назіральнік быту, чулы сэрцам чалавек і добры псыхолёг <…> якая сакавітая, а і простая разам мова яго гэрояў», — канстатаваў у свой час Язэп Дыла.

У тым жа, 1910-м, годзе літаграфічным спосабам накладам у 400 экзэмпляраў п’еса «Модны шляхцюк» выйшла асобным выданнем. Ёй пачала суполка «Загляне сонца і ў наша ваконца» рэпертуарную серыю сцэнічных твораў. Гэта быў першы крок насустрач патрэбам маладых нацыянальных аматарскіх тэатральных калектываў (а іншых на той час і не існавала), і значны сродак натхнення і дапамогі беларускаму тэатральнаму руху.

27 траўня . «Наша Ніва» ўжо давала станоўчую ацэнку п’есе і спектаклю «Модны шляхцюк» у выкананні трупы Ігната Буйніцкага. Гастролі адбыліся ў Вільні, Полацку, Менску, Койданаве, Радашковічах, Слуцку, Асіповічах, Барысаве, Бабруйску, Жлобіне. Першыя выступы тэатра Францішка Аляхновіча ў лютым . пачаліся паказам «Моднага шляхцюка». Беларускі дзяржаўны тэатр БНР у Менску свае гастрольныя падарожжы пачынаў з гэтага спектакля…

І пастаноўкі адбываліся ў перапоўненых залах і — на лепшых сцэнах. Як, да прыкладу, выступы акторскай трупы пад кіраўніцтвам І. Буйніцкага 25 і 27 чэрвеня . у зале галоўнага менскага гатэлю «Парыж» на цяперашняй Плошчы Свабоды. Аўтар «аншлажнай» п’есы быў

у тыя дні за некалькі хвілінаў хадзьбы ад месца пастаноўкі, але прыйсці — не мог!..

Няўмольны лёс зноў зрабіў з творцы вязня. Вясной . К. Кастравіцкага судзіла Віленская крымінальная палата ў Менску, куды ён прыехаў зусім хворы i ледзь жывы. Атрымаўшы год «крэпасці» пасля судовай расправы, да адбыцця тэрміну Карусь Каганец прабыў з дзецьмі i жонкай у Бярэзіне. А з 27 ліпеня 1910-га быў за мурамі «Пішчалаўскага замка»...

ТУРМА: СА СВЯТЛОМ БОЖЫМ

Менская турма, пабудаваная ў ., знаходзілася на ўскраіне тагачаснага горада — на ўзвышку ў Раманаўскім прадмесці. Сваю назву «Пішчалаўскі замак» яна атрымала ад прозвішча архітэктара Пішчалы, які і спраектаваў будынак у форме гатычнага замка…

У ім адбывалі пакаранне паплечнікі Канстанціна Каліноўскага (магчыма — і бацька з дзядзькам Каруся Каганца), а таксама многія беларускія пісьменнікі, грамадскія і культурныя дзеячы. За напісанне рэвалюцыйных пракламацый і ўдзел у паўстанні 1863–1864 гг. адседжваў тут тэрмін пакарання Вікенцій Якуб Дунін-Марцінкевіч (1864–1865). Тут 5 жніўня 1863-га, калі царскія апрычнікі вялі на расстрэл «каліноўца» Янку Жмачынскага, з акна сваёй камеры Каміла Марцінкевіч кінула пад ногі героя букет кветак…

Вязнямі «Пішчалаўскага замка» былі Алесь Гарун (1907), Якуб Колас (1908–1911). …І герой гэтага нарыса, сын паўстанца . Карусь Каганец, як і пасля яго (парадоксы беларускай гісторыі!) — многія вядомыя літаратары, пачынаючы ад Ларысы Геніюш…

Развітаўшыся з сям’ёй, пабачыўшы перад расстаннем блізкіх сяброў, Карусь Каганец у сярэдзіне ліпеня . выбраўся ў Менск. Апошнія дні на волі ён праводзіў у Антона Апалінаравіча Шабуні, даўняга таварыша, менскага адваката — гэта яго адрас захаваецца на лісце Казіміра Карлавіча да жонкі ад 16 ліпеня: «прис[яжный] повер[енный] Шабуня. Преображенская, дом Русецкой», гэта ён дапаможа Каганцоваму Янку ўладкавацца на вучобу ў менскую гімназію, урэшце, гэта яны — Карусь Каганец і А. Шабуня — першымі з Менску ўступілі ў Беларускую Рэвалюцыйную Грамаду і ахвяравалі распачатай справе ўжо не першы год…

Жонка ж гасціннага гаспадара — Эмілія Іванаўна — была роднай сястрой Івана і Антона Луцкевічаў. Яна, дарэчы, замацуе звяно стасункаў паміж Карусём Каганцом і Максімам Багдановічам, які пра пісьменніка ведаў толькі па рэдкіх (на старонках друку) творах, нягледзячы на што часта ўзгадваў у сваіх крытычных артыкулах. Яна, Эмілія Шабуня з роду Луцкевічаў, будзе доўга распавядаць Максіму пра Каруся Каганца, калі той летам . наведае хутар яе дзядзькі Вацлава Лычкоўскага непадалёк ад Ракуцёўшчыны.

М. Багдановіч прысвяціў песняру-адраджэнцу верш, які 11 сакавіка . надрукавала «Наша Ніва» і які ўвайшоў у славуты зборнік «Вянок»:

КАГАНЦУ Змоўк пясняр, затаіў свае песні, Ён іх болей ужо не пяе. Але рвуцца яны, і калісь на прадвесні Лёд халодны ў душы пад напорам іх трэсне, І струёй лынуць вершы з яе. Гэтак часам уходзіць у землю крыніца, Дзесь у нетрах таемна бяжыць, Але мусіць урэшце на волю прабіцца, Шмат яшчэ па зямлі будзе ліцца-каціцца І радзімаму краю служыць.
Поделиться с друзьями: