Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

А стагоддзе таму праз недастатковую распрацаванасць і ўнармаванасць беларускай мовы ў Каруся Каганца ўзнікала шмат рознагалоссяў і спрэчак з выдаўцамі і сябрамі-літаратарамі. На гэтай глебе ўзраслі былі некаторыя пярэчанні з В. Іваноўскім, а таксама рэдакцыяй «Нашай Нівы» — і не толькі па алфавітным пытанні, але і адносна гаворкі, якую належыць узяць за аснову літаратурнай мовы: чорнарускую ці беларускую…

«Каб выявіць творчы геній Беларусі, каб выведаць яе жыцьцяздольнасьць, Каганец кінуў вокам у глыбіню народнай душы, — адзначыў у . Змітрок Бядуля. — Мова, быт, народная творчасьць, змаганьне за волю народу былі шляхам жыцьця аднаго з стрэйшых песьняроў беларускага адраджэньня. Каганец пісаў граматыку беларускай мовы яшчэ тады, калі друкаваць беларускія кніжкі было забаронена царскай

цэнзурай» (Зьвязда, 1928, 20 мая). А праз 60 гадоў Алег Лойка падагульняў: «Пісьменніка ў ім перабіваў не толькі мастак-жывапісец, графік, але і вучоны, а лепш сказаць — педагог, асветнік. Карусь Каганец разумеў, што перш чым ствараць літаратуру, трэба выхаваць чытача, трэба проста мець распрацаваныя граматычныя нормы мовы, агульную беларускую літаратурную мову, якую б разумелі жыхары любога кутка Беларусі. І таму адным з першых яго ўкладаў у тое, што назавуць беларускім адраджэннем, быў “Беларускі лемантар”, выдадзены яшчэ ў . — першы беларускі лемантар. Была такім укладам і “Беларуская граматыка”, а часткова і спробы скласці ўласна беларускую азбуку. Пры гэтым Карусь Каганец выявіў несумненныя мовазнаўчыя здольнасці, шырокае веданне беларускай народнай мовы» (Лойка А. А. Гісторыя беларускай літаратуры. Ч. 2. – Мн.: Вышэйшая школа, 1989, с. 395).

БЕЛАРУСКІ КАБЗАР

Увосень . К. Кастравіцкага пераводзяць па службе ў Дулебы, каля мястэчка Бярэзін (цяпер — Беразіно Мінскай вобл.). Сям’я і праца ў лесе займалі большасць часу.

А яшчэ – праца мастака. Карусь Каганец дэталёва апіша выхадцаў з тутэйшых мясцінаў у сваім навукова-папулярным нарысе «Нашыя птушкі», а таксама ў наступным творы (назва, на жаль, не захавалася): «Дулеб высокага росту, стройны, каравокі, з невялікаю чарняваю барадою, у летняй белай дулебскай світцы, у сіняй з зялёнымі кантамі шапцы з гербам і з бляхаю на рэмені, з торбаю з ласовых лапак, катора вісіць у яго з левага боку, з калітою і нажом пры поясе і са стрэльбаю за плячыма <…> ідзе ў падар, дзе ліпнёг слаўны падняўся, і любуецца ён, расхінаючы высокія, гладкія ліпкі, каторыя мяккім сваім лістам ласкочуць яго па твары…» (Паводле цытацыі М. Каспяровіча // Маладняк, 1928, №10, с.94).

…Неяк сям’ёй агоралі зіму, правялі вясну… Памяталіся яшчэ некалькі «спраў» з жандармамі — то за «крамольные речи», а то і за простае заступніцтва.

Падтрымаў ліст з Пецярбурга ад В. Іваноўскага, які перадалі Каганцу на пачатку чэрвеня.

«Паважаны Пане! — значылася лацінкай на цяпер ужо «фірмовым» бланку выдавецкай суполкі «Загляне сонца і ў наша ваконца». — Ці не ўзялі б зрабіць нам окладку кнігі «Другое чытанне дзетак (слова “дзетак” двойчы тлуста закрэслена. — А. П.) беларусаў», пяром, чорным тушам на белай паперы <…>, каб засталося месцэ надрукаваць:

Другое чытанне для Беларусаў

Напісаў Якуб Колас.

<…> часу на работу 6 нядзель <…>

Просім ураз жа адпісаць, ці возьміцеся за гэту работу і ці нашы варункі Вам падходзяць.

Ваш В. Іваноўскі.»

Нейкая нечуваная радасць абудзілася ў сэрцы. Ён бачыў, што ўжо сабралася вялікая сіла, што яна зможа куды больш, як некалі… Даўно ў расчыненае акно зазірала чэрвеньская ноч, а Карусь Каганец, схіліўшыся над самаробным сталом, штось карпатліва выводзіў на белым аркушы.

Ён так і заснуў, падклаўшы пад галаву спадыспад сваёй цвёрдай далоні. А прачнуўшыся, крытычным позіркам агледзеў зроблены для выдавецтва малюнак вокладкі: на зімнім прылеску сцішылася хатка — яго цяперашняя леснічоўка, на першым плане — сын Янка, з кніжкамі пад пахай, сур’ёзна і ўпэўнена ўзіраецца ў будучага чытача Коласаўскага «Другога чытання для Беларусаў».

На другім аркушы застаўся накід верша, які Карусь Каганец меркаваў прысвяціць «Нашай Ніве»:

Хоч і скіба урадліва І расу Бог пасылае, А засохла наша ніва, Бо ў нас цемра скрозь
вітае.
Схамянемася мы, братцы, Ды імемась як хто можа У сваёй зямлі капацца! А Бог вышні нам паможа: І узыдзе наша зерне, Зерне свету, і дасць колас…

А ў верасні . з-за cвaix нeпaxicных перакананняў і за агітацыю-прасвету сярод сялянаў Карусь Каганец у які ўжо раз страчвае службу i, пaкiнуўшы сям’ю ў Бярэзіне, падаецца ў Вільню, да святых муроў беларуска-крывіцкай мекі.

Беларускія гурткі, кнігарні, музеі, «Наша Ніва», у рэдакцыі якой усю ноч прагаварыў з В. Ластоўскім… Затым... Дадзім слова сведку — таму, хто не толькі бачыў, але і ўзяў Каруся Каганца пад свой дах: Міколу Шылу, настаўніку, сябру Беларускай Сацыялістычнай Грамады, які ўдзельнічаў у выданні «Нашай Нівы», — і прачуемся ягоным уражаннем аб сустрэчы з Казімірам Карлавічам.

«<…> У Вільню, — прыгадае М. Шыла амаль праз тры дзясяткі гадоў, — прыехаў Карусь Каганец. Прыехаў ён як і заўсёды хадзіў — у кажуху і беларускай сьвітцы. Сьвітка была падпяразаная рэменем, на якім вісеў прывязаны да раменьчыка нож і шабалтас. Спакойная, зраўнаважаная гутарка яго рабіла моцнае ўражаньне. Ягоны выгляд — малы рост і горб, вялікая галава з пасівеўшай бародкай і жывымі, праніклівымі вачыма — цягнуў да сябе кожнага…» (Шыла М. Мае сустрэчы // На суд гісторыі: Успаміны, дыялогі. – Мн., 1994, с. 68).

У дзень прыезду Каруся Каганца ў Вільню пазнаёміўся з ім і Янка Купала, кожны вольны вечар наведваў яго на кватэры Шылы — на Набярэжнай, каля шпіталя Св. Якуба. І на якія б тэмы не распачыналася гаворка, усё зводзілася да беларускага жыцця.

Былі яшчэ сустрэчы і ў час падрыхтоўкі беларускай вечарынкі, у праграме якой планаваліся танцы пад кіраўніцтвам І. Буйніцкага, пастаноўка п’есы М. Крапіўніцкага «Па рэвізіі» і выступленне хора кампазітара Л. Рагоўскага, — які напісаў на словы Каганцовага верша «О Божа, Спасе наш…» цудоўную музыку (згаданая песня-гімн вядомая і пад назвай «Наша малітва»).

Цытуючы «Нашу малітву», Аляксандр Уласаў згадаў, што гэты «першы беларускі верш», прачытаны яму ў юнацтве, зрабіў на яго «моцнае свяшчэннае ўражанне» (Беларускі шлях, 1918, №51). А Янка Купала, калі пісаў аб беларускім нацыянальным гімне, назваў гэты верш першым (артыкул «Справа беларускага нацыянальнага гімна»).

Дзякуючы кампазітару Л. Рагоўскаму верш «Наша малітва» стаў шырокавядомай песняй, рэлігійна-нацыянальным спевам, які з пачатку ХХ стагоддзя дажыў да нашых дзён: з нотамі «Наша малітва» змешчана ў «Беларускім духоўным сьпеўніку» (Вільня, Лондан, 1980–1990) і можа выконвацца любым прафесійным хорам.

Натуральным з’яўляецца нараджэнне ў Каруся Каганца ў гэты час (.) і аднаго з найлепшых вершаў «Кабзар», які строгі ў крытычных ацэнках М. Багдановіч назваў «рэччу самароднай, веючай народным духам і пакідаючай моцнае ўражанне» (артыкул «Забыты шлях»). «Цэнтральным героем лірыкі Каруся Каганца стаў лірнік, кабзар — вобраз, у якім выявілася паэтава разуменне ролі і месца песняра ў жыцці народа, своеасаблівая паэтызацыя Карусём Каганцом сябе як паэта-будзіцеля. Разам з тым верш “Кабзар” — найбольш гарманічны лірычны твор паэта, найбольш чысты ўзор яго песенна-рамантычнага стылю, своеасаблівы пашпарт Каруся Каганца як лірыка», — сцвердзіў і А. Лойка (Гісторыя беларускай літаратуры. Ч. 2. – Мн., 1989, с. 396).

У СУПРАЦІВЕ «МОДНЫМ ШЛЯХЦЮКАМ»

Усю зіму (1909–1910 гг.) Карусь Каганец працуе ў рамесніцкай школе пры касцёле Св. Сцяпана. I цяжкія ўмовы — неадступна з iм. Малы i сыры пакой, які выдзелілі яму ксяндзы, холад i матэрыяльныя нястачы яшчэ больш аслабляюць здароўе. Ды ці многа чаго патрэбна было Каганцу, каб свяціць i ў гэтым волкім пакойчыку? Дзесьці тут стварае ён найвядомую сваю скульптуру — драўлянае ўкрыжаванне Хрыста, амаль у метр вышынёй, афарбаванае ў белы колер; ручнік на поясе Icyca быў аздоблены беларускім народным арнаментам. Уся фігура атрымалася вельмі партрэтнай i нагадвала ўлюбёны Казімірам Карлавічам тып беларуса...

Поделиться с друзьями: