Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

— Дома, — Маці заплакала.

Хлопцы намерваліся правесці сябра да шляху, дзе ён сядзе на аўтобус, што ходзіць паміж раённым i абласным цэнтрамі. Яны накіраваліся на вуліцу, але Алёша спыніў ix i прапанаваў пайсці цераз гароды, а там — па сцежцы паўз крыніцу.

— Мне хочацца прайсці там, хлопцы. Я люблю гэтыя мясціны.

— Нам усё роўна, мы нікуды не спяшаемся. Хадзем хоць на Задуб'е.

Калі мінулі гароды i выйшлі насупроць школы на сцежку, што вяла паўз ручай у поле, да бярозавага гайка, Алёша спыніўся, азірнуўся на школу. Пастаялі моўчкі.

— Ну, вось i вылецелі мы з гэтага

гнязда, — сказаў Лявон без смутку.

— Вылецець-то вылецелі, а дзе сядзем… — Валодзя ўздыхнуў.— Хоць вам што, у вас усё ясна. А вось у мяне… Правалю я, хлопцы, у інстытут… Што я буду рабіць?

Алёша са здзіўленнем паглядзеў на сябра.

— Як гэта што рабіць? Працаваць будзеш. Прыязджай да мяне.

— А што ты думаеш? Прыеду!

Размову такую яны вялі ўжо не ўпершыню, i заўсёды пачынаў яе Валодзя. Алёша шмат расказваў пра сваю МТС. Ён i цяпер не ўтрымаўся.

— Я, хлопцы, некалі думаў, што больш прыгожага месца за нашы Крыніцы ва ўсім свеце няма. Ого! Каб вы ведалі, колькі прыгожых куткоў на зямлі! Веска, дзе наша брыгада працуе, на самым беразе Дняпра. А за ракой лес які!.. — ідучы, ён жвава размахваў рукамі.

— І не цягне цябе дамоў? — спытаў Лявон.

Алёша памаўчаў, потым шчыра прызнаўся:

— Цягне, хлопцы.

— Трэба закахацца табе там, — сур'ёзна параіў Валодзя. — Ёсць прыгожыя дзяўчаты?

— А дзе ix няма! Ёсць. — І Алёша ўздыхнуў.

— Але ты Раю не можаш забыць, так? — здагадаўся Валодзя.

Лявон штурхнуў яго клункам: не кранай балючай раны, будзь больш далікатным. Але Алёша адказаў спакойна, без чырвані i збянтэжанасці:

— А што мне Рая! Няма чаго мне думаць пра яе.

— Правільна, Алёша! Хоць, ведаеш, яна, брат, пакрыху робіцца чалавекам. Каця гаворыць, што яна першая напісала табе. Праўда? Гэта добра, што не ты першы напісаў,— філасофстваваў Валодзя. — Перад імі не рассцілайся, а то пад абцасам апынешся. Недарма Пушкін пісаў: «Чем меньше женщину мы любим, тем больше нравимся мы ей». Так, здаецца, Лявон? A Пушкін разумеў у гэтай справе — дай Бог!

І раптам яны ўбачылі Раю. Яна выйшла ад крыніцы з алешніку i спынілася на сцежцы. Не магло быць сумнення, што яна чакала ix. Не, не ix. Яна чакала Алёшу. Хлопцы гэта зразумелі. Валодзя адразу грубавата спытаў:

— Прызнавайся — дамовіліся?

Алёша не адказаў. Ён рашуча ўзяў з рук бестактоўнага сябра чамадан.

— Дзякую, хлопцы. Далей я пайду сам.

— Сам! — абурыўся Валодзя. — Эх, ты! А яшчэ казаў…

— Не ўмешвайся, калі ласка, ва ўнутраныя справы людзей, — перапыніў яго Лявон.

— Бабнікі вы праклятыя! З-за дзеўкі гатоў усіх сяброў забыць. Ну, чорт з табой. Не хочаш нашай дапамогі — на, цягні, як ішак, свае мяшкі.

Алёша развітаўся з хлопцамі i, ускінуўшы клунак на плячо, шпарка пайшоў насустрач Раі. Яму было няёмка i крыху сорамна перад сябрамі, ён злаваўся на Раю — навошта яна прыйшла? Але разам з тым было прыемна i радасна, што яна прыйшла, каб правесці яго і, магчыма, каб сказаць нешта. Ён адразу забыў усе свае крыўды i пашкадаваў, што вельмі холадна адказаў на яе пісьмо. Цяпер ён жадаў сустрэчы з ёй, так жадаў, што нават з лепшымі сябрамі абышоўся не вельмі ветліва. Але ён i баяўся гэтай сустрэчы — адчуваў, як усё часцей i часцей б'ецца сэрца.

Рая

была ў святочным убранні — у квяцістай шаўковай сукенцы, у прыгожых чаравіках на высокіх абцасах, i трымала ў руцэ маленькі букецік васількоў. Яна зрабіла крокаў пяць насустрач яму i ціха прывіталася.

Алёша звярнуў увагу, як часта ўзнімаюцца пад сукенкай яе грудзі i якія расчырванелыя шчокі, быццам яна толькі што бегла. Ён стрымана адказаў на яе прывітанне. Яна пайшла побач з ім i прапанавала:

— Дай я панясу твой чамадан.

— Не трэба. Я сам. Няцяжка.

Яна не адважылася дамагацца.

Сцежка была вузкая, i яны раз-пораз дакраналіся адно да аднаго плячыма. Высокія, буйныя, але яшчэ зялёныя i мяккія каласы жыта цалавалі ix рукі, даставалі да твараў, казыталі падбародкі, вушы. Уначы прайшоў дождж, i зямля, вільготная i мяккая, здавалася, дыхала на поўныя грудзі. Дзень быў прахладны, ветраны. Вецер дзьмуў ім у твары, шчыльна прыціскаў сукенку да дзявочага стану, адносіў назад яе валасы, ад гэтага выгляд у Раі быў вельмі прыгожы — яна як бы імкнулася, ляцела наперад.

Алёша ўпотай любаваўся ёй. Яна прыкмеціла гэта, i адразу супакоілася, i адчула сябе ўпэўнена i вельмі хораша. Яны доўга маўчалі. Потым Рая спытала крышку какетліва:

— Ты ўсё яшчэ злуеш на мяне?

Алёша не ведаў, што адказаць, i прамармытаў нешта невыразнае.

— Тры дні быў i не захацеў нават сустрэцца.

— Я думаў, ты не хочаш. Ты ж раней ненавідзела мяне. — У душы яго варухнулася старая крыўда.

— Я напісала табе пісьмо.

— Ты хацела загладзіць сваю віну пісьмом?..

Алёша ўбачыў, як задрыжалі яе губы i заморгалі вейкі. Але ён не пашкадаваў яе: «Мне было ў тысячу разоў цяжэй, я ўсё стрываў. Адчуй жа i ты цяпер…»

Яна дастала з рукава хусцінку i правяла ёю па твары. Хаваючы хусцінку, хіснулася i кранула плячом Алёшу.

— Ты даруй мне, Алёша. Я была дурная. Не ўмела разумець людзей.

— А цяпер навучылася? — Ён хацеў гаварыць з ёй сурова i непрымірыма, але сэрца яго мякчэла ад Раінага шчырага прызнання.

— Я не ведаю, навучылася ці не навучылася, але я ведаю, што я… што я… паважаю цябе…

Пры ўсёй яе смеласці — яна нават адважылася сустрэцца з ім сярод дня! — у яе не хапіла рашучасці сказаць больш пэўна. Але i гэтага было даволі. Алёша ажно прыпыніўся i засоп ад хвалявання. Каб утаіць сваю збянтэжанасць, ён пачаў захапляцца збажыной:

— Ах, якое жыта! Люба глядзець! Такое прыемна i ўбіраць.

Тады Рая нясмела папрасіла:

— Алёша, а ты вяртайся ў сваю МТС.

Ён падумаў i адказаў сур'ёзна:

— Не, Рая, нельга лётаць з аднаго калектыву ў другі. Я там — намеснік брыгадзіра трактарнай брыгады. Мяне паважаюць. У нас камсамольская брыгада. Добрыя хлопцы ўсе. A ў час уборкі я буду працаваць на камбайне, за мной ужо i камбайн замацавалі. Новы… Усе спадзяюцца, што я зноў, як летась, буду перадавіком. Там доўга не ведалі, што я — гэта я, той самы Касцянок. А потым неяк даведаліся. І вось аднойчы ўвечары прыйшлі да мяне ў інтэрнат i дырэктар i сакратар па зоне… Ажно няёмка, ведаеш, было. Цяпер яны такія характарыстыкі далі мне на завочнае аддзяленне Горацкай акадэміі! Бачыш, мне лягчэй, чым вам… Я працую па спецыяльнасці… Такім перавага на завочным…

Поделиться с друзьями: