Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

Лена надзіва добра хадзіла на лыжах. Міхась Кірылавіч быў не надта спрытны лыжнік, ды яшчэ напачатку крыху прыкінуўся, што не ўмее. Лена ўзялася навучыць яго. Ей падабалася вучыць самога дырэктара школы, адчуваць сваю перавагу над ім хоць у чым-небудзь. А яму гэтыя прагулкі таксама прыносілі шмат радасці. Для яго было вельмі прыемна ісці з ёй па вуліцы, бачыць, як любуюцца на ix крынічане, уяўляць, што гавораць людзі. Ён ганарыўся дружбай з падчаркай. І пачуцці да Лены ў яго былі самыя шчырыя, пяшчотныя, як да роднага дзіцяці. А яшчз больш радасна было бачыць, колькі вялікага чалавечага шчасця прыносіць ix дружба трэцяму чалавеку — Наташы. Яна бязмежна была ўдзячна мужу за гэтую дружбу. Нарэшце ў яе

знік страх за будучыню дачкі, які так доўга трымаў яе ў адзіноце, не даваў зведаць усе радасці жыцця. Яна расказвала, як Лена сустрэла вестку аб тым, што яна выходзіць замуж.

— Леначка, — сказала яна, — ты даруй, дачушка, але я ўсё-такі выходжу замуж. — Дзяўчынка, як i раней, насцярожылася, замкнулася. — Я выходжу за Міхася Кірылавіча, за дырэктара вашага.

І дачка раптам засмяялася.

— Мяне спалохаў гэты смех, — прызнавалася Наташа Міхасю— Я не зразумела яго i баялася спытаць. ЦІ гэта быў смех крыўды, ці знявагі, ці, магчыма, задавальнення? Так i не ведаю дагэтуль.

У першыя дні сумеснага жыцця Наташа трымала сябе надзвычай насцярожана, баялася нават адкрыта выяўляць сваё каханне: каб толькі дачка не асудзіла яе. Міхасю Кірылавічу давялося пераконваць, як няправільна яна паводзіць сябе. Ён ставіўся да Лены як да дарослага чалавека, i гэта пакарыла дзяўчынку, хоць, безумоўна, сэрца i думак сваіх яна нікому не адкрыла, нават маці.

Магчыма, што галоўным пачуццём у адносінах да айчыма, якое кіравала паводзінамі Лены, была ўдзячнасць гэтаму чалавеку за шчасце маці, калі яна пераканалася, што маці сапраўды шчаслівая. Так, дарэчы, разумеў i Лемяшэвіч i большага не патрабаваў.

…Міхась Кірылавіч урэшце адважыўся i з'ехаў з узгорка, але ўнізе. наляцеў на куст i зарыўся тварам у снег. Пакуль ён валтузіўся, Лена сур'ёзна i занепакоена падляцела да яго з намерам памагчы. Але ўбачыла яго вясёлы твар i зарагатала.

— Куды ж вы ехалі, тат?.. Такая пратораная лыжня, а вы — у кусты!

Лемяшэвіч замёр, пачуўшы гэтае «тат». Ці, можа, яму здалося? Не, яна сапраўды сказала гэтае слова, нясмела, праглынуўшы апошні гук, паміж смехам, магчыма, несвядома нават, а магчыма, зусім свядома выбрала іменна такі момант. Лемяшэвіча гэта расчуліла i ўсхвалявала. Ніхто яе не абавязваў называць яго гэтак, ніхто слова не сказаў, ён мог застацца для яе на ўсё жыццё Міхасём Кірылавічам. Але яна ведала народны звычай, ведала сялянскія сем'і, дзе былі няродныя бацькі ці маці. А самае, відаць, галоўнае — ёй хацелася ўпершыню вымавіць гэтае дарагое слова, звяртаючыся да жывога чалавека.

Яны пайшлі па полі. На раўніне Міхась Кірылавіч не адставаў, нават імкнуўся ўперад — пракладваць лыжню, каб лягчэй было Лене. Але яна ўпарта не хацела ісці яго лыжняй i ішла побач. Ішлі i размаўлялі, як добрыя сябры. Лена спытала, калі ён падняўся i абтрусіў снег:

— Міхась Кірылавіч, a хіба ў партызан не было лыж?

— Былі, вядома. Але я служыў у коннай разведцы.

— Раскажыце цікавае пра партызан, — папрасіла дзяўчынка.

Такую просьбу яна выказала ўпершыню. Лемяшэвіч падумаў, што ён дарэмна не выкарыстоўваў такой магчымасці, якая магла б яшчэ больш умацаваць ix дружбу, — ніколі не расказаў пра сваю партызанскую дзейнасць. Ён нават не расказаў, як упершыню сустрэўся з Данілам Платонавічам. З гэтага ён i пачаў. Эпізод быў не самы цікавы, але калі ён спытаў:

— А ведаёш, хто быў адзін з гэтых старых? — У Лены ад цікаўнасці загарэліся вочы.

— Хто?

— Здагадайся.

— Ах! — радасна ахнула яна. — Няўжо Даніла Платонавіч?

Так непрыкметна яны дайшлі да Задуб'я. Лена раптам сказала:

— Давайце зойдзем у вёску. Там мама санабход робіць. Мы знойдзем яе i вернемся дадому разам.

Яны ішлі праз высокія гурбы, якія намяло на вуліцы вёскі за зіму. На выслізганых лыжамі i

саначкамі гурбах лыжы раз'язджаліся, коўзаліся ў бакі. Трэба вялікі спрыт, каб не ўпасці. Лемяшэвіч нават падумаў, ці не знарок Лена павяла яго сюдой, каб выпрабаваць на такім небяспечным месцы ці, можа, нават горш: паглядзець, як дырэктар пляснецца на вачах у сваіх вучняў. А на вуліцы ix поўна. Адны, малодшыя, убачыўшы дырэктара, хаваліся i назіралі з двароў, другія знарок ішлі насустрач, ахвотна віталіся, скідаючы шапкі.

Лемяшэвіч, баючыся, што сапраўды можа ўпасці, скінуў лыжы i пайшоў па дарозе, зганяючы ўбок лянівых кароў, што грэліся на сонцы, раўнадушна перажоўваючы жвачку.

Каровы на вуліцы — таксама адна з прыкмет набліжэння вясны.

Наталля Пятроўна ўбачыла мужа i дачку. Але ў яе было яшчэ нямала спраў. Таму Лена пайшла да сваіх аднакласнікаў, a Лемяшэвіч заглянуў у хаты некаторых вучняў — пагутарыў з бацькамі. Толькі пад вечар яны разам рушылі дадому.

Лена ішла па шаране, прыкрытым мяккім снегам, які нацерусіла дні два назад. Яна то аддалялася ад дарогі, то зноў набліжалася, з'язджаючы з узгоркаў, з снежных трамплінаў у равы.

Міхась i Наташа ішлі па дарозе, лыжы ён нёс на плячах; яны любаваліся дачкой, ix дачкой, гаварылі пра яе i пра сябе, пра сваё жыццё.

— Я i не ўяўляла ўжо, што ў мяне можа быць яшчэ столькі шчасця! — сказала Наташа.

— А я сваё шчасце ўяўляў толькі такім, на іншае не мірыўся.

Мацнеў мароз. Пад ix нагамі весела i шматгалоса спявала дарога.

Снежная раўніна на захадзё стала чырвонай, вясёлай, на ўсходзе — пасінела: адтуль надыходзіла ноч.

Яны мінулі лес, перайшлі рэчку каля станцыі. Лена паехала наўпрасткі па лузе. lx шлях ляжаў паўз МТС. І раптам на дарозе яны ўбачылі самотную постаць i хутка ў паўзмроку пазналі Сяргея. Наталля Пятроўна схапіла руку мужа.

— Міша, спыні ты яго, пагутары, нельга ж так.

Калі яны зблізіліся, Лемяшэвіч прывітаўся:

— Добры вечар, Сяргей.

Ён не адказаў. Адвярнуўся i прайшоў міма.

Наталля Пятроўна глядзела яму ўслед i церла скроні, ссунуўшы хустку.

— Божа мой! Што ён думае? Што ён хоча? Гэта ж немаведама што. Больш за месяц — i ніводнага слова. А здавалася, такі спакойны, разважлівы чалавек!..

— Упарты, чорт.

— Ну, гэта ж немагчыма — такое маўчанне. Няхай бы ён палаяў цябе, мяне, напіўся, вокны пабіў — усё можна зразумець, самае недарэчнае, што можа зрабіць чалавек з-за рэўнасці… Але такое маўчанне… Страшна робіцца. Куды ж ён пайшоў проці ночы?..

— Няхай ідзе. Супакойся, — абняў Міхась жонку i паправіў хустку. — Не прастудзіся. Хадзем… Перагарыць яго злосць ці рэўнасць, што там у яго… Не будзе ж ён маўчаць увесь час!..

— Я прасіла Дашу… Ен нікога не хоча слухаць, усіх пасылае к чорту. Кажуць, у МТС грубіць пачаў, калі што не так.

— А я ўеё адно паважаю яго… Глядзі, як ён з гуртком працуе. Я расказваў табе… Некаторыя вучні, мабыць, адчуўшы нелады паміж намі, астылі да гуртка. Ён прыслаў у школу Казачэнку. І гурток працуе па-ранейшаму. Непрыемна толькі, што я не магу хадзіць разам з вучнямі. Баюся, каб яны не бачылі ўвачавідкі гэтую яго варожасць да мяне…

Наталля Пятроўна ўздыхнула.

38

Нечакана захварэла Ядзя Шачкоўская. Увечары яе бачылі ў кіно, a раніцой, на другі дзень, Наталля Пятроўна мусіла выклікаць з райцэнтра «хуткую дапамогу».

— Што з ёй? — Лемяшэвіч знарок прыйшоў да жонкі на ўрачэбны пункт, каб даведацца, ці надоўга яму прыйдзецца шукаць замену настаўніцы. Наталля Пятроўна не адказала ў прысутнасці хворай, якую прымала. А калі хворая выйшла, яна шчыльней зачыніла дзверы i паведаміла, нахмурыўшыся, яўна перажываючы гэтую гісторыю:

Поделиться с друзьями: