Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

— Што з ёй? Аборт — вось што.

— Аборт?! — Лемяшэвіч вельмі здзівіўся. — Такая дзяўчынка… Хто б падумаў!..

— А ты не думаеш, іііто яе змусілі да гэтага?

— Хто?

— Наіўны ты, Міхась! Хто! Мараліст ваш…

— Арэшкін?

— Здагадаўся, дзякуй Богу, — з іроніяй заўважыла Наталля Пятроўна. — Няладна ў вас у калектыве. Аднаго вы залішне апякуеце, а другому — ніякай увагі. А цяпер падлюга гэты, калі хочаш, яшчэ адмовіцца ад усяго. Ядвіга — дзяўчына вясёлая, не прапускала ніводнага вечара танцаў, жартавала з кожным… Гэта яму козыр.

— Ну, не! Я сам з ім пагавару!

Але пагутарыць з Арэшкіным ніяк не ўдавалася — той надзвычай

хітра i спрытна пазбягаў такой размовы. Настаўнікі, да якіх таксама дайшла прычына хваробы Ядзі, шапталіся паміж сабой, але ніхто не адважыўся выказацца адкрыта — вельмі ж ужо далікатнае пытанне. Вызвалены ад пасады завуча (цяпер завучам працавала Вольга Калінаўна), Арэшкін забраніраваў сябе крыўдай, хадзіў надзьмуты, афіцыйны, ні з кім у шчырыя размовы не ўступаў.

Тыдні праз два Шачкоўская вярнулася з бальніцы. І ў той жа дзень адбылася развязка. Адчувала яна сябе яшчэ кепска i на работу не з'явілася, але прыйшла ў школу, калі ішоў апошні ўрок. A Арэшкін, на гора сабе, скончыў урок крыху раней, да званка.

Калі зазвінёў званок i ў настаўніцкую адначасова ўвайшлі Кавальчук i Вольга Калінаўна, то першае, што пачулі яны, адчыняючы дзверы, быў страшны шэпт Арэшкіна:

— Сціхні, дурніца! Ты губіш сябе…

Яны ўбачылі спалоханага, збялелага Віктара Паўлавіча, які нервова запіхаў у партфель кніжкі, спяшаючыся пайсці. А на канапцы, закрыўшы твар далонямі, рыдала Ядвіга Казіміраўна.

Натуральна, што настаўнікі збянтэжыліся. Кавальчук застыў каля дзвярэй з вялікім стосам сшыткаў у руках, не адважваючыся наблізіцца да стала. Вольга Калінаўна падышла да шафы, каб палажыць сваё засушанае лісце i кветкі, але так i засталася стаяць там, закрыўшыся дзверкай. Прыходзілі другія настаўнікі i адразу змаўкалі, быццам убачылі нябожчыка. Прыходчанка каля дзвярэй не пускала дзяжурных, якія прыносілі цыркулі, лінейкі, карты, табліцы, — усё забірала ад ix на парозе.

Ядвіга Казіміраўна не адымала рук ад твару, плечы яе часта ўздрыгвалі, праз пальцы вырываліся пакутлівыя ўсхліпы. Арэшкін, хаваючы вочы, апранаў паліто i 'доўга не мог знайсці рукаў. Такая сцэна цягнулася, пакуль у настаўніцкую не зайшлі Шаблюк i Бушыла.

— Што здарылася, таварышы? — адразу спытаў Даніла Платонавіч. Ядзя адняла ад твару рукі i кінулася да яго, быццам узрадаваўшыся, што прыйшоў чалавек, які можа памагчы ёй у цяжкім горы.

— Даніла Платонавіч… Ён… Ён абяцаў мне… Ён прымусіў… Я ледзь не памерла… А цяпер ён адмаўляецца, цяпер ён гаворыць, што яшчэ невядома, чыё гэта было дзіця… Як гэта невядома! — І яна заплакала на ўвесь голас, уткнуўшыся тварам у плячо старога настаўніка.

Арэшкін зняважліва хмыкнуў, адступаючы за стол пад позіркам Бушылы.

— Што яна хлусіць! Не верце ёй! Істэрычка! Погань…

— Хто погань? — сурова спытаў Даніла Платонавіч.

Бушыла з размаху бразнуў аб падлогу усё, што трымаў у руках — кнігі сшыткі, лінейку, мел, — i ў адзін міг апынуўся каля Арэшкіна, тварам у твар. Скамячыў барты свайго пінжака, скрыгатнуў зубамі, як ад моцнага болю, прашаптаў так, што жанчыны жахнуліся:

— Хто погань? Хто? — i, мабыць, адчуўшы ў сабе нешта страшнае, крыкнуў на ўсю школу: — Прэч адгэтуль, нягоднік!

Арэшкін адхіснуўся, закрычаў спалоханым, танклявым голасам:

— Ну, ну!.. Лягчэй! Хуліган!

— А-а. — І ў руках Бушылы апынуўся табурэт.

Але Арэшкіна як ветрам здзьмухнула, ён забыўся партфель, шапку i вылецеў у калідор, дзе яшчэ шумелі дзеці. Каб усё здарэнне не было такім сумным, напэўна, многіх бы рассмяшыла, як ён шмыгнуў ад страху.

Але было не да смеху. Пачалі суцяшаць Ядзю, якая плакала наўзрыд i бездапаможна, як дзіця, пыталася ў Данілы Платонавіча:

— А што мне рабіць цяпер?

Бушыла ўзрушана хадзіў вакол доўгага стала, перакульваючы па дарозе табурэты, i ўсё яшчэ бушаваў:

— Сукін сын! Скромненькім прыкідваўся! Архіінтэлігентам! Музыкантам! Я яму галаву скручу! І ты — дурища… — крычаў ён на Ядзю. — Каму паверыла? Падлюгу? Паабяцаў… Што ён табе паабяцаў? Залатыя горы?.. Баб'ё бязглуздае!

Гэтая лаянка неяк адразу супакоіла Ядзю. Яна адарвалася ад Данілы Платонавіча, прытулілася плячамі да сцяны i шырокімі спалоханымі вачамі, у якіх слёзы як бы замерзлі, глядзела на Бушылу. І ўсе бачылі, якая яна бледная, змучаная.

* * *

Арэшкін зачыніўся ў сваёй бакоўцы i да вечара нікуды не выходзіў. Чакаў, што яго паклічуць абедаць. Не паклікалі. У хаце стаяла цішыня, хоць на кухні, ён чуў, былі i Рая i сама Аксіння Хвядосаўна. Ён увесь час думаў, якое знайсці выйсце з гэтай непрыемнай гісторыі, каб хоць тут, у гэтай хаце, захаваць свой аўтарытэт, павагу да сябе. «Трэба памірыцца з дурніцай, сказаць, што пагарачыўся, яна ўсяму паверыць… Адцягнуць да канца года, а там — у другую школу. Трэба адступаць… раз глупства зрабіў… Аксінні Хвядосаўне растлумачу, яна чалавек практычны…» — падбадзёрыў нахабнік сябе i пачаў пісаць скаргу ў райана: яго абразілі, кідаліся з табурэтамі. «Так, я жыў з Шачкоўскай, але з самым найлепшым камерам i ад намеру гэтага не адмаўляюся. Мы пасварыліся: я быў супроць таго, што яна надумалася зрабіць. Але я ўпзўнены, што мы ўсё ўладзім паміж сабой…»

Здаволены пісьмом, ён хацеў быў выйсці i папрасіць вячэру. Але ў гэты момант у бакоўку энергічна пастукалі i, не чакаючы адказу, штурхнулі дзверы. Ён зразумеў, што гэта гаспадыня, i хутка адчыніў. Аксіння Хвядосаўна стаяла на парозе велічная i суровая з твару.

— Чаго гэта вы замкнуліся ў маёй хаце? Я i не ведала, што вы кручкоў нарабілі, дзверы пагісавалі…

Ён паспрабаваў пажартаваць: расплыўся ва ўсмешцы, пагладзіў сэрца.

— А я баязлівы, Аксіння Хвядосаўна.

— Ды ўжо ж… Мяне баяўся? — i, сашчапіўшы рукі на грудзях, яна пачала голасам, яшчэ больш суровым i ультыматыўным: — Вось што, таварыш Арэшкін… Я вас лічыла за чалавека…

— Аксіння Хвядосаўна!.. І вы паверылі гэтым плёткам! — крыкнуў ён.

— Я нікому не веру… Я сама сабе веру. І прашу вас — ачысціце маю хату. — Яна зрабіла pyx рукой, як бы выкідваючы непатрэбную рэч. — У мяне дачка…

Арэшкін зразумеў, што яму не пераканаць гэтую ўладную i ўпартую жанчыну, i пакрыўджана фыркнуў. Павярнуўся да акна i стаяў, доўгі, ссутулены, расставіўшы ногі, як цыркулі, барабаніў ногцямі па шыбе.

— A калі я не выберуся?

— Я выкіну вашы рэчы! — Яна кіўнула ў бок акна. — На сняжок.

Ён хутка павярнуўся, зразумеўшы, што яна i гэта можа зрабіць.

— Ах, так… Добра ж, — сказаў ён з пагрозай i крыўдай. — Я вам слова благога не сказаў. Дачку вучыў…

— Не трэба маёй дачцэ ваша вучоба. Вучыцель!

— Калі загадаеце выбірацца?

— Каб раніцой твайго духу не было! — ужо зусім груба адказала яна i выйшла, бразнуўшы дзвярамі.

Падмятаючы пакой пасля таго, як Арэшкін выбраўся, Аксіння Хвядосаўна (Рая падмятаць адмовілася) з сялянскай цікаўнасцю праглядала паперы, якія засталіся на стале, у шафе, пад ложкам. Яе ўвагу прыцягнуў пажоўклы канверт у ніжняй шуфлядзе шафы, яна дастала адтуль пісьмо i пачала чытаць:

Поделиться с друзьями: