Крыніцы
Шрифт:
Яны падыходзілі, спыняліся i збянтэжана віталіся кожны асобна:
— Добры дзень, Даніла Платонавіч.
— Добры дзень.
— Добрага здароўя.
Яго глыбока запалыя вочы сталі вільготныя, i адразу ж слёзы павіслі на вейках у дзяўчат. Расчулены, узрадаваны, ён працягнуў насустрач вучням абедзве рукі. Тады яны ў адзін міг абкружылі яго, скрыжавалі свае гарачыя дужыя рукі на яго слабых сухіх руках, асцярожна паціскалі пальцы, кісць, локаць, а смялейшыя — Валодзя i Каця — легка абнялі за плечы.
— Віншую вас, віншую… І дзякую. Дзякую, сябры мае. Сядайце. Расказвайце…
Яны расселіся на траве, насупраць, i пачалі расказваць, як здавалі ягоны прадмет. Расказвалі весела i шчыpa, так шчыра, як бадай што ніколі яшчэ
— Ён жа расказваў, чаго i ў паэме няма!
— З уласнай біяграфіі.
— Ого! Біяграфія ў Паўліка багатая!
Даніла Платонавіч смяяўся шчыра i весела, гэтак жа як i яны, маладыя, бадзёрыя. Магчыма, у гэтыя хвіліны ён забыўся на сваю хваробу i на гады. Бабка Наста стаяла збоку, глядзела сваімі яшчэ даволі зоркімі вачамі, але нічога не чула i дакорліва ківала галавой.
Потым, відаць, адчуўшы, што нагаварылі залішне глупства i замнога жартуюць каля хворага чалавека, выпускной неяк адразу ўсе замоўклі, сумеліся, пазіралі адзін на аднаго, як бы падказваючы: «Скажыце ж хто-небудзь хоць адно слова разумнае».
Даніла Платонавіч зразумеў ix i, ласкава адагнаўшы рукой пчалу, якая зазвінела перад тварам, пачаў гаварыць сам — так, быццам пасля невялікага вясёлага перапынку прадаўжаў сур'ёзны ўрок:
— А я вось успомніў зараз, які гэта выпуск за мае працоўнае жыццё. Пяцідзесяты! Юбілейны, можна сказаць…
Хоць яны прыкладна ведалі, колькі год працуе Даніла Платонавіч, але паведамленне яго зрабіла моцнае ўражанне.
— Так, роўна паўсотні раз на маіх вачах выходзілі хлопцы i дзяўчаты ў нялёгкую дарогу жыцця. Розныя былі школы: царкоўна-прыходская, пачатковая ў першыя савецкія гады… Але канчалі ix тады ненамнога маладзейшыя за вас, а часам старэйшыя. Школа маладзела на маіх вачах. Я, праўда, старэў. Але маладзела мае адчуванне, мая радасць за вас… Некалі, да рэвалюцыі, я думаў кожны раз з трывогай: а што чакае ў жыцці гэтых хлопчыкаў i дзяўчатак у зрэбных кашулях, у лапціках? Гэта былі вашы бацькі. Потым трывога знікла. Я радаваўся… А сёння… сёння я пазайздросціў вам, мае сябры. Не помню, ці зайздросціў я раней… Але сёння пазайздросціў. Вялікае перад вамі жыццё… Сапраўднае! І ведаеце, чаго мне яшчэ захацелася сёння? Немагчымага: пражыць яшчэ адно жыццё, няхай нават такое ж цяжкае ў пачатку… Але, гэта цудоўна — жыць! Жыць чалавекам! Помніце ў Горкага — Чалавек! З вялікай літары! — Ён узняў палец, прамовіў гэтыя словы неяк асабліва ўрачыста, i добрая ўсмешка асвяціла яго худы маршчыністы твар. — Будзьце людзьмі. Ведаеце, што самае большае шчасце — жыць сумленна, сумленна працаваць, служыць свайму народу… Я вось, як кажуць, іду к фінішу…
— Даніла Платонавіч, — перапыніў Лявон з дакорам.
— Вы мяне не суцяшайце. Мы — матэрыялісты i ведаем законы прыроды. Я вось хварэў… Гэта цяжка — хварэць… Але на душы ў мяне заўсёды было легка i спакойна: я сумленна пражыў сваё жыццё. У гэтым — шчасце i ў старасці. Я — не святы. Жыццё — гэта барацьба, i я ўвесь час змагаўся. На мяне, безумоўна, крыўдзяцца нейкія асобныя людзі… Але большасць, пераважная большасць людзей, я ўпэўнены, будзе ўспамінаць мяне добрым словам. А гэта галоўнае — заслужыць прызнанне народа… Але што гэта я пра сябе ўвесь час? Скажаце: выхваляецца стары.
Мне, праўда, не грэх ужо i пра сваё жыццё ўспомніць. Але што гэта я хацеў вам сказаць? — Ён зморшчыў лоб, заплюшчыў вочы, успамінаючы.Бабка Наста падышла i накрыла яго ногі коўдрай, якая ссунулася.
— Табе многа гаварыць нельга… А ты ўсё гаворыш, усё гаворыш!
— Пачакай, старая, — махнуў рукой Даніла Платонавіч. — Ara. Вось мы, настаўнікі, цвярдзілі вам, ды i газеты, кнігі нашы пішуць: усе дарогі перад вамі адкрыты. Што я хачу сказаць? Дарогі ўсе адкрыты — гэта так. За гэта ваявалі вашы бацькі, браты. Але не верце, калі хто скажа, што хоць адна дарога ў жыццё лёгкая. Не верце: У кокнага з вас будуць цяжкасці, няўдачы, расчараванні. Не палохайцеся, не падайце духам. Самае страшнае — упасці духам… Страціць веру… Я вось помню аднаго настаўніка… Не, чакайце, я яшчэ нешта хацеў сказаць… Бачыце, слабее памяць…
Выпускнікі сядзелі моўчкі, апусціўшы вочы. Іх расчуліла i ўразіла, што Даніла Платонавіч гаворыць так, нібы развітваецца назаўсёды. Моладзі цяжка слухнць такія словы. Наогул цяжка, калі старыя пачынаюць гаварыць пра смерць. Не ведаеш, што адказаць, якімі словам i суцешыць, бо словы такія, калі ix i знаходзяць, — часта няшчырыя, i гэта адчуваюць i самі старыя i той, хто гаворыць.
Рая выкарыстала паўзу i падтрымала словы бабкі Насты:
— А гаварыць вам сапраўды многа нельга, Даніла Платонавіч. Наталля Пятроўна будзе лаяць нас.
— Будзе лаяць вас, будзе лаяць мяне, — весела адказаў стары, — Яе абавязак такі.
Але выпускнікі падхапіліся ўжо, як па камандзе. Нехта сказаў:
— Стамілі мы вас. Даруйце.
Даніла Платонавіч не ўгаворваў пасядзець яшчэ: ён разумеў, што моладзі, ды яшчэ ў такі дзень, цяжка быць доўга каля хворага чалавека.
— Дзякую вам, што прыйшлі. Заходзьце. Абавязкова заходзьце. А то Раі адной надакучыла дзяжурыць каля мяне. Ага, Алёшу пісьмо напішыце. Ён парадуецца. І ад мяне — паклон.
A калі яны развіталіся i рушылі гуртам, а не адзін за адным, як ішлі сюды, ён затрымаў ix.
— Пачакайце, яшчэ адна просьба да вас… Помніце, колькі разоў мы з вамі крыніцы чысцілі? Нашы крыніцы, там, у равах. — Ён паказаў у поле, дзе бралі свой пачатак ручаі.— Не забывайце, калі ласка, пра ix, а то заплывуць, заб'юцца, перасохнуць… Крыніцы павінны быць чыстыя!
41
Рая ляжала на траве i чытала, закрываючы касынкай апухлую шчаку — уджаліла пчала. Даніла Платонавіч драмаў у сваім крэсле. З учарашняй раніцы ён маўчаў. Учора, калі Наталля Пятроўна i Аксіння Хвядосаўна вынести хворага ў сад, ён глянуў у бок МТС i адразу захваляваўся, а пасля спытаў у Раі:
— Рая, што гэта я дуба не бачу?
— А яго ўчора спілавалі. Ён не распусціўся, засох, — проста адказала дзяўчына.
— Ну, вось бачыш — засох, — неяк дзіўна ўсміхнуўся Даніла Платонавіч i змоўк.
Кніга была такая цікавая, што Рая забылася нават пра пчол, якія звінелі над галавой i якіх яна вельмі баялася, бо яны чамусьці нападалі на яе часцей, чым на каго іншага. Кажуць, пчолы наогул не любяць жанчын. Але ж Вольга Калінаўна i бабка Наста ходзяць каля ix — i пчолы ix не кусаюць.
Рая не адразу пачула, што Даніла Платонавіч кліча яе:
— Рая… Рая, — нязвыкла ціхі голас у яго стаў.
Яна ўзняла галаву.
— Здаецца, навальніца будзе, Рая.
Яна паглядзела на неба, чыстае, без адзінага воблачка, зацягнутае спякотнай смугой.
— Але, душна вельмі,— i зноў у кнігу.
Другі раз ён паклікаў яе праз паўгадзіны i яшчэ цішэй, амаль шэптам. Яна глянула i спалохана падхапілася. Даніла Платонавіч ляжаў, адкінуўшы галаву на спінку крэсла, дыхаў часта, праз адкрыты рот, нібы яму не хапала паветра ў бязмежным прасторы чэрвеньскага дня. Пальцы яго правай рукі шкрабалі па грудзях, быццам ён хацеў разадраць кашулю, што душыла, але не ставала сілы.