Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Лісце каштанаў

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

– Вы... Вы... Акыш!

– Якое, аднак, дзікунства цэй украінскі народ, - сказаў Ролік.
– Ач, він навіть нэ знае, що такэ чэк.

Невядома, чьш бы ўсё гэта скончылася, але тут з-за брылы скочыла даўганогая запыленая істота, крутнулася пад рукамі важатага, прабегла паўз нас і спынілася на бяспечнай адлегласці.

– Божа, - толькі і сказалі ў адзін голас важаты і Ролік.
– Божа!

– Што ж, вы думаеце, я не ведала, як вы дабірацімецеся?
– хіхікнула Нонка.
– Раз на Дніпро, то іншай дарогі вам няма.

Важаты махнуў рукой. Мы змрочна папляліся да Купецкага саду.

– Слухай, - сказаў Ролік.
– Што ты

цягаешся за намі? Хто цябе прасіў, зараза? Сумленне ты маеш?

– Маю, - нявінна сказала яна.

– Не, - сказаў Жэнька, - я ўжо ніколі ад яе не адвяжуся. Я пайду ў кіно - яна будзе лупіцца на мяне з экрана. Буду чытаць кнігу - гэта будзе кніга пра яе. Я буду паміраць - я н а будзе абціраць мне лоб і чытаць нада мною малітвы. А калі я здохну і буду стаяць перад уваходам у пекла - першая, каго я там убачу - гэта зноў будзе яна. І яна возьме мяне пад руку, каб праскочыць са мною і не адвязацца ўжо ніколі, ніколі.

Мы мінулі кінатэатр "Паўлін" (гэта мы яго так назвалі) з яго вясёлкавай мазаікай і паныла папляліся алеямі. Ролік убачыў, што войска ягонае павесіла нос і мае страшэнную патрэбу ў нечым такім, што ўзбадзёрыла б яго. Віна мы тады не пілі, а нават каб і прыйшла нам у галаву такая фантазія, яна б ніколі не стала рэальнасцю з-за адсутнасці грошай. Патрэбен быў жарт.

Наводдаль сядзеў на лаўцы нейкі афіцэр. Ролік пачухаў патыліцу:

– Вось, што хлопцы. Выпрабуем, якія нервы ў гэтых... дарослых? А то ваяваць мы для іх маленькія, помсціць - маленькія, подзвігі рабіць - маленькія. Вялікія мы толькі, калі двойкі хапаем ці насваволім. Вялікія мы толькі цэглу на суботніках цягаць. То што, зробім?

– Як?
– спытаў Багдан.

– А вось так. Як толькі мы падыходзім да лаўкі - вы па майму сігналу строга ў адну секунду выкрыкваеце кожны адно слова. Ты, Багдане, "ачы", ты, Жэнька, "пічы"... Э-э, хлопцы, стоп! Аднаго чалавека не хапае.

– Ды, можа, і без аднаго?
– спытаў я.

– Не, брат, эфект не той будзе, - Ролік насуплена ўзважваў нешта і раптам крыкнуў Нонцы.
– Гэй, хадзі сюды! Ну, хадзі, каму я кажу? Не бойся, дзерці не будзем. Ну, я табе кажу - не будзем. Слова!
– І, нібы просячы прабачэння, ціха сказаў: - Усё адно ж не адвяжацца, чума гэткая. Хай ужо ідзе побач, дідько лысы з ёю. .

Нонка падышла.

– То вось. Тады зробім перастаноўку. Ты, Жэнька, кажы "ачы". Я кажу "пічы". Ты, Нонка, "спічкі", ты, Васілько, "яшчыкі". А Багдан як самы басавіты хай крычыць "хр-рашч".

– А што будзе?
– спытала Нонка.

– Усё гэта сальецца ў адно. А ў што - самі пабачыце. Мы параўняліся з лаўкай. Ваенны, лейтэнант, сядзеў і чытаў газету.

– Раз. Два. Тры!

І тут здарылася дзіўнае. Як удар перуна, над паловай саду грымнула жудаснае, нібы гэта зрабіў Гарганцюа:

– Апы-чы-і-хр-і-ашч!!!

Смачны чох, ад якога як не разрываюцца барабанныя перапонкі і ў таго, хто чхае, і ў тых, хто побач. Толькі чох пасілены ў тысячу разоў.

Ваенны здрыгануўся, і тады Ролік пакланіўся і высокім урачыстым голасам, з халаднаватай перабольшанай ветлівасцю сказаў:

– Будзьце здаровы.

Мы гатовыя былі задаць лататы, але нечакана для нас ваенны зарагатаў. У яго з вачэй цяклі слёзы, і ён толькі паўтараў:

– Ну, архараўцы, ну, залатая рота, ну, хуліганнё.

Нельга не зарагатаць самім у адказ на такі смех.

...Калі адсмяяліся, Жэнька, насмеліўшыся, сказаў:

– Таварыш лейтэнант, пакажыце наган.

Лейтэнант здалёк паказаў.

– Гэта і не

наган зусім, а "вальтэр", - сказаў Раланд.
– Няўдача - ты і ёсць няўдача, цюця - ты і ёсць цюця. Лопух.

– Правільна, - сказаў лейтэнант.
– "Вальтэр". Трафейны. Мы паселі вакол яго на траве.

– Слухайце, таварыш лейтэнант, - сказаў Ролік, - вось мы тут спрачаліся, ці патрэбныя на фронце рукі? Якія страляць умеюць?

– Яшчэ як.

– То чаму тады...

– Ясна. Чаму маці-Радзіма грэбуе такімі магутнымі рукамі, як вашы? А таму, што і без вас рук хопіць.

– Я ў партызанах быў у сорак першым, - сказаў я.
– Тады, значыць, не хапала, а зараз...

– Тады нявыкрутка была. Проста трапіў ты ў такое становішча. А цяпер нашто ж?

Руіны ляжалі пад намі. Як вока сягае, мёртвы лес руін.

– Мы шмат хто яшчэ памром, - раптам сказаў лейтэнант.
– Калі, скажам, і вам аж да нямогі таго самага хочацца - хто ж тады гэтую праказу, лішаі гэтыя з зямлі саскрабе, хто яе прыкрасіць? І потым, вы думаеце, мы іх пад корань звядзём? Будзем старацца, але нешта не дужа верыцца. Так што хто будзе сачыць, каб у гэтага рака метастазаў не было... Дурні вы, дурні. Мы самае важлівае аддаём вам, а ў вас вочы, як у бычкоў крывёю наліліся і...

Ролік махнуў рукой.

– А-а, зноў тая песня. А нам толькі б да іх дарвацца...

– Ну, і чаго ж бы гэта ты так хацеў дарвацца?

– У кожнага з нас тут свае прычыны. У мяне бандыты брата павесілі, але тут... Ну, пра сябе не буду... Унь няхай скажа... ну хаця Васілько.

– У мяне гэтых прычын сотня, - буркнуў я.
– Ну, я таксама толькі адну скажу. Братаву маю немцы ў лесе спаймалі з вядром солі. Ясна, куды соль. Лупілі тыдзень. Не спіна, а... А яна ціхая была, стрэлаў баялася, кіно з пацалункамі гэтымі саплівымі любіла. Аж плача, бывала. Але тут ані слова... Цётцы спатканне дазволілі. І даведалася яна, што ніхто іх, вязняў, не лячыў, а братаву лячылі. Спіна - адна рана. І ў ране гэтай чэрві завяліся. То гэтыя "дзеля дэзінфекцыі" ёй спіну соллю пасыпалі, той, што яна ў лес несла... На наступнае спатканне цётка прынесла ёй сарочку, а тыя кажуць: "Сваячкі вашай няма, вывезлі..." Ведаем мы, куды яе вывезлі.

Лейтэнант узяў мяне за падбародак, паглядзеў у вочы.

– Ну вось, хлопец, і адказ. Такія, як ты, страшэнна патрэбныя будуць. Як памяць. Сёй-той можа і забудзе, бо на свае вочы не бачыў. А ты не забудзеш. І ўжо ніколі спакойна не заснеш. Цень гэтага пабачыш - у званы біць пачнеш. Пах адчуеш - не супакоішся, пакуль не торкнеш усіх носам... А ты кажаш.

Устаў.

– Кіньце глупствы. Вам, магчыма, для жыцця больш мужнасці спатрэбіцца, чым нам для смерці.

III

Мы ляжалі на гарачым пяску, і мяне ўсяго калаціла. Не ад холаду, ад страшэннага нервовага напружання, якое я толькі што перажыў. Ногі ледзь не курчыла, жывот сутаргава ўздрыгваў.

Дняпро каціў ля нашых ног свае плыні, а непадалёк узвышаліся з вады каменныя быкі старога ланцуговага моста, знішчанага вайной. І унь з таго быка я толькі што скокнуў.

Мяне аж пацёпвала, калі я ўспамінаў, як я лез, чапляючыся за кожную няроўнасць, за кожную выбоіну ў каменнай кладцы. І як стаяў наверсе, і калені дрыжалі, і я разумеў, што злезці не ўдасца. А пада мною Дняпро імкліва рухаў зялёную, шкляную, цяжкую плынь, і хлопцы ўнізе былі з напарстак... ух ты, божа мой!

Поделиться с друзьями: