Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Любіць ноч — права пацукоў

Станкевіч Юры

Шрифт:

гаратамадабара!

і пачалі брыдкасловіць

блямахатахушарот!

і ўбачылі даўнёнка, і адна з іх плюнула на яго

цьфу!

і закрычала

псіхпсіхпсіхпсіх!

а даўнёнак сціснуўся ў камяк і закрыў твар далонямі, але другая дзяўчына выхапіла ў мажнага Карыма запаленую цыгарэту і пачала тыкаць хлопчыку ў твар, а той засланяўся і адхіляў галаву, а дзяўчына не сунімалася, гаварыла

падмаладжу цябе, размалюю, псіха грэбанага, а потым пойдзеш на вуліцу — будзеш грошы зарабляць

і ўсе смяяліся

хехехехехе

а потым і праўда пацягнулі хлопчыка па завулку ўверх, пакуль не дасягнулі большай, галоўнай вуліцы, і пасадзілі таго на асфальт, дзе хадзілі прахожыя,

і паставілі побач кардонавую скрыню, на якой было напісана

«подайте бежинцу Христа ради»

і як толькі хлопчык спрабаваў уставаць, білі таго неўпрыкмет па руках і галаве, і тушылі на твары цыгарэту, і прымушалі сядзець, і гаварылі

грошай назбіраеш — дадзім паесці, а так цябе ніхто карміць не будзе, больш няма каму, псіх, так цябе і разгэтак

і хлопчык сядзеў на тратуары, і прахожыя часта спыняліся і клалі ў скрыню дробныя грошы, а калі грошай збіралася шмат, то дзяўчаты кідалі свае справы і падыходзілі да яго і забіралі са скрыні паперкі і казалі, закочваючы карцінна вочы і мацюкаючыся

а, бля, зноў мала, Карым — на, бяры

і гаварылі напорыста і нецярпліва

навучым, будзеш зарабляць, псіх

але тут з фралоўскага дома прыйшлі старэйшыя жанчыны і закрычалі на дзяўчат, замахалі рукамі, і ўсе разбегліся незадаволеныя, а даўнёнка павялі назад, але ў дом не пусцілі — там і праўда ўжо сноўдалі постаці чужынцаў, а далі кавалак хлеба і сказалі

ідзі гуляй

і паказалі на хлявок

спаць там будзеш

і падштурхнулі ў спіну, і хлопчык пайшоў у сад, ён моцна стаміўся і пакутаваў ад болю, у руцэ ён усё яшчэ трымаў хлеб і рушыў з ім да клеткі — яму раптам прымроілася, што там сядзіць трус Піля, і ён ішоў і шаптаў

ПіляПіляПіля

але клетка была пустая, з засохлымі рэшткамі дзьмухаўцоў і канюшыны на дне ды чорнымі катышкамі трусінага гною, а дзверцы былі выламаныя, і даўнёнак паклаў туды хлеб — раптам трус вернецца, а потым залез пад дно клеткі, там утварылася нешта накшталт нішы з засохлай травой на зямлі, скруціўся ў позе эмбрыёна, і сон змарыў яго, так ён спаў нейкі час, а потым на клетку села варона і асцярожна зазірнула ўніз, выцягнуўшы шыю, але небяспекі для сябе не адчула, пачысціла аб дошкі дзюбу і доўга назірала за тым, што робіцца ў доме і садзе, а потым узмахнула крыламі, узляцела ў паветра і крыкнула рэзка і гучна

крааааа!

ал чаго даўнёнак ачуўся і расплюшчыў вочы, але схованкі сваей не пакінуў, а працягваў ляжаць і глядзець, што робіцца ў садзе, ля дома і ў доме, адчуваючы боль ад апёкаў на твары і страх, а ў садзе між тым час ад часу сноўдалі чужынцы і забягалі на веранду і ў дом, а потым выбягалі адтуль і гаварылі коратка паміж сабой, а то проста выкрыквалі незразумелае

шараматагала!

ці

даларагашабала!

і зноў забягалі ў дом і выходзілі адтуль, а затым на веранду прывялі і завялі ўнутр дома тых мясцовых дзяўчат, якія самі прыходзілі да чужынцаў і сядзелі дагэтуль на лаўцы, і тыя дзяўчаты роблена ўсміхаліся, прымалі ненатуральныя, карцінныя позы, выгінаючы целы і ўскрыквалі гулліва і нервова

хахахахахахаха!

хехехехехехехе!

адале вакно на верандзе з трэскам расчынілася і адтуль рытмічна загрукатала музыка з магнітафона

дуруламтамдамшарабам!

шарадамтамдамдурулам!

і хлопчык бачыў, як у праёме вакна з’яўляліся постаці з цыгарэтамі, заціснутымі ў пальцах, і дзяўчаты прагна палілі, уцягваючы ў сябе дым, а потым рэзкімі рухамі выкідвалі недакуркі ў сад і смяяліся віскліва

хехехехехехе!

і нешта гаварылі, але гучная музыка заглушала іх словы, а потым адна з іх, худая, кірпаносая і бледная з твару, у квятастай блузцы з даўгімі рукавамі і абцягваючых сцёгны выцертых джынсах, выйшла з веранды і спусцілася ў сад і азірнулася, а потым падышла да таго месца, дзе стаяла

клетка, выцягнула з сумачкі цэлафанавы пакецік, разарвала яго, і хлопчык убачыў, як яна набрала ў шпрыц вадкасці з бутэлечкі, калола сабе ў руку і моршчылася і стагнала, а потым адкінула шпрыц убок і пайшла назад, а пластыкавы цыліндрык з выступаючай вострай іголкай застаўся ляжаць на зямлі, амаль за метр ад хлопчыка — ён мог бы дацягнуцца рукой, але ўспомніў забарону дзядзькі Данілы і прашаптаў

Даня

і бачыў, як дзяўчына павольна пайшла праз сад у напрамку да дома, але пахіснулася раз, другі, і тут, быццам яны даўно гэтага чакалі, некалькі падлеткаў атачылі яе і рэзка і віскліва загаманілі па-свойму і пачалі хапаць яе за рукі і за грудзі — то адзін, то другі, то трэці — гэта былі дзеці чужынцаў: зусім малалеткі, гадоў па дзесяць, дванаццаць, і ўсе смяяліся і зладзеявата азіраліся па баках, і дзяўчына таксама смяялася

хехехехехе

і вяла адмахвалася ад іх рукой, а яе ўсё больш адводзілі ўбок, туды, дзе густа раслі кусты парэчак і маліны, і там разам павалілі на траву і сцягнулі з яе джынсы, а потым і майткі, і дзяўчына не супраціўлялася, а наадварот, была быццам задаволена такім паваротам падзей, бо раз-пораз юрліва ўскрыквала і смяялася, і адзін з падлеткаў рассунуў ей ногі, і яны пачалі злучацца — таропка, нібы жывёлы, а астатнія стаялі за кустамі і глядзелі, чакаючы сваей чаргі, і чарга хутка рухалася, але тут іх, пэўна, убачылі з былой фралоўскай сядзібы, бо праз павалены плот прыбегла жанчына, з чужынцаў, і закрычала нешта зласлівае і незразумелае

шабарамазагара!

і замахала рукамі, а падлеткі пачалі разбягацца, хіхікаючы і брыдкасловячы, а дзяўчына таропка апранала джынсы і ўсё не магла трапіць нагой у калашыну, і жанчына крычала на яе

у-у, блядзь!

і ўдарыла яе ў бок і плюнула і зноў закрычала, мацюкаючыся

бляматахушаварот!

а падлеткі пазнікалі ў розных напрамках, і з былой фралоўскай сядзібы прыбегла яшчэ адна жанчына — гэта была пакаёўка чужынцаў Васіліна — і таксама закрычала — пагрозліва і жорстка

а-а, сцерва, маць тваю, наркотка, заб’ю!

і шпульнула ў дзяўчынку кавалкам цэглы, а потым схапіла высахлы дубец, замахнулася і ўдарыла некалькі разоў, і ўсё крычала

заразіш дзяцей — заб’ю, маць тваю, так і гэдак!

дзяўчына ўрэшце нацягнула на ногі джынсы, падхапілася з зямлі і, вяла мацюкаючыся і адмахваючыся рукамі, рушыла на вуліцу, там прысела на лаўку, але потым зноў вярнулася назад, быццам ей не было куды ісці, а на сад, на падворак і на дом між тым павольна наступала ноч, у доме ўжо засвяціліся вокны, шум адтуль зноў узмацніўся

ай, не трэба, Карым!

дзявочыя галасы, якія раз-пораз пераходзілі ў віск і смех

гігігігі! хехехехехе!

і зноў

ай, бля, не трэба!

і адразу

хахахахаха!

нехта ўзмацняў гук на магнітафоне

буруламтамдамшарадам!

грукацелі ўдарныя, — так, што вібрацыя перадавалася па зямлі, і даўнёнак яшчэ далей заціснуўся ў сваей схованцы, і так працягвалася доўгі час, пакуль ўрэшце з былога фралоўскага дома зноў прыйшла незадаволеная паслугачка Васіліна і, адкрыўшы дзверы на веранду, гучна закрычала

бацька кліча і казаў, каб усё выключылі, бо хутка спаць будзе!

і музыка сціхла, але з расчыненых дзвярэй па-ранейшаму даносіліся вісклівыя галасы дзяўчат і рэзкія, уладарныя воклічы хлопцаў-чужынцаў, ды танчыла перад дзвярыма, нібы самнамбула, кірпаносая дзяўчына ў джынсах, рэзка ўзмахвала рукамі і круціла вузкімі сцёгнамі і падпявала сама сабе і загаляла невялікія вострыя грудзі з-пад расшпіленай блузкі, а астатнія ўсміхаліся нервова

хіхіхіхіхіхі

толькі Карым адправіўся ў фралоўскую сядзібу да бацькі, злосна ляпнуўшы брамкай, і выкрыкнуў на развітанне на ўвесь сад расейскую мацяршчыну

Поделиться с друзьями: