Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)
Шрифт:
– Ага, будзьце ласкавы ведаць, - растлумачыў рыжы, - сёння ранiцай у грыбаедаўскай зале галаву ў нябожчыка ўкралi з труны.
– Як гэта можа быць?
– мiжволi спыталася Маргарыта i адразу ўспомнiла шэпт у тралейбусе.
– А чорт яго ведае!
– нахабна адказаў рыжы.
– Я думаю, што пра гэта трэба было б у Бегемота спытацца! Надта лоўка свiснулi. Гэтакi скандал! I галоўнае, незразумела, каму i нашто яна патрэбна, гэтая галава!
Як не была занята сваiм Маргарыта Мiкалаеўна, яе ўсё ж уразiла дзiўная хлусня невядомага грамадзянiна.
– Выбачайце, - раптам
– Ага, ага...
– Дык гэта, выходзiць, лiтаратары за труною iдуць?
– спыталася Маргарыта i на паўслове замоўкла.
– Ну вядома ж, яны!
– А вы iх ведаеце?
– Усiх да аднаго, - адказаў рыжы.
– Скажыце, - загаварыла Маргарыта, i голас яе зрабiўся глухiм, - а сярод iх ёсць крытык Латунскi?
– А як жа, - адказаў рыжы, - вось ён крайнi, у чацвёртым радзе.
– Гэты бландзiн?
– прымружылася Маргарыта.
– Попельнага колеру... Бачыце, глядзiць у неба.
– На папа падобны?
– Во-во!
Больш Маргарыта нi пра што не пыталася, прыглядалася да Латунскага.
– А вы, я бачу, ненавiдзiце гэтага Латунскага, - усмешлiва загаварыў рыжы.
– Я яшчэ сяго-таго ненавiжу, -праз зубы адказала Маргарыта, - але гэта нецiкавая гаворка.
Працэсiя ў гэты час рушыла далей, за людзьмi паплылi большасцю пустыя аўтамабiлi.
– Сапраўды, што ў гэтым цiкавага, Маргарыта Мiкалаеўна!
Маргарыта здзiвiлася.
– Вы ведаеце, хто я?
Замест гэтага рыжы зняў капялюш i ўзяў яго ў руку.
– Ну добра, мяне завуць Азазела, але вам гэта нiчога не гаворыць.
– А вы не скажаце мне, як i адкуль вы даведалiся пра лiсткi i пра мае думкi?
– Не скажу, - суха адказаў Азазела.
– А вы ведаеце хоць што-небудзь пра яго?
– з мальбою зашаптала Маргарыта.
– Ну, няхай будзе ведаю.
– Малю вас: скажыце толькi адно - ён жывы? Не мучце мяне.
– Ну, жывы, жывы, - неахвотна адазваўся Азазела.
– Божачка!
– Калi ласка, не хвалюйцеся i не крычыце, - пахмура сказаў Азазела.
– Даруйце, даруйце, - мармытала пакорлiвая Маргарыта, - я, вядома, раззлавалася на вас. Але, пагадзiцеся, калi на вулiцы запрашаюць жанчыну некуды ў госцi... Я не старамодная, запэўнiваю вас, - Маргарыта нявесела ўсмiхнулася, - але я нiколi не сустракалася з чужаземцамi, i сустракацца ў мяне з iмi няма нiякае ахвоты... i, акрамя таго, мой муж... Мая драма ў тым, што я жыву з тым, каго не кахаю, але псаваць яму жыццё не хачу. Ад яго я нiчога не мела, акрамя дабра...
Азазела з паказным сумам слухаў гэтае блытанае мармытанне i сурова сказаў:
– Прашу вас, памаўчыце хвiлiнку.
Маргарыта пакорлiва замоўкла.
– Я запрашаю вас да чужаземца зусiм бяспечнага. I нiводная душа не будзе ведаць пра гэтае наведванне. Вось за гэта я магу паручыцца.
– А навошта я яму?
– лiслiва спыталася Маргарыта.
– Пра гэта вы даведаецеся пазней.
– Разумею... Я павiнна буду аддацца яму, - сказала Маргарыта задумлiва.
У адказ на гэта Азазела пагардлiва хмыкнуў i адказаў:
– Любая жанчына ў свеце, магу запэўнiць вас, толькi i марыла б пра
гэта, твар Азазелы скрывiўся ад смяшку, - але я расчарую вас, гэтага не будзе.– I што гэта за чужаземец такi?
– разгублена ўсклiкнула Маргарыта гэтак моцна, што на яе азiрнулiся мiнакi.
– I што за iнтарэс мне iсцi да яго?
Азазела нахiлiўся да яе i шматзначна шапнуў:
– Ну, iнтарэс, скажам, вялiкi... Вы скарыстаеце выпадак...
– Што?
– усклiкнула Маргарыта, i вочы ў яе зрабiлiся круглыя.
– Калi я вас правiльна зразумела, вы намякаеце на тое, што я магу даведацца пра яго?
Азазела моўчкi кiўнуў галавой.
– Еду!
– цвёрда ўсклiкнула Маргарыта i ўхапiла Азазелу за руку.
– Еду куды хочаце!
Азазела з палёгкаю аддыхаўся, адкiнуўся да спiнкi, закрыў плячыма выразанае вялiкiмi лiтарамi "Нюра" i загаварыў iранiчна:
– Цяжкi народ гэтыя жанчыны!
– ён усунуў рукi ў кiшэнi i далёка наперад выцягнуў ногi.
– Нашто, напрыклад, мяне паслалi? Няхай бы Бегемот хадзiў, ён прыгожы, абаяльны...
Маргарыта загаварыла, кiсла i па-жабрачы ўсмiхаючыся:
– Досыць вам мучыць мяне мiстыфiкацыямi i загадкамi... Я чалавек i так няшчасны, а вы выкарыстоўваеце гэта. Улажу я ў нейкую дзiўную гiсторыю, але, клянуся, толькi таму, што вы спакусiлi мяне словамi пра яго! У мяне галава кругам iдзе ад усiх гэтых бед...
– Не драматызуйце, не драматызуйце, - адазваўся Азазела i скрывiў морду, мяне таксама зразумець трэба. Даць па мордзе адмiнiстратару, выгнаць дзядзьку з дома, альбо падстрэлiць каго-небудзь, цi яшчэ якую дробязь зрабiць, гэта мая непасрэдная спецыяльнасць, але размаўляць з закаханымi жанчынамi - злiтуйцеся. Я ўжо вас паўгадзiны ўломлiваю. Дык едзеце?
– Еду, - проста адказала Маргарыта Мiкалаеўна.
– Тады, калi ласка, трымайце, - Азазела дастаў з кiшэнi круглую залатую каробачку, падаў яе Маргарыце i сказаў: - Ды схавайце, а то мiнакi глядзяць. Яна вам спатрэбiцца, Маргарыта Мiкалаеўна. Вы вельмi пастарэлi ад гора за апошнiя паўгода. (Маргарыта ўспыхнула, але нiчога не сказала, а Азазела працягваў.) Сёння вечарам, роўна а палове дзесятай, майце ласку, раздзеўшыся дагала, нацерцi гэтай маззю твар i ўсё цела. Далей можаце рабiць што хочаце, але не адыходзьце ад тэлефона. У дзесяць я пазваню вам i скажу пра ўсё, што трэба. Вы не будзеце мець нiякага клопату, вас прывязуць куды патрэбна, i вам нiчога не зробяць благога. Зразумела?
Маргарыта памаўчала i сказала:
– Зразумела. Гэтая рэч з чыстага золата, адчуваецца на вагу. Ну што ж, я цудоўна разумею, што мяне купляюць i ўкручваюць у нейкую непрыстойную гiсторыю, за гэта я дорага заплачу.
– Ну, ды што ж гэта такое? Вы зноў за сваё?
– амаль зашыпеў Азазела.
– Не, пачакайце!
– Аддайце назад памаду.
Маргарыта мацней сцiснула ў руцэ каробачку i працягвала:
– Не, пачакайце... Я ведаю, на што згаджаюся. Але згаджаюся з-за яго, таму болей спадзявацца няма на што ва ўсiм белым свеце. Але я хачу сказаць вам, што калi загубiце мяне, вам будзе сорамна! Сорамна! Я гiну з-за кахання! Маргарыта ўдарыла сябе ў сэрца i падняла вочы на сонца.