Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)
Шрифт:
– А хiба вы без шпагi прыйшлi?
– здзiвiлася Гела.
Буфетчык штосьцi мармынуў i заспяшаўся ўнiз. Але галаве было чамусьцi нязручна i залiшне горача ў капелюшы; ён зняў яго i ажно падскочыў ад перапалоху, цiхенька ўскрыкнуў. У руках у яго быў аксамiтны берэт з пеўневым пакамечаным пяром. Буфетчык перахрысцiўся. I ў тое ж самае iмгненне берэт мяўкнуў, ператварыўся ў чорнае кацянё i ўскочыў назад на голаў Андрэю Фокавiчу, усiмi кiпцюрамi ўпiўся ў лысiну. Буфетчык адчайна залямантаваў i бегма кiнуўся ўнiз, а кацянё звалiлася з галавы i кiнулася ўгору па прыступках.
Вырваўшыся на свежае паветра, буфетчык подбегам i назаўсёды пакiнуў гэты д'ябальскi
Добра вядома, што з iм адбылося потым. Як толькi вырваўся за падваротню, буфетчык шалёна азiрнуўся, нiбы штосьцi шукаў. Праз хвiлiну ён быў на другiм баку вулiцы ў аптэцы. Не ўспеў ён прамовiць: "Скажыце, калi ласка..." - як жанчына за прылаўкам усклiкнула:
– Грамадзянiн! У вас ўся галава парэзана!..
Праз хвiлiн пяць буфетчык быў перабiнтаваны марляю, Даведаўся, што лепшымi спецыялiстамi па хваробах печанi з'яўляюцца прафесары Бернадскi i Кузьмiн, спытаўся, хто блiжэйшы, засвяцiўся ад радасцi, калi даведаўся, што Кузьмiн жыве лiтаральна цераз двор, у маленькiм беленькiм асабнячку, i праз дзве хвiлiны быў у гэтым асабнячку. Памяшканне было старое, але вельмi ўтульнае. Запомнiў буфетчык, што першай трапiлася насустрач старэнькая нянька, якая хацела ўзяць у яго капялюш, але капелюша не было, нянька пайшла кудысьцi, шамкаючы бяззубым ротам.
Замест яе з'явiлася побач з люстрам i, здаецца, пад нейкаю нават аркаю, жанчына сярэдняга ўзросту i адразу сказала, што запiсацца можна толькi на дзевятнаццатае, не раней. Буфетчык адразу змiкiцiў, у чым выратаванне. Зiрнуў патухлым вокам за арку, дзе ў прыхожым пакоi чакалi чалавекi тры, шапнуў:
– Смяротна хворы...
Жанчына здзiўлена паглядзела на забiнтаваную галаву буфетчыка, падумала i сказала:
– Ну што ж...
– i прапусцiла буфетчыка за арку.
У тое самае iмгненне супрацьлеглыя дзверы адчынiлiся, у iх блiснула залатое пенснэ, жанчына ў халаце сказала:
– Грамадзяне, гэты чалавек пойдзе без чаргi...
I не паспеў буфетчык аглянуцца, як ён апынуўся ў кабiнеце прафесара Кузьмiна. Нiчога страшнага, урачыстага i медыцынскага не было ў гэтым прадаўгаватым пакоi.
– Што ў вас?
– спытаўся прыемным голасам прафесар Кузьмiн i з трывогай зiрнуў на забiнтаваную галаву.
– Толькi што дакладна даведаўся, - адказаў буфетчык i здзiчэла паглядзеў на нейкую фатаграфiчную групу за шклом, - што ў лютым наступнага года памру ад рака печанi. Прашу спынiць.
Прафесар Кузьмiн як сядзеў, гэтак i адкiнуўся да высокае гатычнае спiнкi крэсла.
– Прабачце, не разумею вас... вы што, у доктара былi? Чаму ў вас галава забiнтаваная?
– У якога доктара?.. Бачылi б вы таго доктара!
– зубы ў яго раптоўна заляскалi.
– А на голаў не звяртайце ўвагi, не мае дачынення, - адказаў буфетчык, - на галаву плюньце, яна тут нi пры чым. Рак печанi прашу спынiць.
– Выбачайце, але хто вам гэта сказаў?
– Яму трэба верыць, - палка папрасiў буфетчык, - ён ведае!
– Нiчога не разумею, - прафесар пацiснуў плячыма i разам з крэслам ад'ехаў ад стала.
– Як гэта ён можа ведаць, калi вы памраце? Болей таго, ён не доктар!
– У чацвёртай палаце, - адказаў буфетчык.
I тут прафесар паглядзеў на свайго пацыента, на яго голаў, на яго вiльготныя штаны i падумаў: "Вось яшчэ не хапала! Вар'ят!" Спытаўся:
– Вы п'яце гарэлку?
– Нiколi i ў рот не браў, - адказаў буфетчык.
Праз хвiлiну ён быў распрануты, ляжаў на халоднай цыратавай канапе, i прафесар цiскаў яму жывот. Тут трэба сказаць, што наш буфетчык павесялеў. Прафесар катэгарычна сцвярджаў,
што зараз, у крайнiм выпадку, на гэты момант, нiякiх прыкметаў раку ў яго няма. Але калi атрымалася, што нейкi прайдзiсвет яго напалохаў i ён баiцца, то трэба зрабiць усе аналiзы... Прафесар шпарыў па паперках, тлумачыў, куды пайсцi i што аднесцi. Акрамя таго, ён даў запiску да прафесара-неўрапатолага Бурэ, растлумачыў буфетчыку, што нервы ў яго зусiм дрэнныя.– Колькi вам заплацiць, прафесар?
– пяшчотным i трапяткiм голасам спытаўся буфетчык i дастаў тоўсты кашалёк.
– Колькi хочаце, - коратка i суха адказаў прафесар.
Буфетчык дастаў трыццаць рублёў i паклаў iх на стол, а потым нечакана мякка, як быццам кашачаю лапкаю, паклаў наверх чырвонцаў слупок, якi металiчна дзынкнуў.
– А гэта што?
– спытаўся Кузьмiн i падкруцiў вусы.
– Не грэбуйце, грамадзянiн прафесар, - прашаптаў буфетчык, - малю вас спынiце рак.
– Забярыце зараз жа ваша золата, - сказаў прафесар з гонарам за сябе самога, - вы лепш пра нервы свае падумалi б. Заўтра аддайце мачу на аналiз, не пiце многа гарбаты i ешце зусiм без солi.
– Нават суп не салiць?
– спытаўся буфетчык.
– Нiчога не салiць, - загадаў Кузьмiн.
– Эх!..
– сумна ўсклiкнуў буфетчык, замiлавана паглядзеў на прафесара, забраў дзесяткi i задам адступiў да дзвярэй.
Хворых у той вечар у прафесара было няшмат, як толькi змерклася, пайшоў i апошнi. Прафесар здымаў халат i, калi зiрнуў на стол на тое месца, дзе буфетчык пакiнуў тры чырвонцы, угледзеў, што нiякiх чырвонцаў там болей няма, а ляжаць тры наклейкi з бутэлек "Абраў-Дзюрсо".
– Чортведама што!
– прамармытаў Кузьмiн, цягнучы крысо халата па падлозе i мацаючы паперкi.
– Ён, аказваецца, не толькi шызафрэнiк, але яшчэ i жулiк! Але я не разумею, што яму было патрэбна ад мяне? Няўжо толькi запiска на аналiз мачы? А! Ён стырыў палiто!
– i прафесар кiнуўся ў пярэднi пакой усё з тым жа халатам, надзетым у адзiн рукаў.
– Аксеня Мiкiтаўна, - пранiзлiва закрычаў ён у дзвярах у пярэднi пакой, - паглядзiце, усе палiто на месцы?
Высветлiлася, што ўсе палiто ёсць. Але затое, калi прафесар вярнуўся да стала, нарэшце сцягнуў з сябе халат, ён нiбы прырос да паркету i не мог адарваць вачэй ад стала. На тым месцы, дзе ляжалi наклейкi, сядзеў чорны коцiк-сiрата з няшчаснаю мордачкаю i мяўкаў над сподачкам з малаком.
– А гэта што такое, выбачайце? Гэта ўжо...
– ён адчуў, як холадна зрабiлася ў патылiцы.
На цiхi i жаласны прафесарскi крык прыбегла Аксеня Мiкiтаўна i супакоiла яго, адразу сказала, што хто-небудзь з пацыентаў падкiнуў коцiка, гэта часта здараецца ў прафесараў.
– Жывуць, мабыць, бедна, - растлумачыла Аксеня Мiкiтаўна, - ну а ў нас, вядома...
Пачалi думаць i гадаць, хто б мог падкiнуць. Падазрэнне выпала на бабульку з язваю ў страўнiку.
– Вядома, яна, - гаварыла Аксеня Мiкiтаўна, - яна гэтак раздумала: я ўсё роўна памру, а коцiка шкада.
– Але выбачайце, - закрычаў Кузьмiн, - а малако адкуль? Яна таксама прынесла? I сподачак?
– У пасудзiне прынесла, а тут налiла ў сподачак, - растлумачыла Аксеня Мiкiтаўна.
– Як бы нi было, прыбярыце i коцiка, i сподачак, - сказаў Кузьмiн i сам правёў Аксеню Мiкiтаўну да дзвярэй.
Калi ён вярнўўся, абставiны змянiлiся.
Прафесар вешаў халат на цвiчок, калi пачуў рогат на дварэ, выглянуў i аслупянеў. Праз двор бегла ў супрацьлеглы флiгелёк панi ў адной сарочцы. Прафесар нават ведаў, як завуць яе, - Марыя Аляксандраўна. Рагатаў хлапчук.