Нічые
Шрифт:
Хатка! Дадуць яны табе хатку! Пакуль не пажруць адзін аднаго, як тыя шчупакі, -
І ўсё адно - ніколі раней не ведамае адчуванне волі не адпускала. Наадварот, рабілася мацнейшым. Ён дыхаў часта-часта, і лёгка было ад гэтага галаве. Падумалася ў прычэпку да апошняга - а і праўда, «з-пад зямлі»... Зашыцца ў
які лес, зямлянку выкапаць і жыць у ёй, пакуль не скончыцца ўсё. А не скончыцца - да смерці жыць. Як?.. Зіма наперадзе... Есці што? Няважна. Горш не будзе!Холадна было стаяць. Чайка выбраўся на дарогу і пайшоў, песцячы ў думках гэты новы, з нічога ўзніклы, план. Ён ішоў, нікуды не спяшаючыся і нікога не баючыся. Ён быў вольны. Нарэшце нічый. І амаль шчаслівы...
1998-2000
Поделиться с друзьями: