Паляўнiчы (на белорусском языке)
Шрифт:
– Табе пашанцавала, Лью!
– закрычаў яму Скоцi.
– Участак твой!
Стары нiчога не адказаў, толькi акуратна склаў лiсток, нiбыта гэта быў на самай справе законны дакумент на права валодання.
Затым падышоў Самсон, азiрнуўся на Скоцi i пацягнуў.
– Пуста, - сказаў ён.
– Нiчога няма.
Скоцi мiргнуў i асцярожна выцягнуў руку. Ён спачатку ўсмiхнуўся, паказваючы падпiсаны лiсток, але затым знiякавеў.
– Я не вiнаваты, - сказаў ён Самсону.
– Праўда, не вiнаваты!
– Рой, - хутка паклiкаў Бэрк i падаў шапку.
Рой зiрнуў на Бэрка i згадаў шалёную гонку па возеры
– Гэта ваша шапка, Рой, - сказаў Бэрк.
– Смялей цягнiце!
Рой пацягнуў - - i Рой выйграў, i пачулiся вiтаннi ў гонар Роя, i ён зразумеў - перад iм толькi адно рашэнне: як i раней - лес. Не было нi Сент-Элена, нi Сэма, нi Эндзi, нi нават Джын. Пасля ён зразумеў, што выбраў сабе лясную адзiноту, i пачаў назiраць за Iндзейцам Бобам.
Iндзеец не прывык гуляць пры вырашэннi жыццёва важных пытанняў, азарт не быў характэрным для яго народа. Рабiць стаўкi яго прымушалi толькi вымушаныя адносiны з белымi людзьмi, але i тут закон адбiраў у яго аднолькавы шанц, як закон адбiраў, напрыклад, права ўжываць спiртное. Але зараз яму была навязана сама буйная гульня ў ягоным жыццi, i ён паглядзеў на Бэрка з пагардай iндзейца не толькi да аднаго Бэрка, але i да ўсiх Бэркаў на свеце.
Боб прайграў, але, памiраючы, яго вочы i смяротна белыя губы нiчога з ягоных пачуццяў не выявiлi.
Тры iншыя надпiсаныя лiсцiкi былi хутчэй трагедыяй, чым спрыяннем лёсу, i апошнi выцягнуў п'янiца iрландзец, якога лес паступова губiў i зараз мог загубiць канчаткова.
– Так, з гэтым вырашылi, - сказаў iнспектар, i ў яго быў выгляд чалавека, якi таксама нешта страцiў.
– Застаецца дадаць няшмат. Новыя ўчасткi на поўначы па-ранейшаму адкрытыя i будуць адкрытыя да мая. Калi хто-небудзь з вас хоча паляваць там, я прыму заяву i абяцаю, што вы атрымаеце ўчасткi. Я ведаю, што гэта далёка i што амаль немагчыма жыць тут, у Сент-Элене, а паляваць там. Гэта, вядома, ужо не мой раён. Але я паспрабую дабiцца, каб быў вызначаны зручны шлях па рацэ Ўiп-о-Ўiл, каб за кошт урада былi ачышчаны волакi i нешта накшталт сцежак, каб кожны хоць раз за сезон мог дабрацца сюды пешкi i на лодцы. Я не ўпэўнены, што мне гэта ўдасца, але вось мiстэр Бэрк згодзен паклапацiцца пра гэта ў дэпартаменце. Дык вось, калi нехта хоча атрымаць участак на поўначы, запiшыцеся ў мяне. Здаецца, усё.
Яны разыходзiлiся няспешна, бо такi сход наўрад цi паўторыцца, i кожны меў што сказаць iншаму. Выключэннем быў Рой, i Рой пайшоў першы. Iдучы мiма iнспектара i Бэрка, ён спынiўся, каб узяць сваю шапку. Бэрк падаў яе Рою.
– За паляўнiчае шчасце!
– з усмешкай прамовiў ён, вiдаць, чакаючы, што Рой на гэта неяк адгукнецца.
Рой узяў шапку i ў прыязным позiрку Бэрка ўбачыў магчымасць уласнага адраджэння. Ён мог вярнуцца да сваiх азёр, i лясоў, i звярыных сцежак. Мог вярнуцца да змены паляўнiчых сезонаў i аднавiць свой паядынак са стыхiямi i з пушным iнспектарам.
У адказ на заахвочвальную ўсмешку Бэрка ў iм расло жаданне мець усё гэта, i ўсё адно ён ведаў, што не вернецца. Калi няма для яго Сент-Элена, няма i Муск-о-гi, i вобраз Муск-о-гi стаў цьмяным. Рой адзеў шапку на галаву.
–
Як палявалi, Рой?– спытаў iнспектар.
– Добра.
– Пушнiна, вядома, першагатунковая?
– Розная.
– А каму прадалi?
– спытаў iнспектар.
– Яшчэ пакуль нiкому, - сказаў Рой i раптам прыняў рашэнне.
– Ведаеце што, iнспектар, - прамовiў ён.
– Калi не будзе пярэчанняў, аддайце мой участак Iндзейцу Бобу. Вы не будзеце супраць?
Iнспектар не адразу зразумеў Роя.
– Навошта?
– сказаў ён.
– Вы атрымалi яго, а Боб возьме сабе ўчастак на поўначы.
Рой страцiў цярпенне.
– Я адмаўляюся ад свайго ўчастка. Перадайце яго Бобу, калi, вядома, ён захоча.
Рой ведаў зараз, што жаданне адмовiцца ў яго ўзнiкла яшчэ ў той момант, калi ён убачыў у руках iндзейца чысты белы лiсток. У гэты момант уласная перамога Роя стала для яго крахам, i зараз ён без шкадавання аддаваў участак Бобу. Яго не клапацiла, што ён парушыў закон цi паляваў у заказнiку. Ён аддаваў участак Бобу таму, што не мог вярнуцца ў Муск-о-гi, аддаваў як усвядомлены iм доўг перад iндзейцам i перад любым чалавекам, перад усiмi людзьмi, якiя ў сваю чаргу былi ў даўгу перад iм i выручылi б яго ў выпадку патрэбы.
– Хай бярэ яго, - сказаў Рой, - каб толькi iншыя не шумелi.
Iнспектар пацiснуў плячыма.
– Як хочаце, Рой.
– Ён нiчога не разумеў.
– Тады бывайце, - сказаў Рой.
– А чаму вы не хочаце, каб я запiсаў на вас адзiн з паўночных участкаў? спытаў iнспектар, якi пачынаў нервавацца ад выбрыкаў Роя.
– Не трэба пра гэта, iнспектар, - адказаў Рой.
– Дык вы не хочаце новага ўчастка?
– Не, - адказаў Рой.
– Не хачу.
– Але чаму?
– умяшаўся Бэрк.
Рой зiрнуў на гэтага вучонага лесавiка i засумняваўся: цi ведае ён на самай справе, што такое лес? Як яму давесцi, гэтаму Бэрку, што ён страцiў Сент-Элен, а значыць, страцiў i Муск-о-гi, страцiў i поўнач. Як яму давесцi, што куды б ён нi пайшоў, яго ўсюды чакае доля ляснога сыча, як расказаць гэтаму Бэрку пра ўсё?
– Чаму б вам не пайсцi на поўнач?
– не здаваўся Бэрк.
– Надта далёка.
– Вы ненармальны, - прамармытаў iнспектар.
– Магчыма, - сказаў Рой i пайшоў.
Рой не еў ужо цэлыя суткi i ведаў, што, калi вып'е хоць кроплю, яму стане блага. Ён нацягнуў шапку так, каб засцерагчы вочы ад сонца, i ляжаў на лаўцы каля бара Клема. Ён не хацеў больш нiчога вырашаць, нi пра што думаць. Яму было прыемна, тут на сонцы, i хацелася заснуць, але заснуць ён не паспеў. Нейкi бяздомны сабака абнюхаў яго i лiзнуў твар, калi ён апусцiў руку, каб пагладзiць яго. Пасля прыйшоў Самсон.
Самсон ссунуў ногi Роя з лаўкi.
– Куды гэта ты спяшаешся?
– спытаў ён i сеў.
– Мы шукалi цябе, а цябе няма.
– Я спаць хачу, - адказаў Рой.
– Iнспектар кажа, што ты адмовiўся ад свайго ўчастка i не захацеў браць на поўначы. Гэта праўда? Ты на самай справе зрабiў гэта?
Рой перавёў погляд на бляклую пляму возера Гурон.
– Праўда, Самсон, - сказаў ён абыякава.
– Я яшчэ разумею, чаму ты аддаў свой участак, - сказаў Самсон.
– Але чаму не iсцi на поўнач? Гэтыя мясцiны чакаюць такiх, як ты. Ты гадамi гаварыў пра тое, каб пайсцi на поўнач. Дык што ж сталася, чаму ты перадумаў, калi ёсць такая мажлiвасць?