Паляўнiчы (на белорусском языке)
Шрифт:
Рою мiжволi давялося разыгрываць Самсона.
– Старэю я, Самсон, для такiх прыгод, - сказаў ён.
– Гэта для такiх дужых хлопцаў, як ты.
– Рой успомнiў, колькi разоў ён спрабаваў разлучыць Скоцi з Самсонам i нiчога не выходзiла. А як лёгка разлучылi iх абставiны.
– Што ты будзеш рабiць без Скоцi?
– спытаў ён здзеклiва.
Вялiкiя далонi Самсона былi такiя цяжкiя, што сабака глуха забурчаў.
– Скоцi адмовiўся ад свайго ўчастка i вырашыў iсцi на поўнач разам са мной. Давай i ты з намi. Чаму ты не хочаш? Што з табой?
Рой не адказаў, але засмяяўся
– Дык што, Рой?
– спытаў Самсон.
– Я вырашыў адпачыць, - адказаў Рой.
Самсон не адставаў ад яго, не пераставала яго рука церабiць сабаку. Але ад абодвух ён нiчога толкам не дабiўся, ды тут з'явiлiся Скоцi i Джэк Бэртан.
– Так!
– сказаў Рой.
– Значыцца, з'явiлiся яго экселенцыя айцец Малькольм i дарожны ўпаўнаважаны.
– Я прывёў Джэка, - дзёрзка пачаў Скоцi, - каб хоць ён навучыў цябе. Паслухай, Рой. Ты аддаў свой участак Iндзейцу Бобу, гэта твая справа, мяне гэта не турбуе, - эмацыянальнасць гэтага iдэалiста была надта яўнай i падкрэсленай.
– Але навошта адмаўляцца ад новага ўчастка на поўначы? Што ты думаеш рабiць далей? Сядзець тут i памiраць?
– Пайшоў ты, Скоцi, - панура прамовiў Рой.
Скоцi адмовiўся ад уяўна гнеўнага тону.
– I чаму табе не пайсцi на поўнач са мной i Самсонам?
– пытаўся ён.
– Чаму ты не папросiш iнспектара запiсаць цябе на адзiн з тых участкаў?
Рой паглядзеў на толькi што наваксаваныя боты Скоцi.
– А навошта табе iсцi на поўнач?
– спытаў ён у Скоцi.
– Ты ж выцягнуў свой стары ўчастак, навошта табе валачыся на поўнач?
– Не будзь упартым, Рой, - папрасiў Самсон.
– Чаму ты не хочаш пайсцi з намi?
– Але чаму б вам не пайсцi зараз у бар i не напiцца?
– спытаў Рой, i адразу ж закрычаў на iх, каб не думаць, якое гэта было б шчасце - пайсцi на поўнач з Самсонам i Скоцi, шчасце, якое ён не прымаў дзеля непазбежнай адзiноты, якая чакала яго ўсюды ў лесе. Калi ўжо нiчога не было для яго ў Сент-Элене, дык нiчога не было для яго i ў лесе. Як яны не могуць гэтага зразумець?
– Схадзiце, - крычаў ён iм, - схадзiце i добра напiцеся, пакуль вас не зжэрла ледзяная пустыня!
– Мо ты ўгаворыш яго, - сказаў Скоцi Джэку.
– Ты не маеш рацыi, Рой, i сам гэта добра ведаеш.
– I ён павёў Самсона ў бар.
Рой адразу ж напаў на Джэка.
– Ну, - сказаў ён.
– Выратавальнiк дарог! Выратавальнiк горада! Што яшчэ. ратаваць збiраешся?
– Але атака была слабая.
– Мне паведамiлi, што ўчора вечарам ты не знайшоў мяне, - сказаў яму Джэк, не звяртаючы ўвагi на яго горыч.
– Я нiкога не знайшоў учора вечарам, - адказаў Рой.
Джэк сеў.
– Ты, вядома, заходзiў дамоў?
Рой павольна кiўнуў.
– Прыйшоў у свой пакой, а там чужыя дзецi.
– Ён прыкрыў шапкай вочы i гаварыў вельмi спакойна.
– Хто купiў ферму, Джэк? Нехта з Раселяў?
– Не. Яе купiлi зямельныя агенты, а заплацiў, вiдаць, банк.
– Банк? А навошта яму хата фермера?
– Але ж гэта яшчэ даволi прыстойная ферма...
– Але навошта банку купляць яе? Банк - гэта ж проста будынак. Навошта яны скуплiваюць
фермы? Якая ў гэтым патрэба?– Рой, нарэшце, знайшоў падставу для незадаволенасцi, але i гэта не давала палёгкi.
– Што ж зрабiў Сэм?
– пытаўся ён у Джэка.
– Узяў i прадаў iм ферму?
– Не, быў аўкцыён, а банк даў больш за ўсiх.
– А каго яны пасялiлi на ферме?
– Бiлi Эдвардса, - сказаў Джэк.
– Спачатку ён атрымаў майго каня, а зараз i ферму, ў дадатак!
– Ён добры фермер, Рой. Ён будзе на ёй як след працаваць.
– Вядомая справа! Таму, напэўна, банк i пасадзiў яго туды.
– Вiдаць.
– А як жа Сэм?
– Ты нiчога не чуў пра Сэма?
– Не, - адказаў Рой.
– Сэм проста сышоў.
– Джэк пацiснуў плячыма.
– Уцёк.
– Разам з Руф?
– Не, кiнуў яе. Усё кiнуў. Забраў палову грошай, адным цудоўным ранкам пайшоў на станцыю i знiк. Знiк!
– Зусiм як Эндзi, - сумна, але без горычы прамовiў Рой.
– Так, падобна, - сказаў Джэк i замоўк у чаканнi.
Рой павiнен быў задаць гэтае пытанне. Зараз ён не мог не задаць яго.
– А што з Эндзi? Дзе ён?
– Недзе тут, - сказаў Джэк.
– А Джынi?
– Па-ранейшаму ў старой хаце Мак-Нэйраў.
Рой падняў шапку, i сонца асляпiла яго.
– Ты яе яшчэ не бачыў?
– спытаў Джэк.
Рой пакруцiў галавой.
– Яшчэ не, - сказаў ён.
– А Эндзi з ёй?
Джэк пацiснуў плячыма.
– Магчыма, - сказаў ён.
На iмгненне Рою здалося, што Джэк мог бы сказаць больш, але той змоўк i неяк неахвотна ўсмiхнуўся. Сабака зноў пачаў лашчыцца да Роя. Той механiчна церабiў яго галаву, морду, шыю. Сабака быў, вiдаць, ручны i заскуголiў, калi рука Роя перастала гладзiць яго.
– Джэк, - вiнаватым тонам сказаў Рой, успомнiўшы, нарэшце, нешта важнае. Я схаваў у тваiм хляве пушнiну.
Джэк кiўнуў.
– Я бачыў.
– Я яе забяру адтуль. Мо сёння вечарам.
– Калi захочаш, - сказаў Джэк.
– Не, сёння вечарам, - сказаў Рой.
– Ладна, - сказаў Джэк.
– Мо пераначуеш у нас?
Рой кiўнуў.
– А як твая ферма?
– спытаў ён.
– Становiцца падобнай на ферму, - сказаў Джэк.
– А сям'я?
– Нармальна, Рой. На будучы год адкрываем сярэднюю школу ў Марлоў. Учора гаварыў з адмiнiстрацыяй.
– Марлоў? Гэта ж за дзесяць мiль, - сказаў Рой.
– Якi сэнс для нас?
– Дзесяць мiль?
– Джэк пацiснуў плячыма.
– Арганiзуем аўтобус.
– Фермер Джэк!
– сказаў Рой, i гэтыя словы прабiлiся ў яго пацяжэлую галаву. Яму захацелася падчапiць Джэка, пажартаваць наконт схаванай пушнiны, наконт горада, наконт дарогi, наконт школы. Джэк быў тут i чакаў гэтага, амаль малiў Роя не адасабляцца. Дзiўнае гэта было маўчанне, але неўзабаве яно перарасло ў пераможную перадышку, бо менавiта гэтае маўчанне вярнула Рою пэўнасць, ад якой яму не было дзе схавацца. Гэта была пэўнасць Джэка, якi нiколi не здаецца. Джэка i яго фермы, Джэка i яго школы - сярэдняй школы! Iменна тое, як Джэк сцвярджаў свае правы, уратавала Роя ў гэты вырашальны, апошнi момант. Зараз ён не мог уцячы ад самога сябе.