Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну

Гашак Яраслаў

Шрифт:

З гэтай, нязначнай па-сутнасьці, прычыны ўзьнікла буйная полеміка паміж газэтамі «Час» [53] і «Чэх» [54] . «Чэх», цытуючы ў фэльетоне мой атрыкул пра вынайдзеную блыху, зрабіў вынік: «Што бог ні робіць, усё к лепшаму». «Час», натуральна цалкам рэалістычна падышоў да пытаньня і разьбіў маю блыху па ўсіх пунктах, захапіўшы дарэчы і прападобнага «Чэха». З того часу, відавочна, мая шчасьлівая зорка вынаходніка, прыродазнаўцы, які знашоў цэлы шэраг новых стварэньняў, згасла. Падпісчыкі «Сьвета жывёлін» пачалі выказваць нездаваленьне. Прычынаю для нездаваленьня былі мае дробныя нататкі пра пчалярства і птушніцтва. У гэтых нататках я разьвіў некалькі новых сваіх уласных тэорый, якія літаральна выклікалі паніку ў навуковых жывёлагадоўчых колах, бо, пасьля некалькіх маіх вельмі простых парад чытачом, вядомага пчаляра Пазоўрэка разьбіў паралюш, а на Шумаве і ў Падкраканошшы [55]

ўсё пчалярства заняпала. Свойская птушка выдахла — адным словам, усюды ўсё здыхала. Падпісчыкі прысылалі пагрозныя лісты. Падпіска на часопісь спынілася.

53

Соцыялістычная газэта.

54

Клерыкальная газэта.

55

Перадгор‘е Ісполінскіх гор.

Мне засталося ўзяцца за лясную птушку. Да гэтага часу добра памятаю свой конфлікт з рэдактарам «Вясковага агляданьня» дэпутатам-клерыкалам Іосіфам М. Кадлчакам. Пачалося з таго, што я выразаў з ангельскай часопісі «Countzy Lite» малюначак з птушкай, якая сядзела на гарэшніку. Зьмясьціўшы гэту птушку ў нашай часопісі, я назваў яе «гарэхаўкай» так-жа сама, якя, не вагаючыся, казваў-бы птушку, якая сядзіць на маліне — лёгічна, — «малінаўкай», а якая сядзіць на рабіне — «рабінаўкай». Заварылася каша. Кадлчак напаў на мяне ў адкрытым лісьце, сьцьвярджаючы, што гэта сойка, а зусім не «гарэхаўка», і што «гарэхаўка» — гэта рабскі пераклад з нямецкай мовы Eichelhoher.

Я адказаў яму лістом, у якім выклаў усю сваю тэорыю пра «гарэхаўку», перасыпаючы сваё выкладаньне больш-менш моцнымі выразамі пра апонэнта, і ўставіў некалькі цытат з Брэма, прыдуманых мною самім. Дэпутат Кадлчак адказаў мне адкрытым лістом у рэдакцыю «Вясковае агляданьне», зьмешчаным у якасьці перадавіцы.

Мой шэф, пан Фукс, сядзеў, як заўсёды, у кафэ і чытаў мясцовыя газэты, бо за апошні час стаў сачыць за нататкамі і рэцэнзіямі на мае цікавыя артыкулы з «Сьвета жывёлін». Калі я прышоў у кафэ, ён толькі моўчкі кіўнуў галавою на «Вясковае агляданьне», якое ляжала на стале, і паглядзеў на мяне сумнымі вачыма. Гэты выраз вачэй стаў ў яго за апошні час заўсёдным.

Я прачытаў услых перад усёй публікай:

Шаноўная рэдакцыя!

Мною заўважана, што ваша часопісь уводзіць новую нязвыклую і неабгрунтаваную зоолёгічную тэрмінолёгію, занядбайваючы чыстату чэскай мовы і прыдумляючы ўсялякіх жывёлін. Я ўжо зазначаў, што замест агульнапрынятай і з даўных гадоў ужыванай назвы «сойка» рэдактар ваш уводзіць назву «гарэхаўка», што зьяўляецца «літэральным перакладам нямецкага тэрміну Eichelhoher — сойка».

— Сойка, — паўтарыў за мною безнадзейна выдавец. Я спакойна чытаў далей:

У адказ на гэта я атрымаў ад рэдактара вашай газэты часопісі «Сьвет жывёлін» ліст характару асабістага I напісаны надзвычайна грубым, нястрыманым і бадзёрыстым тонам. У гэтым лісьце я быў названы невукам і жывёлінай, якая заслугоўвае ўсялякай зьнявагі. Прыстойныя людзі ня могуць дазволіць сабе ў дыскусіях навуковага характару такой аргумэнтацыі. Гэта яшчэ пытаньне, хто з нас абодвых большая жывёліна. Магчыма, што мне ня трэба было супярэчыць у адкрытым лісьце, але з прычыны перагружанасьці працай я не палічыў важнай гэту мізэрную акалічнасьць. Цяпер-жа. пасьля хамскіх выбрыкаў вашага рэдактара, я лічу сваім абавязкам прыбіць яго да ганебнага слупа грамадзкай зьнявагі. Ваш рэдактар вельмі памыляецца, лічачы мяне невукам і жывёлінай, якая ня ведае, як называецца тая ці іншая птушка. Я займаюся орнітолёгіяй на працягу доўгага часу і чэрпаю свае веды ня з мёртвых кніг, а з вывучэньяя самой прыроды, маючы больш птушак у клетках, чым мог бачыць у сваім жыцьці ваш рэдактар, які ня выходзіць за межы праскіх шынкоў.

Але ўсё гэта рэчы другарадныя, хоць, вядома, вашаму рэдактару «Сьвета жывёлін» ня шкодзіла-б пераканааца, кім зьяўляецца той. каго ён называе жывёлінай, раней, чым нататкі гэтыя выдуць з-пад пяра і пападуцца на вочы чытачом у Моравіі і ў Фрыдляндзе пад Містэкам, дзе да гэтага артыкулу ў вашай часопісі таксама былі падпісчыкі. Урэшце справа не ў полеміцы асабістага характару нейкага вар‘ята, а ў тым, наб аднавіць праўду. Таыў паўтараю яшчэ раз, што нельга выдумляць ці перакладаць літаральна назвы, калі ў нас ёсьць усім вядомая свая назва «сойка».

— Так, сойка, — яшчэ больш безнадзейным голасам сказаў мой шэф.

Я чытаю спакойна далей, не даючы сябе перапыняць.

Калі неспэцыяліст і хуліган бярэцца не за сваю справу, дык гэта нахабнасьць з яго боку. Дзе гэта чутно, каб сейку называлі гарэхаўкай? У працы «Нашы птушкі» на старонцы 148 ёсьць латынская назва «Ganulus glaudarius, В. А.» Гэта і ёсьць сойка.

Рэдактар вашай часопісі, бясспрэчна, павінен будзе прызнаць. што я ведаю птушак ляпей, чым іх можа ведаць не спэцыяліст. Гарэхаўка, па тэрмінолёгіі профэсара Байера. зьяўляецца ня чым іншым, як «Mucicrasa carycatectes,

В» і гэта латынскае «В» не азначае, як напісаў мне ваш рэдактар, слова «балдык». Чэскія птушкаводы ведаюць толькі сойку звычайную і не сустракалі для яе назвы «гарэхаўка, прыдуманай панам, да якога якраз і падыходзіць пачатковая літара В паводле яго ж тэорыі.

Нахабныя выбрыкі, накіраваныя супроць асобы, сутнасьці справы не мяняюць. Сойка застанецца сойкаю. што-б ня плёў ваш рэдактар „Сьвета жывёлін“. Апошняе будзе толькі лішнім доказам таго, што аўтар ліста піша не па сутнасьці справы, бессаромна спасылаючыся на няпэўныя цытаты з Брэма. Так, напрыклад, гэты хуліган піша, што сойка паводле Брэма, старонка 452, залічаецца да сям‘і крокодылавых, у той час. як на гэтай старонцы гаворыцца пра жулана ці стракатніцу звычайную (Lanius minor, L). Мала таго: гэты, мякка кажучы, невук спасылаецца зноў на Брэма, заяўляючы, што сойка залічаецца да сям і пятнаццатай і што Брэм залічае вароны да сям‘і семнаццатай, да якой належаць і каўкі, прычым аўтар ліста такі нахабны, штв называе мяне каўкаю (Colacus) з віда сарок, сініх варон з адменнасьці acтaлoпaў, хоць на той-жа старонцы 452 гаворыцца пра соек лясных і стракатых сарок».

— Лясныя сойкі, — уздыхнуў мой выдавец, схапіўшыся за голаву. — Дайце-ж сюды газэту, я дачытаю.

Я спужаўся, пачуўшы, што выдавец, чытаючы, пачаў хрыпаць:

— «Грудзяк» ці турэцкі чорны дрозд, — прахрыпаў ён, — усё-роўна застаецца ў чэскім перакладзе чорным драздом, а шэры дрозд — шэрым.

— Шэры дрозд называецца «рабінаўкай» пан шэф, — пацьвердзіў я, — бо ён жывіцца рабінаю.

Пан Фукс адшпурнуў газэту і залез пад більярд, хрыпячы апошнія словы артыкулу:

— Turdus — грудзяк!.. К чорту сойку! — закрычаў ён раптам з-пад більярду. — Няхай жыве гарехаўка! Р-р-р, укушу!

Ледзьве яго выцягнулі. Праз тры дні ён сканаў у вузкім сямейным коле ад запаленьня мазгоў.

Апошнія яго словы ў момант прасьвятленьня розуму перад сконам былі:

— Для мяне важны не асабістыя інтарэсы, а дабро для ўсіх. З гэтага пункту погляду і прымеце маё апошнае меркаваньне, як па сутнасьці, так і…

— Тут ён сканаў.

Вольнапісаны змоўк на хвіліну, а потым не бяз кплівай хітрасьці сказаў капралу:

— Гэтым я хочу сказаць, што кожны можа папасьці ў няпрыемнае становішча і што чалавеку ўласьціва памыляцца.

З усяго гэтага капрал зразумеў толькі адно, што яму зазначаюць на яго ўласныя памылкі. Ён адвярнуўся зноў да вакна і стаў панура глядзець, як бяжыць дарога. Канвойныя з дурнаватым выглядам пераглядаліся паміж сабою. Больш за іншых зацікавіўся апавяданьнем Швэйк.

— Няма нічога таемнага, каб яно ня стала вядомым, — пачаў ён. — Усё можна вывесьці на чыстую воду, нават тое, што сойка не гарэхаўка. Але цікава, што ёсьць людзі, якія на такія рэчы пападаюцца. Выдумаць жывёліну — рэч ня лёгкая, але паказваць выдуманую жывёліну публіцы — яшчэ цяжэй. Некалькі гадоў таму назад нейкі Мэстэк вынайшоў сырэну і паказваў як на вуліцы Гаўлічка, ка Вінаградах, за шырмаю. У шырме была дзірка, і кожны мог бачыць у змроку самую звычайную канапу, на якой качалася дзеўка з Жыжкава. Ногі ў яе былі абкручаны зялёным газам, што павінна было азначаць хвост, валасы ў яе былі афарбованы ў зялёны колер, на руках былі рукавіцы накшталт плаўнікоў з кардону, зялёныя таксама, а ўздоўж сьпіны абарочкаю прывязана як-бы стырно. Дзецям да шаснаццаці год уваход быў забаронены, а каму было больш за шаснаццаць, тыя плацілі за ўваход, і ўсім вельмі падабалася, што ў сырэны вялікая задніца, а на ёй напісана «Да скорага пабачэньня». Затое наконт грудзей было слаба, віселі ў яе да самага пупа, як у староў флюндры. У сем гадзін вечара Мэстэк зачыняў панораму і казаў: «Сырэна, можаце ісьці дадому». Яна пераадзявалася і ў дзесяць гадзін вечара яе ўжо можна было бачыць на Таборскай вуліцы. Яна шпацыравала і нібы выпадкова гаворыла кожнаму сустрэчнаму мужчыну. «Прыгожанькі, поўдзем са мною, пабалуемся». З прычыны таго, што ў яе ня было жоўтага білета, яе разам з іншымі такімі самымі «мышкамі» арыштаваў пан Драшнэр, паліцэйскі камісар і прышлося Мэстэку крамку зачыніць.

У гэты момант обэр-фэльдкурат скаціўся з лаўкі і хроп на падлозе. Капрал зьбянтэжана глянуў на яго і стаў узвальваць яго зноў на лаўку. Ніхто і не крануўся, каб яму памагчы. Відаць было, што капрал страціў усякі аўторытэт, і калі ён безнадзейным голасам сказаў:

— Хоць-бы памог хто…

Канвойныя толькі паглядзелі на яго, але ніхто не зварухнуўся.

— Вам-жа трэба было пакінуць яго пухнуць на падлозе, — сказаў Швэйк, — Я сваім фэльдкуратам іначай не рабіў. Раз я яго пакінуў спаць у сарціры, другі раз ён у мяне выспаўся на шафе. Бывала, спаў у чужоў кватэры, у карыце. І дзе ён толькі ня пух…

Капрал бяз дай прычыны адчуў раптам прыліў рашучасьці. Жадаючы паказаць, хто тут сапраўдны начальнік, ён груба крынуў на Швэйка.

— Заткнеце сваё горла і не плявузгайце! Усякі дзяншчык і той лезе са сваё балбатнёй! Моль!

— Правільна. А вы, пан капрал, бог, — адказаў Швэйк спакойна, як філёзоф, які імкнецца наладзіць мір на зямлі і з-за гэтага распачынаеце заўзятую полеміку. — Вы маці сьвятая пакутніца.

— Божухна! — злажыўшы рукі, як на малітву, сказаў вольнапісаны, — напоўні сэрцы нашы любасьцю да ўсіх унтэр-афіцэраў, каб не глядзелі мы на іх з агідаю. Благаславі наш зьеэд у гэтай арыштанскай яме на колах.

Поделиться с друзьями: