Прымакі
Шрифт:
К а ц я р ы н к а. Вып'ем, Мацейка! Але і за здароўе мамак нашых, бо каб не яны, дык як жа б мы тут з табою выпівалі. Бачыш, і закуска нават гатова!
Падыходзяць да стала і выпіваюць.
М а ц е й к а. Вып'ем па адной!
К а ц я р ы н к а. А пасля і па другой!
М а ц е й к а (абняўшы Кацярынку, прыпявае)
А, дзевачкі, і я ваш! Пойдзем разам на кірмаш, А з кірмашу дадому ДыК а ц я р ы н к а (таксама)
Па саломе качалася, Нічога мне не сталася; Зялёнае сена – Яно мяне з'ела.М а ц е й к а. А цяпер вып'ем па другой!
К а ц я р ы н к а. А пасля і па трэцяй!
М а ц е й к а
Дзяўчыначка чарнаброва Паехала ў лес па дрова, Паехала чорным бычкам, Завязаўшы пастол лычкам.К а ц я р ы н к а
Я на ганачку стаю, Слёзы коцяцца; Дзеўкі замуж ідуць, I мне хочацца.М а ц е й к а. А цяпер вып'ем па трэцяй!
К а ц я р ы н к а. А пасля і па чацвёртай!
М а ц е й к а. Ужо не астанецца па чацвёртай.
К а ц я р ы н к а. Дык і будзе годзе на расходзе!
М а ц е й к а
Чаму Каську не любіць, Калі Каська ладна; Хвартух новы, паркалёвы, Спаднічка ядвабна!К а ц я р ы н к а
Цераз рэчку, цераз стаў Любіў мяне Станіслаў; I я яго любіла, Ды спаднічку згубіла!М а ц е й к а. Ха-ха-ха! Як добра без старых загуляць трохі і пасмяяцца!
К а ц я р ы н к а. Але каб толькі з гэтага смеху не выйшла якога грэху?
М а ц е й к а. Як не захочаш, то і не выйдзе. Але ведаеш што? – пойдзем з табой «таўкачыкі»! Бо як трошкі я лыкну, дык тады бярэ мяне ахвота паскакаць.
К а ц я р ы н к а. I мне таксама хочацца. Сып, Мацейка!
М а ц е й к а. Давай, Кацярынка! (Мацейка скача «таўкачыкі», а Кацярынка толькі памагае прыпяваць.)
Шах-мах, таўкачыкі! Шах-мах, асіновы! А работы Максімовы! Сем год валяліся, Пакуль к ступе дабраліся, Шах-мах, таўкачыкі!.. і г. д. То ў ніт, то пад ніт, То у бердачка, – Прыбівай, прыбівай, Маё сэрдачка! Не сядзі ля мяне Ды не братайся; За ручанькі не трымай Ды не радуйся!К а ц я р ы н к а (разахвочаная). А цяпер – «цыганку», Мацейка!
М а ц е й к а. Сып «цыганку», Кацярынка!
К а ц я р ы н к а. Лаві! (Надзявае шапку Мацееву і скача «цыганку». Мацей даганяе.)
Я – цыганка маладая, Я – цыганка не старая, Знаю варажыць! Э-эх! Знаю варажыць! О, падай, Мацейка, ручку Ды насып мне грошай кучку, – Усю праўду скажу! Э-эх! Усю праўду скажу!М а ц е й к а (злавіўшы Кацярынку і цалуючы). Ха-ха-ха! А што, такі злавіў! Ужо з маіх рук не выкруцішся!
К а ц я р ы н к а (цалуючы). Паглядзім! Гэта яшчэ, як я захачу!
Уваходзяць Трахім і Паланея з мешалкай.
З'ява VI
Тыя ж і Трахім, Паланея.
Т р а х і м (убачыўшы, як Мацейка з Кацярынкай цалуюцца, да Мацейкі). А ты гэта, шэльма, што вырабляеш з маёй Кацярынкай?
М а ц е й к а (адскочыўшы). Я... я... нічога! Гэта мы... гэта мы з Кацярынкаю «цыганку» скачам.
К а ц я р ы н к а. Так, так, татачка! «Цыганку» з Мацейкам скакалі. Вось яшчэ і шапка ў мяне на галаве.
Т р а х і м. Каб толькі гэтак часам вы цыганят безпары не наскакалі? Глядзіце ў мяне!
К а ц я р ы н к а. Татачка, я добра гляджу!
М а ц е й к а. І я ў шапку не сплю!
П а л а н е я (да Мацейкі). Ты таты не бачыў?
М а ц е й к а. Я спаткаў – як татка з цёткай Даміцэляй пад нашу хату пайшлі.
Т р а х і м. А мы з кумой пайшлі пад манапольку і такім манерам, значыцца, размінуліся. (Падыходзячы да стала.) А гэта што за пляшкі?
К а ц я р ы н к а. Гэта...гэта мамка з дзядзькам Максімам частавалася; ён у нас сягоння начаваў.
П а л а н е я (убок). Ну, дзякуй Богу, не я адна набралася грэху!
Т р а х і м (убок). Эге! значыцца, імая Даміцэля не без таго, што і я? (Да Паланеі.) Хадзем, кумка, пагасці трохі ў мяне. Ужо твой не дзе падзеўся, калі тут быў сягоння.
П а л а н е я. А чорт яго бяры, калі ён пусціўся ў бадзяцкую скуру і дома не начуе!
Т р а х і м.Ціха, ціха, кума! Лепей не ўспамінай! Вось садзіся ды вып'ем па чарачцы.
Дастае паўквартоўку, і частуюцца з Паланеяй.
Мацейка з Кацярынкай у старане між сабою жартуюць.
П а л а н е я. І собіла ж куму ў нашу хату забрацца?
Т р а х і м. Так, так! Але і куме надало ўпусціць мяне?
П а л а н е я. Як гэта выйшла – розуму я не прыстаўлю?
Тр а х і м. I я, хоць не з дурнога заводу, але нічога не ўкемлю.
М а ц е й к а. Адным словам, без паўкварты не разбярэш. Ха-ха-ха!
П а л а н е я (да Мацейкі). А да цябе, паўкварта, калі не п'юць, то і не кажы «здароў будзь».
Т р а х і м. Затое ж, кумка, будзь здарова!
П а л а н е я. На здароўе, кумок, на здароўе! (Выпіваюць.)
Т р а х і м. Ацяпер, можа, паскачам, кумка? Мацейка пайграе нам.
П а л а н е я. Ды ўжо ж, кумок!.. Ці за адну нагу вісець, ці за дзве– адна ласка. (Да Мацейкі.) Іграй, Мацейка!