Тарэадоры з Васюкоўкi (на белорусском языке)
Шрифт:
Ява адразу пачырванеў, няйначай я злавiў яго за руку. Я ўжо думаў, што ён адмовiцца ад сваёй прыгоды. Але ён сказаў:
– Не, нiчога я не забыў. Але давядзецца табе аднаму сачыць за iмi i выкрываць iх. Ты хлопец кемлiвы, смелы, сам управiшся. I станеш вядомым. I пра цябе ў газетах напiшуць, i па радыё, i па тэлевiзары. А я не магу тут больш жыць. Не магу. Праз некалькi дзён прыедзе мацi i... хоць - куды вочы глядзяць!
Я ўздыхнуў.
– А можа, усё-такi не ўцячэш? Неяк патрываем.
– Не, раз я вырашыў - усё!
– А каб яго, Кукурузу гэтага! Цябе толькi з панталыку збiў. Няўжо ж мы ў дзяцiнстве ўжо не пабачымся?
– з адчаем запытаў
– З кiм жа ў цуркi-палкi буду гуляць? З Карафолькам? Дзякуй табе вялiкае!
Ява зморшчыўся, паглядзеў на мяне - прамармытаў нешта. I, памаўчаўшы трохi, сказаў:
– Чаму не пабачымся? Толькi ты адзiн будзеш ведаць пра мой востраў. I прыязджаць дзе-калi... Рабiнзон таксама не адзiн быў. Потым ён выратаваў дзiкуна Пятнiцу i жыў з iм удвух. Так што...
– Выходзiць, я буду ў цябе дзiкуном, - ужо весялей сказаў я.
– Ён, значыць, герой... А я, значыць, дзiкун. От Кукуруза!
– Ды Круза, а не Кукуруза! Рабiнзон Круза.
– Гэта ён быў Круза, а ты - Кукуруза. Якраз падыходзiць iмя... Асаблiва пасля ўчарашняга...
– А што? Можа, гэта ты нядрэнна прыдумаў. Кукуруза! Гучыць! Га? Ведаеш што! Дык ты не завi мяне - Ява, а завi - Кукуруза. Няхай так i будзе. Дамовiлiся?
Так Ява перастаў быць Явам, а зрабiўся Рабiнзонам Кукурузай. Пэўна, на вяку напiсана яму было насiць прыдуманыя iмёны. Так што запомнiце добранька, далей я буду зваць яго Кукуруза.
– Дык ты што - сёння не хочаш уцячы на востраў?
– запытаў я.
– Эх, якi ты! "Сёння"!
– раззлаваўся Кукуруза.
– Трэба ж спачатку выбраць надзейны бязлюдны востраў, а тады ўжо ўцякаць.
– Ды што там выбiраць? Высадзiўся на якi-небудзь i жывi сабе.
– Табе што... А мне - дваццаць восем гадоў два месяцы i дзевятнаццаць дзён там жыць. Думаеш, лёгка?
– Хiба я супраць, можна i выбраць. Хоць цяпер. Паедзем?
– Пачакай трохi. Праз гадзiну. Няхай дзед у сельмаг пойдзе.
– А што ты наогул дома скажаш, калi будзеш уцякаць? Яны ж хвалявацца будуць. Усiх на ногi падымуць. Будуць шукаць. Ох, уяўляю...
– Вядома ж, не скажу: "Дарагiя бацькi, я ўцякаю ад вас на бязлюдны востраў. Бывайце. Пiшыце". Гэта ж камедыя. Нiхто ж так на бязлюдны востраў не ўцякае. Мацi i бацьку ўвогуле нiчога не трэба будзе гаварыць. Яны ў Кiеве. А дзеду я што-небудзь прыдумаю. Скажу, напрыклад, што пайду ў Пяскi да цёткi Ганны. Там якраз i Ярынка ў гасцях. Ат, нешта прыдумаю... Каб панiкi не нарабiў.
– А потым што? Калi мацi прыедзе i даведаецца, што ты знiк?
– Нiчога, як там ужо будзе...
– тут голас у Кукурузы задрыжаў. Мабыць, думка аб тым, што яго забудуць, была ўсё-такi горкаю для яго. I ён паспяшаўся перавесцi гаворку на iншае: - Галоўнае, востраў трэба добры адшукаць. Каб i месца было рыбнае, i дзiчына каб...
– А ты стрэльбу возьмеш?
– А як жа. У Рабiнзона нават некалькi стрэльбаў было. Але я i з адной бярданкаю не прападу. Ты ж ведаеш маю бярданку. Б'е, як шалёная. Нават лепш за той "Заўэр", што ў дзеда ёсць.
Гэта ўжо Кукуруза перабольшваў. Але я не стаў спрачацца - хлопец на дваццаць восем гадоў на востраў уцякае, няхай хоць цяпер нацешыцца.
У сенцах пачуўся кашаль, скрыпнулi дзверы, на двор выйшаў дзед Варава. Зiрнуў сярдзiта на нас i сказаў:
– Я ў краму. На хвiлiнку. Глядзiце мне тут!
– Ды мы нiчога. Вось толькi на рэчку, можа, пакупаемся. Бачыце, як сонца смажыць, - з просьбаю ў голасе адказаў Кукуруза.
– Урокi, урокi трэба вучыць, а не купацца. Двоечнiк!
– буркнуў дзед i, закрактаўшы, падаўся з двара.
Я
з сумненнем глянуў на Кукурузу.– Нiчога, пойдзем, - цiха сказаў ён.
– Ведаю я тую "хвiлiнку". Як сустрэнуцца каля крамы з дзедам Салiвонам, то гадзiны тры прагавораць, не меней.
Хоць нiчога дзiўнага не было ў тым, што мы паплывём на чоўнах у плаўнi (колькi разоў ездзiлi i рыбу лавiць, i проста так катацца), а таму нi ў кога не магло ўзнiкнуць нiякiх падазрэнняў, але мы прабiралiся да ракi цiшком i ўвесь час, крадучыся, азiралiся. I нiводнага добрага чоўна не зачапiлi. Хаця ўсе яны былi прыткнутыя каля берага, i нам не забаранялася iх браць - тут быў i наш човен, i ажно тры чаўны дзеда Варавы (даўбанка i дзве пласкадонкi). Мы распранулiся i пераплылi на той бок на пясчаны астравок, дзе за вялiкiм кустом вырбалозу ляжала тая гнiлая, зношаная, як стары чаравiк, пласкадонка, з якой мы думалi зрабiць, але так i не зрабiлi падводную лодку i на якой тапiўся Ява. Мы яе пасля таго выпадку заканапацiлi, прасмалiлi, i яна хоць i прапускала ваду, але ўжо не танула. Калi вычэрпваць ваду, то можна было i плысцi. Тут жа, пад чоўнам, ляжала доўгае патрэсканае вясло, якое мы пазычылi ў дзеда Варавы. Ён i не заўважыў - у яго яшчэ дзесяць такiх вёслаў валяецца: i кароткiя - для даўбанкi, i доўгiя - для пласкадонак. У нас жа, ведаеце, як на пласкадонках ездзяць! Стоячы. Стаiш на карме (можна i на носе) i то з аднаго боку, то з другога вяслуеш. Таму вясло доўгае. Так веславаць - умець трэба. Калi не ўмееш, то - брык!
– i гадуй ракаў. Ну, мы з самага маленства ўсё ўмеем, нам не страшна.
– Конаўку якую вазьмi, а то цяжка будзе. Глянь, працякае ўсё ж, чарпак стары, - сказаў Кукуруза.
Адштурхнулiся мы вяслом i паплылi. Абагнулi астравок - i вось ужо ў чароце. Вузенькаю стружкаю плывём. Грабе Кукуруза - хоць i я добра вяслую, але ён большы майстар. Грабе цiха, асцярожна. Пiльнуецца. Стружка павiлястая, увесь час павароткi. Штурхнеш мацней, чым трэба, - раз!
– i човен ужо носам у чарот утыркнуўся. Адпiхвайся потым назад, выцягвай нос - марока! Добра грабе Кукуруза - нi разу чарот не клюнуў.
Я ляжу на носе, гляджу ў ваду. Вада празрыстая-празрыстая - усё да самага дна вiдаць: водарасцi, карчы. Вiдаць нават, як рыба шмыгае. Цiкава!
Усё далей i далей зашываемся мы ў плаўнi. Нечакана за паваротам адкрыўся шырокi плёс. Гладка - нi маршчынкi. Белыя i жоўтыя лiлеi параскiданыя паўсюль - як на малюнку. Пасярэдзiне - дзве качачкi-ныркi плаваюць. Заўважылi нас - i няма. Так хутка нырнулi, нiбыта iх i не было. Толькi гладкi плёс. Ажно бульк метраў за дваццаць - цi гэта яны, цi iншыя...
Зноў мы ў стружку ўплылi.
– Ш-ш-ш! С-с-с! Ш-ш-ш!
Качачкi праляцелi.
Паляўнiчы сезон не пачаўся, i яшчэ няпуджаныя птушкi хмарамi лётаюць над намi.
– Вось бы стрэльбу!
– кажа Кукуруза.
– Ага, - кажу я.
Плывём.
– Вунь тое месца, дзе я тапiўся, - з горыччу ўспомнiў Кукуруза.
– Цьфу!
– плюнуў я ў той бок.
Мы зноў выплылi на плёс, даволi вялiкi, на якiм нават гулялi пенiстыя хвалi (бо якраз пачаўся вецер) - як на сапраўдным моры. Гэта быў ужо пяты плёс, якi мы праплылi, i астравоў ужо з дзесятак абмiнулi. Я кожны раз пытаўся: "Можа, гэты? Цi гэты? Прыгожанькi ж бязлюдны востраў. Тое, што трэба". Але Кукуруза думаў па-свойму, i ўсе тыя астравы ён забракаваў. Па розных прычынах. Той быў вельмi маленькi - няма дзе разгуляцца. У гэтага берагi надта ўжо чаротам зараслi - да вады цяжка даставацца. На тым дрэў няма - дзе ж ламачча на вогнiшча браць? I так далей.