Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Тарэадоры з Васюкоўкi (на белорусском языке)
Шрифт:

Адным словам, граматыка майму сябру, як кажуць, яшчэ i асабiста патрэбна. Выдатнiцы непiсьменны лiст не напiшаш. Лепей адразу ў палонку галавой.

Малайчына, Рэнь, сядай!
– кажа Галiна Сiдараўна.

I мой сябар, разамлелы ад гордасцi, павольна iдзе на месца. Сеўшы за парту, Ява некалькi хвiлiн маўчыць - пакуль не ўцiхнуць пачуццi, выклiканыя пахвалой настаўнiцы. Потым схiляецца да мяне i шэпча:

– Дык што, выпрабуем?

– Давай, - кажу я.

Мы нахiляемся i засоўваем галовы пад парту. Ява вымае з-за пазухi плоскую бляшанку з-пад цукерак, з якой тырчаць розныя вiнцiкi, шпунцiкi i дроцiкi. Гэта вынайдзенае намi механiчнае прыстасаванне для расшпiльвання гузiкаў. Афiцыйнай назвы ў яго яшчэ няма, таму называем яго проста - "штукакенцыя" (не "штука",

не "штукенцыя", а менавiта "штукакенцыя", бо кожнае вынаходства абавязкова павiнна мець сваю назву). Дзеянне "штукакенцыi" даволi простае: прыкладваеш да гузiка, нацiскаеш на кнопку - i гатова. Толькi спачатку трэба, вядома, завесцi спружыну. I вось Ява бярэ i пачынае заводзiць. Вядома, гэта не на транзiстарах, але...

– Крракк!..
– раптам звонка на ўвесь клас клацае спружына i, выскачыўшы з каробкi, б'е знiзу Сцёпу Карафольку, якi сядзiць перад намi. Карафолька ўскрыквае.

– У, расцяпа!
– сiплю я на Яву.

Але позна. Як гром з неба, раздаецца над намi гнеўны голас Галiны Сiдараўны:

– Заўгародны i Рэнь, што ў вас такое?..

Чырвоныя, як мак, вылазiм мы з-пад парты.

Навучальны год пачаўся...

Поделиться с друзьями: