Тарэадоры з Васюкоўкi (на белорусском языке)
Шрифт:
– Не выдумляй, сынок, - падхапiлася мацi.
– Яшчэ i дакторка казала, што табе да мора трэба. Гланды ў цябе...
– Няма ў мяне нiякiх гландаў. Не паеду я.
– Паедзеш, паедзеш, - у голасе бацькi ўжо звiнеў метал.
– Не паеду.
– Ты як, разумееш, з бацькам размаўляеш? Ой, глядзi, вазьму дзягу!
– Ну i бярыце. Толькi ў нас у краiне не б'юць дзяцей. Дзяцей б'юць толькi iмперыялiсты, падпальшчыкi вайны.
– Ты... ты... ты, - ускiпеў бацька i ўжо замахнуўся дзягай, але тут мацi кiнулася на абарону, абхапiла бацьку рукамi i, адштурхоўваючы, пачала цяснiць яго ў iншы пакой. Выцягнуўшы шыю, бацька
– Ну, цяпер, разумееш, ты такi не паедзеш! Вось!
– i ён выхапiў з кiшэнi пуцёўку i пачаў iрваць.
– Вось! Вось! Замест таго каб, разумееш, у моры хлюпацца, будзеш... будзеш... Гульнi табе тут, разумееш, не будзе! Не будзе! Я табе пакажу, разумееш, характар паказваць! Малы яшчэ. У мяне таксама, разумееш, характар ёсць. Вось! Вось!
Не пуцёўку - маё сэрца ён iрваў на кавалкi. Белымi папяровымi кавалачкамi бязгучна падалi на падлогу сiняе мора, белыя караблi, чайкi i альбатросы.
Слёзы закiпалi ў маiх вачах.
– I няхай сабе!
– крыкнуў я i як шалёны выскачыў з хаты.
...Я сядзеў у густым, непралазным бур'яне за клуняю i шморгаў носам. У носе свярбела i шчыпала, як пасля газiроўкi. А ў сэрцы была тая пустая халодная прорва, калi адчуваеш, што ўжо нiчога не вярнуць. Ну i няхай! Не патрэбны мне вашыя караблi i альбатросы... "Але ж ты сам гэтага хацеў?" Так, сам. Вядома, сам. Але... "Цi, можа, ты думаў, што цябе будуць упрошваць, на каленi перад табой стануць, потым пабягуць да дзеда Варавы, пераканаюць яго, што з работай на лета можна ехаць у лагер, i вы з Явам спакойненька паедзеце? Ты гэта думаў?" Не. Але...
Так, мабыць, адчувае сябе чалавек, якi iдзе за свайго сябра нават на смерць. Складанае, але высакароднае пачуццё!
I дзеля Явы - я гатовы. Вы ж проста не ведаеце, што гэта за хлопец - Ява, як мы з iм пасябравалi.
Вось я раскажу вам...
РАЗДЗЕЛ IX,
у якiм Паўлуша расказвае, як ён пасябраваў з Явам
Да чацвёртага класа я з iм не сябраваў. Ён быў "урэдны".
Так мне здавалася.
Бо ён пры ўсiх мяне ў лужыну штурхнуў, калi я ягоную шапку на вярбу закiнуў. А я быў у новенькiх штанах. Мне мама толькi ранiцай iх у раймагу купiла. I тымi новенькiмi штанамi я ў саменькую гразюку сеў. I Ганька Грабянючка так смяялася, так смяялася, што ў яе ажно булька з носа выскачыла.
Я сябраваў з Антосiкам Мацыеўскiм. Ён мяне малiнай частаваў. У iхнiм садзе было шмат малiны, а ў нашым не было. А малiна з малаком - вы ж ведаеце!
Я думаў, што буду сябраваць з Антосiкам i есцi малiну аж да старасцi. Але...
Быў сонечны цёплы вераснёвы дзень. Мы сядзелi на баштане i з прыцмокваннем хрумалi кавуны.
Вы не былi на нашым баштане? О-о! Тады вы нiчога не ведаеце. Такога гарода няма нiдзе. Точна! Канца-краю не вiдаць. I кавуноў - тысячы, мiльёны... I ўсе паласатыя. Як тыгры. Тысячы, мiльёны тыграў. Я жывых бачыў у цырку. У Кiеве. Але хiба там былi тыгры. Наш дзед Салiвон - стораж - во гэта "тыгр!" Ох i б'ецца ж! Як улупiць сваёй кашчавай лапай па нагавiцах - два днi чухаешся. Ён чамусьцi не любiў, калi мы самi бралi кавуны з баштана. Ён любiў, каб мы прасiлi. А мы не любiлi прасiць... Яны тады не такiя смачныя.
Карацей, мы сядзелi на баштане i хрумалi кавуны. Дзеда не было. I блiзка не вiдаць. Ён пайшоў у сельмаг па цыгарэты. Мы бачылi. I мы былi спакойныя. Ён там абавязкова сустрэне каго-небудзь са старых дружбакоў, дзеда Вараву напрыклад, i яны завядуць
пра амерыканскiх агрэсараў цi рэваншыстаў да змяркання. Дзед Салiвон цэлымi днямi слухаў на баштане транзiстар "Атмасфера", што купiў у сельмагу, i яго проста распiрала ад розных навiн.Дык вось, мы сядзелi i хрумалi. Ды ўжо i не хрумалi нават. Адзiн толькi таўстун Рыгорка Сала хрумаў - той мог дзень i ноч есцi. А мы ўсе сядзелi i цяжка дыхалi.
Во панаядалiся! Як кажуць, ад пуза. Далей есцi ўжо няма сiл - няма куды.
Мы сядзелi пад вялiзнаю гарою кавуноў - па iх заўтра прыедуць машыны.
I есцi няможна, i кiнуць гэты кавуновы рай сiл няма - калi яшчэ так пашчасцiць, каб дзеда не было, ды i вывезуць iх заўтра!
Паглядзеў тады Сцёпа Карафолька на гару кавуноў i кажа:
– Здаравенная ўсё ж такi! Сапраўдная табе эгiпецкая пiрамiда!
– Га? Што? Каго?
– не ўцямiлi мы. Сцёпу мы не любiлi. Ён заўсёды нас падводзiў.
Бо заўсёды:
– А вось Сцёпа, бачыш...
– А чаму Сцёпа...
– А паглядзi на Сцёпу...
I - плясь! плясь! плясь!
"А каб табе, Сцёпа, чыр на носе выскачыў!" - думалася ў такiя хвiлiны.
Але дзе-калi мы прабачалi Сцёпу за тое, што, на нашу думку, ён багата чаго ведаў. Бо чытаў i ўдзень i ўначы. I быў для нас хадзячым даведнiкам.
Вось i зараз.
– А... што гэта такое - эгiпецкiя пiрамiды?
– злуючы, запытаў Рыгорка Сала.
– Не ведаеш, барахольшчык? Гэта такiя грабнiцы здаравенныя ў Эгiпце. У iх эгiпецкiх цароў-фараонаў хавалi. Шмат стагоддзяў таму. Да гэтага часу стаяць, як новенькiя, i турысты з усiх краiн ездзяць паглядзець на iх.
– Ага, гэта ў пятым класе праходзяць, я ў братавым падручнiку бачыў, пацвердзiў Антосiк.
– А я па тэлевiзары ў кiначасопiсе, - сказаў Вася Дзяркач.
– Ну i што?
– запытаў я.
– А як жа гуляць?
– Як? Хм!
– пагардлiва хмыкнуў Сцёпа.
– Выберам сярод нас фараона. Ён памрэ, i мы яго пахаваем. I пiрамiду зробiм. З кавуноў.
– А што, гэта - во!
– у Явы загарэлiся вочы.
– Цiкава! Даём!
– Хлопцы! Ды вы што! Цьфу!
– сказаў я.
– На чорта нам у таго смярдзючага фараона гуляць! У мерцвяка! Вось табе весела - у пахаванне гуляць! Ха-ха!.. Давайце лепш у пагранiчнiка i шпiёна. Я згодны шпiёнам!
– Стары! Дамовiлiся - усё!
– рашуча сказаў Ява.
– Давай палiчым, хто фараон. Ну! Кацiлася торба з высокага горба, а ў той торбе...
Я! Так i ведаў. Чула маё сэрца.
– Стары! Папраўдзе!
– сказаў Сцёпа Карафолька. Гэта мы ад тых паляўнiчых перанялi "стары".
Я ўздыхнуў.
Мне заўсёды не шанцавала. У што б мы нi гулялi, мне заўсёды даводзiлася быць то разбойнiкам, то шпiёнам, то злодзеем, то фашыстам, то беляком. Карацей, ворагам. Я ўжо нават не памятаю, калi быў нашым, савецкiм. Я так любiў нашых! А заўсёды быў ворагам.
– Стары! Нiчога, не хвалюйся! Табе ў каханнi пашанцуе! Точна! Ёсць такая прыкмета!
– супакойваюць мяне хлопцы.
– Вунь Грабянючка на цябе заглядваецца.
– Падавiцеся вы сваiм каханнем. Пляваў я на гэтае каханне! Трыста гадоў! з нянавiсцю цадзiў я праз зубы i плёўся займаць свае варожыя пазiцыi.
Нават калi Сцёпа Карафолька толькi пачаў гаварыць пра тую эгiпецкую пiрамiду, я ўжо не сумняваўся, што фараонам буду менавiта я. I не памылiўся.
– Ну, дык што рабiць?
– сумна запытаў я.