Тарэадоры з Васюкоўкi (на белорусском языке)
Шрифт:
Потым Аксана чытала вершы Маякоўскага. Добра чытала, толькi вельмi крычала - пэўна, ажно ў вёсцы чутно было.
А потым пачалi купацца. Iгар плаваў кролем, Сашка-"штурман" брасам, ды i Валька нядрэнна плавала (праўда, па-дзявочаму, задраўшы галаву i фыркаючы, як кацяня). Але скакаць у ваду з вярбы нiхто не ўмеў. I вось тут мой сябар Кукуруза паказаў, што такое васюкоўскiя хлопцы. Уздзёрся на саменькую вершалiну, разгайдаўся, як малпа, на галiне i я-ак скокнуў - амаль хвiлiну ляцеў i амаль на сярэдзiну плёса заляцеў. Усе толькi ахнулi. А важаты сказаў:
– Малайчына! З цябе можа атрымацца добры спартсмен.
Кукуруза ажно пачырванеў ад задавальнення.
Мяне распiрала, i я захацеў даказаць, што я таксама геройскi хлопец. Я папляваў на рукi i пашкробся на вярбу. Але мяне напаткала няўдача. Прыкрая, жахлiвая няўдача. Я зачапiўся за сучок i разарваў трусы, нават рызiнка лопнула. Пра тое, каб скакаць, i размовы не магло быць. Прытрымлiваючы сваё няшчасце адной рукою i ледзь не заплакаўшы ад сораму, я спусцiўся ўнiз. Але нiхто не стаў здзекавацца з мяне. "Нiчога, бывае. З кожным можа такое здарыцца", - супакойвалi мяне ўсе. Я толькi ўздыхаў i ад прыкрасцi махаў рукою. Дзяўчаткi прапанавалi мне зашыць трусы, але я катэгарычна адмовiўся. Сядзець галяком, пакуль дзяўчаты будуць зашываць парванае, - лепей утапiцца! Я ўзяў у iх толькi iголку з нiткаю i палез у будан - зашываць сваю ганьбу. Там, у цемры, доўга i няўмела я торкаў iголкаю, пакалоўшы сабе пальцы i каўтаючы слёзы сораму.
Неспадзявана мой позiрк упаў на кнiжку, што ляжала ў кутку будана, прыкрытая лiсцем. Я зацiкавiўся, пацягнуў яе. Гэта была "Граматыка". Я спачатку здзiвiўся, але потым успомнiў, што Кукуруза яе ўзяў, каб пусцiць пыл у дзедавы вочы.
У "Граматыку" быў закладзены сшытак. Я разгарнуў гэты сшытак (няхай прабачыць мне мой сябар такую цiкавасць!). На першай старонцы пачынаўся "Дзённiк Рабiнзона Кукурузы". Што там - вы ўжо ведаеце: "прыгоды" i "непрыемнасцi" першага дня. "А што далей?" - зацiкавiўся я. Перагарнуў старонку - i вылупiў вочы. Далей iшлi практыкаваннi. Амаль палавiна сшытка была спiсана практыкаваннямi з падручнiка - i на дзеясловы, i на назоўнiкi, i на прыметнiкi.
Практыкаваннi былi напiсаны алоўкам - таксама, як i дзённiк. Можна было не сумнявацца - усё гэта пiсалася ўжо тут, на востраве.
Дык вось яно што!
Рабiнзон Кукуруза, якi збiраўся пражыць на бязлюдным востраве дваццаць восем гадоў, два месяцы i дзевятнаццаць дзён, рыхтаваўся да дыктанту.
Ах ты ж хiтрун! Ах ты вужака! Твая гордасць, твая шалёная гордасць атамана не дазволiла прызнацца, што ты старанна рыхтуешся да дыктанту, i ты ўцёк ад людскiх вачэй на бязлюдны востраў i зубрыш граматыку. Ну, чакай! Я табе... А дарэчы, што "чакай"? Хiба я скажу яму што-небудзь?! Хiба я хачу, каб ён застаўся на другi год? Ды не! Вядома ж, не! I я нiчога яму не скажу, нi слова, нi паўслова. Няхай думае, што я нi аб чым не здагадваюся. Няхай думае!
Я хуценька паклаў сшытак i "Граматыку" на месца i прыцерушыў лiсцем, як i не чапаў.
Ад гэтага адкрыцця мне адразу зрабiлася лёгка i весела - нiбыта пасля дажджу сонейка засвяцiла. Пра свой сорам я i думаць перастаў. Зусiм iншым чалавекам выскачыў я з будана. Усе заўважылi перамену ў маiм настроi i цяпер смела пачалi насмiхацца. Неспадзявана з плёса данеслася:
– Го-го! Вось вы дзе!
Да вострава падплываў яшчэ адзiн човен. У чоўне сядзелi Рыгорка Бардадзiм i некалькi нашых хлопцаў-юннатаў.
–
Амаль гадзiну вас шукаем, - сказаў важатаму Бардадзiм, вылезшы на бераг.– Нас Фарадзеевiч прыслаў. Запрашае вас да сябе. Хоча паказаць свае новыя гатункi гароднiны i садавiны. Пачаставаць хоча.
– Ой! Навошта ж я так наелася!
– у роспачы ўскрыкнула Аксана.
Усе засмяялiся.
– Нiчога! Пакуль даедзем, утрусiцца, - супакоiў яе важаты.
– Ну што ж, сябры, давайце збiрацца!
Пачалася мiтусня.
– О! А вы тут што робiце, басякi?
– здзiўлена запытаў Бардадзiм, заўважыўшы нас.
– У iх справа. Сакрэтная!
– таямнiча сказала Аксана.
– Што-о?
– скрывiўся Бардадзiм.
– Справа? Якая справа? У гэтых? У гэтых жэўжыкаў? Гэта ж вядомыя ў вёсцы басякi. Мабыць, нешта ўжо прыдумалi, нейкае глупства. Акрамя глупстваў, нiякiх справаў у iх не бывае...
Нiхто нават не засмяяўся. Мабыць, усiм было нiякавата, i ўсе маўчалi.
Мы стаялi чырвоныя, як два памiдоры.
Мы хацелi правалiцца скрозь зямлю.
Эх! Калi б мы былi такiя дужыя, як ты! Мы б табе паказалi! "Справаў! Справаў!" - гаварыць спачатку навучыся!
– I нiякiя яны не басякi, а харошыя хлопцы!
– адрэзала раптам Валька.
– Правiльна!
– падхапiў Iгар.
– Харошыя! Харошыя! Харошыя!
– заверашчала Аксана.
– Толькi так!
– крыкнуў Сашка-"штурман".
– Ну, няхай! Няхай! Няхай!
– замахаў рукамi Бардадзiм.
– Вы - нашы госцi, не будзем сварыцца. Паехалi хутчэй! Фарадзеевiч даўно чакае.
Нас абступiлi Iгар, Валька, Сашка-"штурман" i iншыя пiянеры:
– Да пабачэння!
– Бывайце!
– Бывайце здаровы!
Мы ўсiм па чарзе пацiскалi рукi. I тут Валька сказала:
– Шкада, што мы не даведаемся, як закончыцца ваша сакрэтная справа...
Яна так аб гэтым шчыра шкадавала, што Кукуруза зноў пачырванеў. I раптам у Вальчыных вачах успыхнулi агеньчыкi:
– А ведаеце што! А вы напiшыце нам! Я вам пакiну адрас, а вы напiшаце, добра?
– Напiшыце!
– Вядома!
– Няхай напiшуць абавязкова!
– Напiшыце! Напiшыце!
– Толькi так!
– як адрэзаў Сашка-"штурман".
А Валька пiсала ўжо на нейкай паперчыне адрас.
– На, - сказала яна, працягваючы паперку Кукурузе.
– Толькi глядзi, не згубi!
Кукуруза нiчога не сказаў - моўчкi засунуў паперку за пазуху.
Яны селi ў чоўны.
– Давайце заспяваем на развiтанне песню!
– прапанавала Валька.
– Заводзь, Сашка!
I яны заспявалi.
Мы доўга стаялi на беразе. Iх даўно ўжо не было вiдна, а песня яшчэ далятала з-за чаратоў i расплывалася па ўсiх плаўнях. Песня была пра дружбу.
Кукуруза доўга ляжаў у траве на палянцы i моўчкi глядзеў у неба. Я таксама ляжаў i глядзеў. Неба - яно такое, што на яго можна глядзець i глядзець. Гадзiнамi. Глядзець i думаць. Я не ведаю, пра што думаў Кукуруза, але я зусiм не здзiвiўся, калi ён раптам уздыхнуў i сказаў:
– Так, зараз тэхнiка, яна не тое што... а наогул... вядома... Кажуць, у такiм вось гузiку - прыёмнiк, у партсiгары - тэлевiзар. А фотаапарат - дык зусiм пад пазногаць схаваць можна...
– Што ж ты хочаш - на транзiстарах, на паўправаднiках, - сказаў я i пачырванеў.