Трывожнае шчасце
Шрифт:
— Сам Булат. Будзе ўпаўнаважаны на ўсю пасяўную.
Поўнае прозвішча начальніка райаддзела НКУС (цяпер ужо МДБ, бо месяц назад наркаматы сталі міністэрствамі) было Булатаў. «Булат» — Пятро пачуў упершыню, здзівіўся i не разумеў, чаму ў старога такія спалоханыя вочы. Бываюць жа ў ix сакратары райкома, заглянуў аднойчы сакратар абкома. Заязджаў нарком земляробства. Няўжо Булатаў вышэй за ix?
Пятро ведаў гэтага чалавека. Як ведаў? Больш правільна сказаць: бачыў многа разоў. Капітан заўсёды сядзеў у прэзідыумах пленумаў, актываў, на пасяджэннях бюро райкома i… заўсёды маўчаў — ні разу не выступіў па пытаннях, якія абмяркоўвалі камуністы раёна.
У кабінеце Бабкова
Пятро ішоў, збіраючыся сказаць упаўнаважанаму, што зрываць настаўніка з урока нельга, што сакратар райкома Уладзімір Іванавіч Лялькевіч ніколі гэтага сабе не дазваляе. Але на парозе сумеўся, бадай спалохаўся. Узлаваўся на сябе: адкуль яно, гэтае недарэчнае пачуццё? Армія выхавала, ці што, — боязь вышэйшых начальнікаў? Дык не ж! Да таго ж Крывароцькі, хоць той часам быў даволі круты, ён, Пятро, заўсёды заходзіў не толькі смела, але нават з прыемнасцю: камандзір дывізіёна быў цікавы ва ўсіх праявах свайго характару — добры i злосны, задумлівы i насмешлівы…
Пятро сказаў усім па-школьнаму:
— Дзень добры.
Бабкоў адрэкамендаваў:
— Сакратар наш — таварыш Шапятовіч.
— Ведаю, — сказаў Булатаў. У яго быў дзіўны голас — ціхі, тонкі, нейкі жаноча-дзіцячы. Пятро падумаў: ці не таму чалавек гэты публічна не выступае. Голас яго ніяк не пасаваў да выгляду — высокі брунет з чыстым, як у дзяўчыны, быццам ні разу яшчэ не галіўся, прыгожым выпешчаным тварам.
Булатаў сядзеў за старшынскім сталом, засланым чырвонай тканінай, так бязлітасна заплямленай фіялетавым чарнілам, што чырвонымі на ёй асталіся адны краі, што звісалі. Ён i тут маўчаў, разглядаў прысутных, здавалася, абыякава, як бы сумуючы, але сапраўды, як пасля прыкмеціў Пятро, даволі пранікліва.
Гаварыў загадчык райфінаддзела Рабіновіч — распякаў Бабкова i Грамыку за тое, што калгасы не пачалі яшчэ сяўбы.
— Слухайце, у вас жа пяскі. На вас надзея была, а вы падводзіце ўвесь раён. Хто дасць працэнт, калі не вы?
— Заўтра выедзем у поле, — абяцаў Бабкоў.
— Рана. Халодная зямля, — падаў голас Панас.
— Таварыш Грамыка! Ты яе мацаў? Халодная — гарачая…
— Мацаў. Капаў. Мерзлата. Мой дзед некалі скідаў штаны i садзіўся на зямлю. Так правяраў, ці можна сеяць…
— Слухай, Грамыка, табе такі скінуць штаны. Я не хачу цябе палохаць, але я добра ведаю, каму ix скідаюць. Глядзі,— пагразіў Рабіновіч пальцам.
— Абрам Навумавіч, не палохай бабу, як кажуць… Ты сеяў калі-небудзь? — з усмешачкай спытаў старшыня калгаса.
— Што ты мяне пытаеш? Што ты мяне пытаеш? На што ты намякаеш? Я, можа, больш за цябе сеяў. А ты мне тут пра дзедавы штаны расказваеш! Дзедаўскімі метадамі кіруеш, таварыш Грамыка! Вось пра што падумай!
— Ды сказаў я, што заўтра ўсе выедуць у поле. Выедзем, Панас Астапавіч? — I Бабкоў, які хадзіў па кабінеце i цёр сваю руку, хітра падміргнуў: маўляў, абяцай, няхай адчэпяцца.
Пятро ўбачыў, што Булатаў злавіў гэтае падміргванне. Чакаў, што зараз ён умяшаецца ў гэтую даволі шумную размову. Але неспадзявана не толькі для яго, але, напэўна, для ўсіх, жаноча-дзіцячы голас спытаў зусім пра іншае:
— Шапятовіч! Які вы ўрок давалі?
Усе адразу змоўклі.
— Гісторыю ў сёмым.
— Што праходзілі?
— Траяна.
— Каго?
— Рымская імперыя пры імператару Траяне.
— Ыгы. — Капітан задумаўся, быццам успамінаў гісторыю, якую даўно вучыў.
Усе чакалі, што пасля гэтых фармальных —
для знаемства — пытанняў будзе працягнута размова пра сяўбу. Але Булатаў спытаў, хоць i дзіцячым голасам, але паважна, як экзаменатар:— Чым праславіўся Траян?
I Пятро адказаў, як вучань, толькі што не падняўся з лаўкі (пасля ўспамінаў гэты вучнёўскі адказ i чырванеў ад сораму):
— Ён зрабіў, па сутнасці, апошнюю спробу аднавіць былую веліч імперыі. Рабіў паходы, заваёўваў землі…
— Агрэсар, значыцца, быў?
— Агрэсар.
— Было ix у гісторыі, гітлераў гэтых, — уставіў Бабкоў.
— Траянскі конь — яго? — спытаў Булатаў.
Пятро зразумеў, што капітан у гісторыі, як кажуць, ні вуха ні рыла. Вось тут бы i паказаць яго невуцтва перад усімі гэтымi людзьмі. Дык не ж, не хапіла духу, не адважыўся — чамусьці пацвердзіў яўную лухту:
— Яго.
Булатаў усміхнуўся задаволена: паказаў прысутным, што ён ведае гісторыю не горш за ix сакратара, у якога хапіла зазнайства не з'явіцца адразу па выкліку раённых упаўнаважаных.
Пазяхнуўшы, вярнуўся да справы — сказаў Рабіновічу:
— Добра. Запішы, што заўтра ўсе калгасы выедуць у поле. Колькі плугоў?
Бабкоў разгубіўся.
Грамыка адказаў:
— У мяне — восем.
— Чаму толькі восем?
— У кал race семнаццаць коней.
— Ну, дык колькі ты можаш запрэгчы? — ухапіўся маленькі рухавы Рабіновіч, паказваючы сваю ўпаўнаважыцкую актыўнасць.
У Панаса пабялелі зрэнкі i напяліся на шыі вены.
— Восем, — сціснуўшы зубы, сказаў так, што Булатаў рэзка падняў галаву, пільна ўгледзеўся ў яго. — За коней адказваю я! I калі яны падохнуць… — I ўжо спакойна растлумачыў начальніку аддзела дзяржбяспекі: — Да вайны не такія коні был i, i то аралі на пары. А цяпер зямля задзірванела.
Булатаў зразумеў i адвёў позірк на акно, зноў як бы выключыўся з размовы пра справы, даўшы поўную свабоду загадчыку райфа.
Бабкоў на краі стала рабіў чырвоным алоўкам на газеце падлікі i рапартаваў:
— «Ударнік» — 8, «Асвета» — 22, Варашылава — 38, «Чырвоныя пяскі» — 11…
Рабіновіч занатоўваў гэтыя лічбы ў нейкую квітанцыйную кніжку.
Пятро ведаў, што не выедуць усе калгасы заўтра ў поле, a калі хто i выедзе, то столькі плугоў, колькі называе Іван Дзямідавіч, нідзе не будзе. Не можа быць. У тым жа калгасе імя Варашылава, які лічыцца багацейшым у раёне, усяго сорак пяць коней. A галоўнае — землі яго зарэчныя, заліўныя, лепшыя ў гэтай лясной зоне, яшчэ, па сутнасці, усе пад вадой — коней патопіш. З гэтага калгаса дзеці ў школу не ходзяць з-за паводкі. Толькі на чоўне туды можна дабрацца. Ca столі Бабкоў бярэ лічбы. Нават плугоў столькі няма. У яго, сакратара, усё запісана дакладна. Які тыдзень назад на партсходзе пра гэта гаварылі, i размова камуністаў была шчырая, без дыпламатыі. Людзі па-гаспадарску думалі, як наладзіць працу так, каб пасеяць больш i ў лепшыя тэрміны.
На якое ж ліха Бабкову здалася цяпер гэтая ліпа? Падумаў бы хоць, што ўсе звесткі пра цяглавую сілу i сельгасінвентар ёсць i ў райкоме i ў райвыканкоме. Разумныя ўпаўнаважаныя маглі б мець ix у сябе. Падумаў бы, што такімі абяцаннямі ставіць пад удар усіх — сябе, старшынь калгасаў, партарганізацыю: могуць жа праверыць праз колькі дзён. Што тады скажуць пра ix партыйную сумленнасць? Пятро ўжо раскрыў рот, каб запярэчыць Бабкову, але нешта стрымала яго. Ён паважаў гэтага старога дзівака i фантазёра i ведаў, што ў раёне i так яго часта клююць. А тут яшчэ ён выставіць яго падманшчыкам, хлусам перад гэтым… Булатам? Не будзе тады добрага суседства (яны жывуць у адным доме), сяброўства, дружнай працы. А яму хочацца з усімі працаваць дружна.