Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Шрифт:

— Сабраліся: адзін сухарукі, другі суханогі. Два боты — пара.

— Дык гэты хоць сваю міну п'яны разбіраў. А дзе той нагу пакалечыў?

— А той немцам яйкі памагаў збіраць. — Гэта пра Капыла, хоць усім вядома, што кульгавы ён не з вайны, а яшчэ з дзіцячых год. За кожным словам — пакручастая лаянка. Асабліва стараўся аднарукі Рыгор Прышчэпа.

Бабкоў «закіпеў»:

— Пазваню ў міліцыю. Дакуль трываць? Працаваць не даюць. Добрых людзей з панталыку збіваюць. Я ім — што? Я — савецкая ўлада на сённяшні дзень. А выпады ix што? Гэта ж антысавецкая прапаганда.

Грамыка паморшчыўся, быццам яму

забалела.

— Не кідайся, Дзямідавіч, словамі. Антысавецкая! Што яны — за Гітлера рукі ды ногі палажылі, калекамі пасталі?

— Але нікому не дадзена права хуліганіць!

— Выпілі хлопцы — няхай памянташаць языкамі. Стомяцца — разыдуцца. Вокны ж не б'юць.

— А ты хацеў, каб вокны білі?!

— Дамо волю — i да вокнаў дабяруцца, — адкашляўшыся, прахрыпеў Капыл.

— Эх, спалохаліся! — зняважліва да Бабкова i Капыла хмыкнуў Міхайла Атрошчанка, старшыня сельпо, таксама інвалід, без правага вока, з апаленай шчакой. Весела засмяяўся: — Дазволь, Шапятовіч, я з імі пагавару. Люба-міла будзе паслухаць. Шпяктакль!

Пятро ведаў, як Атрошчанка гаворыць. Чуў. Нікога, бадай, інваліды так не скланяюць, як яго. Але i паважаюць — свой. Ніхто з кіраўніцтва не ўмее так «крыць», як ён. Разыдзецца — то ix дзесяцёра не могуць перамацюкаць яго аднаго. Пятро мусіў пасарамаціць гандляра на партийным сходзе. Таму ён цяпер i прасіў дазволу.

Ляпнулі дзверы ў медпункце, i на вуліцы з'явілася Саша.

Пятро пазіраў у акно. Інваліды, пэўна, забыліся, што доктарка можа быць тут. Убачылі — трохі сумеліся.

Саша імкліва саскочыла з ганка, стала перад імі. Белы халат быў накінуты на плечы, вецер развяваў яго, i гэта надавала маленькай жанчыне ваяўнічы выгляд — стаяла, як Напалеон перад войскам.

Пятро ажно залюбаваўся жонкай.

— Ну i красунчыкі,— працягнула яна, дакорліва ківаючы галавой. — А словы, словы — сцены пачырванелі. Я хацела ватай вушы затыкаць.

— Прабачце, Аляксандра Фёдараўна, — апусціў галаву Вася Нізавец, самы малады i самы няшчасны — без абедзвюх ног; ён сядзеў на пясчанай сцежцы, прывязаны да сваёй прымітыўнай каляскі — дошкі на маленькіх колах.

— Школа побач вунь, — дакарала Саша, ужо звяртаючыся да старэйшых — да Прышчэпы, да Асадчага. — Дзеці вашы. Пасаромеліся б.

— Але, дзеці! — згадзіўся Прышчэпа i па-камандзірску загадаў: — Усё, браткі! Языкі на замок! Хто распусціць — месца ў нашай кампаніі не будзе!

— А за што гэта вы, галубочкі, напіліся? Дома бульбіны няма…

Пятру нават страшна зрабілася. Пашле зараз каторы: што табе да таго, маладзіца? Не. Пераглянуліся — маўчаць.

— Зноў чый-небудзь гадзіннік залажылі? Прызнайцеся. Ну, я гэтую шынкарку злаўлю! Адкрыла лавачку! Карчма, а не сельпо! I старога спаднічніка аблытала. Яшчэ член парты!! — Гэта Саша пра Атрошчанку.

Старшыня сельпо ўсхапіўся з месца, але да акна не наблізіўся.

— Ну i піла ж у цябе, Андрэевіч, а не жонка. У мяне брытва, ну, а твая вастрэйшая. Хаця б перад гэтымі крыкунамі не мітынгавала. Сказаў бы ты ёй.

— Ідзі скажы, — засмяяўся Грамыка, ведаючы, што Атрошчанка баіцца Сашы гэтак жа, як і Бабкоў. Яна не можа дараваць, што ён, бацька чацвярых дзяцей, дзве дачкi— нявесты, «круціць любоў» ca сваёй крамшчыцай — удавой Гашай. I заўсёды рэжа праўду ў вочы.

— Каму-каму, а вам, Вася, нельга ж піць. Hi

кроплі. Вам гэта горш за любую атруту…

Вася закрычаў:

— А на чорта яно мне, жыццё такое?

— Ну i дурань, — ласкава, някрыўдна, неяк зусім па-мацярынску ўпікнула Саша. — Адзін ты такі? Ці мы з Надзяй вінаваты, што цябе Гітлер скалечыў?

— Аляксандра Фёдараўна! — крыкнуў Вася, стукнуўшы сабе ў грудзі дошчачкамі, якімі абапіраўся аб зямлю, каб ехаць на сваёй калясцы.

— А навошта ты мучыш i яе i сябе? Ссохла дзяўчына. Кожны дзень слёзы лье. Завошта ты яе караеш? За тое, што пяць год чакала? I кахае цяпер…

— Шкадуе яна мяне, а не кахае, — апусціўшы галаву, прашаптаў Вася i тут жа схамянуўся, мабыць, засаромеўшыся сваёй слабасці; зноў крыкнуў: — А мне жаласці не трэба! Нічыёй!

— А якая ж гэта любоў без жаласці? Усе мы вас шкадуем.

— Жаніся, Вася! Апошнія штаны прадамо, а вяселле згуляем, — весела сказаў Іван Асадчы, які вось ужо два гады закаваны ў стальны карсет, бо пашкоджаны пазваночнік. Між іншым, толькі ён адзін не п'е, бо ведае, што яму гэта — смерць. Але ў кампаніі заўсёды i сваю долю на выпіўку ўкладае. Бабкоў сцвярджае, што гэта ён верхаводзіць у групе i падбівае інвалідаў «каламуціць ваду». Хоць звычайна шуміць больш за ўсіх Рыгор Прышчэпа.

— Вы, Іван Аляксеевіч, не жартавалі б, а сур'ёзна пагаварылі б з таварышам сваім. Гэта — яго жыццё, яго лёс. I яе, Надзін.

— A праўда, Вася, чаму ты ламаешся? Надзя — гэта, ведаеш, якая баба? Як мая Галя. Такая на руках будзе насіць усё жыццё, — раптам горача i сур'ёзна пачаў угаворваць

Васю Прышчэпа.

Яго падтрымалі другія. А Саша — як добры дырыжор перад гэтым хорам.

Атрошчанка пакруціў галавой:

— Вот умее яна з імі пагаварыць!

— Хто — Шура? Будзь спакойны! Яна яшчэ i з табой пагаворыць! — зноў засмяяўся Грамыка i тут жа запатрабаваў: — Давай, Халімон, гані далей. Няма калі сядзець тут. Сеяць трэба.

Капыл пачаў чытаць прозвішчы з гаспадарчаи кнігі. Тлумачыў, якая сям'я, як жыве; ён ведаў усе восемсот двароў — ва ўсіх вёсках i пасёлках. Вырашылі, каму памагчы. Часам спрачаліся. Пятро прыкмеціў, што Капыл пра усіх усе ведае, усе грахі ўспамінае — хто ў калгас не хацеў уступаць, каго да вайны яшчэ судзілі за кражу арцельных гуркоў, а вось пра грахі фашысцкай акупацыі забывав. Тады нагадвае Каця Прымакова. У яе да ўсіх, хто служыў немцам, — лютая нянавісць. Як у Сашы. Можа, праз гэта шмат у чым такія розныя, яны — не сказаць, што сябруюць, але жывуць i працуюць дружна. Саша нават падкормлівае, чым можа, паўтарагадовых блізнят Каці, дзяцей гарачай любові Каці да афіцэраў той часці, якая вызваліла ix сяло i некаторы час стаяла тут на адпачынку — збіралі сілы, каб фарсіраваць Сож i Дняпро.

Галасы за акном замінаюць. Але пакуль там угаворваюць Васю жаніцца, пакуль Саша горача даказвае, што такое жаночае каханне, якога дурні-мужчыны амаль ніколі не разумеюць, — працаваць можна, хоць i не вельмі засяроджана.

Але за акном зноў пачынаюць пра тое, што не можа не адарваць ix, членаў выканкома, ад спіса, ад ячменю i кофтачак.

Саша. Ведаеце, што я вам раю, людцы добрыя? Ідзіце вы дахаты. Не перашкаджайце — хутчэй кісялю наварыце.

Прышчэпа. А хто там дзеліць? Вы, Шура, у камісіі?

Поделиться с друзьями: