Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Шрифт:

— Дзе Ленка? Што з ёй?!

— Супакойся. Яе занеслі ў дзіцячую. Нічога з ёй не здарылася.

Марыя Сяргееўна села на табурэт побач з ложкам i пагладзіла Сашыны валасы. Але Саша не магла адвесці позірку ад яе твару: звычайна асветлены добрай усмешкай, ён быў нейкі ажно счарнелы, з запалымі вачамі, з непрыгожымі складкамі каля рота, быццам Марыя Сяргееўна пастарэла раптам на многа-многа год.

— А што здарылася, Марыя Сяргееўна? — нясмела спытала Саша.

Рука ўрача пакінула гладзіць яе валасы i мацней прыціснулася да галавы.

— Няшчасце, Саша. Вялікае няшчасце.

— Для каго?

— Для ўсіх…

— Няшчасце для ўсіх? — не разумела Саша.

— Вайна, Саша. — Марыя Сяргееўна азірнулася: у палаце нікога не было, відаць,

парадзіхі выйшлі гуляць.

Саша адчула, як страшэнна закалацілася яе сэрца, як закалола ў скроні i зноў разануў боль у жываце. Словы ўрача пачалі далятаць як бы здалёк.

— Я выгнала карову… вярнулася да сябе, уключыла прыёмнік… Звычайна так рана станцыі маўчаць. А тут… што робіцца ў эфіры! Усе нямецкія станцыі… Уся Еўропа! Выступаў Гітлер… Яны бамбяць Кіеў… Кіеў! Гэта зусім блізка ад нас… Зусім… Вось тут… — Яна паказала рукой, i Саша паглядзела на акно, за якім шумеў ясны летні ранак, чуліся дзіцячыя галасы, сігналы машын, рыпелі фурманкі i людзі мірна ехалі на рынак, яшчэ нічога не ведаючы. I на міг Сашы здалося, нібы ўсё, што яна пачула толькі што, — гэта працяг страшнага сну. А цяпер яна прачнулася i чуе зусім іншае. Вось нехта весела смяецца… Крычыць жанчына: «Пятро! Спыні каня! Гуска развязалася». Іншыя галасы: «Яйкі сёння ў цане будуць… Дачнікаў наехала…» Ад гэтых мірных галасоў раўней пачало біцца сэрца.

Саша адарвалася ад акна, перавяла позірк на ўрача i зноў адчула моцны боль.

Не, гэта не сон…

Марыя Сяргееўна сядзіць побач з пакутлівым тварам i глядзіць некуды ў прастору, быццам хоча разглядзець некага ці нешта ўдалечыні.

Саша зноў-такі нясмела дакранулася да яе рукі.

— Што ж гэта будзе, Марыя Сяргееўна?

— Сеня… — прашаптала ў адказ жанчына. — Сеня… Ён такі слабы, хваравіты… Ён столькі перахварэў…

Тады да свядомасці Сашы дайшло з жудаснай яснасцю ўсё, што здарылася, i яна гэтак жа, як i ўрач, адразу ж падумала аб самым дарагім чалавеку, падумала, што Пеця — у найбольшай небяспецы і, магчыма, ужо цяпер, у гэтую хвіліну, ляжыць недзе на голых скалах Запаляр'я… I, можа, таму, што зноў быў прыступ фізічнага болю, Саша не прашаптала, як Марыя Сяргееўна, любае імя, а крыкнула:

— Пеця!

Урач сціснула яе рукі.

— Супакойся… Не трэба, Саша… Будзем мужнымі… Не палохай іншых. Нам трэба цяпер вялікая мужнасць, мой друг.

Яна нахілілася — Саша абняла яе, прыпала тварам да яе пляча i ціха заплакала.

У палату заглянулі іншыя парадзіхі, убачылі, што доктарка абнімаецца з ix маладой сяброўкай — фельчарыцай, зразумелі гэта ria-свойму, весела падміргнулі адна адной i ціха зачынілі дзверы.

* * *

Марыя Сяргееўна хацела затрымаць яе ў бальніцы. Але Сашы было пакутліва цяжка ляжаць у адзіноце, бо іншыя парадзіхі адразу ж выпісаліся, як толькі пачулі пра вайну. Хацелася хутчэй да людзей, да працы. Можа, там, сярод людзей, яна вызваліцца ад сваіх жудасных думак i ўяўленняў.

Саша перадала Ані, каб тая забрала яе. Але гаспадыня прыехала толькі на другі дзень пад вечар.

— Каня ніяк не магла ўзяць, Шурачка. На вайну праводзілі,— растлумачыла яна сваё спазненне.

— Страшна гэта, Аня, — праводзіць на вайну? — спытала Саша, калі яны выехалі з бальніцы на пыльную дарогу, што вяла паміж высокага жыта ў той бок, дзе за ўзгоркам віднеліся вяршаліны бяроз.

— Галосяць бабы, — коратка i проста адказала Аня i, падумаўшы, дадала: — Мужчынам што — ускінуў мяшок за плечы ды i пайшоў сабе… A жанкі!.. Ой, зазнаюць яны гора!

— Што гэта вы, Аня! — запярэчыла Саша. — Дзіўна вы разважаеце… Гэта ж не ў заробкі пайшоў. Гэта ж на вайну… Кожны дзень смерці ў вочы глядзець.

— Смерць — яна адна, Шурачка, i кароткая… Ад яе нідзе не схаваешся. А жыццё доўгае, ды i не адно яно ў жанчыны. Калі ў якой куча дзяцей, дык ёй трэба пяць жыццяў пражыць. За сябе i за ix… Я помню тую вайну, калі бацьку нашага забілі… Атрымала маці пахавальную, а нас пяцёра каля яе… A ў полі бульба замярзае, трэба капаць… Стане

мама ў разоры на каленях, пагалосіць, i мы разам з ёй, ды зноў за працу. Жыць трэба… Я, Шурачка, свае слёзы выплакала па бацьку ды па мужу…

Саша мацней прытуліла да сябе дачку: зноў падумала пра яе бацьку. Думкі пра мужа не пакідалі ні на хвіліну. Але часам удавалася пазбавіцца страшных уяўленняў i ўбачыць яго жывым, вясёлым. Размова ж гэтая з гаспадыняй зноў нагадала карціну, якая вось ужо два дні ледзяніць яе сэрца: Пеця ляжыць на голых каменнях. Жывы ён ці мёртвы? Сашы чамусьці здавалася, што там, у Запаляр'і, усё голае — ні збажыны ніякай, ні дрэўцаў, ні кусцікаў. Ад гэтага ёй рабілася страшна. Яна думала, што, каб Пеця быў недзе тут недалёка, у родным краі, i ваяваў сярод гэтага высокага жыта, у якім так легка схавацца, ці вунь у тым лесе, што відзён за Дняпром, на душы ў яе было б куды спакайней.

А Аня прадаўжала выказваць думкі аб жаночым лесе:

— Жыта вунь якое вырасла! Кажуць, перад вайной заўсёды добры ўраджай. Хутка жніво… A ў кал raca ніводнага мужчыны, акрамя самых старых ды малых, не астанецца. Нашымі, бабскімі, рукамі трэба будзе ўсё падняць… Каб i арміі хлеба было, i дзеці з голаду не пухлі. Цяжка нам будзе, Шурачка.

Саша, захопленая сваімі ўласнымі думкамі, слухала няўважліва. Яны ўз'ехалі на ўзгорак, i позірку адкрылася ўся ix вёска ў зеляніне садоў. Наперадзе — зноў лагчына. Конь фыркнуў i пабег трушком. Сады i хаты пачалі апускацца i нарэшце зніклі зусім, а бярозы на могілках усё былі відаць. Саша глядзела на ix i думала: схаваюцца яны ці не? Ёй чамусьці захацелася, каб хоць з аднаго месца не было відаць могілак. Бярозы не схаваліся, i яна сказала:

— Нашы могілкі адусюль відаць. Як гэта нядобра. Нічога не відно, адны могілкі…

Аня здзіўлена паглядзела на яе.

Саша думала, што ў вёсцы ў гэты вечар будзе вельмі шумна, бо нават тады, калі ішоў звычайны мірны прызыў i ў арMiro ішлі бязвусыя юнакі, заўсёды напярэдадні было нямала п'яных, многа песень i крыкаў. А цяпер жа ідуць людзі ўсіх узростаў, ідуць на вайну, магчыма, многія на смерць. Але, на здзіўленне ёй, у вёсцы было ціха. Яна падумала, што, можа, гэта таму, што многія пайшлі ўжо, не чакаючы позваў ваенкамата. Аднак яе ўразіла гэтая цішыня i яшчэ тое, што знешне ўсё аставалася такім жа, як звычайна. Павольна згасаў летні дзень, толькі захад здаўся ёй занадта пунсова-крывавым, але гэта, мабыць, ад уяўлення, што недзе ў той старане сапраўды льецца кроў.

Ляніва прайшоў статак, як заўсёды, каровы неслі свае цяжкія, налітыя малаком вымі, рыкалі каля двароў. Гаспадыні заганялі ix у хлявы, бразгалі дайніцамі. Потым Саша адчула, што цішыня гэтая незвычайная, а таму страшная. Яна не адразу зразумела, што робіць цішыню такой напружанай, страшнай. Толькі калі выйшла на вуліцу, тады зразумела: няма вясёлага гоману дзяцей. Звычайна ў такі ясны летні вечар усюды — на кожнай вуліцы, на выгане, каля сажалкі, на калГасным стадыёне — гуляюць дзеці, усюды ix смех, крыкі, гоман. У гэты ж вечар дзяцей нідзе не было, i ад гэтага рабілася жудасна; Саша адчула страшны подых вайны. Якое ж гэта вялікае гора, калі яго зразумелі, адчулі нават дзеці, самыя маленькія нават! Яна прайшла па вуліцы. Не, не ўсе яшчэ пайшлі на вайну. У многіх хатах свяціліся вокны (звычайна ж лямпы сярод лета ніхто не запальвае). Дзе-нідзе сядзелі за сталамі, пілі, але гаманілі не па-п'янаму крыкліва, a ціха i разважліва, спявалі таксама ціха i сумна. Дзе-нідзе гэтак жа ціха плакалі жанчыны…

Раніцой разам з усімі Саша праводзіла мужчын у ваенкамат. Машыны з Рэчыцы не вярнуліся, i другая партыя прызыўнікоў ехала на фурманках. Па пыльнай палявой дарозе, паміж жытоў, павольна рухаўся абоз. Але на вазах сядзелі толькі ездавыя-хлапчукі ды на адным — крыху п'янаваты гарманіст. Усе іншыя ішлі следам: самі заўтрашнія воіны, ix маці, жонкі, дзеці — даволі вялікі натоўп. Амаль усе трымаліся сем'ямі, i паміж імі ішла Саша з дзіцем на руках.

Старая жанчына, якая праводзіла адразу двух сыноў, клапатліва сказала:

Поделиться с друзьями: