Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Шрифт:

…Каваль адчыніў дзверы ў хату і, замест звычайнага прывітання, грымнуў так, што ажно калыхнулася полымя на прыпечку:

— Раждзя-яство-о тва-аё-о, Хрысце-е, Бо-о-жа на-аш!..

Саша са смехам заціснула вушы; яна любіла гэтага

вясёлага чалавека, ведала, які ён жартаўнік.

— Дзядзька Аляксей, дачку разбудзіце.

Ён заціснуў далоняй рот.

— Прабачай, атракавіца. Забыўся. Мір дому сяму. — Зняў шапку, угледзеўся ў паўзмрок. — Кажуць людзі, добрага чалавека ты сабе прыдбала?

— Чалавек як чалавек, — усміхнулася Саша.

— Кажуць, песні ведае?

— Спявае часам. Пеця! — паклікала яна.

Зарыпеў ложак, стукнула мыліца —

Лялькевіч выйшаў з-за грубкі на святло.

Каваль варухнуў рудымі кашлатымі брывамі, якія ранен у яго заўсёды был i падпаленыя, а цяпер адраслі, бо працы ў кузні не было, i неяк выпрастаўся, ад чаго здаўся яшчэ больш высокім.

— Вось ён які, твой чалавек! — Пачціва схіліўшы галаву, павітаўся выразна, па-руску: — Здравствуйте. Я тутэйшы каваль. Зайшоў пазнаёміцца.

Лялькевіч з цёплай усмешкай на твары працягнуў руку, як добраму знаёмаму:

— Добры вечар, Аляксей Сафронавіч.

Каваль кінуў на Сашу вясёлы позірк, імкліва схапіў руку камісара, моцна сціснуў, накрыў шырокай, як лапата, далоняй левай рукі i радасна пачаў трэсці.

— Рады, дарагі Уладзімір Іванавіч, што бачу вас паздаравелым. Дзякуй табе, Хведараўна, што выхадзіла чалавека.

Саша ад здзіўлення разявіла рот.

Павітаўшыся, яны адразу схаваліся за грубку, каб не было відаць з вокнаў, хоць заглянуць з вуліцы ў хату ніхто не мог: шыбы пакрыліся тоўстым пластом намаразі. Аднак лішняя асцярожнасць не шкодзіла. Саша ўсё яшчэ нічога не разумела.

Лялькевіч, злавіўшы яе неўразуменны позірк, растлумачыў:

— Гэта той, Аляксандра Фёдараўна, каго хлопцы завуць Старым.

— Мне варта было б пакрыўдзіцца! Які я стары! — пажартаваў Аляксей Сафронавіч i, панізіўшы голас амаль да шэпту, пачаў дакладваць аб справе: — Значыцца, так, Уладзімір Іванавіч, каб не траціць часу… У Гомелі я быў, праўда, на завод не трапіў — немец арганізаваў там рамонт танкаў, паставіў варту… Але з людзей сяго-таго знайшоў… Мала сапраўдных людзей асталося — заводы эвакуіраваны, рабочы клас выехаў у тыл. Але чалавек трох знайшоў. Надзейныя людзі — дружбакі мае колішнія, з якімі я працаваў некалі. Арганізацыі ў ix пакуль што няма, але цяпер будзе, калі я ўсё ім расказаў… Людзі рвуцца помсціць. Галоўнае — зрабіць пачатак, каб было ядро. За гэтых людзей ручаюся.

— Добра. Няхай арганізуюцца вашы сябры. Будзеце трымаць з імі сувязь… Пасля звяжам ix непасрэдна з атрадам. З такіх груп мы павінны стварыць у горадзе моцную баявую арганізацыю. Такое ўказанне партыі. Добра, Аляксей Сафронавіч. Дзякую за ўсё.

— Няма завошта, Уладзімір Іванавіч. Усе служым трудавому народу.

Саша стаяла каля прыпечка, як на варце, падкладала ў агонь трэскі, здымала з варыва пену i слухала ix ціхую размову. У душы яе расло нейкае ўрачыстае захапленне: відаць, ад таго, што разам з імі такі чалавек, як каваль, i, напэўна, яшчэ ад таго, што камісар даверыў ёй тое, што хлопцы чамусьці хавалі, даверыў нават больш — надзвычай сакрэтныя планы. У вогуле з яго прыходам Саша адразу зразумела, сэрцам адчула, які велізарны размах набывае барацьба супраць ворага, як шырока яна разгортваецца. I гэта, нягледзячы на ўсе яе асабістыя перажыванні, радасна акрыляла, быццам яна паднялася высока-высока i ўбачыла шырокія прасторы, на якіх разгараўся агонь змагання. Мацнела яе вера ў блізкую перамогу. Вера гартавала волю, надавала мужнасці. Цяпер кожны факт, які сведчыў пра разгортванне барацьбы, прыносіў ёй радасць. «Вы хацелі скарыць нас, паставіць на калені, дык вось вам — атрымлівайце!» — з нянавісцю думала яна пра акупантаў. Каваль-падпольшчык чамусьці

ўзрадаваў яе.

Ён сядзеў на ляжанцы і, нахіліўшыся да Лялькевіча, які прымасціўся ніжэй, на ўслончыку, глуха бубніў (гаварыць шэптам ён не ўмеў):

— Думалі мы з хлопцамі, як вы раілі, каго яшчэ можна ўцягнуць у арганізацыю. Безумоўна, людзей добрых многа. Але я за асцярогу. Покуль што прапаную двух хлопцаў: Паўліка Катуха i Лёню Давыдзенку. Аляксандра ведае ix, — кіўнуў ён на Сашу. — За гэтых хлопцаў я ручаюся. Рыбаловы!

Лялькевіч прыглушана засмяяўся:

— Рыбалоў — найвышэйшая атэстацыя?

— Рыбаловы — мае лепшыя сябры. A сяброў сваіх я ведаю, Уладзімір Іванавіч.

— Добра. Прымайце. Але дамовімся так: пра тое, што ў арганізацыі Аляксандра Фёдараўна i Даніла, няхай новыя не ведаюць… Пакуль што.

— Данілу схаваць нельга.

— Трэба, пакуль не праверым людзей у баі. А што да Аляксандры Фёдараўны, то пра яе наогул, думаю, не трэба гаварыць усім членам арганізацыі.

— Значыцца, мне наканавана ўвесь час ад сваіх хавацца? — спытала Саша як бы ў жарт, але з прыкметнай ноткаи крыўды ў голасе.

— Ад немцаў, Аляксандра, — прагудзеў у адказ каваль. — Ад паліцаяў. А свае будуць ведаць. Не цяпер — пасля даведаюцца. Берагчы цябе мыбудзем, як вока… Не забывай, што ў тваіх руках — не адно тваё жыццё… I без таго ты робіш вялікую справу.

— Што я там раблю!

— Не кажы! Выратаваць, вылечыць, схаваць аднаго радавога савецкага байца — гэта ўжо, брат ты мой, подзвіг. А Уладзімір Іванавіч…

Саша ўбачыла, як Лялькевіч сціснуў калена каваля, i той змоўк.

Яны прыслухаліся да крокаў на вуліцы, да шчадровак.

— Не асуджаеш, Уладзімір Іванавіч, маю выдумку з шчадраваннем? — спытаў каваль пасля хвіліны маўчання i, не чакаючы адказу, растлумачыў: — Хацелася мне хлопцаў разам сабраць так, каб гэтыя ганчакі не западозрылі ні ў чым. Яшчэ тыдзень назад пайшоў я да Гуся, спытаў дазволу, ці можна аднавіць старыя народныя традыцыі. Ты думаеш, пень гэты сам вырашыў? Трасца! Паехаў да гаспадароў сваіх — немцаў… А там, відаць, хітры гад сядзіць: даў загад — аднаўляць i падтрымліваць усё, што звязана з рэлігіяй, з верай. Паліцаі гэта разнеслі па сяле. I ведаеш, які вынік? Вырашылі нашы бабулі адкрыць сваю царкву. А папа няма. Вось i з'явілася ўчора дэлегацыя да мяне — запрашаюць заняць гэтую высокую пасаду. Хо-о-о! — Каваль забыўся i рагатаў — быццам сыпануў бульбу аб падлогу.

Лялькевіч ляпнуў яго па плячы:

— Цішэй вы, гром пятроўскі! Што ж вы адказалі?

— Прыняў дэлегацыю з павагай і… дыпламатычна адмовіўся. Не маю права, кажу, я — расстрыга.

— I цяпер нельга паправіць?

— Што?

— Каб стаць вам папом?

Каваль вытрашчыў на Лялькевіча вочы:

— Чакай! Вы лічыце, што гэта нам патрэбна?

— Думаю, што не зашкодзіла б. Нашым людзям было б лягчэй прыходзіць да папа, а яму — ездзіць у горад, у суседнія вёскі. I наогул сустракацца з рознымі людзьмі, «паладзіць» з уладай. Не карысна хіба?

Каваль ляпнуў сябе далоняй па лбе:

— Ах ты, ліха мае! Як жа гэта я, такі мудрэц i хітрэц, не дадумаўся! Вось праўду кажуць, век жыві — век вучыся. Пабаяўся, што рыза мая не спадабаецца хлопцам. Яны любяць каваля i рыбалова… Добра, Уладзімір Іванавіч, паспрабую пачаць перагаворы…

Калі абмеркавалі падпольныя справы, каваль раптам прапанаваў:

— Давай спяём, Уладзімір Іванавіч, што-небудзь.

— Што вы! — Камісар нават разгубіўся ад такой нечаканай прапановы. — Пачуюць. Што падумаюць? У такіх умовах. Ды яшчэ перад святам.

Поделиться с друзьями: