Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Шрифт:

— Не, у нашай хаце… У нас.

У куце было ўжо цёмна, i яны дрэнна бачылі адно аднаго. Але па руху, які зрабіла Саша — неяк шчыльней прыціснула малую, — Данік зразумеў, што гэта яе моцна здзівіла i ўразіла. Баючыся, каб яна не запярэчыла, хлопец сціснуў яе локаць, зашаптаў горача i хутка:

— Твайго Пятра ніхто не бачыў, не ведае тут… Нават i Поля… Камісару зробяць дакументы на Пятра, быццам немцы адпусцілі яго, раненага, з лагера палонных. Ёсць жа такія выпадкі…

Саша аслупянела. Перш за ўсё сэрца апякла страшная думка, якая ніколі раней не з'яўлялася: што i яе Пеця можа быць у палоне, у адным з гэтых жудасных лагерау,

пра якія яна чула. У кашмарных снах, у пакутлівых уяўленнях яна часам бачыла Пецю раненым, сцякаючым крывёю на абмерзлых скалах, у снягах далёкай Поўначы. Але ні разу не бачыла яго ў палоне. Пеця, ласкавы, любы, жыццярадасны, i фашысцкі палон — не пагаджалася з гэтым яе свядомасць. Не, не, лепш смерць, чым гэта, крычала яе сэрца. Яна не чула далейшых пераконванняў Даніка, які даводзіў:

— Ты павінна зразумець, якога чалавека мы ратуем… У нас яму з усіх бакоў добра. Ты — медык, можаш палячыць яго раны. Чалавек хутчэй стане на ногі, чым дзе ў іншым месцы.

Адагнаўшы нарэшце думкі аб Пецевым палоне, Саша ўявіла, як чужы, незнаемы чалавек прыедзе ў ix хату i яна мусіць называць яго мужам, Пецем, магчыма, прыйдзецца нават на людзях абняць, пацалаваць, каб не выдаць яго, сябе… I ў гэты ж момант думаць пра Пецю: дзе ён, што з ім? Чужы чалавек Ленку будзе называць сваёй дачкой.

Не, гэта немагчыма! Яна можа выканаць любое задание, пайсці на смерць… Але толькі не гэта! Данік — дзіця, не разумев, якая гэта пакута будзе для яе.

— Данік, я не магу… — прашаптала яна. — Ты зразумей… Я не ведаю, што з Пецем, a ў гэты час чужы чалавек будзе жыць пад яго імем. Я не здолею так прыкідвацца.

Заварушылася, заплакала Ленка.

— Cпi, мая маленькая, зорачка мая ясная, — загушкала Саша малую, прымаўляючы па-вясковаму пяшчотна i мнагаслоўна: — Cni, мая ягадка. Нікога не бойся… ты з мамай. Hiкому я не дам цябе пакрыўдзіць, сінічку маю ненаглядную.

— Значыцца, не можаш? — тузануў яе за локаць Данік, перапыняючы размову з дачкой.

— Данік, ты не падумаў, як цяжка будзе ўсім нам… мне… Пашкадуй мяне, Данік, я жывы чалавек, — маліла яна.

Ён выпусціў яе локаць:

— Я думаў… Мы ўсе думалі. А вось ты… На словах — гераіня. A калі справу трэба рабіць, то перш за ўсё пра сябе думаеш. Лішні раз пахвалявацца баішся… А яшчэ пішчала: чаму маўчым, чаму нічога не робім? Дайце задание… Вось табе задание!..

Ён кідаў з кутка гэтыя бязлітасныя словы, як каменні.

— Данік, ты зразумей мяне правільна. Я не баюся, Данік!..

Але словы яе яшчэ больш узлавалі напорыстага хлопца. Ён сам прапанаваў такі варыянт — прытуліць камісара ў сваёй хаце, цвёрда ўпэўнены, што Саша не толькі не адхіліць яго план, а, наадварот, узрадуецца такому надзвычайнаму заданню. I раптам Саша адмаўляецца. Як жа ён цяпер гляне хлопцам у вочы, што скажа, каб апраўдаць сябе i Сашу? Што падпольшчыкі i партызаны падумаюць пра ix? Яму стала балюча, сорамна i крыўдна за сястру, за яе баязлівасць; ён не прызнаваў ніякіх іншых прычын, акрамя адной: баіцца. I каб яна проста сказала пра гэта, ён мог бы зразумець i дараваць, бо Саша не адна, у яе — дзіця, сам ён, уцягваючы яе ў падпольную барацьбу, ніколі не забываўся на гэта. Але калі яна, як ён лічыў, пачынае выкручвацца, хітраваць, спасылацца на «высокія пачуцці» i прыцягваць да зусім рэальнай справы невядомага яму, Даніку, а таму i нерэальнага «свайго Пецю», гэта яго абурыла.

— Што Данік? Данік які быў, такі i астанецца. А вось ты… як ты пасля

глянеш на сябе? Чалавек жыцця свайго не шкадаваў… А мы баімся прытулак яму даць. Няхай ранены замярзае ў лесе. Калі твой Пеця сапраўды чырвонаармеец, я думаю, не пахваліць ён цябе за гэта, калі даведаецца…

Сам таго не падазраючы, Данік сказаў такія словы, якія ўмомант змянілі кірунак імклівых Сашыных думак. Сапраўды, што сказаў бы Пеця, каб яна параілася з ім? Яна не ўпершыню правярала гэтак свае ўчынкі. Няўжо ён кіне ёй дакор, што яна дала прытулак раненаму партызану? Не, ніколі! Безумоўна, самой ёй будзе вельмі цяжка. Але каму цяпер легка! Хіба мае яна права засцерагаць сябе ад цяжкасцей, перажыванняў? Хіба яна не баец, як усе, не падпольшчыца-партызанка? Як жа яна адмаўляецца ад такога ганаровага задания? Ёй жа давяраюць жыццё партызанскага камісара!

Данік скрыгатнуў з роспачы зубамі i, ссутулены, падобны на старога, пасунуўся да дзвярэй.

— Данік! — спыніла яго Саша. — Чакай… Я згодна…

Ён зноў апынуўся каля яе, забыўшыся на сваю злосць, крыўду, i схапіў рукамі за плечы, нібы баючыся, што яна зноў перадумае i адмовіцца.

— Згодна?

— Ты не падумай, што я таму, што баюся… Але… Як Поля?

— А што Поля? Поля нічога не ведае i не павінна ведаць… Яна ж таксама ніколі ў вочы не бачыла твайго Пеці… Фотакартачка ў цябе адна, малюсенькая… Мы яе заменім.

Саша ўздыхнула i ціха, незласліва сказала:

— Дурань ты малы, Данік. Хіба гэта ад яе можна схаваць? У адной хаце жыць будзем… Яна ў першы ж дзень убачыць, што мы ніякія не жонка i не муж. Паспрабуй тады тлумачыць.

Юнак разгубіўся. Вось ліха, пра ўсё ён падумаў, усё ўлічыў, нават на фотакартку не забыўся, а вось гэта i ў галаву не цюкнула.

— Што ж ты прапануеш? — ужо нясмела, няўпэўнена спытаў Данік; ініцыятыва ў вырашэнні гэтай нялёгкай задачы цалкам перайшла да Сашы.

— Трэба сказаць Полі.

— Што ты! Спалохаецца. Загалосіць. Праваліць усю справу.

— Магчыма, спалохаецца, паплача, але… зразумее, Данік. Яна ж наша сястра. Усё адно без яе дапамогі нам не абысціся.

Позна ўвечары яны пачалі размову з Поляй. На прыпечку дагарэла лучына, i старэйшая сястра загадала:

Спаць, дзеці! Заўтра Даніку рана ў лес, а ты, Саша, пойдзеш да цёткі Марыны, паможаш кроены паставіць. Яна прасіла. Ды i сама павучышея ніты закідаць.

Сашу кальнула ў сэрца: «Зноў ісці за наймічку».

Не было больш цяжкай пакуты, як ісці на заробак у чужую хату, працаваць пад наглядам людзей, у якіх тая перавага, што яны маюць чым заплаціць за працу. Яна ведала, што не ўсе гэтыя людзі кулакі ў душы, пераважная большасць з ix зусім не радуецца такому становішчу, аднак усё адно яе глыбока абражала плата натурай i асабліва словы спачування, якія часта прыходзіцца выслухоўваць. Цяжка бывае зразумець, хто з ix кажа шчыра, а хто зларадна: так табе i трэба, інтэлігентачка, доктарка.

Даволі часта Саша працавала не за хлеб i не за соль (соль была даражэй за ўсё), а за дзвесце грамаў газы ці за карабок запалак. Ёй так цяжка было ўставаць па некалькі разоў на начы да дзіцяці без святла: не будзеш жа раздзьмухваць вугалькі i паліць лучыну, калі Ленка, мокрая ці, яшчэ горш, нездаровая, крычыць на ўсю хату. Здабытую газу ашчаджалі надзвычай.

Таму Поля вельмі здзівілася, калі Данік, у адказ на яе загад спаць, запаліў газнічку.

— Ты навошта гэта паліш без патрэбы? — накінулася яна на брата.

Поделиться с друзьями: