Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Шрифт:

— A наліха табе дружба яго? Ты — агнявік, ён — разведчык. Няхай займаецца сваёй справай. У цябе — свой камандзір…

Гадзіны праз дзве з'явіўся Кідала. Я адразу ўбачыў яго на камандным пункце: высокі, плячысты, у новенькай гімнасцёрцы, у камандзірскай шапцы ён здаваўся генералам, асілкам побач з маленькім хударлявым Малашкіным.

Відаць, званне ім прысвоілі адначасова: Малашкін тольKi ўчора ўвечары начапіў пятліцы малодшага лейтэнанта. Мы віншавалі яго. Ён бянтэжыўся, як дзяўчына, i чамусьці злаваўся: накрычаў на Муху за брудны каўнерык,

на камандзіра трэцяй гарматы — за рыззё для чысткі, якога ў нас заўсёды не хапае цяпер.

Кідала яўна любаваўся сваім новым становішчам камандзіра ўзвода, выстаўляў сябе напаказ: казыраў адменна, на ўсю батарэю стукаў абцасамі i дакладваў камбату такім грамавым голасам, што, мусіць, было чуваць у горадзе.

— Што гэта за дыякан з'явіўся? — спытаў Астахаў.

Мне зрабілася смешна — дужа трапнае вызначэнне.

— Мой зямляк. Мы разам у тэхнікуме вучыліся.

— O-o! — шматзначна працягнуў Астахаў.

Гэты каваль хітры, як чорт, ён усё разумее i бачыць наперад.

Кідала не падышоў да гарматы, i я не пайшоў да яго, каб павітацца.

Але калі батарэя абедала, дзяжурны разведчык закрычаў:

— Камандзір чацвёртага — да камандзіра ўзвода кіравання!

— Зямляк у госці кліча, — пажартаваў Муха, як заўсёды, хмурна буркнуўшы, быццам сам сабе.

Кідала быў адзін у зямлянцы камандзіраў узводаў. Яшчэ за дзвярамі я набраў поўныя грудзі паветра i, пераступіўшы парог, выпаліў без запінкі, з'ядаючы яго вачамі:

— Таварыш малодшы лейтэнант! Па вашаму загаду сяржант Шапятовіч з'явіўся.

Ён выслухаў даклад да канца, стаўшы «смірна», сур'ёзна сцяўшы вусны. Але твар… які твар у яго быў у той момант! Не, твар яго не ззяў, ён пасінеў ад натугі стрымаць усмешку задавальнення, радасці, самалюбавання. Аднак стрымацца яму было цяжка — усмешка пырснула са сцятых вуснаў i распаўзлася па ўсім шырокім здаровым твары, ажно заблішчалі адтапыраныя вушы.

— Давай без фармальнасці,— працягнуў ён руку. — Мы з табой старыя сябры. Не адзін пуд солі з'елі разам. I, бачыш, зноў нам быць разам. Лёс! Сядай.

Ён сеў, i я прымасціўся насупраць, на табурэце.

Ён уздыхнуу:

— Застаўся я, Пеця, без дамоўкі. Занялі, відаць, фашысты мае Парычы. Ніводнага пісьма не палучыў, як вайна пачалася.

У мяне балюча ёкнула сэрца. Але ні спачуваць яму, ні выказваць свой боль не мог. I толькі апусціў галаву. Мы памаўчалі. Мне стала шкада яго, i ў душы зацяплілася прыязнасць: у нас аднолькавы лес.

— Ну, як ты жывеш тут? — спытаў ён.

— Нічога. Ваюем.

— Батарэя добрая. На КП хвалілі. Як камандзір?

— Сеўчанка? Залаты чалавек.

— У цябе ўсе залатыя. Я цябе ведаю. Помніш, ты ў тэхнікуме ўсё фізіка Бруя хваліў? А яго пасадзілі… Я заступіўся за цябе на камсамольскім сходзе, а то паказалі б табе кузькіну маць. Помніш?

Ад маёй прыязнасці да яго нічога не асталося.

— Дзіўныя ў цябе пераскокі — ад камбата да Бруя.

— Якія пераскокі? — спалохаўся ён. — Што ты! Я проста ўспомніў. A Сеўчанку я сам добра ведаю,

не раз сустракаліся раней…

Ён паглядзеў на мяне недаверліва. Мы зноў памаўчалі.

— А нацьдземчык наш як тут ваюе?

— Хто? — не зразумеў я.

— Дружок твой.

Адразу ўспомнілася ўся гісторыя ў першы дзень вайны. Сенеў страх перад гэтым чалавекам, які ён выказаў сёння раніцой.

Я абурана падняўся:

— Які ён табе нацдэмчык?

— Ён усё вершыкі чытае. Нямецкім цікавіцца… I ўвогуле — чыстаплюйчык.

Я адпіхнуў нагой табурэт, на якім сядзеў, i наблізіўся да Кідалы.

— Слухай, Сцяпан, ніяк не разумею — хто ты?

Ён пагрозліва варухнуўся:

— Ну, ну…

— У тэхнікуме я лічыў цябе чалавекам… Што табе трэба ад Пясоцкага?

— Нічога мне не трэба. Да слова прыйшлося.

— Май на ўвазе… Калі ты зноў будзеш чапіцца да яго… Што ён зрабіў табе? Больш ведаў мае? «Нямецкую мову вывучае… вершыкі чытае… назвы лінкораў ведае…» Сорам! Ты ж культурны чалавек. Адным словам, я не буду маўчадь, калі ты… I Сеўчанка падтрымае мяне, гэта табе не Сідарэнка, перад якім ты падхалімнічаў…

Ён стаяў ужо, афіцыйна выцягнуўшыся, з надзьмутачырвоным тварам. Я чакаў, што вось-вось закамандуе: «Смірна!», «Кругом!» — ці што-небудзь накшталт гэтага; я не здзівіўся б, каб ён гэта зрабіў. Але ён сказаў яшчэ даволі мірна:

— Камандзіраў асуджаеш? Не забывай…

— Каго я асуджаю? Цябе? Ды калі ты мяне паклікаў як друга, як земляка, то давай так i гутарыць… Шчыра… Акалі як старшы, камандзір, дык я вас слухаю, таварыш малодшы лейтэнант! — Я выцягнуўся таксама, стукнуў абцасамі.— I размова скончана!

Ён засмяяўся:

— Чаго ты кіпіш? Нічога да твайго Пясоцкага я не маю. У мяне цяпер без яго хопіць спраў… Сувязь, разведка, НП… Я жартам сказаў, а ты ўсхадзіўся, як… халодны самавар, — не надта дасціпна пажартаваў ён. — Сядай, пагутарым…

Але прыйшоў Малашкін з лагарыфмічнай лінейкай у руках, па-вучонаму ўглыблены ў нейкія падлікі. Перашкодзіў размове. I я не пашкадаваў, нават узрадаваўся. Не хочацца мне гутарыць з Кідалам па-сяброўску, хоць мы некалі два гады пражылі ў адным пакоі i сябравалі.

7 жніўня

Час ад часу я правальваюся ў чорную бездань, у якой, аднак, не сціхае кананада, але перастае існаваць навакольнае. Толькі страшнае крывавае месіва ўвесь час перад вачамі… Нічога не хочацца, толькі цішыні, адну хвіліну цішыні, такой, каб на ўсё забыцца. Сёння яны пакуль што не прылятаюць, але цішыні няма — у галаве гудзе i грукоча. Пазаўчора яны таксама прыляцелі ў другой палавіне дня, учора — крыху раней.

Кажуць, пазаўчора ix было шэсцьдзесят. Не веру. Ix было сотні. Магчыма, шэсцьдзесят прыляцелі адразу. Але хто падлічыў, колькі падыходзіла потым? Пасля першага масіраванага ўдару ўсёй армады з дыму, сажы i пылу, які падняўся над горадам, яны доўга яшчэ выныралі па тры, па два, па адным, кідалі бомбы на Колу, на аэрадром, на голыя скалы.

Поделиться с друзьями: