Чтение онлайн

ЖАНРЫ

У капцюрох ГПУ

Аляхновіч Францішак

Шрифт:

Карытаў узяў палiто Попутчiка, каб павесiць у суседнiм пакоi.

— Ах, ня турбуйцеся, таварыш, я сам… — i з гэтымi словамi Попутчiк прашмыгнуў у другi пакой, дзе пры ручной швэйнай машыне сядзела нейкая маладая жанчына.

Дзеля таго, што Карытаў не сьпяшаўся, каб пазнаёмiць госьця з дамай, Попутчiк галянтна пакланiўся перад незнаёмай, сказаў сваё прозьвiшча i пацалаваў ручку.

Вярнулiся ў першы пакой. Гепiстка засталася на сваiм месцы.

Гутарка ня клеiлася. Добра, што пачалi ўжо зьбiрацца госьцi, «старыя знаёмыя — Гродзiс, Гендзiн, пасьля зьявiўся нейкi пануры тып, у якога ўвесь твар быў пакалечаны воспай. Усе тытулавалi яго „товарищ прокурор“».

Ня было яшчэ толькi Апанскага.

— Ня будзем яго чакаць. Ён прыйдзе

пазьней, мае шмат работы, — сказаў Гродзiс.

Селi за стол, куды перакачавалi з фортэп'яну настаўленыя там закускi i бутэлькi.

Ужо пасьля першай чаркi запанаваў цёплы прыяцельскi настрой. Пасьля другой Попутчiку захацелася… сказаць тост.

— Таварышы! — клiкнуў, устаўшы з чаркай у руцэ. — Калi, прыехаўшы ў Менск, на другi дзень ранiцой я глянуў праз вакно… Я пабачыў ехаўшыя на вулiцы вазы з цэглай… Цэглай! Таварышы!.. Гэта сымбалiчна! Гэта надзвычайна!.. Цэгла — таварышы!.. Цэгла — гэта будаўляны матар'ял, з цэглы будуюцца новыя дамы… I ў гэтую часiну, як нiколi дасюль, я ўцямiў, я адчуў ува ўсёй глыбiнi, куды я прыехаў… Я прыехаў у краiну Вялiкага Будаўнiцтва! У краiну, дзе iдзець ломка старых формаў жыцьця, каб на iхных руiнах пабудаваць новы лад, лад справядлiвы, дзе няма эксплёатацыi працоўных… Таварышы! Я п'ю гэтую чарку за савецкае будаўнiцтва!

* * *

Гродзiс пiў шмат i запрашаў гасьця апаражняць чаркi. Менш пiў Гендзiн. Карытаў не аставаўся ад Гродзiса. Таварыш пракурор зусiм ня пiў i нiчога не казаў. Толькi глядзеў панура на стол, кiдаючы ад часу да часу свой цяжкi погляд на Попутчiка.

Маладая жанчына ўвесь час заставалася ў сваiм пакойчыку, не праяўляючы нiякага знаку жыцьця.

Ня было таксама чуваць, каб працавала швэйная машына.

Пасьля прыйшоў i Апанскi. Спазьнiўшыся, ён налiў сабе адразу цэлую шклянку гарэлкi, выпiў яе адным махам i закусiў iкрой.

Галоўнай асобай гэтага вечара быў госьць, Попутчiк. Ён найбольш гаварыў, яго найбольш ахвоча слухалi, яму налiвалi чарку, падавалi закуску. А ён, пад уплывам сымпатычнай атмасфэры, якая вытварылася сярод новых ягоных прыяцеляў, расказваў. Казаў аб тым, якi ён шчасьлiвы, што ўрэшце прыехаў у БССР, як яму было «душна» ў капiталiстычнай дзяржаве, казаў аб сваiх лiтаратурных канцэпцыях, аб спадзяваным прыезьдзе жонкi з дзяцьмi, якiх хацеў узгадаваць у духу савецкiм…

— Попутчiк (дый нiхто, мусiць, з беларусаў) ня ведаў, што гэтай сучаснасьцi, якой ён гэтак захоплiваўся, днi ўжо зьлiчаныя, што ўсе гэтыя «дасягненьнi», уся гэтая беларусiзацыя ўжо нядоўгавечныя. Што пройдзе ня шмат часу i зьменiцца курс. Пачнуцца «нацдэмаўскiя» працэсы. Людзi на найвышэйшых становiшчах скончаць сваё жыцьцё самагубствам або будуць расстрэлены ў ГПУ. Што вось за гэтую работу, якая цяпер карыстаецца багаславенствам згары i ўсялякiмi грашовымi ды iншымi падтрыманьнямi, гэтыя людзi будуць абвiнавачаны ў «искривлении» нацыянальнай палiтыкi, «уклоне», у контррэвалюцыi, лучэньнi з дэфэнзывай, фашызьме, шпiянажы, збройным паўстаньнi i няма ведама яшчэ ў чым — i, хто не разьвiтаецца са сваiм жыцьцём, як Iгнатоўскi i Чарвякоў,— паедуць на Салоўкi, Туркестан, Нарым — у концэнтрацыйныя лягеры, а хто й шмат блiжэй: грузавiком у Камароўскi лес, дзе атрымае за сваю савецкую лёяльнасьць заплату з нагану.

Попутчiк ня ведаў гэтага.

I, знакам тым, ня ведаў, што дэманструючы сваю беларускасьць i жаданьне працаваць на карысць беларускай культуры ды захоплiваючыся дасюляшнiмi дасягненьнямi, — ён падпiсваў ужо свой прысуд.

А гепiстым усе было ясна, яны ўжо ўсё ведалi.

* * *

Ня гледзячы на ветлую прынуку, госьць пiў вельмi мала.

А ўсё-ткi… не памятаў, як i калi разьвiтаўся з мiлымi гаспадарамi. Ня ведаў, што Карытаў адвёз яго на звошчыку дахаты i давёў да дзьвярэй.

А калi на другi дзень прачнуўся з шалёным болем галавы, раздумваў.

— Не разумею, як гэта здарылася. Дык-жа я ня шмат выпiў. Гэта хiба савецкая гарэлка такая паскудная… Ну, але самае важнае,

што жыву… Вось i жыву! А кажуць, што Тэрэшчанку атруцiлi… [4] Ерунда! Мусiць, меў хворае сэрца… Ну, але-ж гэта iхная гарэлка!.. Хай яе!.. Ня думаў, што яна гэтак чалавека разьбiвае…

Попутчiк ня ведаў, што гарэлка тут не вiнавата.

4

Тэрэшчанка Кузьма — вядомы дзеяч беларускага нацыянальнага руху. У 1922 годзе пераехаў з Заходняй Беларусi ў БССР. У тым жа годзе пры нявысветленых абставiнах памёр. (Заўвага ўкладальнiкаў.)

Таварышы «работают»

Дзеля таго, што дакучаў яму страшэнны Katzen-jammer, Попутчiк устаў даволi позна. Калi, памыўшыся i выпiўшы шмат халоднай вады, выйшаў з хаты iзноў, як штодня, спаткаўся на ганку з вядомымi ўжо яму незнаёмымi тыпамi. Сядзелi на ўсходачках пад ганкам, чакаючы цярплiва на Попутчiка.

— Дзень добры, таварышы! — прывiтаўся з iмi, як са знаёмымi.

— Добры дзень.

— «Работаете», товарищи?

— Хэ, хэ, работаем, товарищ! — адказалi, канфузьлiва ўсьмiхаючыся.

Наагул, далейшая кансьпiрацыя, далейшае «валяньне дурака», ня мела ўжо сэнсу. Шпiёны добра ведалi, што iхная ахвяра пазнаець iх i далей вялi сваю работу ўжо адкрыта, не хаваючыся.

Попутчiк пайшоў Вясёлай вулiцаю ў кiрунку да цэнтра гораду, а таварышы шпiёны ў нязначнай адлежнасьцi назiркам за iм.

Попутчiк iшоў i лаяўся:

— На якога чорта гэтыя гады пруцца за мной?!. Там учора былi гэткiя прыемныя, гэткiя мiлыя людзi… здаецца, што нават пiлi на брудэршафт, а тут… маеш табе!.. iзноў гэтыя два лезуць за мной, як ценi… Што за чорт!.. Нiчога не разумею… Трэба хiба пайсьцi пагаварыць аб гэтым з Iгнатоўскiм [5] .

5

Застрэлiўся у 1931 г., каб ня трапiць у падвалы ГПУ.

Памыляўся, думаючы, што Iгнатоўскi спаткае яго з адкрытымi рукамi. Старшыня Iнбелкульту [6] прыняў цяпер Попутчiка халодна, як звычайнага нуднага iнтэрэсанта. Попутчiк пачаў жалiцца:

— Што за чартаўня, таварыш! Дык-жа я прыехаў легальна, атрымаўшы савецкую вiзу… Дык-жа «Грамада» мяне добра ведае, могуць за мяне паручыцца… А за мной усьцяж ходзяць. Двох ходзiць… Сяньня выходжу з хаты — ужо сядзяць на ганку i чакаюць… У чым справа? Дзеля чаго гэта? Ажно злосьць бярэ! Парайце мне, што рабiць?

6

Iнбелкульт — Iнстытут Беларускае культуры — папярэднiк Акадэмii навук.

— Цi вы ўжо былi… там… ну, у ГПУ? — спытаўся Iгнатоўскi, паглядаючы пiльна праз акуляры на Попутчiка.

— Але… нядаўна… — адказаў зьдзiўлены Попутчiк.

Няўжо-ж усе, якiя прыяжджаюць у гэтую краiну свабоды, павiнны прайсьцi праз вагонь допытаў ГПУ!

— Ну i што?.. — пытаўся далей старшыня Iнбелкульту.

Памятаючы аб засьцярозе: «совершенно секретно», Попутчiк абмежаваўся толькi агульнымi словамi, ня кажучы таксама нiчога аб учарашняй «товарищеской чашке чаю».

— Нiчога… Усё добра… Я iм усё расказаў…

— Ну? I як да вас паставiлiся?

— Надта добра… Прынялi мяне вельмi добра. Iгнатоўскi задумаўся. Моў разважаў нешта, моў яшчэ хацеў нешта спытацца. Попутчiк дакiнуў:

— Але-ж я прыехаў з багаславенста «Грамады», а Ульянаў маець аба мне вельмi прыхiльныя iнфармацыi…

— Гм… Ульянаў?.. Чакайце!.. Ведаеце што? Учора акурат прыехаў з Варшавы Ульянаў… Едзе ў службовых справах у Маскву… Зайдзецеся да яго. Ён жыве ў «Эўропе»…

— Што кажаце!? Ульянаў у Менску! Ах, як гэта добра! Iду да яго!

Поделиться с друзьями: