Я з вогненнай вёскі...
Шрифт:
— Я, вераятна, уеду к мацеры жыць.
— Ну, — гавару я, — а мне ж няма куды ехаць.
I жыву я адна ў школе, ва ўсёй школе: калідор ба-а-ль-шой! I класы так. I каб сказаць, што я баялася, дык не. У мяне ніякага страху не было. Выйду калі-небудзь на вёску, гавораць: там сажглі, там сажглі…
Гэта было, мушу я вас сказаць, у 1942 годзе, відаць, у пачатку апрэля. Дзеці спалі. Я прачнулася. Гляджу ў акно — што-та ўсё на агародах. Рэчы. Ну, якія тагда былі рэчы. Цяпер, знаеце, народ добра жыве, а тады — якія там рэчы! Сундукі — вось што. Да… Так я гавару на
— Дзеці, што-та неспакойна ў вёсцы.
Знаеце, не ўспела я так сказаць, як чую па калідоры: шах-шах-шах! Ідуць! I якраз ідуць у мой, гэта, клас.
— Матка, цурык!
А я нават, ізвініце, не адзелася. I дзеці былі не адзеўшыся.
— Матка, цурык!
Ну, — вораг! Трэба ісці. I гляджу, ужо бегаюць яны па вёсцы, людзей гэтых усіх зганяюць. Сагналі ўсіх мужчын, сагналі ўсіх гэтых жанчын. I вось, значыць, так: паставілі мужчын на адну сторану, а жанчын — на другую.
Выходзіць адзін фашыст, малады. А я таксама з жанчынамі. Нічога не ўзяла, толькі паліто — на начную рубашку. I дзеці — толькі пальцішка, не надзявалі касцюмаў ніякіх, не ўспелі. Дзеці кажуць:
— Мамачка, ужэ канец жызні.
I вот выходзіць фашыст паміж радамі, малады, бландзін, па-рускі очань харашо разгаварвае. Гаворыць:
— За то, што, значыць, вас очэнь часта навяшчаюць партызаны і… тут румку водкі, значыць, — мы далжны сжэч вашу дзярэўню.
Ну, усе мужчыны стаяць, і жанчыны стаяць.
— Ну вот, — гаворыць той, — прэдлагаю такія вам условіі: падганіце сюды короф, — так і гаворыць, — короф, овец, свіней, значыць…
А школа была агароджана.
— Падганіце сюды, тагда мы мужчын выпусцім. Панятна?
Ну, жыць кожнаму дорага. Мужчыны асталіся, а жанчыны — бягом, пабеглі на вёску і прыгналі гэтых «короф», «овец», «свіней» — усё сюды прыгналі на школьны двор. Паставілі яны тут часавых, а гэтых усіх мужчын, семдзесят шэсць чалавек, усякі ўзрост — і сярэдні, і зусім старыкі, загналі… гэта быў сёмы клас — вось сюды. I пад замок. А жанчынам гавораць:
— Ухадзіце!
Патом — спецыяльна ў іх гэтая карацельная камісія ці атрад — і кожную гэтую… кожную халупку бегалі і паджыгалі.
А мне ж некуды ісці. Я асталася там, ад школы метраў так пяць, каля сарая. Села я каля сарая, і дзеці каля мяне — мне ж нет куды ісці. Узяць — нічога я з сабой не ўзяла. Толькі дочка вось гэтая, дваццаць восьмага года, гаворыць:
— Мама, я збегаю. Я гавару:
— Не бяжы. Яны падумаюць, што мы імеем звязь з парцізанамі.
Бо яны ўсё гаварылі: «Пачаму матка адна жывёць? Дзе мужык?»
Але дочка гаворыць:
— Мама, я зайду, можа, схвачу хоць падушку. Яна ўзяла тры небалыных падушачкі і выскачыла.
Сядзім.
Значыць, тры чалавекі па вуглах давай школу паджыгаць. Бегаюць, бегаюць! А там народ, гэта ж людзі, жывыя людзі!.. Я ж гавару, у гісторыі да сіх пор гэта не слышна, каб такое зверства. Людзі пішчаць да невазможнасці. Крык невазможны быў.
Усё ўжо вакол узялося агнём. Адзін праходзіць і гаворыць:
— Гут!
Гэта значыць — харашо. Не, не мне гаворыць, а паміж сабою. Вёска ўся як ёсць гарыць. А мы сядзім з дзецьмі тут. Гэта было зранку, можа, гадзін дзесяць-адзінаццаць. А быў яшчэ сняжок.
— Гут, гут!..
Людзі гараць, народ крычыць. Проста невазможна, ужас!..
А
я сяджу… У вушах, у галаве — проста страшна, што робіцца… Бачу — адзін фашыст — конь харошы, высокі такі, але без сядла, — едзе ка мне. Дзеці… Хлопец гэты худы быў такі, тошчы, з лёгкімі ў яго нешта было блага:— Мама, нам усё цяпер будзе.
А немец узяў гэтую падушачку і хоць бы слова мне сказаў — павярнуўся і паехаў. Давольны ўжо мае дзеці. Ад'ехаўся гэты, другі, вы знаеце, едзе… Едзе другі! Яшчэ адна, знаеце, падушка ляжыць. Другі таксама ўзяў і паехаў. А мне — каб слова сказалі…
Ну, а народ гэты крычыць усё!..
Скот яны забралі, пагналі ў Елізава. А ў вёсцы ўсякія былі, саўсем прастарэлыя, слабенькія — дык яны іх на хаду так убівалі. Многа па вёсцы ляжала.
Ну, паехалі яны. Некаторыя людзі з дзярэўні сталі прыходзіць. I гавораць:
— Ну што, Аляксандраўна?
А ўмяне ў галаве ад ужаса, значыць, трашчыць… Потым я на сына гавару:
— Сын, туалеты гэтыя асталіся. Здымай дзверы, накрывай, ізвініце, гэтыя дзіркі, і будзем тут жыць.
Ну, і пасяліліся мы там, у туалетах. Дзень сядзім… А калодзежы ўсе атраўленыя, есці нічога нет. Дочка мая нічога і не просіць, знаеце, сядзім. Другія дык пайшлі к сваім родзічам у суседнія вёскі, а мне дык некуды. Сяджу я. Ноч пераначавалі. Назаўтра прыйшлі дзеці ка мне, дзевачкі, хадзілі ў другі і трэці клас. Дзеці дырэктара торфзавода. Нехта ім сказаў: «Марыя Аляксандраўна ў туалеце жывёць, не знаю, што з ёю дзелаецца. Ілі яна ўжо саўсем сазнанне пацярала, ілі, гаворыць, што?» Прыходзіць дырэктарава, значыць, жана і гаворыць:
— Марыя Аляксандраўна, дакуль вы будзеце здзесь сядзець?
Прыгласіла яна к сабе, торфзавод яшчэ цэлы быў, далі яны мне куток, прынеслі есці.
А ў галаве, у вушах трэск невынасімы, невынасімы… Ну, а жывы ж чалавек — усё жыве, есці ж хочацца. Ну, і я скажу вам праўду — па сёлах хадзіла. Куды прыду — знаюць мяне… (Плача.) Людзі жалелі…»
Марыя Ананіч.
«… Хлопчык быў у мяне, дзесяць гадоў. Я гавару:
— Мой хлопчык, будуць зганяць, будуць нас біць. Ну, і сталі нас зганяць. Прыйшоў немец, я стала кросны ў хату ўносіць, шкада ж красён, дык я за іх. А ён мне рэвольвер у грудзі і кажа:
— Кінь!
Я кінула. Ён мяне за шыю — на выган. Гоніць і за шыю во так, паказвае, куды ісці. А дзіця маё за мяне ўзялося. Прыходзяць на выган і матка мая, і бацька, і сталі мы ўмесце. А тут ужо вот гэты пасёлачак гарыць.
Ну што, стаім мы на выгане. Падышла… Тут маладзіца адна была, падышла яна к паліцэйскаму ці к немцу, дык ён яе кіем па галаве.
Стаяў тут Даніла такі, на пасёлку жыў, дык гаворыць:
— Жанчыны, мужчыны, паб'юць нас, бо ўжо яны параз'ядаліся і паб'юць нас тут на выгане.
Усе ў плач, у плач — і бабы, і дзеці… Мы стаім ужо сваёй сямейкай: тата з мамай, я з хлопчыкам. А паліцэйскія:
— У школу, у школу! А жанчыны дамоў! — Гавораць: — Ідзіце, ганіце цяпер свае каровы і што ў вас ё, а мы мужчын паганялі і папушчаем іх дамой.
Я гавару:
— Мамачка, гані ты сваю карову, а я сваю, мо тату пусцяць.
Я пайшла сабе дамой, а яна — сабе. Ну, і потым тут стаў выстрал. Усе кажуць: «Паб'юць мужчын». Мама прыбегла, голасу нарабіла:
— Спалілі бацьку!..»