Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Шрифт:

– Верачка, дарагая, хочаш? Скажы слова. Ты адзiная, што можаш вярнуць яго да нармальнага жыцьця.

– Так думаеш?

– Я пэўны гэтага. Праўду табе сказаць, дык ён быццам цябе зьненавiдзеў. Абвiнавачвае цябе за тваю долю ўва ўсiх ягоных няшчасьцях. Зь iншага боку ён кахае цябе як i раней, прападае безь цябе. Людзi кажуць, ведаеш, што каханьне й нянавiсьць - блiзкiя сваякi. Ня ведаю. Асьмелюся сказаць, ведаючы яго добра, што ён аднаго дня спадзяецца твайго вяртаньня.

– Бедны хлапец, - шчыра й паволi сказала Вера. Яна заказала яшчэ адзiн напiтак, канчала свой гамбургэр.

Нiк

прыглядаўся ёй i думаў, цi яна апынулася ўжо ў тых учэпiстых руках, якiя зацягнулi яе ў сьвет распусты, зь якога няма назад дарогi.

– Мне прыкра чуць, што ён на мяне за ўсё вiну звальвае. Бачыш, Нiк, я таксама закаханая ў яго, як раней, а можа й больш. Справа ў тым, што цяпер яшчэ не магу да яго вярнуцца...

– Чаму не? Твая праца?

– Гэта ня ёсьць галоўнай прычынай. Ты, Нiк, мяне поўнасьцю ня ведаеш. Гэта даволi скамплiкаванае, цяпер ня буду выясьняць... Адно магу сказаць, што я цяпер на раздарожжы, ня зусiм ведаю, што маю далей рабiць. Пэўныя рэчы патрабуюць разьвязкi. Я старалася знайсьцi выхад, але тымчасам не магла.

– Што за праблемы ў цябе? Што можа быць важнейшага за тое, чымся памагчы чалавеку, каторага кахаеш?

– Нiк, прашу, не насядай на мяне. Не магу сказаць... Цi ты думаеш, што я вось цяпер адразу не пабегла-бы да яго, калi-б магла? Такая, як я ёсьць цяпер, яму не змагу памагчы.

– Але-ж некалi да яго вернешся?

– Спадзяюся, Нiк. Шчыра гавару.

– Скажы мне, калi ласка: цi ты яшчэ цяпер скрываешся ад палiцыi i чырвоных?

– Хто сказаў, што я скрываюся ад палiцыi i чырвоных?

– Наколькi памятаю, Алесь так сказаў. Ён нават прадугледзiў магчымасьцi небясьпекi для цябе ад камунiстаў.

– Аж так? Ну, можа я й скрываюся...

Наступiла маўчаньне. Нiк зiрнуў на гадзiньнiк.

– Сьпяшыш, Нiк?

– За гадзiну сядаю на аўтабус.

– Iлгун ты, Нiк. Ад якога гэта часу вы, з экзэкутывы, езьдзiце аўтабусам?

– Твая праўда. Самалётам еду.

Вось так лепш. Дык ня маеш часу?

– Для цябе часу ў мяне хопiць. Хочаш яшчэ вiна?

– Я ня супраць.

Нiк заказаў напiткi.

– Цяпер твая чарга. Як-жа ты знайшла такую цудоўную працу? Я нiколi не падазраваў, што ты здольная да такой, як гэта, сьцiпла гаворачы, паказухi... Я-бы прысягнуў... Табе гэта падабаецца?

– Я ненавiджу гэткую працу, - скрывiлася Вера. У вачох зьзяла шчырасьць.
– Усе гэтыя мужчыны цябе проста праглынаюць, няведама што ўяўляюць, - у вачох такая юрлiвасьць... Мiж iншым, як я табе спадабалася?

– Надзвычайна! Цi маю выразiць сваё захапленьне з кветкамi?

– Нiк, прашу цябе, ня зьдзекуйся! Мне нялёгка. Добра, што маска...

– Дык ты хочаш быць ананiмнай? Калi такую працу гэтак ненавiдзiш, дык хто цябе змушае да яе?

– Нiхто, Нiк, нiхто. Абставiны... Мне прыкра, Нiк, шмат рэчаў не магу табе высьнiць. Я паехала ў Ню-Ёрк, спадзявалася знайсьцi там недзе працу ў якой канторы сакратаркай. Мела там сяброўку. Не ўдалося мне. Аказалася, што адна знаёмая працуе ў гэтым барлеску. Калi пабачыла мяне, пачала хвалiць мой выгляд i раiла мне паспрабаваць стрыптыз. Я кпiла зь яе, каб адчапiлася ад мяне. Яна сур'ёзна пераконвала мяне, што гэта зусiм паважная

прафэсiя.

Нiк уважна пазiраў у ейныя вочы. Ня бачыў у iх ценю хвальшу.

– Я апынулася ў цяжкiм становiшчы. Бяз працы, у пазыкi залезла. Даходзiлi слухi, нiбыта мяне шукаюць. Якi-ж тут маеш выбар? Аднаго дня я лiстала нейкi журнал i пабачыла жанчыну ў масцы. Голад i даўгi - не сябры. Нарадзiлася iдэя... ў масцы. Сяброўка мяне завяла.

Вера спынiлася.

– Ну i?

– Нiк, запраўды я не прадбачыла, што там ёсьць аж так многа кандыдатак. Нiколi не ўяўляла. Ну, я меркавала, што й тут будзе завал. Калi-ж ёсьць, як вiдаць, такi вялiзны выбар, дык ты мусiш пэўна таму энтрэпрэнеру сэксам адгадзiцца, цi што... Усё гэта мне здалося агiдным.

Падалi напiткi. Вера перастала апавядаць, быццам чакаючы, каб Нiк яе спанукаў.

– Дык, за тваё здароўе!
– Нiк падняў келiх з брэнды.

– На здароўе.

Вера ледзь памачыла вусны вiном i прадаўжала.

– Калi прыйшла мая чарга, я пайшла на iнтэрвю. Праўда, гэта цяжка назваць словам "iнтэрвю". Той агент намякаў, рукамi лез, можаш уявiць сабе. Здавалася мне, што памру з сораму. Я ўцякла дамоў i плакала...

I запраўды сьлёзы наплылi ў ейныя вочы. Выняла хустачку, выцерла iх. Нiку зрабiлася няёмка.

– Ведаеш, - прадаўжала Вера, - усё-ж ня было выхаду. Пайшла назад i, пасьля спробаў на сцэне, мяне ўзялi.

– Прабач за пытаньне: мусiла ты яму сэксам заплацiць?

– Нiк, ня ткай носа туды, дзе ня твой бiзнэс... Хоць я магу з гордасьцю сказаць, што абыйшлося бяз гэтага. Цяпер твая цiкавасьць ужо задаволiлася?

У вачох ейных зьявiлася перамога.

– I як-жа так скора ты да зоркi дабралася?
– насядаў Лок.

– Але-ж ты недаверлiвы, Нiк. Скажу праўду: трыкi памаглi!

Яна зьдзеклiва ўсьмiхнулася.

– Цi магу ўсё гэта пераказаць Алесю?

– Нiк, баранi Божа, не рабi гэтага!

Голас ейны задрыжэў. "Добры знак", - падумаў Нiк.

– Чаму-ж ты ня хочаш, каб я твайму дарлiнгу ўсё расказаў? Можа ён будзе захоплены тым, што ягоная мара ўжо зоркаю стрыптызу сталася? Можа гэтая вестачка ўваскросiць яго з дэградацыi? Га?

– Нiк, навошта тут твая iронiя i розныя кручкi? Я не магу гэтага зьнесьцi, бо сёе-тое чула пра тваю мараль. Якое права маеш адносiцца да мяне, як нейкi судзьдзя? Цi ты ведаеш маю праблему, цi тыя абставiны, у якiх я была апынулася? Ты расказваеш пра Алеся i спачуваеш яму. Дзякую табе за тое, што ты памагаў чалавеку, якога кахаю. Але пра мяне, упiкаць мне? Прабач...

Дзяўчына злавалася i ў гэнай злосьцi станавiлася надта прывабнай. Iншая, на яе месцы, даўно апынулася-бы мiж сапсутых наркотыкамi прастытутак. Запраўды, Нiк набраў да яе пашаны цяпер, вось у такой адкрытай гутарцы. Алеся якраз вось такая асоба можа выцягнуць назад з дрыгвы дэградацыi.

– Прабач, Вера, я мусiў-бы крыху накш... Можа гэта нешта такое ў маiм характары, што пхае, каб iншых крыўдзiць. Выбачыш мне?

– Я табе ўжо прабачыла, - зазьзяў твар Веры.

– Дзякую. Ты - надзвычайная дзяўчына. У адну хвiлiну ты ўспыхнеш выбухам злосьцi, а ў наступную прамянiшся сонечнай усьмешкай. Гаворачы шчыра, я зайздрошчу Алесю.

Поделиться с друзьями: